Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.1K subscribers
20.2K photos
451 videos
67 files
18.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🕊 Былая кіраўніца прытулка для жанчын "Радзіслава" Вольга Гарбунова даслала ліст з-за кратаў. У ім яна адзначае, што робіць усё, каб захаваць сябе.

"Убачыла паштоўку з вакзалам і так расплакалася :) Ён у кіламетры ад мяне знаходзіцца, столькі людзей я там забрала і адвезла ў прытулак, столькі падарожжаў маіх там пачыналася.

Заўсёды марыла пабываць у "Мінскім замку", думала, што, як і ў іншых гарадах Еўропы, тут закрыюць турму і зробяць музей, і я змагу тут пабываць. Але сусвет вырашыла інакш :) У маім вакне бачныя трохі 2,5 вежы, адна амаль разбурана цалкам. Мне здаецца, што нам яшчэ далёка да поўнага ўсведамлення, што гэта за месца ў нашай гісторыі.

Хацелася б напісаць, што я ў парадку, не хвалюйцеся, усё будзе добра зусім хутка, але падобна я не настолькі моцная і смелая, як я пра сябе думала раней.

Дзякуй, што вы на сувязі са мной. Гэта і сапраўды вельмі вялікая падтрымка для меня ў гэтыя цёмныя часы. Абдымаю! Воля Гоа".

💌 Падтрымаць Вольгу лістамі салідарнасці:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Гарбуновай Вользе
‼️Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую перавялі з калоніі ў СІЗА-7 па новай крымінальнай справе. За кратамі ў яе пагоршыўся стан здароўя

Маці палітзняволенай Вольгі Класкоўскай паведаміла, што ў гэтыя выходныя яе дачку этапавалі з гомельскай жаночай калоніі ў брэсцкі СІЗА-7. Перавялі жанчыну для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе. Справу ўзбудзілі паводле арт. 369 КК за каментар у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту.

🔻Маці Вольгі кажа, што дачка дрэнна сябе адчувае. Зрок пагаршаецца: перад вачамі мутна і лётаюць «мошкі». Вольга ўжо пачала лячэнне і п'е вітаміны. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова закідвалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. З-за дрэнных умоваў утрымання да палітзняволеная вярнуліся старыя хваробы: ацёкі ног, болі ў пазваночніку і ў галаве. Бацькам з сакавіка адмаўляюць у спатканнях з дачкой. Акрамя гэтага, першую перадачу ў калонію ў іх атрымалася перадаць толькі ў ліпені, а другую перад этапам у Брэст выслалі пасылкай.

📌Нагадаем, 22 снежня Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса за перакрыццё руху транспарту ў Серабранцы ў Мінску.

💌Падтрымайце Вольгу лістамі салідарнасці і паштоўкамі: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Класкоўскай Вользе Аляксандраўне
"Усяго толькі выехаў на ровары — і цяпер пагражае 7 гадоў калоніі". Гісторыі палітвязня з Віцебска Паўла Сакалова

Паўла затрымалі сёлета 20 верасня. Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА №2 у Віцебску па абвінавачванні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

"Вясна" паразмаўляла з жонкай палітвязня Наталляй пра яго пераслед і цяперашні стан.

"Я вярталася з працы... Заходжу ў дом, а там усё перарыта. Яны пералезлі праз плот і выламалі дзверы. Павел нават не паспеў толкам нічога зразумець. З дома забралі некалькі дзясяткаў прадметаў. У тым ліку ўсю тэхніку. Знайшлі бчб-бранзалет і раздрукаваную "Пагоню" (незадоўга да гэтага Павел намаляваў яе ў праграме CorelDRAW). Забралі іх як забароненыя прадметы. Канфіскавалі нават прынтар, на якім Павел раздрукаваў тую самую "Пагоню", каб высветліць, ці займаўся ён распаўсюдам забароненых матэрыялаў".

Чытайце гісторыю Паўла цалкам па спасылцы (у Беларусі - праз VPN)👉👉👉https://cutt.ly/rYw3jKa
🐝Пчаляр-паэт Мікола Папека даслаў на волю новы верш

Палітзняволены пчаляр-паэт Мікалай Папека з Пружанаў, асуджаны да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў», якія адбывае ў Мазыры, даслаў на волю ліст, у якім распавядае пра сваю працу і дзеліцца новым вершам:

«Пісаць надта няма калі і няма зашішка, вольнага месца. Усё неабходнае для жыцця тут ёсць, толькі няма старых сяброў ды знаёмых і маёй пчалярні, маіх заняткаў для сэрца, якіх у мяне было шмат. Але і тут спасцігаю шмат новага і шмат новых знаёмых і праяў жыцця… Праца таксама не з благіх, бо працую ў яслях-садзіку. Абслугоўваю жаночы батальён і дзетак.

Дасылаю сёння зкляпаны верш-выпадак з майго жыцця.

Падзіў


Заходжу ў чаргу,
занятую сябрам-хімікам.
Наперад жанчына ва ўзросце.
Нешта яна бурчыць…
Калі ласка! Не трэба!
Мы спазняемся ў турму.
А Вам вольна да хаты.
Багу!..
У жанчыны ў вачах спадзеў».


💌Падтрымаць Мікалая: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №21, 247760, г. Мазыр, бульвар Юнасці, 24, Мікалай Мікалаевіч Папека
Forwarded from Новая газета
Самое страшное, что есть в мире, — это дети в тюрьме. Самое мерзкое, что есть в мире, — это режимы, сажающие детей за политические взгляды.

Число политзаключенных-детей в Беларуси уменьшается. Сейчас за решеткой восемь подростков, а раньше было 11. Просто троим уже в тюрьме исполнилось 18.

Их всех посадили за участие в акциях протеста (одного — за администрирование телеграм-канала).

Только борьба всего мира за их свободу может помочь. По отдельности уже не получится. Собкор «Новой» рассказывает об этих ребятах и просит написать им письма в колонию ➡️ http://amp.gs/jYKa0
У дачыненні да жлобінскага палітвязня Ігара Поварава ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку прымяняюцца катаванні.

Па інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы, былога працаўніка Жлобінскага металургічнага завода Ігара Поварава на 6 месяцаў змясцілі ў адзіночнай камеры ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу, што можна параўноўваць з умовамі ўтрымання ў калоніі строгага рэжыму). Ігара катуюць холадам. У гэтае зімовае надвор'е фортачка камеры заўсёды наўмысна адчыненая, тэмпература ў памяшканні — практычна вулічная.

Нагадаем, што адзінай віной Ігара было тое, што БМЗ панёс "шкоду" ў выглядзе 1088 рублёў за страйк на заводзе. На судзе завод не меў прэтэнзій да Ігара, бо ўся "шкода" была кампенсавана.

👉👉👉https://cutt.ly/cYtH7RQ
Тэлеграм-канал аналітыка і журналіста Арцёма Шрайбмана прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім.

Крыніца: @bajby
‼️У Гомелі пракурор просіць пазбавіць волі на 2 гады жанчыну з сіндромам клаўстрафобіі

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля з 24 лістапада разглядаецца крымінальная справа супраць 49-гадовай Ларысы Кузьменка, якую ўтрымліваюць з сіндромам клаўстрафобіі ў СІЗА амаль чатыры месяцы. Жанчыну абвінавачваюць у гвалце ў адносінах да супрацоўніка АМАПу (арт. 364 КК) на нядзельным Маршы 27 верасня мінулага года ў Гомелі, калі супраць пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. Згодна версіі абвінавачвання, Кузьменка схапіла за руку амапаўца, чым перашкаджала яму працаваць.

Сёння пракурор Сідоранка запрасіў у суда пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады. Жанчына віну не прызнае і адмовілася ад дачы паказанняў, як на судзе, так і падчас следства. Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі.

«У абвінавачанні сказана тое, што я ніколі не рабіла. Я не ішла ў калоне ўдзельнікаў масавага мерапрыемства па вуліцы Савецкай. Я знаходзілася на Савецкай з боку цырка», — сказала Ларыса на судзе.

Падрабязнасці пра суд: https://spring96.org/be/news/105905
Жонка Леаніда Судаленкі пра сустрэчу ў СІЗА: "Нават калі яму давядзецца адседзець, ён усё адно сваё імя сумленнае абароніць"

Палітзняволены кіраўнік Гомельскага аддзялення "Вясны" Леанід Судаленка днямі сустрэўся з жонкай у СІЗА. Спатканне, якое ім далі, аказалася для сямейнай пары поўнай нечаканасцю.

"Муж трымаецца малайцом, ён — барацьбіт, акрамя таго і мяне ўсяляк імкнецца падтрымаць, таму што я засталася адна з усімі сямейнымі справамі і праблемамі.

Леанід выглядае злёгку стомленым, але я магу меркаваць, што ўмовы ў СІЗА наносяць свой "яркі" адбітак, у тым ліку нагрузка на вочы вялікая. У яго са зрокам не зусім усё ў парадку было і на волі, а цяпер яму патрэбнае больш яркае святло: ён адказвае шмат якім людзям на лісты, сам піша разнастайныя хадайніцтвы. Мне муж асабліва не скардзіцца ні на што, я, вядома, цікаўлюся, чым магу дапамагчы — можа вітаміны якія дадаткова перадаць. Хоць ён не акцэнтаваў увагі на стане здароўя, я выдатна ведаю, што ва ўмовах СІЗА медычная дапамога аказваецца самая мінімальная, дый то пад пытаннем".

Чытаць цалкам (з Беларусі - праз VPN)👉👉👉https://cutt.ly/2YyeUNZ
"Слёзы на вачах, бо не можаш дапамагчы". Экс-арыштантка распавяла пра камеру №15 ЦІП на Акрэсціна ў пачатку кастрычніка

Сёлета пры канцы верасня 51-гадовую мінчанку арыштавалі на 12 сутак за рэпост у закрыты тэлеграм-чат паведамлення з канала "BYPOL", які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Таксама ў яе за гэта канфіскавалі тэлефон iPhonе. Арышт мінчанка адбывала ў ЦІП на Акрэсціна.

90 вошай у бяздомнай суседкі, 11 чалавек у двухмеснай камеры №15, амаль два тыдні без перадач, душа і прагулак — гэта тое, што яна перажыла за гэтыя 12 сутак. Пры гэтым жанчына ўзгадвае вялікую салідарнасць беларусак-сукамерніц: чаяванне з цукеркамі ад кашлю, жменька арэхаў на ўсю камеру ў гонар святаў, кавалачак сыру на васьмярых.

"1 кастрычніка мы адзначалі дзень пажылых людзей і ў Насці [Кандрацьевай-Крупеніч] была гадавіна сумеснага жыцця з мужам [ён таксама быў пад арыштам]. Яна цудам захавала ў сябе жменьку арэхаў. І вось яна пачаставала нас чвэртачкай грэцкага арэха, палавінкай арахіса і палавінкай міндаля. Мы віншавалі адна адну, як на свяце. І мы смакавалі гэтыя арэхі, трымалі іх у роце, рассмоктвалі і павольна жавалі, каб прачуць смак іншай ежы і іншага жыцця".

Былая арыштантка распавяла “Вясне” пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў канцы верасня-пачатку кастрычніка 👉https://bit.ly/3plLft5
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️У Гомелі пракурор просіць пазбавіць волі на 2 гады жанчыну з сіндромам клаўстрафобіі У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля з 24 лістапада разглядаецца крымінальная справа супраць 49-гадовай Ларысы Кузьменка, якую ўтрымліваюць з сіндромам клаўстрафобіі ў СІЗА…
⚡️Гамельчанку з сіндромам клаўстрафобіі адправілі ў калонію на 2 гады

Праз некалькі гадзінаў суддзя Сяргей Салоўскі прызначыў Ларысе Кузьменка менавіта такое пакаранне, якое прасіла дзяржабвінавачванне — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У апошнім слове Ларыса сказала, што абвінавачванне да яе не адносіцца і тое, што следчы казаў, што суд разбярэцца, а ў выніку ніхто не разабраўся.

Падрабязнасці пра суд 👉https://bit.ly/3oedQ46
‼️Затрыманую дзяўчыну на судзе Залатар зноў арыштавалі на 15 сутак. Яе трымаюць у карцары і абяцаюць утрымліваць за кратамі два месяцы

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня разглядзелі справу 32-гадовай Таццяны Батуры, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгай Залатар. Справу вяла суддзя Таццяна Полулех.

Падчас суда Батура паспела распавесці, што з 18 лістапада і да моманту перазатрымання яна ўтрымлівалася ў карцары, дзе акрамя яе сядзяць яшчэ пяць жанчын. «Шконку» ад сцяны адчапляць забаронена, спяць усе на падлозе. Акрамя гэтага, Таццяна паскардзілася, што ў яе вошы, якія перадаліся ад бяздомных жанчын у камеры. Таксама дзяўчына заявіла, што ў РУУСе міліцыянты паабяццалі ёй, што будуць утрымліваць яе за кратамі два месяцы.

Чытаць падрабязнасці суда 👉 https://bit.ly/3IaikAO
😳Палітвязень Андрэй Пятроўскі распавёў у лісце, што кормяць у калоніі тройчы. Апошні раз — у 16:00, а наступным разам вязні ядуць толькі а 6 раніцы

Былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні Андрэй Пятроўскі, асуджаны на 1,5 гады калоніі, у сваім лісце распавёў пра сваю любоў да салодкага і свой распарадак дня ў калоніі:

«Сам магу амаль абыходзіцца без солі, а вось без салодкага — ніяк. Тут гарбата і кісель ледзь-ледзь падсалодчаныя. Нормы такія. У краме нам прадаюць толькі 200 грамаў. Атаварка — адзін раз у 10 дзён. Ну, праўда, можна купіць цукеркі, зефір, ірыс сметанковы, печыва, рулеты, сгушчанае малако, сыркі і г.д. Так што, жыць можна.

У сталоўцы кормяць тры разы на дзень. У 6:30, 12:30 і 16:00. А на волі многія не ведаюць, як пахудзець :) Сярдэчна запрашаем:) Тьфу-тьфу, «лучше уж Вы к нам», як у тым фільме «Аперацыя “Ы“, ды іншыя прыгоды Шурыка :)»

💌Дасылайце лісты салідарнасці Андрэю: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
✊🏻«Мур хутка рухне», — палітвязень Павел Пяскоў звярнуўся да беларусаў з-за кратаў

Палітзняволены Павел Пяскоў першы асуджаны за пратэсты 2020 года — даслаў ліст на волю з бабруйскай калоніі, у якім звяртаецца да беларусаў:

«Что бы я сказал друзьям-беларусам? Ну… Они бы услышали очень сильные слова, слова обычного человека, который ни о чем не сожалеет, ни разу не разочаровался. Испытания лишь укрепили его моральный дух. Всем пострадавшим соболезнования и сопереживания.

Мур хутка рухне. Сколько человек стали жертвой той кампании и сколько оказались по другую сторону свободы. На всех это более 5000 заключения. Совсем не маленькая цена, но оказалось и не совсем достаточной. Сил всем и веры в свет. Этот поезд без тормозов мчится в пропасть, скоро финиш.

Не забывайте помнить».


💌Падтрымайце палітвязня: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Павел Андрэевіч Пяскоў
❗️Amnesty International выступіла з заявай, у якой асуджае прад'яўленне новых абвінавачванняў палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай.

"Справа Марфы Рабковай відавочна паказвае жахі, з якімі ў наш час сутыкаюцца праваабаронцы і наогул грамадзянская супольнасць Беларусі. За апошнія паўтара года ўрад Аляксандра Лукашэнкі фактычна паставіў па-за законам усю праваабарончую супольнасць краіны, зняволіўшы ў турму паводле надуманых абвінавачванняў дзясяткі праваабаронцаў і закрыўшы велізарную колькасць арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама адвольна затрымаўшы сотні мірных дэманстрантаў", — заявіла Мары Стразерс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Яна закліла беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць не толькі Марфу Рабкову, але і ўсіх затрыманых праваабронцаў "Вясны", а таксама іншых актывістаў, якіх працягваюць адвольна затрымліваць па ўсёй краіне.

👉 Падрабязнасці (з Беларусі - праз VPN): bit.ly/3xKJ0TO

💌 Падтрымайце Марфу лістамі салідарнасці:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Марыі Аляксандраўне Рабковай
❗️Заўтра ў 10:00 у Мінгарсудзе абвесцяць прысуд палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар

Пракурорка Жанна Баранава запрасіла ў суда пакаранне для яе – пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд будзе выносіць суддзя Анастасія Папко.

"Я хачу міра для сваёй роднай краіны", – Вольга выступіла з моцным і шчымлівым апошнім словам.

Паслухайце: 🎧 https://soundcloud.com/user-762463731/aposhnyae-slova-volg-zalatar
🕊️Акцыя «Не толькі Бродскі» ў падтрымку зняволенага вясноўца Уладзя Лабковіча працягваецца

За кратамі ў СІЗА-1 ўжо чатыры з паловай месяцы ўтрымліваецца юрыст «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч. У нядаўнім лісце Уладзь падзяліўся, што цяпер чытае вершы Бродскага, асабліва, «Письмо Генералу Z», «Письмо Рисмкого другу», «Сонет».

❗️Мы хочам разбавіць кампанію Лабковіча і Бродскага цудоўнымі беларусамі, якія працягваюць натхняць адзін аднаго і верыць у лепшую будучыню Беларусі! Таму мы заклікаем пісаць Уладзю вершы, якія маглі бы падбадзёрыць праваабаронцу за кратамі.

🌿Гэта могуць быць вашыя ўласныя вершы ці вершы, якія вас падтрымліваюць у гэтыя складаная часы. Пішыце, посціце іх у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna або дасылайце нам на пошту freeviasna@gmail.com. У акцыі могуць прыняць удзел як паэты, так і ўсе неабыякавыя людзі.

💌Абавязкова дасылайце вершы Уладзю ў СІЗА-1: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
❗️Маці анархіста Рамана Халілава стала падазраванай па крымінальнай справе. Яе перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што супраць Гаянэ Ахціян маці анархіста Рамана Халілава — завялі крымінальную справу па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З Полацку жанчыну перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінску. Пры гэтым, яна яшчэ нават не адбыла 10-сутачны адміністрацыйны арышт за непадпарадкаванне міліцыянтам.

🔹Нагадаем, 26 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). У той жа дзень суд прызначыў Гаянэ 10-сутачны арышт.
⚡️⚡️Чатыры гады калоніі — у Мінгарсудзе агучылі прысуд палітзняволенай маці пяцерых дзяцей Вользе Залатар

У Мінскім гарадскім судзе 3 снежня вынеслі прысуд палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

Сёння суддзя Анастасія Папко асудзіла Вольгу да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта на год менш, чым прасіла ў суда пракурорка Жанна Баранава.