Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.5K photos
467 videos
77 files
19.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Ад двух да шасці гадоў калоніі: дзяржабвінавачванне запрасіла тэрміны для ўдзельнікаў «віцебскіх перформансаў»

У судзе Віцебскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за «экстрэмісцкія перформансы». На лаве падсудных палітвязні — Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова.

У віну ім ставяць наступныя акцыі: разбілі бейсбольнай бітай кінескоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй беларускага журналіста, спалілі друкаваныя выданні дзяржСМІ, на чужой магіле паставілі партрэт Лукашэнкі.

Дзяржабвінаваўца запрасіў для палітвязняў наступнае пакаранне:

• Ірыне Пярцовай — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
• Юлі Лагуновай, Кацярыне Макарэвіч — 4,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Арцёму Латышаву — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3wyI6Kd
Папаўненне Спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Інфармацыйная прадукцыя наступных каналаў прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»:

📍Telegram-канал «MOST» (а таксама інтэрнет-рэсурс «MOST», суполка ў «ВКонтакте» і Facebook);
📍Telegram-канал і telegram-чат «Водители 97»;
📍Instagram-старонка «kitakittycat»;
📍Telegram-канал «Народная Самооборона!»;
📍Telegram-канал «Кибер-партизаны чат».
«Героі не паміраюць»: 21 траўня — гадавіна са дня смерці Вітольда Ашурка

Вітольд Ашурак — беларускі палітвязень з Бярозаўкі, што на Лідчыне. Першы раз яго затрымалі 9 жніўня 2020 года і асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту: на 15 — за ўдзел у мерапрыемстве і яшчэ на 5 — за непавагу да суда, бо ён не ўстаў, калі зайшоў суддзя. Тады яго адпусцілі праз 5 сутак, але Вітольд і далей працягнуў ездзіць на «ланцугі салідарнасці» у Ліду.

Ён не хаваўся, бо не лічыў сябе вінаватым. 19 верасня затрыманы спачатку на суткі, а праз месяц за кратамі – і паводле крымінальнай справы. Суддзя Максім Філатаў асудзіў яго да пяці гадоў калоніі за ўдэл у пратэстах пасля выбараў 2020 году. Вітольд памёр у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невыстветленых абставінах.

Распавядаем, хто такі Вітольд Ашурак і як шануюць памяць пра актывіста

✌️21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
За ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года ГУБАЗіК затрымаў 23-гадовую дзяўчыну

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць пра затрыманне дызайнеркі Аліны Каўтуноўскай. Паведамляецца, што нібыта на дзяўчыну паскардзіўся «неабыякавы грамадзянін» — «у 2020 годзе з-за такіх як яна ён не мог праехаць у горадзе».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PsyqJU

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
За заклік «Падпальваем табакеркі!» гамяльцу прысудзілі год калоніі

У судзе Савецкага раёна Гомеля вынесены прысуд Івану Чарнаморчанку. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суд палічыў што такімі дзеяннямі стаў пост у адным з тэлеграм-каналаў ў 2020 годзе з заклікам «Падпальваем табакеркі!».

Ягоная абаронца ў судзе настойвала на тым, што сувязі паміж паведамленнем і пашкоджаннямі кіёскаў адсутнічае, а лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў паведамленні «няма закліку да распальвання сацыяльнай варожасці».

Аднак суддзя Аляксандр Мохараў прысудзіў Чарнаморчанку калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3LgpWSM
🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч
і Уладзімір Лабковіч 10 месяцаў за кратамі — следства па справе яшчэ не завершанае.

🔹Валянцін Стэфановіч даслаў з-за кратаў малюнак «KISS-UN-BAND». Праваабаронца і раней дасылаў сваёй жонцы малюнкі пра прыгоды ката ў турме, але дайшлі яны толькі праз паўгады;

🔹Марфа Рабкова больш за 600 дзён у зняволенні. Марфу абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення;

🔹Вядома, што да Леаніда Судаленкі па-ранейшаму не дапускаюць адваката;

🔹17 траўня Андрэй Чапюк адзначыць Дзень народзінаў. Заклікаем павіншаваць яго! Вы можаце даслаць яму ліст, паштоўку, а таксама пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі ці зрабіць грашовы перавод: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэю Сяргеевічу Чапюку.
ГУБАЗіК пахваліўся тым, як разграміў кватэру Вадзіма Пракоп'ева

Ведамства ў сваім тэлеграм-канале апублікавала відэа «квартирного вопроса с ГУБОП», у якім паказала, як разграміла кватэру грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп'ева.

Раней ГУБАЗіК «пахваліўся» тым, як разграміў пустую кватэру Яніны Сазановіч — рэдактаркі «Карателей Беларуси» и ютуб-канала «Дзікае паляванне».
​​⚖️«Сярожа, сынок, пойдзем дадому!» Праз некалькі дзён распачнецца суд над палітзняволеным Сяргеем Сакаўцом

У пятніцу, 20 траўня, у судзе Маскоўскага раёна Мінска распачынаецца суд над 29-гадовым палітзняволеным Сяргеем Сакаўцом. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава. Працэс пакуль адкрыты, таму можна прыйсці на суд і падтрымаць Сяргея.

Яго затрымалі 21 верасня мінулага года і арыштавалі на 10 сутак за падпіску на тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь». Але з «сутак» хлопец так і не выйшаў — супраць яго распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў. Пасля некалькіх месяцаў пад вартай у СІЗА-1 Сяргею выставілі абвінавачванне яшчэ па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса — паклёп і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 367 і ч. 1 і 2 арт. 368).

31 сакавіка — упершыню за сем месяцаў — маці Сяргея пабачылася з ім на спатканні на «Валадарцы»:

«Тая гадзіна праляцела як секунда. Вядома, хацелася абняць і расцалаваць Сярожу моцна-моцна, але, як самі разумееце, гэта было немагчымым. Проста я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што з ім адбылося… Хацелася проста сказаць: «Сярожа, сынок, пойдзем дадому!» Гэта было адчуванне незразумела чаго, як у нейкім тумане».

🔹Пісаў вершы, вёў Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў, а цяпер у СІЗА. Гісторыя палітвязня Сяргея Сакаўца

💌Падтрымайце Сяргея лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і грашовым пераводам: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Сяргей Аляксандравіч Сакавец
У пасёлку Ілля Вілейскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовую актывістку Людмілу Буркевіч

Прычына затрымання пакуль невядомая.

UPD. Людміла на волі

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3PsyqJU

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дваццаць тры палітзняволеных:

🔺Руслан Акостка
🔺Вадзім Гурман
🔺Андрэй Чапюк
🔺Дзяніс Іваноў
🔺Віктар Лабко 
🔺Дзмітрый Таратун
🔺Людміла Волкава
🔺Мікалай Карсюк
🔺Яўген Комбуль
🔺Юрый Сельвіч
🔺Ягор Вяршынін
🔺Ігар Лосік 
🔺Аляксей Мельнікаў 
🔺Яўген Пекач
🔺Уладзімір Рубашэўскі
🔺Павел Спірын
🔺Сяргей Алексяеўскі
🔺Аляксандр Гузанаў
🔺Сяргей Трэшчанка 
🔺Станіслаў Несцярук
🔺Аляксей Горбач
🔺Уладзіслаў Марціновіч
🔺Ігар Повараў 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага

📍Віталь Брух - фігурант берасцейскай «справы карагодаў», узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка прызначыў Бруху 1,5 гады «хіміі». Цяпер Віталь адбывае тэрмін у ПУАТ №48. На волі яго чакаюць жонка і 10-гадовая дачка.

❗️Віталь звярнуўся па дапамогу:

«
Дачцэ 10 гадоў і жонцы цяжка падтрымліваць сям'ю ў адзіноце. Патрэбна аплачваць школу, гурткі, купляць рэчы, плаціць за кватэру. Дапамагчы ім няма каму, бо я — у зняволенні, а маіх бацькоў няма ў жывых. Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа выказаць нам падтрымку ў гэты цяжкі перыяд».

💵 Падтрымайце фінансава палітвязня
Еўрапейскія праваабаронцы збіраюць подпісы за вызваленне беларускіх палітвязняў

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights сабрала ўжо больш за 13 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітычных зняволеных.

Libereco у знак салідарнасці з Беларуссю яшчэ ў ліпені 2020 года распачала кампанію #WeStandBYyou, у рамках якой сябры Еўрапейскіх парламентаў агітуюць за вызваленне беларускіх палітвязняў. На сёння больш за 300 парламентарыяў ад больш як дзясятка еўрапейскіх краін ужо сталі сімвалічнымі «хроснымі» палітычных зняволеных Беларусі.

Зараз, з дапамогай анлайн-петыцыі, Libereco патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных Беларусі.

Падпісаць петыцыю
🌿Палітзняволеная Вольга Класкоўская сустрэлася з маці ў калоніі

Маці палітзняволенай Вольгі Класкоўскай днямі трапіла на кароткатэрміновае спатканне з дачкой у гомельскай калоніі №4. Яны размаўлялі больш за тры гадзіны па тэлефоне і праз шкло.

Па словах маці, праз тое, што Вольгу ўтрымлівалі 40 дзён у карцары і тры месяцы ў памяшканні камернага тыпу, у яе з'явіліся праблемы з суставамі і вачамі, а таксама прагрэсуе варыкоз вен, таму ацякаюць ногі. Таксама маці адзначае, што яна вельмі схуднела. Лекар у калоніі прызначыў ёй лячэнне, таму маці пачала перадаваць ёй неабходныя лекі. Але Класкоўская працягвае трымацца добра. Вольга перадала, што ў калоніі бачыць іншых палітзняволеных, у тым ліку і Марыю Калеснікаву. Лістоў ад знаёмых перадаюць няшмат, толькі ад сваякоў. У калоніі палітзняволеная прайшла перанавучанне і цяпер ушывае гузікі, заклёпкі і шые нейкія дробныя рэчы.

Нядаўна камісія жаночай калоніі ў чарговы раз адмовілі Вользе ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Таксама стала вядомая дакладная дата вызвалення Класкоўскай — 14 снежня 2022 года.

📌Нагадаем, год таму Вольгу асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а ў студзені 2022 — за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.

💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вользе Аляксандраўне Класкоўскай
🕊Акцыя салідарнасці ў Батумі да Дня палітвязня

21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.

🇬🇪Далучайся да акцыі ў Батумі! Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍Месца: Порт Батумі
Час: субота, 21 траўня, 16:00

Свабоду палітвязням!
Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу ад імя палітзняволенага Віктара Бабарыкі

Як тлумачыць адвакат Дзмітрый Лаеўскі, Камітэт ААН па правах чалавека распачаў вытворчасць па справе, зварот разгледзяць па сутнасці. Цяпер КПЧ чакае адказ ад уладаў Беларусі.

У звароце юрысты просяць прызнаць парушэнні правоў Віктара Бабарыкі (як мінімум 11), а таксама абавязкі дзяржавы вызваліць яго і ліквідаваць наступствы неправамернага асуджэння, піша @viktarbabarykaofficial

💌Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Ілля Вайцяховіч, якога затрымалі, калі ён ехаў на пахаванне бацькі, асуджаны да двух гадоў калоніі

36-гадовага сына вядомага бізнесмена Эдуарда Вайцяховіча затрымалі 15 студзеня 2022 года, калі ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі.

Амаль праз чатыры месяцы пасля затрымання ў судзе Ленінскага раёна Мінска Ілле быў вынесены прысуд. Суддзя Юлія Шут прызнала яго вінаватым ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзіла два гады калоніі, паведамляе @zerkalo_io.
У кнігарню «Кнігаўка», адкрытую выдавецтвам «Янушкевіч», прыйшлі з ператрусам

Сёння раніцай ў «Кнігаўку» прыходзілі прапагандысты, якіх абурыла тое, што там прадаюцца кнігі на беларускай мове.

Пасля абеду ў кнігарню прыйшлі сілавікі з ператрусам, паведамілі чытачы @nashaniva.
МУС: З пачатку 2022 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі затрымалі 237 чалавек

Па дадзеных ведамства, у мінулым годзе з гэтай нагоды было затрымана 315 чалавек.

На 16 траўня ў Беларусі 633 Telegram-канала прызнаныя экстрэмісцкімі.
Супраць мінскай айцішніцы распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 23-гадовай супрацоўніцы адной з IT-кампаній Дар'і Ляўко. У «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў і перакрыцці дарог. Таксама праўладныя каналы асабліва падкрэслілі, што ў Дар'і «заробак 3300$».

Ляўко інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PsyqJU

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna