Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🕊Падпісвайцеся на «Вясну» ў TikTok. Нам трэба ваша падтрымка!

Там вы знойдзеце апошнія навіны пра факты пераследу, карысныя відэа пра правы чалавека, лайфхакі па падтрымцы палітвязняў, парады па бяспецы і інфармацыя, куды звярнуцца ў крытычнай сітуацыі.

Вось апошнія відэа:

👉Мінімум 620 чалавек трапіла пад рэпрэсіі ў лютым у Беларусі. Распавядаем падрабязнасці

👉Былы палітзяволены музыка Пётр Марчанка распавядае, што для яго значыць фота пад арыштам

👉Малітва за Украіну і пост з выявай Рамана Бандарэнкі — за што беларусаў судзілі ў лютым

🌿Беражыце сябе і будзьце салідарнымі!
🌿У межах тыдня за роўнасць і інклюзію мы сабралі цытаты вядомых праваабаронцаў, што зараз знаходзяцца за кратамі ў Беларусі

А таксама запрасілі далучыцца і выказаць меркаванне дзеючых праваабаронцаў «Вясны» пра розныя віды дыскрымінацыі, якой цяпер падвяргаюцца людзі, як у Беларусі, так і за яе межамі.
😢Журналісту Ігару Карнею прысудзілі 3 гады калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

Пра гэта паведамляе @radiosvaboda.

56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Мінскі гарадскі суд з 19 сакавіка разлядаў справу журналіста. Працэс быў прызначаны весці суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114816

💌Падтрымайце Ігара грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ігару Пятровічу Карнею
💻Напісаць анлайн
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі мужчыну

У размове з Комарам мужчына сказаў, што не падтрымлівае мірныя пратэсты і што «дайце мне і маім сябрам аўтамат — я бы выходзіў на мітынгі зусім па-іншаму».

Юрый Комар «разводзіць» людзей на шчырыя размовы пра іхнія палітычныя погляды, а пасля выкладае відэа ў сеціва, каб яго суразмоўцаў затрымаў ГУБАЗіК.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Гомелі мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў

20 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд Сяргею Чыжэўскаму. Справу разглядаў Алег Харошка, які прысудзіў Сяргею два гады і восем месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргея Чыжэўскага абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Камітэт абароны журналістаў заклікаў да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына

21 сакавіка суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў прысудзіў беларускаму відэааператару 2,5 года пазбаўлення волі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і паклёп на Лукашэнку, піша @bajmedia.

— 2,5 года пазбаўлення волі, прысуджанае журналісту Андрэю Толчыну па неабгрунтаваным абвінавачанні, з’яўляецца яшчэ адной дэманстрацыяй помслівасці беларускіх уладаў у адносінах да цяперашніх і былых прадстаўнікоў прэсы, такіх як Толчын, за іх незалежнае асвятленне масавых пратэстаў у краіне ў 2020 годзе, — заявіла каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

Андрэй — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.
Мінчука за ўдзел у Маршах асудзілі перад студэнтамі БДЭУ

Суд Заводскага раёна Мінска ў выязным судовым пасяджэнні ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце 28 лютага разгледзеў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць 60-гадовага Уладзіміра Караля.

Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла мінчуку ў прысутнасці студэнтаў першага і другога курсаў розных факультэтаў тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у чатырох паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Згодна версіі абвінавачвання, прымаючы актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, мужчына неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і ажыццяўляў відэаздымку на мабільны тэлефон, суправаджаючы яе сваімі каментарамі. Відэазапісы, якія ён захоўваў на кампутары па месцы жыхарства, сталі адным з доказаў яго вінаватасці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114822
🤯Палітвязню Аляксандру Кулікову дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Пракурор апратэставаў прысуд палітзняволенаму магілёўцу Аляксандру Кулікову, асуджанаму да чатырох з паловай гадоў калоніі калоніі. Згодна з рашэннем суда, яму дадалі да тэрміну паўтара года.

53-гадовага жыхара Магілёва абвінавацілі па трох артыкулах: «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання», «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні», «праходжанне падрыхтоўцы для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці».

Аляксандра затрымалі ў мінулым чэрвені па вяртанні з Польшы. Мужчына з'ехаў за мяжу праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі. Але ў выніку палітвязня затрымалі на мяжы і змясцілі ў СІЗА.

Праз два месяцы яго асудзілі за каментары ў «экстрэмісцкіх» чатах, а пазней супраць яго распачалі новую справу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114824
🎥30 гадоў барацьбы за правы жанчын у Іране

Прававая ініцыятыва расказвае гісторыю Наргіз Махамадзі — праваабаронцы, журналісткі, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру 2023 года і палітычнай зняволенай з Ірана.

У 2016 годзе Наргіз была прысуджаная да 16 гадоў турэмнага зняволення. У турме яна выступала супраць катаванняў і сэксуальнага гвалту, які прымяняецца да палітычных зняволеных — жанчын у іранскіх турмах. Адтуль яна таксама падтрымала пратэсты 2022 года і арганізавала некалькі акцый салідарнасці сярод зняволеных, за што ўлады зрабілі яшчэ больш строгімі ўмовы яе зняволення.

https://www.youtube.com/watch?v=wu56WbGodow
Сілавікі затрымалі жыхара Бярозы

Сцвярджаецца, што ён пакідаў каментары пра Лукашэнку, Пуціна і вайну ва Украіне.

У відэа сілавікоў бачны нумар шэрагу буса, на якім, меркавана, яны і прыехалі на затрыманне — АР 5935-1.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎥«Фіялетавыя слёзы»: фільм «Вясны» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль

Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.

«Вясна» падрыхтавала фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.

На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.

https://www.youtube.com/watch?v=AJbO4XjKN7Q
❗️Патрабуем рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў мірных сходаў — праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 20 беларусам

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 20 чалавек, асуджаных за удзел у мірных сходах.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114827

🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
У Жлобіне затрыманыя і адміністрацыйна асуджаныя не менш за чатыры чалавекі

Гэта прадпрымальнік Дзмітрый Панамароў, пенсіянерка Марыя Леоненка, Леанід Лісны і Іна Волкава.

Пакуль што праваабаронцам вядомы толькі вырак адносна Дзмітрыя Панамарова — мужчыну арыштавалі на 10 сутак.

Крыніца: «Гомельская вясна»
На беларуска-латвійскай мяжы ў дальнабойніка знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне — мужчыну аштрафавалі

Старшыня суда суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Віктар Баліка 7 сакавіка за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 1200 рублёў кіроўцу-дальнабойшчыка Сяргея Нікіціна. Адміністрацыйная справа была разгледжана без удзелу мужчыны.

У судзе высветлілася, што Сяргей, знаходзячыся на тэрыторыі Міжнароднага аўтамабільнага пункту пропуску «Грыгораўшчына» ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў інфармацыйную прадукцыю з сайта «Хартыя-97», які раней быў унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Крыніца: Віцебская Вясна