Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
20.7K photos
457 videos
71 files
18.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Мінску за ўдзел у акцыях пратэсту судзяць цэлую сям'ю

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 25 сакавіка пачынаецца суд над Валерам, Валянцінай і Паўлам Мікшамі.

Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя — Таццяна Акавітая.
Супрацоўніка фонда «Вяртанне» сёння пачынаюць судзіць за данат

У Гродзенскім абласным судзе 25 сакавіка распачнецца суд над супрацоўнікам фонда «Вяртанне» Сяргеем Макарэвічам. Яго затрымалі 4 лістапада 2022 года пасля ператрусу. Пасля амаль пяці месяцаў за кратамі палітвязень быў вызвалены 11 красавіка 2023 года. Падрабязнасцяў пра яго справу амаль не было.

Нядаўна стала вядома, што яго будуць судзіць за данат паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі.
Сёння пачынаюць судзіць беларуса, які падчас пратэстаў даў інтэрв'ю каналу Навальнага

Пра затрыманне Ягора Клімовіча праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі 18 студзеня. Тады ж было апублікаванае і «пакаяльнае відэа» з ім, на якім хлопец «прызнаваўся» ва ўдзеле ў пратэстах і супраціве міліцыянтам.

Справу Ягора сёння будуць разглядаць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя — Юліяна Шчэрба.
📸Фотафакт: Алесь Бяляцкі ў 1991 годзе напярэдадні Дня Волі вывесіў нацыянальны сцяг на музеі Багдановіча

24 сакавіка 1991 года тады дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі разам з інжынерам музея Алесем Астраўцовым вывесіў на балконе музея бел-чырвона-белы сцяг.
Жыхара Брэста затрымалі за «счэпку» на пратэстах у 2020 годзе

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Ігар Варановіч.

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання Варановіча — у кватэру да яго прыйшлі як мінімум пяцёра сілавікоў са зброяй, у бронекамізэльках і шлемах. Мужчыну ў адной бялізне павалілі на падлогу.
🌿Праваабарончы Дзень волі: як у гэтую дату абараняюць правы чалавека

Дзень Волі для праваабаронцаў заўжды быў і застаецца асаблівым днём. Але 25 сакавіка для праваабаронцаў — гэта не толькі гістарычная дата, але і чарговы дзень штодзённай абароны правоў чалавека.

За рэдкім выключэннем, 25 сакавіка заўсёды быў днём затрыманняў, арыштаў, брутальных разгонаў мірных грамадзян. У «Вясну» з розных гарадоў сцякалася інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працуюць юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.

Узгадваем, якія матэрыялы з нагоды абароны іх правоў выходзілі на сайце гэтымі днямі ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114829

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу дзевяць чалавек

У чацвер, 28 сакавіка, у судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы суддзя Іна Паўлоўская будзе разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Па справе праходзяць адразу дзевяць фігурантаў: Хута Дзмітрый, Апановіч Эдуард, Арцюх Алег, Лескавец Аляксей, Абрамовіч Дзмітрый, Сяргееў Алег, Тадро Вольга, Шкуцько Вячаслаў, Стахейка Алена.

Напачатку сакавіка ў Баранавічах таксама разглядалі справу паводле арт. 342 КК, дзе было адразу восем абвінавачаных.
📝Журналіст Ігар Карней прызнаны палітычным зняволеным

Ігар Карней — беларускі журналіст, які раней працаваў пазаштатным карэспандэнтам «Радыё Свабода». У лістападзе 2020 года Ігар ужо сутыкаўся з затрыманнем падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў пры асвятленні акцый пратэсту. У апошнія гады Карней працаваў як журналіст-фрылансер.

Яго затрымалі 17 ліпеня 2023 года ў Мінску, пазней супраць яго распачалі крымінальную справу. 22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызначыў прызначыў Ігару 3 гады калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць ягоную справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/114831

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉
prisoners.spring96.org
«Гэта ўсё ёсць у нашай гісторыі»: як палітвязні спрычыняліся да святкавання Дня Волі ў розныя часы

Дзень Волі — не толькі гістарычная дата для беларусаў. Угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі заўсёды былі для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій.

Шмат хто з цяперашніх палітвязняў так ці інакш спрычыняўся да святкавання 25 сакавіка: у гэты дзень яны сядзелі на «сутках» пасля затрыманняў на мірных сходах, арганізоўвалі святкаванні і чыталі на іх прамовы, назіралі за мірнымі сходамі.

Узгадваем наш архіўны тэкст пра ўдзел палітзняволеных у святкаванні Дня Волі ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111189
⚖️У Горках пачынаюць судзіць палітвязня Дзяніса Дзікуна

Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" са Светлагорску, у тым ліку Дзяніса, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве», рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL.

Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.

Сёння, 25 сакавіка, у Горках яго пачынаюць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Фамічова. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу
💻Напісаць анлайн
Сілавікі адсправаздачыліся аб затрыманні хлопца за фота вайсковай тэхнікі — на «пакаяльным відэа» ў яго падбіта вока

Хлопца прымусілі сказаць, што ён за грошы павінен быў сабраць інфармацыю пра беларускія вайсковыя аб'екты.

UPD. Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Кірыл Гаўрылаў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу сабраліся наяпрэдадні Дня Волі і даслалі паштоўкі палітвязням, якія святкуюць Дзень народзінаў у сакавіку

«Пішыце лісты Палітвязням і нічога не бойцеся!», — кажуць яны.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
🔴Мінчука арыштавалі за вокліч "Жыве Беларусь" з акна кватэры

У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 лютага адбыўся суд над мужчынам, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаваны пікет). Згодна з пастановай суда, "мінчук 24 лютага выгукнуў з акна правакацыйны лозунг "Жыве Беларусь". Гэта пачулі мінакі, а таксама супрацоўнікі Ленінскага РУУСа.

У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у "пікеце" і прызначыў яму 13-сутачны арышт.
Рада БНР узнагародзіла Алеся Бяляцкага тытулам кавалера Ордэну Пагоні, з наданнем адзнакі Крыжу Ордэну Пагоні

У 106-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэты аб узнагароджаннях за заслугі перад беларускім народам.

Сярод іншага, упершыню з 1950 году здзейснена ўзнагароджанне тытуламі кавалера Ордэну Пагоні, з наданнем адзнакі Крыжу Ордэну Пагоні. Імі адзначаныя палітык Зянон Пазьняк і праваабаронца Алесь Бяляцкі — за выбітныя заслугі маральна-грамадскага лідэрства нацыянальнага маштабу на абароне грамадзянскіх і нацыянальна-культурных правоў і законнасці Беларусі ў варунках асабістае небяспек.

Крыніца: Рада БНР
⁉️Як праходзілі Дні Волі ў Мінску ў мінулыя гады — справаздачы «Вясны»

Праваабаронцы «Вясны» не толькі адзначалі і адзначаюць зараз гэты дзень. За рэдкім выключэннем, штогод 25 сакавіка і напярэдадні гэтай даты ў «Вясну» сцякаецца з розных гарадоў інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працуюць юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.

Але нягледзячы на пастаянны ціск, праваабаронцы выпусцілі некалькі справаздачаў па маніторынгу мірных сходаў 25 сакавіка ў розныя часы. З імі можна азнаёміцца па спасылках: 2019 год | 2018 год | 2017 год | 2016 год |2015 год | 2014 год |2012 год
📸Фотафакт: Затрыманне Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча на Дзень Волі

Фотаздымак зроблены напачатку 2000-ых гадоў.