Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.1K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🎧Навошта нам гэта трэба? Спецсезон падкаста «Вясна прыйдзе»

Праваабарончы падкаст «Вясна прыйдзе» запускае новы спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы.

• Навошта адныя людзі дапамагаюць іншым?
• Адкуль ідзе прага да справядлівасці?
• Хто агулам належыць да ўразлівых груп? І якое ў іх становішча?


А яшчэ падкаст «Вясна прыйдзе» шукае новых герояў. Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта: viasnapryjdzie96@gmail.com ці запоўніце нашу анкету.

https://youtu.be/a371Sjf92MU
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Міронаў Аляксей, Малчанаў Алег, Маханькоў Раман, Будай Андрэй, Лупач Святлана, Емяльянаў Мікіта, Дубоўскі Ілля, Якаўцаў Якаў, Зубовіч Алег, Трубін Ілля, Бохан Ілля.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/104835
Сілавікі затрымалі жыхара Гродна

Сцвярджаецца, што ён пакідаў абразлівыя каментары пра Лукашэнку, прадстаўнікоў улады, а таксама міліцыянтаў і іх сем'і.

На «пакаяльным відэа» ў затрыманага бачныя сляды збіцця.

UPD. Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Уладзімір Ніканаў.
Падтрымайце бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей, асуджанага да 6 гадоў калоніі за «экстрэмізм»

У Брэсцкім абласным судзе ў сярэдзіне сакавіка вынеслі прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Віталю Максімчуку. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК (удзел у масавых акцыях пратэсту), арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Віталь працаваў кіроўцам таксі, мае траіх непаўнагадовых дзяцей. Палітвязню прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на 6 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 40 000 рублёў.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Пятровіч Максімчук
💻Напісаць анлайн
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды

Сёння агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы амаль у 1500 чалавек. Правабаронцам вядома, што рэальная колькасць такіх людзей у Беларусі значна больш.

У СІЗА, калоніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей. Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам.

Таксама звяртаемся да былых вязняў — многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
Мінчанку будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У Мінскім гарадскім судзе 25 сакавіка пачынаецца суд над Ларысай Катовіч. Яе затрымалі напрыканцы жніўня 2023 года. Спачатку — супраць яе склалі адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а потым узбудзілі крымінальную справу.

Жанчыну будуць судзіць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць справы праваабаронцам невядома. Працэс будзе весці суддзя Любоў Сімахіна.

💌Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ларыса Аркадзьеўна Катовіч
💻Напісаць анлайн
😔Рэпрэсаваны Дзень Волі. Хроніка пераследу 25 сакавіка за апошнія гады ў Беларусі

У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне Дня Волі. Любыя масавыя святы, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, улады ўспрымаюць як патэнцыйную небяспеку. Грамадзянам не выдаюць дазвол на правядзенне дэманстрацыі ў бачным месцы. А ў выпадку дазволу, пасля свята сілавікі ладзяць хапун удзельнікаў.

Прэвентыўная зачыстка актывістаў і арганізатараў — традыцыйная практыка рэжыму. На Дзень Волі траплялі пад зачысткі тыя, хто цяпер прызнаныя палітзняволенымі і знаходзіцца за кратамі паводле ілжывых абвінавачванняў.

Узгадваем наш архіўны тэкст пра тое, як за апошнія гады сілавікі перашкаджалі адзначаць гадавіну абвяшчэння БНР і затрымлівалі ўдзельнікаў дэманстрацый.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111200