Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🗣Каб Бяляцкага пазнавалі лепш, чым Абаму: як еўрапейцы змагаюцца за беларусаў

Дзякуючы швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыі «Libereco — Партнёрства за правы чалавека» еўрапейскія парламентарыі становяцца хроснымі для беларускіх палітвязняў. А кожны беларускі суддзя атрымлівае ў скрыню ліст з напамінам, чым ён ці яна насамрэч павінен займацца.

Старшыня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco — Partnership for Human Rights Ларс Бюнгер ужо больш за 20 гадоў займаецца беларускай праблематыкай. Ён даў вялікае інтэрв'ю @euroradio, дзе распавёў пра свой праваабарончы шлях, барацьбу за беларускіх палітвязняў і кампанію салідарнасці #WeStandBYyou.

«Я думаю, беларусам не трэба даказваць, што яны частка Еўропы. Яны — частка Еўропы. І калі б патрэбныя былі нейкія доказы, то апошні раз усё даказалі ў 2020 годзе».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113138
🇪🇺Тры чальцы парламента з Польшчы, Германіі і Нарвегіі сталі «хроснымі» Анастасіі Ганчарэвіч, Вікторыі Кульшы і Тамары Каравай

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Яніна Ахойска (Еўрапейскі парламент, хрысціянскія дэмакраты), Канстанцін фон Нотц (Бундэстаг, Нямеччына, Альянс 90 / Зялёныя) і Расмус Хансан (Стортынг, Нарвегія, партыя Зялёных) сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.

«Беларускі ўрад павінен неадкладна спыніць гвалт, рэпрэсіі і адвольныя арышты, гарантаваць сумленныя і свабодныя выбары і, нарэшце, забяспечыць дэмакратыю і вяршэнства права».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113236

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
🇪🇺Трое парламентарыяў з Італіі, Літвы і Германіі сталі «хроснымі» Аляксандра Петушкова, Мікалая Куляшова і Паўла Мажэйкі

У
межах кампаніі салідарнасці ад Libereco #WeStandBYyou Джулія Пастарэла (Палата дэпутатаў Італіі, «Azione»), Юозас Алекас (Еўрапейскі парламент, «Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў») і Мануэла Ротман (нямецкі Бундэстаг, «Альянс 90 / Зялёныя») сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.

«Я падтрымліваю ўсіх людзей у Беларусі, якіх пераследуюць па палітычных матывах, і якія, нягледзячы на небяспеку і дзяржаўны тэрор, адстойваюць права на свабоду выказвання меркаванняў, вяршэнства закона і абарону правоў чалавека. Яны заслугоўваюць маёй салідарнасці і маёй глыбокай павагі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113553

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
🌿Сімвалічная «хросная» павіншавала Марфу Рабкову з Днём народзінаў: «Вы натхняеце шматлікіх людзей і далёка за межамі Беларусі»

Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Агнешка Бругер, якая ў межах кампаніі #WeStandByYou з'яўляецца сімвалічнай «хроснай» праваабаронцы «Вясны», напісала Марфе пранізлівы ліст да дня народзінаў.

«Менавіта ў ваш Дзень нараджэння мне падаецца абсалютна невысносным, што вы не можаце жыць на волі са сваёй сям'ёй і сябрамі. Вось чаму зычу вам, вашай сям'і, вашым сябрам і паплечнікам і ў гэтым годзе зноў шмат сіл, трываласці і здароўя.

Але перш за ўсё, як і ў апошнія гады, зычу вам больш за іншае, каб вы нарэшце атрымалі справядлівасць і маглі святкаваць усе свае наступныя Дні нараджэнні на волі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113833

🎉Марфе Рабковай — 29! Павіншуйце яе!
🇪🇺Трое палітыкаў з Вялікабрытаніі і Германіі сталі «хроснымі» Ларысы Шчыраковай, Яўгена Глушкова, Таццяны і Аляксандра Біруляў

У межах кампаніі салідарнасці ад Libereco #WeStandBYyou Вэндзі Чэмберлен (ліберал-дэмакраты, Палата абшчын), Лорд Герман (ліберал-дэмакраты, Палата лордаў) і Філіз Полат («Саюз 90 / Зялёныя», Бундэстаг Нямеччыны) сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.

«Мой беларускі сябар! Хоць цябе і акаляе цемра несправядлівага зняволення, памятай, што твой непахісны дух ззяе як маяк надзеі для ўсіх, хто прагне свабоды. Ты не самотны ў гэтай барацьбе, і ўвесь свет салідарны з табой. Твае самаахвяраванне і рашучасць натхняюць усіх нас імкнуцца да міру, дзе кожны голас пачуты і кожная душа вольная».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114053

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
Упершыню ў свеце кіраўнік урада стаў «хросным» беларускага палітвязня — Дзмітрыя Галавача

Кампанія салідарнасці з палітвязнямі #WeStandBYyou ад Libereco дасягнула важнага моманту: першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф стаў 400-м парламентарыем, які стаў «хросным» палітвязня ў Беларусі Дзмітрыя Галавача. Акрамя таго, Юсаф стаў адным з пяці «хросных» з Шатландыі.

41-гадовы Дзмітрый ужо год знаходзіцца ў турме. Ён музыка «Tor Band», беларускага рок-гурта, які ўдзельнічаў у дэмакратычных пратэстах у 2020 годзе. У кастрычніку Галавач быў асуджаны да 9 гадоў турэмнага зняволення.

«Я з жахам назіраў, як Лукашэнка сфальсіфікаваў выбары ў Беларусі ў 2020 годзе, а затым жорстка душыў любую нязгоду. Як першы ў свеце кіраўнік урада, які стаў "хросным" беларускага палітычнага зняволенага, я заклікаю іншых далучыцца да Шатландыі ў рашучым асуджэнні гвалту, які здзяйсняецца рэжымам Лукашэнкі супраць беларускага народа», — сказаў Хамза Юсаф.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114115
🎉Сёння сваё 15-годдзе адзначае нямецка-швейцарская арганізацыя «Libereco - Partnership for Human Rights»

Праваабаронцы Libereco гадамі падтрымліваюць беларусаў і застаюцца неабыякавымі да парушэнняў правоў чалавека ў нашай краіне, а таксама прыцягваюць увагу еўрапейцаў да гэтай праблемы.

Libereco у знак салідарнасці з Беларуссю яшчэ ў ліпені 2020 года распачала кампанію #WeStandBYyou, у рамках якой сябры Еўрапейскіх парламентаў агітуюць за вызваленне беларускіх палітвязняў. На сёння больш за 400 парламентарыяў ад больш як дзясятка еўрапейскіх краін ужо сталі сімвалічнымі «хроснымі» палітычных зняволеных Беларусі.

Таксама арганізацыя збірае подпісы за вызваленне палітвязняў, піша лісты буйным замежным кампаніям, каб яны спынілі сваю рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ, ладзіць дабрачынныя забегі і акцыі салідарнасці ў падтрымку беларускіх палітзняволеных.

🌿На фота: сябры Libereco Фабіян Колер і Ларс Бюнгер на сустрэчы з Алесем Бяляцкім у Мінску ў 2015 годзе.
🇪🇺Пяць палітыкаў з Латвіі сталі «хроснымі» беларускіх палітвязняў

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Яна Сіманоўска, Антаніна Ненашава, Майрыта Лусе, а таксама Лэйла Расіма («Прагрэсіўныя») і Юрыс Вілюмс («Латвійскае аб'яднанне рэгіёнаў») сталі «хроснымі» Сяргея Плешкуна, Алы Зуевай, Яўгена Верхаводкіна, Алы Сакаленкі і Руслана Слуцкага.

«За кожным дыктатарам стаяць тысячы ахвяр рэжыму: звычайных людзей, якія адважыліся яго крытыкаваць або прыйсці на дэманстрацыю».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114481

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
🇪🇺Трое дэпутатаў нямецкага Бундэстага сталі «хроснымі» Данііла Чарнакова, Аляксандра Балонкіна і Генадзя Драздова

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Оттмар фон Хольц («Саюз 90/Зялёныя»), Луіза Ліцына-Бодэ (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі) і Міхаэль Захер («Саюз 90/Зялёныя») сталі «хроснымі» беларускіх палітвязняў.

«Свабода выказвання меркаванняў з'яўляецца адным з краевугольных камянёў дэмакратыі і вяршэнства закона; яе ажыццяўленне не з'яўляецца злачынствам».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114651

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
🌿У Алеся Бяляцкага — новая сімвалічная «хросная» ў нямецкім парламенце

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ўжо многія гады вядзе праваабарончая арганізацыя Libereco, сябра Бундэстага Нямеччыны Мары-Агнес Штрак-Цымерман стала сімвалічнай «хроснай» для лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

«Аўтакраты не баяцца нічога больш, чым тых, хто адстойвае дэмакратыю і незалежнасць ва ўмовах свабоды. Як прыхільніца дэмакратыі і лібералізму, я асабліва заклапочаная абаронай правоў і свабод кожнага чалавека.

Таму сёння я з радасцю раблюся сімвалічнай хроснай Бяляцкага і заклікаю да вызвалення з беларускага палону яго і ягоных паплечнікаў-актывістаў. Алесь, я з табой!».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114844

💌Падтрымайце Алеся лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн
🇪🇺Чатыры шатландскія міністры сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі

У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou чацвёра шатландскіх дэпутатаў ад Шатландскай нацыянальнай партыі Крысціна Маккелві, Ангус Робертсан, Ніл Грэй і Эма Родзік сталі «хроснымі» Наталлі Дулінай, Эдуарда Бабарыкі, Сяргея Вайцюка і Вольгі Церах.

«Шатландскі ўрад падтрымлівае тых, хто пакутуе ад несправядлівасці, і мы будзем выкарыстоўваць нашу платформу для прасоўвання пераменаў. Беручы ўдзел у праграме "хросных" Libereco, мы спадзяемся прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і мы аднадушныя з тымі, хто імкнецца да сумленнасці, роўнасці і правасуддзя».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114885

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
🇪🇺Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч

У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou Дэвід Лега (Еўрапейская народная партыя, Kristdemokraterna, Швецыя), Элізабэт Гётцэ (Зялёныя, Аўстрыя), Лукас Мандл (Еўрапейская народная партыя, Аўстрыйская народная партыя, Аўстрыя) і Барбара Гізі (Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі) сталі «хроснымі» Кацярыны Джыг, Таццяны Курылінай, Алега Завадскага і Юліі Лаптановіч.

«Вяршэнства закона і доступ да справядлівага судовага разбору — гэта краевугольны камень любой дэмакратыі. Я салідарная з усімі жыхарамі і жыхаркамі Беларусі, якія за іх змагаюцца!».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114962

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗣Чытанне лістоў палітзняволеных жанчын у Берліне

10 чэрвеня ў нямецкім Бундэстагу пройдуць чытанні лістоў палітзняволеных жанчын з кнігі «Калі ідзеш праз пекла — не спыняйся», выдадзенай Кардэліяй Дворжак.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць сімвалічныя «хросныя» беларускіх палітвязняў у межах кампаніі #WeStandByYou: Клаўдзія Рот, Робін Вагенер і Агнэшка Бругер.

«Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, дэмакратычныя сілы Беларусі не губляюць надзеі. Жаданне жыць пры дэмакратыі занадта моцнае. Шматлікія ўражваючыя лісты ад палітзняволеных жанчын красамоўна сведчаць аб гэтай надзеі. Яны служаць сведчаннем дзіўнай жыццястойкасці беларусаў.

Мы зачытаем гэтыя лісты ўслых, а затым абмяркуем сітуацыю ў Беларусі і тое, як падтрымаць беларускі дэмакратычны рух. Мы таксама спадзяемся на дэмакратычную Беларусь. Наша салідарнасць застаецца нязменнай», — адзначаецца ў анонсе.

Зарэгістравацца на мерапрыемства можна па спасылцы
⁉️Падрабязнасці
па спасылцы
🗣Чытанне лістоў палітзняволеных жанчын у Берліне

10 чэрвеня ў нямецкім Бундэстагу пройдуць чытанні лістоў палітзняволеных жанчын з кнігі «Калі ідзеш праз пекла — не спыняйся», выдадзенай Кардэліяй Дворжак.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць сімвалічныя «хросныя» беларускіх палітвязняў у межах кампаніі #WeStandByYou: Клаўдзія Рот, Робін Вагенер і Агнэшка Бругер.

«Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, дэмакратычныя сілы Беларусі не губляюць надзеі. Жаданне жыць пры дэмакратыі занадта моцнае. Шматлікія ўражваючыя лісты ад палітзняволеных жанчын красамоўна сведчаць аб гэтай надзеі. Яны служаць сведчаннем дзіўнай жыццястойкасці беларусаў.

Мы зачытаем гэтыя лісты ўслых, а затым абмяркуем сітуацыю ў Беларусі і тое, як падтрымаць беларускі дэмакратычны рух. Мы таксама спадзяемся на дэмакратычную Беларусь. Наша салідарнасць застаецца нязменнай», — адзначаецца ў анонсе.

Зарэгістравацца на мерапрыемства можна па спасылцы
⁉️Падрабязнасці
па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM