Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.1K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💔«Гэтыя каштоўнасці не прыбраць». Як экс-палітвязні святкавалі Дзень волі ў няволі

У Дзень Волі два экс-палітвязня — Аляксей і Алана Гебрэмарыям — распавялі, як святкавалі яго ў няволі. Прыводзім іх гісторыі ад першай асобы.

«Мы выклалі бчб-сурвэткі — такая ўпакоўка, сурвэткі белыя і пасярэдзіне чырвоная паласа. І мы зрабілі банты, на іх намалявалі кропкі, і вось у такім выглядзе з гэтымі бантамі і сурвэткамі мы сустракалі адміністрацыю на ранішнюю праверку і з імі віталіся, і здавала я рапарт па-беларуску. Канешне, пасля здачы рапарту па-беларуску і агулам пасля ўсёй гэтай канцэпцыі супрацоўнік быў вельмі раззлаваны».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114833
Заўтра разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенага берасцейца Аляксандра Бойкі

У Брэсцкім абласным судзе у студзені да 2,5 гадоў калоніі асудзілі інжынера-энергеціка. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай. Прысуд вынес Дзмітрый Карасінскі.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года.

Вярхоўны суд 26 сакавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Таццяна Васілевіч.

💌Падтрымайце Аляксандра лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка
💻Напісаць анлайн
ГУБАЗіК затрымаў беларуса з-за каментара пра тэракт у Расіі — сілавікі здзекліва напісалі, што ў яго «пачаліся праблемы з вухам»

Таксама хлопца абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

UPD. Затрыманы — Малышчык Павел , папярэдне яму прызначылі 10 сутак арышту.
Сілавікі затрымалі вядомую блогерку Жанну Волкаву

Днямі ў сацсетках Волкава апублікавала відэа з рэцэптам сасісак у цесце, дзе сказала «крыху падгарэлі, пару штук. Мусіць, гэта прыляцеў бумеранг, таму што шкада і ўкраінскіх дзяцей, праўда?». Прапагандысты палічылі гэта апраўданнем тэракту ў Маскве, сёння з'явілася «пакаяльнае відэа» з жанчынай.

Таксама сілавікі пагражаюць сыну Волкавай, які жыве ў Маскве.

На сваіх старонках у сацсетках Жанна Волкава публікуе кулінарныя рэцэпты — у адным толькі TikTok яна мае больш за 383 тысячы падпісантаў.

UPD. Як паведамляе @nashaniva, Жанна — на волі. Падрабязнасці ўчорашняга дня яна не распавядала. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і збягаць не збіраецца.
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
Мужчыну за данаты пагражае да 10 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе з 19 сакавіка ідзе суд за данаты над 57-гадовым Аляксандрам Верасовічам. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Справу разглядае Уладзімір Арэшка.

Вядома, што Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей. Цяпер мужчыну пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

📌Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
📍Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем Дзмітрыем Рэзановічам

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Сёння, 26 сакавіка, у Івацэвічах над палітвязнем распачынаецца суд. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Кухацкавалец.

Нагадаем, летась палітвязня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.

Дзмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі вядомую блогерку Жанну Волкаву Днямі ў сацсетках Волкава апублікавала відэа з рэцэптам сасісак у цесце, дзе сказала «крыху падгарэлі, пару штук. Мусіць, гэта прыляцеў бумеранг, таму што шкада і ўкраінскіх дзяцей, праўда?». Прапагандысты…
Блогерка Жанна Лаўрова — на волі

Падрабязнасці ўчорашняга дня яна не распавядала, піша @nashaniva. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і збягаць не збіраецца. «Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала».

У адным з апошніх стрымаў Лаўрова сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы. У якім статусе знаходзіцца жанчына, невядома.
🎶Падтрымка музыкаў Антона і Вольгі Шніп пасля пераезду ў Польшчу

Антон Шніп — былы палітвязень. Ён быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта «Irdorath» Надзеі Калач і асуджаны на паўтара года калоніі. Цалкам адбыў тэрмін. Пасля гэтага ён разам са сваёй жонкай Вольгай вымушана з'ехаў з Беларусі.

Цяпер пара знаходзіцца ў Польшчы. Яны сутыкнуліся са складанасцямі эміграцыі і матэрыяльнымі праблемамі.

Гэты збор дапаможа ім лепш уладкавацца ў новай краіне, знайсці сабе жытло, набыць кампутар і клавішы, каб далей працаваць і прафесійна займацца музыкай.

Падтрымаць музыкаў фінансава на BYSOL
У Гомелі затрымалі дырэктара тэлерадыёкампаніі «ФілТВ»

Віталія Філінскага, вядомага гомельскага бізнэсоўцу, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Яго справу 22 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разглядала суддзя Восіпава Алеся. Што прызначыў суд — невядома.

Віталь Філінскі ў 1996 годзе стварыў телерадыёкампанію «ФілТВ», асноўным напрамкам дзейнасці якой з'яўляецца рэклама на тэлебачанні. Ён таксама з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання «Адзінства», якое садзейнічае развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.

Крыніца: «Гомельская Вясна»
📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
📸У Брэмене прайшло ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 106-годдзя БНР

У гонар гэтага свята ў Доме прафсаюзаў Брэмена адкрылася выстава, прысвечаная выдатнаму беларускаму праваабаронцу, пісьменніку, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Сяргей Драздоўскі, дырэктар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю», адкрывая выставу, распавёў гасцям пра жыццё і барацьбу за правы беларусаў Алеся Бяляцкага, які зараз знаходзіцца ў турме і адбывае 10-гадовы тэрмін зняволення.

Выстава, прысвечаная нобелеўскаму лаўрэату, будзе адкрыта ў Доме прафсаюзаў на працягу двух тыдняў, і ўсе ахвочыя змогуць наведаць яе. Экспазіцыя прадстаўлена на англійскай мове.

Крыніца: Salidarnast
Сілавікі затрымалі жыхара Шчучына, які «здзекаваўся над трагедыяй, якая адбылася ў Расіі»

На «пакаяльным відэа» затрыманы хлопец кажа, што пісаў каментары пра тэракт з-за таго, што не падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Падтрымайце палітвязня Аляксандра Паліўку, асуджанага да 7 гадоў

Брэсцкі абласны суд 4 сакавіка асудзіў 36-гадовага жыхара Лунінца да 7 гадоў калоніі. Аляксандра абвінавацілі па пяці крымінальных артыкулах: заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК). Справу разглядала Суддзя Святлана Крамянеўская.

Палітвязня затрымалі ў чэрвені 2023 года

💌Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Паліўка
💻Напісаць анлайн
📝Нагадваем пра кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны» ў Telegram

• Барысаў: @Spring_help_r
• Брэст: @Nadbuzanski, @BrestSOS
• Гомель: @homelspring
• Магілёў: @maydayhelp, @mspring_help
• Маладэчна @Maladecza_help
• Наваполацк: @impaynes
• Орша: @Orsha2020
• Светлагорск: @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
❗️«Упадзеш — адпіз*зім». Гісторыя беларуса, якога жорстка катавалі за сігнал у падтрымку пратэстоўцаў

Мінчука Дзмітрыя Хадаровіча жорстка збілі пасля затрымання на пратэстах у жніўні 2020 года. За хлопцам была сапраўдная пагоня, затрыманне са зброяй і жахлівыя катаванні на Акрэсціна. Некалькі месяцаў ён правёў у шпіталі і рэабілітацыйным цэнтры

Супраць яго завялі дзве крымінальныя справы і пагражалі пасадізць у турму на 10 гадоў. Але хлопцу ўдалося з’ехаць з Беларусі. За мяжой яму зрабілі аперацыю на калене, а ён да гэтага часу працягвае аднаўляць здароўе пасля збіцця беларускімі сілавікамі.

Дзмітрый распавёў «Вясне» пра тое, як хамутамі яму зламалі кісць рукі, брэкетамі прабілі вусны і ўдарам разарвалі звязкі на калене, а таксама пра тое, як яму ўдалося застацца на волі з дзвюма крымінальнымі справамі.

«Калі я ад’язджаў, то амапавец праз лабавое шкло стрэліў мне ў плячо. Добра, што куля не захрасла ўнутры».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114838

💵Падтрымаць Дзмітрыя фінансава на BYSOL