Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Споўніўся год, як асудзілі трох праваабаронцаў «Вясны» — 36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў;

🔹Выйшаў японскі пераклад Нобелеўскай прамовы Алеся Бяляцкага. Яго аўтарка — выкладчыца аднаго з найлепшых прыватных універсітэтаў Японіі Сіёры Кіёсава;

🔹Больш за 3 гады і 5 месяцаў Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года;

🔹Ад палітвязня Андрэя Чапюка з сярэдзіны снежня да сваякоў не даходзяць лісты.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/114061

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Юрыя Шчучко

Юрый — сябра загінуўшага ў Кіеве беларуса Віталя Шышова, піша @mediazona_by.

Яго падазраюць па артыкулах аб паклёпе (арт. 188 КК), незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных (ч. 3 арт. 203-1 КК), заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы (ч. 1 і ч. 2 арт. 340 КК), пагрозе гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе суддзі (арт. 391 КК).
💔Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Ягоная жонка знаходзіцца ў СІЗА

Максім — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). У красавіку 2021 года Сергяенку прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Свой тэрмін мужчына адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі. 29 лютага Максім выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша @MAYDAYMog.

У студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, затрымалі жонку Максіма — Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.
Мастачка-керамістка Алена Карпенка, якую затрымалі на выбарчым участку, знаходзіцца ў ІЧУ

Як паведамілі падпісанты @MAYDAYMog, мастачка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Магілёве.

Нагадаем, дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы) закрыўся раней за афіцыйны час. Па версіі прапагандысткі Крысціны Бармуцкай, дзяўчына адправіла ролік у «экстрэмісцкі канал», аднак насамрэч яна адправіла відэа сяброўцы за мяжу.

Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт, аднак невядома па якім артыкуле.
🗣«Спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць». Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу

Супраць былога палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу. Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Што стала нагодай для новага палітычнага пераследу — пакуль невядома.

Праваабаронца пракаментаваў «Вясне» новую крымінальную справу супраць сябе.

«Наступным крокам будзе, напэўна, пазбаўленне беларускага грамадзянства, якое я атрымаў з нараджэння. Ну, а потым яшчэ, відаць, пачнуць чарговую спецвытворчасць па прызнанні майго факта нараджэння незаконным, бо ў краіне чацвёрты год працягваецца неабвешчананае надзвычайнае становішча».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114640
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Сысоеў, Андрэй Бурак, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменеў, Дзіяна Завадская, Андрэй Брэмшмідт, Віталь Красноў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114617

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Супрацоўнікі ГУБАЗіК за апошні год затрымалі больш за 1,1 тысячы чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці

Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка.
У Гомелі пачынаецца суд над журналістам-фрылансерам Андрэем Толчыным

Гомельскі абласны суд пачынае разглядаць справу палітзняволенага гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. 64-гадовага мужчыну абвінавачваюць ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў.

Андрэй — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114643

💌Падтрымайце журналіста: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А. Андрэй Мікалаевіч Толчын
💻Напісаць анлайн
😔Палітвязня Вадзіма Гулевіча 2,5 месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА

Вадзім — фігурант справы "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Палітвязня прызналі вінаватым паводле пяці крымінальных артыкулаў і асудзілі да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама прызначылі штраф у памеры 600 базавых велічыняў (19 200 рублёў).

З сакавіка 2023 Гулевіч адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 3. Стала вядома, што з 10 лістапада па канец студзеня яго ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Прычыны спагнанняў невядомыя.

💌Падтрымайце Вадзіма: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Вадзіма Мікалаевіча Гулевіча
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі студэнта фізфака БДУ

Сцвярджаецца, што ён у 2020-ым годзе, будучы непаўналетнім, удзельнічаў у пратэстах, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і пісаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔«Я прасіў адтэрміноўку прысуду ў суда, каб завяршыць навучанне, але мне адмовілі». Дапамога былому палітвязню Віталю Прохараву атрымаць новую прафесію

На той момант 17-гадовага хлопца асудзілі да 2 гадоў калоніі, за тое што ён нібыта кінуў камень у аўтазак. Пасля затрымання Віталя моцна збілі — над ім здзекваліся дзве гадзіны, у хлопца была ўся спіна ў слядах ад дубінак, падбітае вока, шышкі на галаве, гематомы па ўсім целе, ён кульгаў на абедзве нагі.

Напрыканцы снежня 2022-га году Віталь выйшаў на волю. Пазней хлопец з'ехаў з жонкай у Вільню.

«Прашу вашай дапамогі, каб забяспечыць сваю сям'ю самым неабходным і, галоўнае, мне трэба пайсці на курсы праграмавання, каб у мяне з'явіліся веды для забеспячэння сябе і жонкі ў будучыні».

Падтрымаць Віталя фінансава на BYSOL
Сілавікі затрымалі жанчыну, якая хадзіла на акцыі пратэсту з дзецьмі — супраць яе распачалі крымінальную справу, лёс яе малодшай дачкі вырашаецца

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што жанчына разам з дзецьмі ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, пісала абразлівыя каментары, дасылала фотаздымкі «экстрэмісцкім» каналам, а таксама пасля пачатку вайны заклікала ўкраінцаў нанесці ўдары па беларускіх аэрадромах.

Сцвярджаецца, што супраць яе распачалі крымінальную справу, лёс яе малодшай дачкі вырашаецца.
📝Рада Еўропы: «Cамацэнзура больш не абараняе журналістаў у Беларусі»

У Беларусі чыстка закранула нават прапагандысцкі апарат і СМІ, якія да гэтага часу лічыліся нейтральнымі або лаяльнымі. Самацэнзура больш не абараняе журналістаў. А ў дзяржаўнай прэсе дастаткова згадкі адной «дрэннай» крыніцы ці няправільнага слова, каб наклікаць на сябе гнеў уладаў, адзначаецца ў гадавой справаздачы Рады Еўропы.

«У 2023 годзе былі арыштаваныя больш за 20 беларускіх журналістаў. Кожны другі з іх ужо асуджаны да зняволення паводле такіх абвінавачванняў як падтрымка экстрэмісцкай дзейнасці, распаўсюд экстрэмісцкага кантэнту, дыскрэдытацыя дзяржавы, удзел у тэрарыстычнай арганізацыі, падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Крыніца: БАЖ
Галоўная бухгалтарка аднаго з прадпрыемстваў Магілёва затрыманая за 800 «негатыўных» каментароў

На «пакаяльным відэа» жанчына распавядае, што з 2020 года пакінула 801 «негатыўны каментар пра органы сілавых структур» і Лукашэнку. Таксама затрыманая паведаміла, што праз гэта страціла працу.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Совет г. Новополоцка», «Ігар Тышкевіч»;
📍Instagram старонка «Совет г.Новополоцка»;
📍YouTube-канал «Тренды: популярные видео Беларуси»;
📍TikTok-старонка «Vadym1.0».
📸У ЛПП ставяць на «экстрэмісцкі прафулік». Распавядаем падрабязнасці

У праекце «Магшоты палітвязняў» беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі. Былы палітвязень Віталь Жук таксама распавёў пра гэты працэс у лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП) № 5, дзе ён прабыў паўгода. Там яго адзінага паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

Віталь распавёў падрабязнасці, а юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе, ці законна гэта.

«Я спытаў, чаму ў медыцынскай установе мяне паставілі на ўлік па экстрэмізму? Я пайшоў разбірацца ў штаб, дзе начальнік ЛПП-5 Мікалай Яўгенавіч Мароз адказаў, што "з гэтага моманту я павінен перастаць думаць, таму што цяпер за мяне думае адміністрацыя"».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114649

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце «Магшоты палітвязняў» і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
😡Ад палітзняволенай Алены Лазарчык ужо 2 месяцы няма лістоў

Паводле праваабаронцаў, раней за "парушэнні ўстаноўленнага парадку" палітзняволеную пазбавілі пасылак і перадач, спатканняў з роднымі, а таксама неаднаразова закідвалі ў штрафны ізалятар. Адзначым, што падчас знаходжання ў ШІЗА вязням забаронена ліставанне.

Вядома, што ўжо два месяцы ад Алены не даходзяць лісты. Гэта можа сведчыць пра тое, што яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар.

Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У калоніі ў жанчыны з'явіліся праблемы з зубамі, яна схуднела. На волі ў Алены засталося маленькае дзіця, бацька якога памёр пакуль жанчына знаходзіцца ў зняволенні.

💌Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык
💻Напісаць анлайн
🇪🇺Трое дэпутатаў нямецкага Бундэстага сталі «хроснымі» Данііла Чарнакова, Аляксандра Балонкіна і Генадзя Драздова

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Оттмар фон Хольц («Саюз 90/Зялёныя»), Луіза Ліцына-Бодэ (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі) і Міхаэль Захер («Саюз 90/Зялёныя») сталі «хроснымі» беларускіх палітвязняў.

«Свабода выказвання меркаванняў з'яўляецца адным з краевугольных камянёў дэмакратыі і вяршэнства закона; яе ажыццяўленне не з'яўляецца злачынствам».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114651

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»

Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Навошта гэта патрэбна?

- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.

📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
📍У Жодзіне працягваецца суд над палітвязнем Алегам Рубцом

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні яго моцна збілі сілавікі. Суд прызначыў палітвязню 5,5 гадоў калоніі.

У чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчуку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШІЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 сутак.

27 лютага ў Жодзіне над Алегам распачаўся чарговы суд. Яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу разглядае суддзя Святлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 
💻Напісаць анлайн