Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.1K subscribers
20.2K photos
451 videos
67 files
18.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
👩29 лістапада — Міжнародны дзень жанчын-праваабаронцаў

У гэты дзень Антыдыскрымінацыйны цэнтр «Мемарыял» імкнецца прыцягнуць адмысловую ўвагу да становішча жанчын-праваабаронцаў у Беларусі. З вясны 2020 года на грамадзянскую супольнасць у гэтай краіне абрынуліся рэпрэсіі ўсёй моцы дзяржаўнага апарату.

На сёння ў Беларусі 98 жанчын-палітвязняў
, адна з іх — каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, якой, як толькі што стала вядома, прад'явілі абвінавачванне паводле 11 артыкулаў КК і пагражае зняволенне да 20 гадоў.

Расказваем пра пяць беларускіх жанчын-праваабаронцаў, якія сутыкнуліся з ціскам з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3xxxxaa
Да трох гадоў «хіміі» асудзілі палітзняволенага мінчука за пяціхвілінную счэпку 9 жніўня мінулага году

Суд Заводскага раёна Мінска 29 лістапада асудзіў да трох гадоў «хіміі» 41-гадовага палітвязня Максіма Мікуліча. Пасля трох з паловай месяцаў за кратамі палітвязень выйшаў на волю. Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня мінулага года разам са сваім сябрам, былым палітзняволеным экс-амапаўцам Максімам Клімовічам, якога асудзілі за гэтыя падзеі да трох гадоў «хатняй хіміі».

У счэпцы Мікуліч і Клімовіч патрапілі на фотаздымак, па якіх іх ідэнтыфікавалі і ўзбудзілі крымінальныя справы. Сваю віну на судзе Максім прызнаў у поўным аб’ёме і распавёў, што ў той дзень вырашылі з сябрам прайсціся ў цэнтр, каб паглядзець, што робіцца ў горадзе — калі сталі выбухаць светлашумавыя гранаты, яны сыйшлі адтуль

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3rmo3xt
🏆Герхарт Баўм і Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымалі прэмію Марыён Дзёнхаф 2021

Палітык і юрыст Герхарт Баўм і беларуская праваабарончая арганізацыя «Вясна» ўдастоеныя прэміі Марыён Дёнхаф за міжнароднае разуменне і прымірэнне. Сёлета яна ўручаецца ў 19-ы раз.

Старшыня парламенцкай групы Бундэстага Bündnis 90 / Die Grünen Катрын Герынг-Эккардт у сваёй прамове падкрэсліла:

«Дэмакратычная апазіцыя ў аўтарытарных сістэмах залежыць ад асвятлення сусветнай грамадскасці, таму што ў цемры дыктатуры растуць хутчэй, чым пры святле. "Вясна" ўжо на працягу 25 гадоў прыцягвае ўвагу да жорсткага абыходжання і парушэнняў у сваёй роднай краіне, Беларусі. І робіць нас сведкамі: "Паглядзіце, паглядзіце ж, што тут адбываецца!".

Кожнае імя ў спісе палітвязняў "Вясны", колькасць якіх жудасна вырасла за апошні год, гэта абвінаваўчае зняволенне — ужо больш за 800 імёнаў. Уручэнне прэміі Марыён Дзёнхаф гэта наша абяцанне: ніхто з гэтага спісу не будзе забыты!»

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3xzJaNK
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «ЧП Беларусь» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі
❗️Міколу Дзядка, асуджанага да 5 гадоў калоніі, перавялі ў магілёўскую турму

33-гадовага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка перавялі ў следчую турму №4 у Магілёве.

🔺Нагадаем, 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3.

Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.


Падчас апошняга слова Дзядок выступіў з моцнай прамовай: «Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!»

💌Падтрымаць Міколу: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
Лабарантку «Гродна Азоту» асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за счэпку на «Маршы адзінства»

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовай лабаранткі хімічнага аналізу прадпрыемства «Гродна Азот» Вольгі Белазёравай.

Паводле абвінавачвання, жанчына «натхняючы сваімі паводзінамі навакольных з мэтай падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў паказаным несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, парушала ўмовы адпачынку і побыту грамадзян, дэманстравала свой намер аказаць відавочнае непадпарадкаванне».

Суддзя Вольга Бекушава прызначыла пакаранне на паўгода меншае за тое, што прасіла дзяржабвінаваўца: 1,5 года «хатняй хіміі».

Жыхароў Гродна працягваюць судзіць за ўдзел у «Маршы адзінства», які адбыўся ў горадзе летась 6 верасня. Праз год, 6 верасня 2021-га, у Гродне адбыліся дзясяткі затрыманняў удзельнікаў таго марша. І цяпер суды адзін за адным выносяць абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да гэтых людзей.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3E7gKNR
❗️Журналістка Ірына Слаўнікава прызнаная палітычнай зняволенай

Ірыну затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яна з мужам вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада асудзілі да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». 15 лістапада другі раз запар журналістка была пакарана 15 суткамі арышту па абвінавачванні ў «дробным хуліганстве».

26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яе справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/3Ihemqj

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
‼️У палітзняволенай старшыні «Саюзу палякаў Беларусі» Анжалікі Борыс у турме пагоршыўся стан здароў’я

Як паведамляе «Саюз палякаў у Беларусі», Анжаліка Борыс выглядае вельмі нездарова і мае патрэбу ў тэрміновым аглядзе лекара з выкарыстаннем ультрагукавога абсталявання. Таксама ёй трэба правесці шэраг іншых абследаванняў. Вядома, што Борыс пакутуе на цяжкую хваробу страўнікава-кішачнага тракту і пячонкі.

«З апісанняў знешняга выгляду Анжалікі Борыс відаць, што яна выглядае вельмі змучанай, у яе зямліста-жоўты колер скуры, што можа казаць пра хваробу пячонкі. Таксама ў яе інтэнсіўна выпадаюць валасы», — паведамляюць у «Саюзе палякаў у Беларусі».

Акрамя гэтага, блізкая знаёмая Анжалікі Інэса Тодрык-Пісальнік успамінае, што яшчэ да арышту ў Борыс былі частыя галаўныя болі і болі ў жываце, а ў стрэсавых сітуацыях у яе выпадалі валасы.

📍Нагадаем, Анжаліку Борыс затрымали 23 сакавіка ў Гродне. Яна стала фігуранткай справы па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму. У канцы лістапада стала вядома, што палітзняволенай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 25 лютага 2022.

Крыніца: Новы Час

💌Падтрымайце Анжаліку лістамі салідарнасці: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Борыс Анжаліцы Чэславаўне
«Счэпка была сімвалічная». Двух палітзняволеных братоў асудзілі да «хіміі» за жнівеньскія пратэсты

У судзе Маскоўскага раёна Мінска да трох і двух з паловай гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах асудзілі двух палітзняволеных братоў: 42-гадовага Аляксея і 40-гадовага Аляксандра Русецкіх. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля вынясення прысуду іх вызвалілі ў зале суда.

Аляксея ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы ў ноч з 9 на 10 жніўня мінулага года. Яго брата Аляксандра выклікалі ў ГУБАЗіК, дзе і затрымалі. Яны прызналі віну цалкам і распавялі, што разам удзельнічалі ў акцыі пратэсту.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/32MvqUH
Жлабінчанку суд пакараў двумя гадамі «хатняй хіміі» за жнівеньскія падзеі мінулага года

На два гады «хатняй хіміі» суд Жлобінскага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Кацярыну Якубчык, якую вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса РБ)

Па матэрыялах следства, жанчына 9-10 жніўня мінулага года «не рэагавала на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні, выкрыквала лозунгі, груба парушала грамадскі парадак і замінала працы грамадскага транспарту».

Агулам, за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 20 чалавек.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3d0GBee
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌎 30 лістапада адзначаецца дзень Міжнароднай акцыі «Гарады за жыццё» — гарады супраць смяротнага пакарання

Акцыя адбываецца штогод з 2002 года 30 лістапада, бо ў гэты дзень ў 1786 годзе ў Таскане ўпершыню ў гісторыі Еўропы было адмененае смяротнае пакаранне. Гэта свята тых гарадоў, дзе смяротнае пакаранне існавала і было нарэшце адмененае, але мы спадзяемся, што Менск абавязкова будзе сярод іх.

🙌 У кастрычніку праваабаронцы правялі шэраг мерапрыемстваў у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Цэлы тыдзень мы разважалі пра тэму смяротнага пакарання анлайн і распавядалі пра страчаныя праз смяротныя выракі лёсы таленавітых беларусаў і беларусак.

Іх гісторыі можна пачытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3I91rX5
Да трох гадоў «хіміі» асудзілі палітвязня за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў

У судзе Савецкага раёна 30 лістапада вынесены прысуд палітзняволенаму 30-гадоваму мінчуку Дзянісу Ляхару, якога абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Судзя Марына Фёдарава асудзіла яго да трох гадоў «хіміі», палітвязень быў вызвалены ў залі суда.

Дзяніса затрымалі роўна праз год пасля выбарчай акцыі пратэсту, у якой ён прыняў удзел, і змясцілі пад варту.

На судзе ён распавёў, што ў той дзень у раёне Стэлы да яго з сябрам падыйшоў незнаёмы чалавек, у якога былі бэйдж і прафесійная камера і папрасіў стаць у счэпку на некалькі хвілін, каб зрабіць фотаздымкі — калі такім чынам невядомы «папрацаваў», сябры разыйшліся і болей у акцыях пратэсту не ўдзельнічалі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3rnnFi3
🌿«Я хачу міра для сваёй роднай краіны», — Вольга Залатар у апошнім слове

У Мінскім гарадскім судзе сёння з апошнім словам выступіла палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар. Учора пракурорка Жанна Баранава запрасіла ў суда пакаранне для яе — пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд Вользе будзе вынесены 3 снежня.

🔹«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці расце, павялічваецца колькасць болю і крыўдаў. Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне»;

🔹«У матэрыялах справы ёсць фота плаката, на якім напісана «Мір. Любоў. Свабода». І я падпісваюся пад кожным словам. Я хачу міра для сваёй роднай краіны»;

🔹«Я хачу, каб у маёй краіне панавала любоў да Бога і людзей. Я хачу, каб кожны чалавек меў свабоду выбара… Хачу скончыць словамі Уладзіміра Караткевіча: «На Беларусі Бог жыве». Жыве Бог! Жыве вечна»».

Апошняе слова цалкам 👉 bit.ly/3pvEqFB (з Беларусі — праз VPN)
❗️Следчы камітэт скончыў расследаванне па справе палітзняволенай блогеркі Вольгі Такарчук

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 36-гадовай палітзняволенай Вольгі Такарчук. Гэта значыць, што хутка над ёй можа адбыцца суд.

🔺Вользе прад’явілі абвінавачванне адразу па трох крымінальных артыкулах: 391 (абраза суддзі), 188 (паклёп) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

📌Нагадаем, Вольгу затрымлівалі некалькі разоў пасля выбараў 2020 года. 19 траўня ў кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам, а саму жанчыну затрымалі. За кратамі палітзняволеная знаходзіцца ўжо больш за паўгады.

💌Падтрымаць Вольгу: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Такарчук Вользе Андрэеўне
⚡️Хворую на рак супрацоўніцу праграмы развіцця ААН ужо двойчы арыштавалі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. На Акрэсціна жанчына захварэла на «цыстыт»

Сёння ў судзе Першамайскага раёна суддзя Максім Трусевіч разглядзеў справу 49-гадовай Анастасіі Несцеравай. Яна працуе фінансава-адміністрацыйным асістэнтам у праграмы развіцця ААН у Беларусі. Затрымалі жанчыну яшчэ 18 лістапада. Тады яе арыштавалі на 10 сутак па арт. 19.11 КаАП за захоўванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Адразу ў пратаколе напісалі, што яна зрабіла рэпост з «экстрэмісцкага» канала, але міліцыянты былі вымушаныя перапісваць пратакол, бо тое паведамленне, за якое яе судзілі, дасылала не сама Анастасія, а наадварот — ёй. Таксама вядома, што мужа Несцеравай таксама арыштавалі на 15 сутак за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дома ў мужа і жонкі прайшоў ператрус, а тэхніку канфіскавалі.

28 лістапада Анастасія на волю не выйшла, бо на яе склалі паўторны пратакол па арт. 19.11 КаАП. На гэты раз за рэпост з выдання «Zerkalo». Па словах жанчыны, яна адправіла сяброўцы, якая жыве не ў Беларусі, інфармацыю пра яе пляменніцу, якая была размешчаная на «Zerkalo». Віну сваю Несцерава прызнала, але папрасіла суддзю пакараць яе штрафам.

❗️У Анастасіі Несцеравай дыягнаставаны рак, які патрабуе хірургічнага ўмяшальніцтва. Акрамя гэтага, 73-гадовай маці Несцеравай патрэбен догляд.

⚖️Але суддзя Максім Трусевіч не звярнуў на гэта ўвагу і арыштаваў жанчыну на 15 сутак. Неглядзячы на цяжкую хваробу і тое, што яна ў ЦІПе захварэла на цыстыт і вымушана піць антыбіётыкі па прызначэнні лекара, Анастасія правядзе за кратамі агулам 25 сутак.
🏛У гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў з адкрыцця Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Адным з заснавальнікаў і першым дырэктарам музея быў Алесь Бяляцкі.

✖️Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 14 ліпеня. 15 ліпеня прызнаны палітвязнем.

📝У зняволенні Алесь Бяляцкі піша ўспаміны пра працу ў музеі. Прапануем невялічкі ўрывак:

💭"Пра любоўную лірыку Максіма Багдановіча можна гаварыць і гаварыць, хапіла бы і на поўную экскурсію. Гэтыя вершы, створаныя пад уплывам пачуццяў да Анны Какуевай, я вучыў на памяць у 17 год, калі адкрыў для сябе паэзію Багдановіча, затым чытаў падчас экскурсій ў чацвёртай зале музея "Жанчыны ў жацці Максіма Багдановіча". Яны кранаюць мяне і зараз, калі я сяджу на нары, праглядаю абрапаны томік вершаў Максіма Багдановіча 1868 года выдання з выдранымі некаторымі старонкамі і паглядаю на вежу Пішчалаўскага замка, якая ззяе белізной на сонцы".

📸На фота Алесь Бяляцкі на адкрыцці філіі Музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", чэрвень 1991 года. Аўтар фота - Уладзімір Пучынскі.
За ўдзел у вераснёўскім маршы мінчука асудзілі да трох гадоў «хіміі»

30 лістапада ў Заводзскім судзе Мінска вынесены прысуд 31-гадоваму Арцёму Заблоцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да трох гадоў «хіміі». Таксама суддзя Алег Каляда пастанавіў канфіскаваць на карысць сплаты доўгу тэлефон Арцёма, а арышт з шортаў мужчыны (яны былі рэчавымі доказамі па справе) зняць.

«Мінсктранс» заявіў пазоў на 22 тысячы 500 рублёў і 65 капеек, аднак юрыстка арганізацыі не змагла патлумачыць, адкуль атрымалася такая сума: ёй паведамілі пра суд за 30 хвілін да ягонага пачатку, пазоў вылучыў пракурор, а прадпрыемства — толькі падтрымала.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3FXcG32
«З такіх учынкаў і нараджаюцца перамогі». Гісторыі пра чалавечнасць, веру і падтрымку, на якіх трымаюцца вязні і простыя беларусы

Усё часцей многім з нас, нават тым, хто не ў турме, здаецца, што гэта ніколі не скончыцца: штодзённыя навіны пра затрыманні, новыя абвінаваўчыя прысуды, ператрусы, рэпрэсіі, сведчанні катаванняў, рэкордная колькасць палітвязняў...

Праваабаронцы «Вясны» вырашылі расказаць пра салідарнасць беларусаў адзін да аднаго — і тых, хто за кратамі, і тых, хто на волі.

🔹Палітзняволены Ігар Лосік робіць сюрпрызы жонцы з-за кратаў;

🔹Мастачка намалявала больш за 200 партрэтаў зняволеных;

🔹Павел Севярынец сам падтрымлівае беларусаў і піша новыя кнігі;

🔹Мінчанка вырашыла напісаць усім беларускім палітвязням і даслала ім больш за 1000 лістоў;

🔹Жанчына зладзіла дыстанцыйнае навучанне для палітзняволенай;

🔹Незнаемыя людзі выбіраюць тэрмабялізну палітвязням.

Распавядаем пра салідарнасць беларусаў 👉 bit.ly/3llM8AP
✌️Вольныя паштоўкі падрыхтавалі Калядны адвэнт-каляндар з дзеянняў, выконваючы якія вы выказваеце салідарнасць з палітвязнямі Беларусі

«Пачынаем ужо заўтра, 1 снежня, і працягнем выконваць розныя заданні і дзеянні да 24 снежня!
Першае заданне — раздрукаваць каляндар або спампаваць сабе на тэлефон. Акрамя таго, ёсць шмат заданняў пра напісанне лістоў, адпраўку паштовак, падтрымку палітвязняў праз сацыяльныя сеткі рознымі спосабамі».

Штодня «Вольныя Паштоўкі» будуць посціць заданні ў сторыс і захоўваць у актуальным «Адвэнт-каляндар».

«Выконвайце заданні і публікуйце ў сябе ў сацсетках з хэштэгамі #adventpashtouki, #вольныяпаштоўкі.
Калі вы выканаеце 18+ заданняў і дашлеце нам фотаздымкі, мы адправім вам цішотку або шопер з малюнкам палітвязня або палітзняволенай!»

💎Спасылка для друку календара ў розных фарматах і спампоўкі сабе на тэлефон
🇪🇺У Еўрапарламенце абмеркавалі інструменты міжнароднай адказнасці за злачынствы ў Беларусі

30 лістапада дэпутаты Еўрапарламента і запрошаныя выступоўцы абмеркавалі юрыдычныя інструменты прыцягнення да міжнароднай адказнасці людзей, адказных за цяжкія злачынствы ў галіне правоў чалавека.

Удзельнікі спыніліся на выкарыстанні ўніверсальнай юрысдыкцыі для расследавання і судовага пераследу злачынстваў, учыненых беларускім рэжымам, а таксама магчымай ролі такіх інстытутаў, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд.

Аліна Стэфановіч, сябра БАЖ і жонка зняволенага намесніка старшыні «Вясны» Валянціна Стэфановіча, падчас свайго выступа адзначыла:

«"Вясна" не спыняе сваю дзейнасць ні па адным з накірункаў: ад траўня 2020 года па цяперашні час праваабаронцы зафіксавалі больш за 37 000 фактаў адвольных затрыманняў, было задакументавана каля 1500 выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з затрыманымі, палітычнымі зняволенымі прызнана амаль 900 чалавек»

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/32zRr91