Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20K photos
449 videos
65 files
17.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
‼️Дзяўчыну, якую затрымалі перад судом над Вольгай Залатар, не выпусцілі пасля 15-сутачнага арышту і зноў затрымалі

32-гадовую Таццяну Батуру затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгай Залатар. У Фрунзенскім РУУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за «хуліганства ў судзе». На судзе Таццяна заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе — яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы ёй дыягнаставалі ўдар галавы. Але негледзячы на гэта, суддзя Марыя Ярохіна арыштавала дзяўчыну на 15 сутак.

Сёння днём Таццяна мусіла выйсці на волю, але сваякі і сябры так яе і не дачакаліся. Пазней стала вядома, што дзяўчыну з Акрэсціна завезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна на «прафілактычную гутарку». Хаця пасля першага суда над Таццянай яе адвакат адправіў ва ўсе РУУСы Мінска заяву пра тое, што Таццяна Батура адмаўляецца ад правядзення прафілактычнай гутаркі з ёй. На якой падставе зноў затрымалі дзяўчыну — невядома. У РУУСе Фрунзенскага раёна паведамілі толькі, што заўтра над ёй мусіць адбыцца суд.

Тут распавядаем, як праходзіў першы суд над Таццянай Батура 👉 bit.ly/3oE6zK7
❗️Хворая на анкалогію пенсіянерка Людміла Хлусевіч, супраць якой распачалі другую крымінальную справу за абразу сілавіка ў інтэрнэце, сёння пайшла на допыт у міліцыю і не вярнулася

Дзяжурны ў Рэчыцкім АУСе паведаміў, што жанчыну адвезлі ў шпіталь. Але ў прыёмным аддзяленні мясцовага шпіталю сказалі, што такая пацыентка не паступала, паведамляе @viasnaHomel

Раней Людміла ўжо была асуджана на два гады «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта ў «Аднакласніках».

Падчас папярэдняга следства па першай справе пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю (у яе лейкоз) перажыла ператрус, больш за 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой. У чаканні суда жанчына напісала перадсмяротную запіску:

«Вінаватай у маёй смерці прашу лічыць дзяржаву. Так больш жыць не магу. Маё здароўе і жыццё давялі да смерці. Я была хворая, яны пагоршылі мой стан. Дажыла да пенсіі, такіх здзекаў і катаванняў не вытрымала. Жыла сумленна, не крала, не забівала. Мяне забілі, давялі да смерці».
✌️Акцыя падтрымкі беларускіх палітвязняў прайшла ў Гамбургу

Беларуская дыяспара ў Гамбургу далучылася да Дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі і правяла акцыю іх падтрымкі 27 лістапада.

«Было жудаснае надвор’е, аднак мерапрыемства адбылося. Я ганаруся тымі людьмі, якія прыйшлі на акцыю. Мы бачым, што з-за сітуацыі на мяжы, якая таксама вельмі тужлівая для людзей, што мёрзнуць там, людзі, што мёрзнуць у беларускіх турмах, адыходзяць на другі план. Таму гэтая акцыя была вельмі для нас важная», — сказала адна з удзельніц акцыі Наталля.

Таксама прагучалі чатыры абраныя арганізатарамі гісторыі палітвязняў, у іх ліку і гісторыя зняволення каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай. А вечарам актывісты падпісалі і адправілі паштоўкі для палітзняволеных.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/31e6g0y
‼️Зараз адбываюцца ператрусы па ўсёй Беларусі

Ад самай раніцы 1 снежня па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы. На дадзены момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра вобшукі ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебска Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага. У Гомелі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, а пасля ператрусу яе павезлі на допыт.

🔺Акрамя гэтага, ад 7 раніцы праходзяць масавыя ператрусы ў Мінску. Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
📍У праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна праводзяць ператрусы на лецішчы і ў кватэры

Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна. Раніцай супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук на лецішцы Уладзіміра, а цяпер паехалі на яго кватэру. Тэхніку пасля ператрусу не забіраюць, а толькі значкі «Вясны», кнігі, паштоўкі і плакаты.

Прадстаўнікі якога ведамства праводзяць ператрус — пакуль невядома.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 https://bit.ly/3los2pE (З Беларусі – праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Адбываецца ператрус у Васіля Палякова — гомельскага палітыка і грамадскага дзеяча АГП

«Аб’яднаная Грамадзянская Партыя» на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла, што зараз праходзіць ператрус у Васіля Палякова з Гомеля.

📌Нагадаем, 8 ліпеня Васіля затрымлівалі ў межах крымінальнай справы па арт. 289 (акт тэрарызму). Тыдзень яго ўтрымлівалі ў гомельскім ІЧУ. 15 ліпеня яго адпусцілі на волю.
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову дапыталі ў ДФР пасля ператрусу

Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай. Да яе прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ператрус пачаўся ў 7:15 і доўжыўся прыкладна паўтары гадзіны.

У выніку ў журналісткі забралі тэлефон, фота і відэа абсталяванне, назапашвальнікі інфармацыі (вінчэстары, флэшкі). Пасля ператрусу, яе дапыталі ў ДФР. Ларыса Шчыракова адмовілася сведчыць супраць сябе, паведамляе "Гомельская вясна". Падрабязнасці справы, у рамках якога прайшоў ператрус, яна не паведамляе, так як вусна была папярэджана аб адказнасці за разгалошванне матэрыялаў следства.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 https://bit.ly/3los2pE (З Беларусі – праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🔻Раніцай 1 снежня прайшоў ператрус у гарадзенскай журналісткі Надзеі Віцінай. Яна затрыманая як сведка «па нейкай справе, у якім фігуруе яе асабістая перапіска».

🔻У Брэсце раніцай супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Алены Жушма.

🔻Таксама вядома пра ператрус у рэчыцкага актывіста Алега Карбалевіча. Сілавікі забралі яго кампутар, а яго павезлі ў РАУС.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 https://bit.ly/3los2pE (З Беларусі – праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Яшчэ два палітвязні паедуць у калонію

29 лістапада суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес прысуд палітвязням Аляксею Чашуну і Уладзіславу Тамашэвічу. Іх абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэксу).

Юнакі былі затрыманыя 7 верасня гэтага года і да суда ўтрымліваліся ў следчай турме №8 у Жодзіна.

Справу разглядала суддзя Вольга Дубовік. Вядома, што Аляксея і Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што яны падпалілі дзяржаўны сцяг, размешчаны каля адной з крам сяла Чырвонае Маладзечанскага раёна.

У выніку суддзя Дубовік прысудзіла абодвум па аднаму году зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што дзяржабвінаваўца прасіў для аднаго 3 месяцы арышту, а для другога - 1 год хатняй хіміі. Але суддзя вынесла больш жорсткае пакаранне.
⚖️У Брэсце распачаўся суд над 11-ай групай фігурантаў «справы карагодаў»

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста распачаўся працэс над яшчэ 11-ю фігурантамі «справы карагодаў». Іх судзіць Таццяна Лаўрэнюк.

Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, абвінавачаны Міхаіл Любчук не з’явіўся ў суд — яго абвясцілі ў вышук. Але ў гэтай групе вырашылі судзіць 23-гадовага палітвязня Віктара Кухарчука, які ўтрымліваецца ў брэсцкім СІЗА з 27 кастрычніка.

📍Па «справе карагодаў» ужо асуджана 102 чалавекі. Агулам ім прысудзілі:
- 82,5 года «хіміі»;
- 71 год «хатняй хіміі»;
- 12 гадоў і 2 месяцы калоніі.
Як паведамляе «Віцебская вясна», сёння затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. У яго на 1 снежня быў прызначаны суд з нагоды зменаў патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.
За абразу намесніка камандзіра АМАП у Гродна асудзілі жыхара Мінска

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 лістапада разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 38-гадовага аўтаслесара з Мінска Яўгена Гоманава. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Паводле абвінавачання, Гоманаў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" пад публікацыяй з фота намесніка камандзіра АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Сяргея Жучкова пакінуў каментар "г*вно, а не людзі".

Мужчыне прысудзілі абмежаванне волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Больш падрабязна тут (з Беларусі - праз VPN)👉👉👉https://cutt.ly/VYq8wvd
‼️Супрацоўнікі УДФР КДК па Магілёўскай вобласці таксама каля сямі раніцы правялі ператрус у праваабаронцы Барыса Бухеля.

Затым яго адвезлі на допыт у якасці сведкі. У дадзены момант ён на волі, у яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні.
🔻Затрыманую раніцай у Гродне журналістку Надзею Віціну вызвалілі.

🔻У Брэсце таксама сілавікі прыйшлі да Вольгі Малайчык. Таксама на сувязь не выходзяць мінімум тры чалавекі.

🔻Таксама ў Брэсце да пенсіянеркі Алены Гнаўк зноў прыйшла міліцыя, у яе збіраюцца забраць тэхніку і тэлефон. Па словах Гнаўк, падставай для агляду стаў яе відэаролік у абарону курдскай сям’і.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 https://bit.ly/3los2pE (З Беларусі – праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️За лістапад па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 143 чалавекі

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя маніторынгу судовых працэсаў у лістападзе:

🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 143 чалавекі — 47,73% з якіх асуджаныя за ўдзел у мінулагодніх акцыях пратэсту па артыкулах 342 КК ці 293 Крымінальнага кодэкса;
🔹Ім агулам прысудзілі 156 гадоў і 5 дзён пазбаўлення волі, 91 год «хіміі» і 101,5 год «хатняй хіміі»;
🔹Сярод асуджаных 23 жанчыны.

🔻Судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў разглядае самыя рэзанансныя палітычна матываваныя крымінальныя справы ў закрытым ад грамадскасці рэжыме.

🔻Актыўна выкарыстоўваюцца ўнесеныя сёлета змены ў Крымінальны кодэкс у частцы павелічэння жорсткасці пакаранняў за шэраг складаў злачынстваў. Да фігурантаў спраў аб абразе прадстаўнікоў улады і здзеку з дзяржаўных сімвалаў ужываецца ўзяцце пад варту да суда.

Усе вынікі за месяц👉👉👉https://cutt.ly/bYwroU4
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Як паведамляе «Віцебская вясна», сёння затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. У яго на 1 снежня быў прызначаны суд з нагоды зменаў патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.
Міхаіл Жамчужны на волі.

Ён паведаміў у 13.30, што толькі што выйшаў з допыту. У яго прайшоў ператрус.

«Паказанняў ніякіх не даваў. Беражыце сябе. Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў», - паведаміў Жамчужны.
🔻Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць газету «Ганцавіцкі час» у 2022 годзе

Як паведамляе «Першы рыгіён», дамова «Ганцавіцкага часа» на паліграфічныя паслугі брэсцкай друкарні сканчаваюцца ў канцы 2021 года. Пасля гэта друкарня не працягвае дамову з выданнем. Пра гэта рэдакцыю апавясцілі 30 лістапада па электроннай пошце.

Намесніца дырэктара брэсцкай друкарні Ірына Іванісік растлумачыла прычыну: «У нас загрузка мяняецца».

Як адзначыў галоўны рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі, 20 гадоў "Ганцавіцкі час" сумленна выконвае сваю працу на карысць чытачоў у раёне і далёка за яго межамі:

«Мы спрабавалі дапамагчы многім людзям, і гэта спрацавала: падымалі актуальныя праблемы, трымалі чытачоў у курсе падзеяў, якія адбываліся ў Ганцавіцкім раёне і не толькі. Мы аб'ектыўна асвятлялі падзеі і пісалі гісторыю раёна. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і давяраў нам».
‼️У Рэчыцы знікла сувязь з кіраўніком мясцовай суполкі КХП БНФ Аляксандрам Рыбчанковым.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna