Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
21.9K photos
469 videos
81 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Як мінімум 4 беларускія зняволеныя зараз у галадоўцы.

👉 Палітзняволеная Наталля Хершэ
галадае з 22 лютага;
👉 Ігар Банцар на "сухой" галадоўцы з 3 сакавіка;
👉 Палітзняволены Дзмітрый Фурманаў пачаў галадоўку 11 сакавіка;
👉 Палітзняволены Ігар Лосік абвясціў аб пачатку "сухой" галадоўкі з 11 сакавіка.
⚡️ Следчы камітэт разблакаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, які быў апячатаны 16 лютага.

"Мы вяртаемся ў нармальны рэжым працы на Кальварыйскую 16 офіс 265 (4 паверх)! Дзякуй усім за салідарнасць і падтрымку!", – паведаміў тэлеграм канал БАЖ.
"Выйшаў да "Рыгі", каб пабачыць арганізатараў". Судзяць мінчука Аляксея Мельнікава

Пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Аляксея Мельнікава. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Сам ён расказаў, што выйшаў у раёне ўніверсаму “Рыга” каб асабіста даведацца, што адбываецца ў краіне і ў Мінску, у прыватнасці. Удзелу ў блакаванні вуліц у той вечар не прымаў, а калі з'явіўся АМАП, то зняў маску і прапанаваў ім скласці шчыты, і “вырашыць справу мірным шляхам”.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3qK5JKx
​​Генпракуратура палічыла прысуд Арцёму Сарокіну і Кацярыне Барысевіч занадта мяккім і абскардзіць яго

На думку ведамства, адна з падстаў для падачы пратэсту — "неадпаведнасць прызначанага пакарання цяжкасці злачынства з прычыны мяккасці".

Палітзняволеная журналістка Кацярына Барысевіч атрымала 6 месяцаў калоніі і 2900 рублеў штрафу. Лекару Арцёму Сарокіну прысудзілі 2 гады зняволення з адтэрміноўкай на адзін год.
3 гады калоніі і 13 тысяч кампенсацыі: у Мінску вынесены прысуд па справе за пагрозы службовым асобам.

22-гадовага Аляксандра Іванова абвінавацілі ў дзесяці эпізодах: па версіі абвінавачання, ён двойчы пагражаў па тэлефоне і ў паведамленнях суддзям Малашэнка і Ліннік, а таксама восем разоў пагражаў гвалтам — супрацоўнікам міліцыі.

Хлопец мусіць выплаціць двум пацярпелым — па 1500 рублёў кампенсацыі, пяці пацярпелым — па 2000 рублёў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Oho19b
Падтрымайма падпіскай тг-канал валанцёрскай службы ПЦ "Вясна".

На канале вы даведаецеся пра асновы правоў чалавека, адміністрацыйнага і крымінальнага працэсаў, знойдзеце карысныя гайды па валанцёрскай дзейнасці і шмат чаго іншага. Далучайцеся!

@vsviasna
У Мінску за падзеі 9 жніўня судзяць палітвязня Дзяніса Чыкалёва.

Следства лічыць, што ён «ігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў розныя лозунгі і рухаўся ў „счэпцы“». Палітвязень віну не прызнае. Дзяніса ўтрымліваюць пад вартай ужо семь месяцаў.

Сёння на судзе дапытвалі сведкаў. Дзяржабвінавачанне асабліва цікавіла, чаму Дзяніс апрануты ў камуфляжную вопратку, чаму выязджаў за мяжу і навошта ён дома захоўвае керасін.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30Io93L
Як стала вядома "Вясне", палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла сваю галадоўку.

Яна галадала з 22 лютага.
Масавыя ператрусы і арышты ў Дзяржынску і верагоднае затрыманне дырэктара «Польскай школы» — што адбываецца ў Беларусі 12 сакавіка.

❗️Ператрусы і агляды прайшлі ў некалькіх актывістаў Дзяржынскага раёна. Ноччу ў сваёй кватэры быў затрыманы стваральнік некалькіх лакальных Telegram-чатаў. Агулам затрымалі не меньш за 9 чалавек.
❗️У Брэсце затрымалі абвінавачанага па "справе карагодаў" Дзмітрыя Буневіча. Гэта адзін з двух фігурантаў гэтай справы, каму дзяржабвінавачванне запрасіла пазбаўленне волі. Прысуд будзе абвешчаны 15 сакавіка, але сёння за Дзмітрыем прыехалі і павезлі ў СК.
❗️Па непацверджанай інфармацыі, затрымана дырэктар «Польскай школы» Ганна Панішава. Яна вярнулася ў Беларусь на наступны дзень пасля затрымання ў Брэсце сузаснавальніка арганізацыі па крымінальнай справе аб гераізацыі ваенных злачынцаў.

Хроніка палітычнага пераследу 12 сакавіка 👉 bit.ly/3exFlRW

Нагадваем пра наш тэлеграм-бот з карыснай інфармацыяй 👉 @viasna_bot. У ім ёсць магчымасць аператыўна паведаміць пра затрыманне.
⚡️За сцяг з Пагоняй на ровары арыштавалі на 15 сутак

Георгія Ляснеўскага раніцай 11 сакавіка затрымалі на вуліцы Радыяльнай у Мінску. Хлопец ехаў на працу на ровары, на які прымацаваў сцяг з Пагоняй. У Партызанскім РУУСе палічылі гэта пікетаваннем і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Сёння на судзе Георгій патлумачыў, што лічыць герб Пагоня сімвалам гістарычнага мінулага – ВКЛ. І дадаў, што Пагоня — прадмет яго гонару і з'яўляецца зарэгістраванай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму ён не разумее, навошта атрымліваць дазвол на такое "масавае мерапрыемства".
Суддзю Партызанскага раёна Міхаіла Макарэвіча вельмі цікавіла, як на сцяг рэагавалі людзі. Сведка-міліцыянт Дзяніс Арэшкаў сцвярджае, што людзі ўсміхаліся і паказвалі жэсты, а гэта магло прывесці да парушэння грамадскага парадку🤷

🤡Дыялог адваката са сведкам-міліцыянтам:
- Як Ляснеўскі выказваў пратэст супраць дзейнай улады?
- Сцягам. Людзі, калі глядзяць, то разумеюць, што такім сцягам выказваюць падтрымку ў сувязі з падзеямі жніўня.
- Ведаеце, што гэта гісторыка-культурная каштоўнасць?
- Не ведаю.


Суддзя гэтак жа здзівіўся, чаму ровар бел-чырвоны, але Георгій яго паправіў: "Ён хутчэй вішнёвага колеру".

У выніку, суддзя Макарэвіч арыштаваў Ляснеўскага на 15 сутак.
❗️Яшчэ 6 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

Гэта Кіра Баярэнка, Вольга Глушань, Валерый Мельнічук, Іван Дацышын і непаўнагадовыя Дзяніс Хазей і Сяргей Гацкевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3rIEX6D

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
«Да панядзелка я дацягну». Працягнуўся суд над рок-музыкантам, які дзясяты дзень трымае «сухую» галадоўку

У Гродна працягнуўся суд над Ігарам Банцэрам. Сёння ён заявіў хадайніцтва, каб яго выпусцілі з-пад варты, аднак суддзя яго не задаволіла: «каб не схаваўся ад пераследу».

Сябры і сваякі Банцэра ў перапынку прасілі яго піць ваду і спыніць галадоўку, ён адказваў ім катэгарычна адмоўна.

У судзе абвясцілі перапынак да 18 сакавіка, бо на паседжанне не прыйшоў адзін са сведкаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30G0m4s
Шэсць гадоў калоніі — за падпал "апоркі".

У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале апорнага пункта. 42-гадовага бабруйчаніна прызналі вінаватым у падпале і хуліганстве і прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3co4iwu
Пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Кубаравым. Яго лічаць арганізатарам масавых беспарадкаў.

Хлопцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Дзмітрыя абвінавачваюць у тым, што ён «заклікаў людзей да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках», а таксама «меў намеры вырабіць “кактэйль Молатава”».

Дзмітрый сваю віну не прызнаў. У ходзе допыту ён распавёў, што затрымлівалі яго вельмі жорства, да яго прымяняліся катаванні.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3vhNNdY
⚡️⚡️⚡️ У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына.

Гэта адбылося прыкладна а 18-ай гадзіне. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён прыжывае. Перад гэтым да дому пад’ехаў сіні мікраўтобус, паведамляе БАЖ.
Хацелі правучыць кіроўцу, што напаў на чалавека з БЧБ-сцягам. Жыхарам Мінска пагражае да 10 гадоў зняволення.

У Мінску пачаўся працэс у дачыненні да двух менчукоў, якія, паводле версіі следства, хацелі адпомсціць кіроўцу BMW, які напаў на чалавека з БЧБ-сцягам.

Яны вырашылі пракалоць шыны яго аўтамабіля, аднак былі затрыманыя АМАПам на падыходзе да двара.

Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lmcSA1
Палітвязня з Рэчыцы асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі.

Уладзімір Міхалка ў раённай бальніцы і ў іншых грамадскіх месцах "у прысутнасці іншых грамадзян у славеснай форме выказваў абразы на адрас Лукашэнкі".

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tezS6s
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

16 сакавіка свой 28-ы Дзень Народзінаў будзе сустракаць Уладзіслаў Макавецкі.

Уладзіслаў — мастак па адукацыі, вядомы як аўтар 24-метровай драўлянай лыжкі, якую выразаў у Беразіне. Працаваў таксама ў цэнтры рамёстваў у Лёзне. Займаецца калекцыянаваннем і рэстаўрацыяй гістарычных артэфактаў.

Суд пакараў хлопца двума гадамі калоніі агульнага рэжыму за замахванне дубінкай на міліцыянера.

Адрас для лістоў: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Сёння раніцай у Мінску на вуліцы Мірашнічэнкі былі затрыманыя некалькі чалавек.

Сярод іх: Дзямідава Алена Алегаўна, Астроўская Таццяна Сяргееўна, Чорнагрэбель Аксана Алегаўна, Сымановіч Сяргей.

Хроніка палітычнага пераследу 13 сакавіка 👉
bit.ly/3ldtHNt

Нагадваем пра наш тэлеграм-бот з карыснай інфармацыяй 👉 @viasna_bot. У ім ёсць магчымасць аператыўна паведаміць пра затрыманне.
⚡️ У Мінску затрыманая мастачка Лізавета Ганчарова.

Паведамляюць, што Лізавету затрымалі разам з татам.