Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.2K photos
473 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎧Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання — падкаст «Вясна прыйдзе»

На днях стала вядома, што КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна. Год таму быў запісаны трэці выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», у якім ягоная маці Тамара Сялюн распавядае гісторыю свайго сына.

Таксама ў падкасце расказваюць свае гісторыі Аляксандра Якавіцкая (яе бацьку растралялі ў 2016 годзе), сястра Віктара Паўлава (яго растралялі ў 2021 годзе) і Ганна Косцева — яе братоў Станіслава і Іллю ў 2020 годзе прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання, аднак у красавіку 2021 памілавалі.

Як жывуць сваякі асуджаных і што яны адчуваюць?

💎SoundCloud | Apple Podcasts | Castbox | Youtube
💔«Каб ведаць, што гарыць святло ў кожным, хто захавае наш прастор для мар». Павел Белавус даслаў на волю новы верш

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус, якога ўтрымліваюць за кратамі больш за восем месяцаў, піша за кратамі вершы. @by_culture падзяліліся апошнім, які дайшоў на волю:

«Я тут жыву

Я нарадзіўся тут дакладна,
Тут я, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна —
Галоўнае — я тут жыву.

Я тут жыву, такую маю звычку,
Бо зручна, смачна і ўтульна тут,
Бо тут мая гарыць у небе знічка,
І тут прыняты першы мой статут.

Чаму не з’ехаў ты? Чаму застаўся?
Пытанні чую гэтыя каторы раз.
Тады турмы, напэўна, не баяўся
Тады не ведаў, пэўна, я параз.

І той, хто край пакіне наш апошнім,
Прашу, на выхадзе не выключай ліхтар,
Каб ведаць, што гарыць святло ў кожным,
Хто захавае наш прастор для мар.

Прастор зямлі, дзе нарадзіўся я дакладна,
Дзе некалі, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна,
Галоўнае, што зараз тут жыву».


22 жніўня Павел адзначыць Дзень народзінаў. Вы можаце павіншаваць яго паштоўкамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі.

Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса. Больш вершаў можна прачытаць па спасылцы.

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
🆘 Дапамога ў аплаце адваката і падтрымка сям'і Аніты Бакуновіч

Аніта Бакуновіч — 19-гадовая дзяўчына, якую затрымалі 23 лютага гэтага года. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пры падтрымцы САХР са зброяй і шчытамі выламалі дзверы, калі Аніта і яе брат Ян спалі ў сваіх ложках. Пасля гэтага брата і сястру вывелі з кватэры без адзення і паставілі на калені на бетонную падлогу.

Пазней дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту і асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 КК.

Родныя Аніты звярнуліся па дапамогу ў аплаце адваката дзяўчыны.

💵 Дапамагчы фінансава
«Кожны новы дзень дзівіць новымі магчымасцямі». Палітвязень Эдуард Бабарыка даў інтэрв'ю з-за кратаў

Нагадаем, ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 25 месяцаў. Эдуарда абвінавачваюць у распальванні варожасці, ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў, а таксама ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

📍«За апошнія 24 месяцы я прайшоў велізарны шлях ад абсалютнай пустаты да дзіўнага сусвету, багатага магчымасцямі. Гэта мноства маленькіх крокаў, якія эвалюцыйна дапаўняюць адзін аднаго. Кожны новы дзень дзівіць новымі магчымасцямі»;

📍«Увесь сакрэт у сэнсах, якія я знаходжу ў сваім бестэрміновым зняволенні. Турма можа быць месцам, якое крадзе жыццё, а можа стаць унікальнай магчымасцю для развіцця сябе»;

📍«Апошнія два гады сталі самым інтэнсіўным перыядам з пункту гледжання стварэння сябе на ўсіх узроўнях: фізічным, інтэлектуальным, эмацыйным, маральна-духоўным, асобасным».

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚡️Палітвязня Арцёма Анішчука асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ на год калоніі

Палітзняволенага Арцёма Анішчука ў судзе Ленінскага раёна Магілёва асудзілі па новай крымінальнай справе за абразу міліцыянта. Справу разглядала суддзя Ксенія Нікіфарава. Арцём мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін па справе «пашкоджання машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца», але гэтага не адбылося — яго ўзялі пад варту па новай крымінальнай справе.

Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён падвяргаўся катаванням і збіццю.

«Начальнік калоніі [ПК № 15] сказаў, што "я цябе ў спакоі не пакіну і зраблю ўсё, каб дадаць табе тэрмін". "У мяне ёсць знаёмыя суддзя, пракуроры", — гэта ягоныя словы. І калі справа па арт. 411 КК [злоснае парушэнне рэжыму] была прыпынена, то той жа следчы, які вёў справу па арт. 411 КК, пачаў праверку па арт. 369 КК».

Чытаць па спасылцы
Чыгуначніку-палітвязню з Гомеля прысудзілі 2 гады калоніі за відэа з расійскай вайсковай тэхнікай для «Беларускага гаюна»

Суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне па справе палітвязня Аляксандра Лучыновіча, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Аляксей Хлышчанкоў.

У віну мужчыну ставяць перадачу тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн» відэа расійскай вайсковай тэхнікі, якая прасоўвалася па тэрыторыі Беларусі. Вядома, што відэа ў «Беларускі гаюн» Аляксандр даслаў яшчэ тады, калі гэты тэлеграм-канал не быў прызнаны экстрэмісцкім.

Аляксандр сваёй віны таксама не прызнаў, але супрацоўнічаў са следствам і распавёў, што сапраўды запісаў на відэа калону расійскай вайсковай тэхнікі і даслаў яго ў бот «Беларускага гаюна».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Px1Oyc
❗️Мікалай Аўтуховіч пятнаццаты дзень трымае «сухую» галадоўку

Вязень такім чынам пратэстуе супраць абмежавання яго ў ліставанні, яму перасталі даходзіць лісты нават ад 83-гадовай маці. У чацвер, 21 ліпеня, стан Аўтуховіча рэзка пагоршыўся: узмацніліся болі ў жываце, пачалася рэзь, стаў надта часты пульс.

Стала вядома, што сёння Мікалая выдалілі з судовай залі:

«Мікалай працягвае сухую галадоўку. Сёння 15-ы дзень. Турэмны доктар заявіў, што стан Мікалая дазваляе яму ўдзельнічаць у працэсе. Хадайніцтва пра агляд знішнім доктарам адхілілі. Мікалай сказаў, што можа ўдзельнічаць, толькі калі яму дазволяць ляжаць, у гэтым таксама адмовілі. Урэшце яго выдалілі з залы за дыскусію з суддзёй, суд працягваецца без Мікалая».

💌Падтрымаць Мікалая пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу

Крыніца: Śviatłana Bohuš
🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу падоўжылі меру стрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы — праваабаронцы знаходзяцца за кратамі ўжо больш за год;

🔹Уладзь Лабковіч у лісце на волю паведаміў, што ў яго сапсаваўся зрок і вельмі баляць вочы. Таксама ён напісаў, што праз блакаванне ліставання, пасылкі і грашовыя пераводы сталі моцнай падтрымкай звонку;

🔹Партрэт Марфы Рабковай з'явіўся на вышыні 3000 метраў — налепку з праваабаронцай размясцілі на турыстычным стэндзе гары Казбек.

🔹Партрэт Таццяны Ласіцы быў створаны мастачкай Ганнай Татур у межах ініцыятывы «Палітвязынкі», які прысвечаны палітзняволеным жанчынам у Беларусі.

💌Працягвайце падтрымліваць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк
- ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Таццяна Ласіца
- ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Судаленка
Тры гады калоніі прысудзілі жыхару Брэста за ўдар бутэлькай чалавека, які падтрымлівае вайну. За аналагічны інцыдэнт без «палітычнай» падаплёкі іншаму берасцейцу прысудзілі «хатнюю хімію»

@viasna_brest распавядае пра два судовых працэса, што адбыліся ў Брэсце. Двух мужчын судзілі за падобныя інцыдэнты. Аднак па «палітычнай справе» аднаго адправілі ў калонію, па «звычайнай справе» — на «хатнюю хімію».

Чытаць па спасылцы
📍Палітзняволеныя фігуранты «справы карагодаў» Сяргей Канановіч і Аляксей Арцецкі — на волі

27-гадовы Сяргей Канановіч — жыхар Пружанаў, затрыманы 24 сакавіка 2021 года па «справе карагодаў», узбуджанай па падзеях акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня 2021 года Сяргея прызналі вінаватым па арт. 342 КК і прысудзілі паўтара года «хіміі». З 11 снежня 2021 Сяргей пачаў адбываць тэрмін у віцебскай папраўчай установе №9. Сёння, 25 ліпеня, Канановіч скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю.

Берасцейца Аляксея Арцецкага таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў «карагодзе». 15 сакавіка 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста палітвязню прысудзілі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі Аляксея ўтрымлівалі больш за 16 месяцаў. Ён выйшаў на волю 23 ліпеня.
Накіраваны ліст у Міжнародную арганізацыю працы з просьбай аб тэрміновым умяшанні ў сувязі з ліквідацыяй беларускіх незалежных прафсаюзаў

Глабальны прафсаюз IndustriALL зрабіў заяву аб закрыцці незалежных прафсаюзаў Беларусі, у якой асудзіў дзеянні беларускіх уладаў і запатрабаваў вызвалення ўсіх прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

IndustriALL не прызнае рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі аб спыненні дзейнасці пяці незалежных прафсаюзаў і працягне падтрымліваць свае сяброўскія арганізацыі БНП, СПМ і РЭП.

Глабальны прафсаюз накіраваў ліст Генеральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі працы з просьбай аб тэрміновым умяшанні, у якім гаворыцца:

«IndustriALL самым рашучым чынам асуджае рашэнне суда, якое мы не прызнаем. Мы будзем працягваць аказваць дапамогу і ўсебаковую падтрымку незалежным прафсаюзам Беларусі, каб гарантаваць іхную арганізацыйную стабільнасць».
За абразу Лукашэнкі жыхарцы Баранавічаў «па-хуценькаму» далі два гады «хатняй хіміі»

суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе мясцовай жыхаркі Кацярыны Івановай, якую абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі па ч. 2 арт. 368 КК. Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта.

Даведацца, як менавіта жанчына абразіла Лукашэнку, гэтым разам не атрымалася нават у студэнтаў, якіх усё часцей у апошні час «зганяюць» на, мабыць, паказальныя суды. Судовае пасяджэнне пачалі раней запланаванага часу, ды і саму справу Кацярыны Івановай разглядзелі вельмі хутка.

Чытаць па спасылцы
Падтрымайце палітзняволеную фігурантку «справы Аўтуховіча» Галіну Дзербыш

У Гродне больш за два месяцы працягваецца суд над 12 фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — хворая на анкалогію пенсіянерка Галіна Дзербыш. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «акце тэрарызму».

Галіна — пенсіянерка з аграгарадка Абухава. Цягам 15 месяцаў жанчыну ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры. За гэты час у яе было толькі адно спатканне з дачкой. Галіна Іванаўна мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.

Жанчына атрымлівае лісты толькі ад сваякоў. Праз тое, што яе ўключылі ў спіс тэрарыстаў, пасылкі і бандэролі, якія ёй дасылаюць неабыякавыя людзі, вяртаюць з пазнакай «адмова». На адным з пасяджэнняз Галіна заявіла, што падчас следства ёй увесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе.

💌Падтрымаць Дзербыш тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Галіна Іванаўна Дзербыш
«Дыскрэдытаваў» Беларусь відэазапісам аб эканоміцы Беларусі — паўтара года калоніі

Праваабаронцы даведаліся аб выніках судовага разбіральніцтва па справе Васіля Чыха, якога абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Беларусі па арт. 369-1 КК.

Справу разглядаў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак, які не раз выносіў палітычна матываваныя прысуды.

Вядома, што абвінавачанаму 30 гадоў. У віну Чыху ставілі тое, што 16 сакавіка гэтага года ў адным з публічных Viber-чатах, які аб'ядноўвае працаўнікоў вагоннага дэпо Брэста, ён «размясціў відэазапіс з загадзя ілжывымі звесткамі аб эканамічным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь».

Чытаць па спасылцы
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Казлоўскі, Віктар Жардзецкі, Аляксей Кандраценка, Аляксандр Іваноў, Юрый Лагуцін, Дзяніс Малей, Андрэй Карэцкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3OwfRTm

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
«Гэта былі кароткія ўдары токам», — мінчанка распавяла пра допыт у ГУБАЗіКу электрашокерам, вярбоўку і амаль месяц на Акрэсціна

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі жыхарку Мінска сёлета ў красавіку. Яе дапытвалі электрашокерам і адправілі на «суткі». Дзяўчыну два разы перазатрымлівалі — агулам на Акрэсціна яна правяла 27 сутак у тым адзенні, якое ёй дазволілі надзець дома, без душа, сродкаў гігіены і прагулак. Мінчанка выйшла на волю пад умовай супрацоўніцтва з сілавікамі — супрацоўнікі ГУБАЗіКа спрабавалі яе завербаваць і даць заданне. Дзяўчыне давялося пакінуць Беларусь.

Яна распавяла «Вясне» пра электраметкі ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, пра ўмовы ў чатырох камерах на Акрэсціна, сукамерніц-сваячак нядаўна загінулага ва Украіне Васіля Парфянкова, «падсадную качку» ў камеры і вярбоўку сілавікамі.

«Мне прыпаднялі джынсы, агалілі ногі і стукнулі токам. Ну затое не білі! Мне сказалі, што я павінна "дзякуй" сказаць за гэта».

Чытаць па спасылцы
«Мама Васіля казала, што гатовая адседзець, але за справу, а не за гэта…». Як судзілі сваячак нядаўна загінулага ва Украіне «каліноўца» Васіля Парфянкова

«Суд над імі праходзіў вельмі цяжка — мы чулі, як іх судзілі праз скайп. Па іх прыехалі шэсць ці восем чалавек у поўным абмундзіраванні, правялі вобшук. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў тым, што яны нібы напалі на тых, хто іх затрымоўваў. Там жанчыны досыць крохкага целаскладу, маці Васіля ў шаноўным узросце, ёй, здаецца, 67 гадоў, як яны маглі напасці?

На судзе яны плакалі і казалі, каб яны не шылі ім тое, чаго не было насамрэч. Мама Васіля казала, што гатовая адседзець, але за справу, а не за гэта… Да іх стабільна прыходзілі з вобшукамі, як я зразумела, кожныя паўгода. У нас ва ўсіх ком у горле быў. Было складана слухаць гэты суд, вельмі складана»

🔹«Гэта былі кароткія ўдары токам», — мінчанка распавяла пра допыт у ГУБАЗіКу электрашокерам, вярбоўку і амаль месяц на Акрэсціна
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Акаўнт у Instagram «hrodna.likе», Telegram-канал «Гродна Like», Facebook-суполка «Hrodna.lifе», Youtube-канал «Hrodna Life»;
📍Інтэрнэт-рэсурс «Беларускi народны трыбунал»;
📍Telegram-чат «Ученые против насилия»;
📍Telegram-канал «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ»;
📍Інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl.
У Мінску затрыманы 39-гадовы Дзмітрый Лабачоў

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту, а таксама зарэгістраваўся ў плане «Перамога»

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna