Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.91K subscribers
21.3K photos
467 videos
76 files
19K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Пракурор запрасіў 9,5 года калоніі для "тэрарыста" Вярбіцкага.

Івана
Вярбіцкага вінавацяць адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.

Следства лічыць, што нібыта ён размясціў у Telegram паведамленні з заклікамі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3es7KZu
Магілёўца асудзілі на 2 месяцы арышту за "палітычныя надпісы" на асфальце.

18-гадовы Сяргей Туруноў у адным са спальных раёнаў гораду ў разгар леташніх пратэстаў напісаў фарбай на асфальтавым пакрыцці і лесвіцы лічбы «З%» і «80%».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30zDeVi
«Гэта дыскрымінацыя чыстай вады». Юрыст «Вясны» пракаментаваў магчымыя змены ў закон аб адвакатуры.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў з'явіўшыйся ў інтэрнэце законапраект «Аб змене законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», згодна з якім прапануецца забараніць адвакатам, якія працуюць індывідуальна, і адвакацкім бюро абараняць людзей, якія праходзяць паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулаў.

«Улады як заўсёды па-слановаму элегантныя: не, ніхто вакол не назаве гэта рэпрэсіямі — узяць і пазбавіць траціну адвакатаў часткі важных для іх і іх кліентаў паўнамоцтваў — калі тыя не адправяцца размяркоўвацца па юрыдычных кансультацыях. Дыскрымінацыя чыстай вады: ліцэнзіі аднолькавыя, аднолькавыя абавязкі, а правы — не; пры гэтым — ні адзінага рацыянальнага доваду на карысць такога адрознення».

Каментар Паўла Сапелкі цалкам 👉 bit.ly/30vP1nR
❗️Затрыманых на "Усходзе" судзілі пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну. Адзін з мужчынаў заявіў, што на Акрэсціна спіць на падлозе каля батарэі

Мікіту Кісяля, Аляксея Касцялея і Канстанціна Францава затрымалі раніцай у нядзелю на вул. Каліноўскага. Іх адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе на ўсіх склалі пратаколы па арт.24.23 КаАП. Далей мужчын даставілі ў ІЧУ да суда. Раніцай 10 сакавіка ў іх скончваўся 72-гадзінны тэрмін. Суддзю Максіма Трусевіча гэта не стрымала, таму судзіў ён іх пасля абеду🤷

Са словаў мужчынаў, затрымлівалі іх людзі ў цывільным, збіўшы з ног аднаго з іх. Па іх словах, ніякіх масавых мерапрыемстваў побач не праходзіла, але па пратаколе ўсе яны прымалі ўдзел у пікетаванні.

Канстанцін распавёў суду, што вымушаны спаць на падлозе каля батарэі на Акрэсціна, бо ў камеры на чацвярых толькі два спальныя месцы. Матрацы і коўдру яны так і не атрымалі. Дома ў Францава застаўся кот, а сваякоў у яго няма.


У выніку, суддзя Максім Трусевіч асудзіў Кісяля, Касцялея і Францава на 15 сутак арышту.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.

Прысутнасць валанцёраў у судзе важна дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Інфармацыя, сабраная падчас назірання, публікуецца на сайце "Вясны" і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.

Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых. Магчыма назіраць толькі частку дня. Валанцёры прысутнічаюць на пасяджэннях і запаўняюць форму па інструкцыі, з якой вас азнаёмяць пасля запаўнення анкеты. Назіранне за судамі – валанцёрская праца і адпаведна не аплочваецца.

Каб далучыцца да назірання, калі ласка, запоўніце форму.
Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж.

Сёння Следчы камітэт паведаміў, што завяршыў расследаванне вылучаных са "справы Ціханоўскага" 9 крымінальных справаў у дачыненні да 25 саўдзельнікаў. У Гродне цяпер у двух судах судзяць чатырох чалавек па "справе Ціханоўскага": Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнку і Аляксандра Арановіча. Усіх затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце. За кратамі іх утрымліваюць ужо дзясяты месяц.

Распавядаем і паказваем, як судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага" 👉 bit.ly/3rD8COK
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

14 сакавіка свой 38-ы Дзень Народзінаў будзе сустракаць Цімур Рызапур.

Цімура асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках" увечары 10 жніўня ў Брэсце. 37-гадовы таксіст вяртаўся з працы дадому, калі яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў.

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Цімур Набіевіч Рызапур.
Выклік студэнтаў «на размову» , затрыманні ў Мінску і ператрусы ў польскіх арганізацыях Берасця — што адбываецца ў Беларусі 11 сакавіка.

❗️У Полацкім дзяржаўным універсітэце выклікаюць на сустрэчу з прадстаўнікамі пракуратуры студэнтаў, якія прынялі ўдзел у запісы відэароліка, дзе яны пагалілся нагала ў знак салідарнасці са студэнтамі-палітвязнямі і ўсімі рэпрэсаванымі. У флэшмобе прынялі ўдзел чатыры студэнты і студэнткі, сярод якіх Аляксандра Бука і Ганна Багданава.
❗️У Мінску сёння затрымалі Іллю Гагіева і Георгія Ляснеўскага. Па якіх прычынах яны былі затрыманыя — высвятляецца.
❗️Пасля завядзення крымінальнай справы за гераізацыю вайсковых злачынцаў прайшлі ператрусы ў польскіх арганізацыях Берасця — «Берасцейскі форум польскіх лакальных ініцыятываў» і ТАА «Польская школа».

Хроніка палітычнага пераследу 11 сакавіка 👉 bit.ly/30uIsBU

Нагадваем пра наш тэлеграм-бот з карыснай інфармацыяй 👉 @viasna_bot. У ім ёсць магчымасць аператыўна паведаміць пра затрыманне.
За «скаты» пад фота міліцыянераў цяжарнай жанчыне прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» і 2000 рублёў кампенсацыі.

Дар’я Захар пакінула каментар «скаты» пад запісам, у якім было размешчана два фотаздымкі супрацоўнікаў міліцыі з подпісам: «Гэта мы здзейснілі здушальны прыём супраць мірных грамадзянаў».

Старэйшы інспектар УУС Пружанскага райвыканкама Сяргей Каляда і участковы інспектар Тарасевіч, што былі на фотаздымках, палічылі каментар «абразлівым, які прыніжае іх гонар і годнасць».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lhNATD
⚡️⚡️⚡️Палітвязень Сяргей Пятрухін парэзаў сабе вены

Прычына ў жудаснай антысанітарыі ў камеры, куды яго перавялі, і немагчымасць знаходжання з прысутным там кантынгентам.

Зараз стан яго задавальняючы.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Уладзімір Шанцаў, кіраўнік абласной структуры партыі АГП у Магілёве.
"Пайшла дапамагчы параненым". У Мінску працягваецца суд над палітзняволенай Аляксандрай Патрасаевай.

Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў.

Аляксандра сваю віну не прызнае і кажа, што аказвала медыцынскую дапамогу людзям — апрацоўвала раны, давала абязбольвальныя.

Тры дні яна знаходзілася на Акрэсціна, дзе перажыла катаванні: збіццё, знявагі, абразы, яе пагражалі згвалтаваць. Па яе расказах, яе прымушалі распранацца, уставаць на расцяжку і пры гэтым без перыпынку збівалі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Od2myR
За надпіс на плоце «СБ — с... бойцеся» мужчыну пакаралі годам "хіміі".

36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с... бойцеся» асудзілі да года "хіміі".

Пацярпелымі па справе праходзілі адразу 6 супрацоўнікаў выдавецкага дому «Беларусь сегодня».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cqrn1k
❗️Яшчэ 2 чалавек прызналі палітвязнямі.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заявай і прызналі палітвязнямі Аляксандра Кулагу і Уладзіміра Чыжэўскага 👉🏻 bit.ly/3rExiXc

Таксама ў спіс палітзняволенных была ўключаная Анастасія Перавошчыкава — гамяльчанка, асуджаная ўжо на 105 сутак арышту.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
Forwarded from Вясна | Брэст
Начали предъявлять обвинения брестчанам, которых задержали по делу анархистской организации "Революционного действия"

Никите Дранцу и Андрею Марачу 10 марта предъявили обвинение. Каждому - сразу по двум статьям Уголовного кодекса: ч.2 ст.285 (Участие в преступной организации) и ч.1 ст.342 (Организация либо активное участие в действиях, грубо нарушающих общественный порядок).

События, из-за которых их обвиняют - это две акции протеста в Бресте, случившиеся несколько лет назад:
✔️ перекрытие трассы М1 на протестах из-за завода АКБ в 2018 году;
✔️ перекрытие проспекта Машерова г.Бреста на марше нетунеядцев в 2017 году.

Ожидается, что остальным подозреваемым по данному делу обвинения будут предъявлены сегодня-завтра.

Напомним, что начиная со 2 марта были задержаны несколько действующих и бывших активистов анархистского движения в Бресте. Все они были доставлены в Минск. Сейчас находятся в СИЗО-1.
⚡️⚡️⚡️Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне: ён абвясціў сухую галадоўку і на вачах следчага спрабаваў парэзаць сабе рукі

Сёння палітвязню Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне, піша "Радыё Свабода". Пасля гэтага на вачах у следчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясціў сухую галадоўку ў знак пратэсту.
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

15 сакавіка свой Дзень Народзінаў будуць святкаваць Юры Бялько ды Аляксандр Губейка.

Юрый быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках у ноч з 29 на 30 верасня. Пасля яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

Аляксандр атрымаў два гады калоніі за два ўдары амапаўцу. Нібыта падчас свайго затрымання 60-гадовы мінчук аказваў супраціў і два разы ўдарыў камандзіра аддзялення АМАП.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Юрый Валер'евіч Бялько |

222163 г.Жодзіна, вул.Савецкая 22 А, атрад 243, Аляксандр Фёдаравіч Губейка