Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.3K photos
474 videos
86 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Крымінальная справа на блогера, выклікі ў міліцыю і затрыманні ў Новай Баравой — што адбываецца ў краіне 10 сакавіка.

❗️Галоўнага рэдактара hrodna.life Аляксея Шоту выклікалі ў міліцыю. Супраць рэдактара і сайту вядуцца адміністратыўныя працэсы за распаўсюд інфармацыі ад NEXTA.
❗️СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да блогера Антона Матолькі. У ведамстве адзначылі, што Матолька займаўся "распальваннем сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўнікаў з ліпеня 2020 года з дапамогай створанага і кіраванага ім тэлеграм-канала".
❗️Старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец выкліканы ў Следчы камітэт, каб прыняць удзел у аглядзе змесціва забранага падчас ператрусу сейфа.
❗️У Новая Баравая раніцай 10 сакавіка невядомыя ў цывільным затрымалі чалавека і пасадзілі яго ў хонду з нумарамі 6403 ВТ-6. Асоба затрыманага высвятляецца.

Хроніка палітычнага пераследу 10 сакавіка 👉 bit.ly/3co0sDE

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Брэст: два з паловай года калоніі за "удар супрацоўніка ў вобласць твару".

Івана Ракіця
асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за нібыта ўдар кулаком у сківіцу падпалкоўніку міліцыі Дзягелю. Акрамя таго, ён павінен будзе выплаціць міліцыянту 2000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Момант інцыдэнту на відэа не трапіў, у сведчаннях пацярпелага меліся супярэчанні, а галоўны сведка не быў відавочцам удару: калі ён павярнуўся, Дзягель ужо знаходзіўся на зямлі з абвінавачаным.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3l3I4E0
🎬 Першы анлайн-фестываль дакументальнага кіно KinoChronics пачнецца ўжо ў гэтую пятніцу.

Кінафестываль KinoChronics будзе праходзіць з 12 па 14 сакавіка анлайн, што дазволіць ахапіць самую шырокую аўдыторыю.

❗️ У праграме будуць прадстаўлены адзіннадцаць дакументальных фільмаў з усяго свету, а таксама дзве міжнародныя інтэрнэт-дыскусіі з моладдзю з Сербіі, Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны. Усе фільмы бясплатныя для шырокай аўдыторыі і даступныя для прагляду на працягу ўсяго фестывалю.

Расклад і праграма 👉 http://bit.ly/38jH5tZ

Задаць пытанні і прачытаць падрабязную інфармацыю аб падзеі можна на старонцы аднаго з арганізатараў — Беларускай Праваабарончай Школы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Крымінальная справа на блогера, выклікі ў міліцыю і затрыманні ў Новай Баравой — што адбываецца ў краіне 10 сакавіка. ❗️Галоўнага рэдактара hrodna.life Аляксея Шоту выклікалі ў міліцыю. Супраць рэдактара і сайту вядуцца адміністратыўныя працэсы за распаўсюд…
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выйшаў пасля допыту ў Следчым камітэце. Яго дапыталі ў якасці сведкі, узята падпіска аб неразгалошванні.

Што такое "падпіска аб неразгалошванні" і ці можна адмовіцца ад подпісу — у прававым лікбезе ад "Вясны".
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

13 сакавіка свой 24-ы Дзень Народзінаў будзе сустракаць Даніла Чамаданаў.

Даніла – фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). З 22 студзеня 2021 года ён знаходзіцца ў СІЗА-7 Берасця.

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Даніла Андрэевіч Чамаданаў.
Супраць кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 407 КК аб наўмысным разгалошванні дадзеных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання.

Да гэтага ён адмовіўся падпісваць падпіску аб неразгалошвання пасля допыту ў Следчым камітэце і быў пакараны арыштам па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне.
❗️Агулам 130 сутак арышту і штрафаў на 80 базавых.

Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 9 і 10 сакавіка 👉 bit.ly/3tcddId

Наш канал, дзе мы збіраем ўсё самае цікавае з гэтых судоў 👉 @viasnanazirae
Гродна: пасажыр збітага таксіста Аляксея Лапы не прыйшоў на свой суд, і яго абвясцілі ў вышук.

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні мусіў адбыцца працяг разгляду крымінальнай справы супраць гарадзенца Ігара Лазавіка, які са сведкі па гучнай справе таксіста Аляксея Лапы ператварыўся ў абвінавачанага ў гвалце ў адносінах да міліцыянта.

Аднак на пасяджэнне Лазавік не з'явіўся. Па звестках адваката, ён з'ехаў з краіны.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3l41loH
У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту.

❗️Сяргей Бекарэвіч — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
❗️Андрэй Расулаў — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

«Аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідалі ў іх бок камяні і бутэлькі, наносілі ўдары па экіпіроўцы».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cmjJFp
Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродна атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў "хіміі".

❗️Надзея
Сцепанцова — 3,5 года "хіміі";
❗️Жанна Захаркевіч, браты Юры і Уладзімір Седзянеўскія — 3 гады "хіміі";

Іх абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі: у справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3t7iLDw
❗️Яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

Гэта Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч, Аляксей Сцерлікаў, Аляксандр Троцкі, Анастасія Нікіціна, Аляксандр Перапечка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3t0WM0Y

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Мінчука асудзілі за SMS з пагрозамі жонцы амапаўца, але ён яго не дасылаў.

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня асудзіла Алега Зубрыцкага да 3 гадоў "хіміі" за SMS-паведамленне з пагрозамі, дасланае ў адрас жонкі амапаўца Ганны Навумчык (ёй Алег таксама павінен выплаціць маральную кампенсацыю памерам у 2500 беларускіх рублёў).

Сам Зубрыцкі кажа, што паведамленне не дасылаў. Пацярпелая сказала, што неспадзявана разбіла тэлефон, затым аднесла яго да майстра — а той прадаў яго на запчасткі, таму нельга зрабіць экспертызу, якая пацвердзіла б сапраўднасць SMS-паведамлення.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3ck61CJ
Forwarded from MAYDAY.TEAM
Политзаключенного, активиста и правозащитника Володара Цурпанова с "химии" забрали на СИЗО, сообщила его жена.

🤦По ее словам, у него были дисциплинарные взыскания в ИУОТ #46, где он находится последние два месяца.

Цурпанов требовал, чтобы в исправительном учреждении открытого типа ему предоставили работу, на которой ему была бы гарантирована зарплата, ссылаясь на Трудовой кодекс.

Это посчитали уклонением от прохождения назначенного наказания.

📞Около 17 часов 10 марта жене Цурпанова один из отбывающих наказание в ИУОТ #46 сообщил, что Володара Цурпанова "забрали с вещами в могилевское СИЗО".

👀Отметим, что точных данных о местоположении Володара на данный момент нет. Вместе с тем, он сам предполагал, что его могут отправить до суда в СИЗО Могилевской тюрьмы #4 в связи с уголовным делом по ст.415 УК РБ (Уклонение от отбывания наказания в виде ограничения свободы), которое было на него заведено.

По этой статье Цурпанову теперь грозит лишение свободы до 3 лет.
⚡️Палітзняволенага Дзмітрыя Фурманава, якога судзяць па справе “Ціханоўскага”, змясцілі ў карцар.

Палітвязня Дзмітрыя Фурманава 9 сакавіка змясцілі ў карцар на пяць дзён. Як паведаміў ягоны бацька, нават сам Дзмітрый не ведае, што стала прычынай дысцыплінарнага спагнання.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3qHYymt
❗️Тэлеграм-канал @lebiadziny паведамляе, што ў мікрараёне на плошчы паміж Пераможцаў 125 і 127 затрымалі каля 10-15 чалавек і прывезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска.

Калі вам вядомы прозвішчы затрыманых, паведамляйце нам ў бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
У Берасці вынесены прысуд за абразу супрацоўнікаў міліцыі.

Уладзіслава Яршова асудзілі да 2 гадоў "хатняй хіміі" за тое што ён з "напарнікам" расклейваў на жылых дамах улёткі, на якіх размяшчаліся фатаграфіі міліцыянтаў і тэксты, "якія супярэчаць агульначалавечай маралі", "выяўленыя ў непрыстойнай форме".

Акрамя таго мужчына павінен будзе выплаціць кожнаму з пяці "пацярпелых" міліцыянтаў па 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cfsO2I
У Рэчыцы затрымалі ўдзельніка пратэстаў з асяроддзя футбольных заўзятараў.

29-гадовага жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава абвінавачваюць у арганізацыі групавых беспарадкаў, спалучаных з непадпарадкаваннем міліцыянтам.

«Падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Рэчыцы і Гомелі арганізаваў групавыя беспарадкі, спалучаныя з непадпарадкаваннем міліцыянтам».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2OHsku2
Палітвязень Ігар Лосік даслаў вельмі сумны ліст з СІЗА.

«Ілюзій не маю, думаю, будзе гадоў пяць, і там я і падохну. Няма ніякага ўжо жадання нічога рабіць, столькі ўсяго было зроблена, і ўсё марна, нічога ні на каго не ўплывае. Скажу шчыра, наўрад ці нешта зменіцца.

Усе сядуць, астатнія з'едуць або заціхарацца, Расія дапаможа з грашыма, і так на некалькі гадоў. Таму я вось думаю да гэтага проста неяк падрыхтавацца, таму што я стаміўся чакаць і спадзявацца на добрае, а ў адказ кожны тыдзень на працягу ўжо васьмі месяцаў толькі горш і горш.

І калі здаецца, што горш быць не можа, становіцца яшчэ горш, а ты ніяк на гэта не можаш паўплываць. Сумнавата, але так і будзе. Пакуль не бачу прычын іншых.

І не хачу, каб Даша на судзе бачыла і чула прысуд такі. Лепш бы проста расстралялі па-хуткаму, і ня бачыць гэта ўсё ».

Падтрымаць Ігара лістамі 👉 Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Аляксандравіч Лосік
Сяргею Ціханоўскаму прад'явілі канчатковае абвінавачанне па чатырох артыкулах.

❗️ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
❗️ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
❗️ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК);
❗️ч. 1 арт.342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Санкцыя найбольш цяжкага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3bARJif