Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.1K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Мужчыну асудзілі да «хатняй хіміі» і 3700 рублёў штрафу за каментары ў бок Караева і Качанавай

Стала вядома, што інжынера Міхаіла Стаўрова прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Акром таго, ён мусіць выплаціць 100 базавых велічыняў штрафу (3700 рублёў).

Вырак агучыла суддзя Юлія Інчына ў судзе Ленінскага раёну Мінска 20 снежня 2023 году.

Згодна з версіяй абвінавачання, у сакавіку 2021 году ён абразіў у каментары тэлеграм-суполкі «Мая краіна Беларусь» Юрыя Караева — каментар нібыта ўтрымліваў негатыўную ацэнку Караева. Таксама Стаўроў у ліпені 2022 году ў іншай суполцы нібыта пакінуў каментар у бок Наталлі Качанавай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114164
⁉️«Абмежаваныя рэпрэсіўнымі законамі і практыкай». Расказваем пра перадвыбарчую агітацыю

Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў* дэпутатаў, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, перадвыбарная агітацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 31 студзеня па 24 лютага ўключна.

З аналітыкамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» расказваем, чаму менавіта этап агітацыі грае ключавую ролю на выбарах, якія (не)існуюць умовы ў Беларусі для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў, як фінансуецца гэты дарагі этап і якія парушэнні часцей за ўсё фіксуюцца падчас агітацыі.

«Працэс выбараў у Беларусі, які дырыжуецца адміністрацыйна, не суправаджаецца інтэнсіўнай палітычнай барацьбой і агрэсіўнай агітацыяй».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114165
❤️Палітзняволеная актывістка Зінаіда Міхнюк — на волі

Зінаіда — актывістка прафсаюза РЭП, была затрымана 25 сакавіка 2022 пасля вобшукаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 18 траўня 2022 года суд прызначыў палітзняволенай два гады калоніі.

Тэрмін Зінаіда адбывала ў гомельскай калоніі № 4. Па інфармацыі "Берасцейскай Вясна", сёння палітзняволеная выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
🎥Апошнія навіны пра палітвязняў — у TikTok «Вясны»

• Масавы рэйд сілавікоў на сваякоў палітвязняў;
Рыгора Кастусёва перавялі ў гродзенскую турму;
• Прысуд музыкам TOR BAND пакінулі без зменаў;
• Палітвязня Змітра Дашкевіча перавялі ў калонію і адразу змясцілі ў ШІЗА.

Распавядаем падрабязней пра гэта ў нашым новым TikTok-відэа.
⚖️Вярхоўны суд на гэтым тыдні разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Юрыя Юрэні

У траўні 2023 года Юрыя затрымалі разам з сынам Віталём Юрэнем за данаты. Мужчыну асудзілі за больш за 100 грашовых пераводаў на агульную суму 1 885 $. Паводле абвінавачвання, пераводы рабіліся з 7 жніўня 2020 да 24 сакавіка 2021 года. Гэта палічылі "фінансаваннем дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2 КК). У лістападзе 2023-га яго асудзілі да 5 гадоў калоніі.

На судзе палітвязень сваю віну не прызнаў. Растлумачыў, што лічыў "фармаванні", у якія данаціў, дабрачыннымі арганізацыямі.

Вярхоўны суд 2 лютага разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд Юрыя. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча.

💌Паспейце падтрымаць мужчыну грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн
📝Толькі 6,5% — грамадзяне да 31 года. Аналітычная справаздача аб утварэнні ўчастковых камісій на выбарах*2024

🔹Электаральная асвета застаецца кропкавай, нацэленай на выбраныя групы грамадзян — сябраў праўладных прафсаюзаў ды іншых грамадскіх аб'яднанняў;

🔹Абноўленае заканадаўства дазваляе не публікаваць пайменныя спісы сябраў УВК, што значна ўскладняе магчымасць ацаніць спецыфіку складу камісій;

🔹ЦВК прадставіў абагульненую інфармацыю аб складзе УВК, згодна з якой грамадзяне ва ўзросце да 31 года склалі ўсяго 6,5%. З яе таксама вынікае, што пераважная большасць месцаў ва УВК занята жанчынамі: 74,7% ад агульнага складу;

🔹Апазіцыйныя і незалежныя структуры ва УВК не прадстаўленыя.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114160

✍️Збор інфармацыі аб парушэннях падчас выбараў* 2024
Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі

Мінскі гарадскі суд у асобе суддзі Жанны Брысінай прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), піша @bajmedia. Паводле яго сукамерніка з ІЧУ на Акрэсціна, абвінавачванне Аляксандра тычыцца ягоных відэаздымак, размешчаных на «экстрэмісцкім» інтэрнэт-рэсурсе.

Фатографа затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве. Сілавікі зладзілі ў жыллі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку. Пасля гэтага Зянкова адразу павезлі ў Мінск, дзе пэўны час трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114167

💌Падтрымайце Аляксандра: СІЗА №1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандр Аляксандравіч Зянкоў
💻Напісаць анлайн
«У руках была незарэгістраваная сімволіка БЧБ-колера». 1,5 года «хатняй хіміі» за акцыю пратэсту

У судзе Савецкага раёну Мінска 24 кастрычніка 2023 года асудзілі Міхаіла Антонава паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Аляксандр Якунчыхін прызначыў Міхаілу адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Міхаіла апазналі па 11 фотаздымках з акцыі пратэсту, якія ён пераслаў у Viber. На іх мужчына знаходзіцца на праезнай частцы апрануты ў карычневыя штаны і бела-шэрую кашулю. А ў руках трымае бел-чырвона-белы сцяг.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114168
❗️Чацвёрты месяц у Мінску судзяць трох супрацоўнікаў мытнай службы

У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ідзе закрытае пасяджэнне ў дачыненні да трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзяць па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнне службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Мытнікам пагражае да 15 гадоў калоніі.

Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

🗣Калі вам вядомы падрабязнасці гэтай справы — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

💌Падтрымайце вязняў: СІЗА №1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Іванавіч Гурыновіч, Уладзімір Валянцінавіч Журомскі, Віктар Дзмітрыевіч Новік
💻Напісаць анлайн
❗️У Беларусі +15 новых палітвязняў

Гэта Раман Шчарбакоў, Дзмітрый Жунусаў, Сяргей Зайцаў, Дзмітрый Гулін, Міхаіл Бабошка, Павел Кучынскі, Уладзімір Мазураў, Ігар Казубаў, Надзея Лапцёнак, Алег Кацапаў, Яўген Емяльянаў, Дзмітрый Сінюта, Аляксандр Яшкін, Павел Яраш, Генрых (Генадзь) Акалатовіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114172

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
❗️Больш за 200 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы

Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў, некалькі чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальных. Папярэдне, людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Як паведамлялася раней, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ, верагодна, стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіппа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы.

🔹«Хто дапамагае з перадачамі?» Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
🌿«Калонія — гэта маленькі макет жыцця». Маналог экс-палітвязня Максіма Сілюка

Былы палітвязень Максім Сілюк быў асуджаны за пратэстную дзейнасць на два з паловай гады калоніі. У пачатку мінулага года ён выйшаў на волю і пакінуў Беларусь.

Цяпер ён распавёў «Вясне» пра змены, якія адбыліся з ім праз зняволенне, салідарнасць, свае думкі падчас няволі, лісты ды інфармацыю звонку, а таксама пра злосць і сон. На гадавіну вызвалення Максіма публікуем яго гісторыю ад першай асобы.

«Народ злы. Палітзэкі злыя вельмі. У асноўным жа сядзяць з вышэйшай адукацыяй, людзі, якія адбыліся як асобы. Кожнаму цяжка, што ў няволі ва ўсіх дзеці практычна. Але яны не зламаныя».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114175
🗳«Абмежаваныя рэпрэсіўнымі законамі і практыкай». Расказваем пра перадвыбарчую агітацыю

• Чым важны этап агітацыі?
• Якую ролю павінна выконваць дзяржава на гэтым этапе?
• А як у рэальнасці беларускія ўлады ставяцца да агітацыі?
• Ці магчымая цяпер у Беларусі паўнавартасная агітацыя?
• За якія грошы праводзяць агітацыю?
• Якія найбольш частыя парушэнні сустракаюцца на гэтым этапе?
• Што рабіць, калі заўважылі парушэнне падчас перадвыбарчай агітацыі?

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114165
❗️Палітвязня асудзілі да 5 гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага

55-гадовага палітвязня Георгія Чараваку асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вырак агучыла суддзя Святлана Чарапанава ў Мінскім гарадскім судзе 8 снежня 2023 году.

Георгія асудзілі за данат у 21,29 даляраў, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal у падтрымку Палка Каліноўскага. Да акаўнта была прывязаная беларуская картка, з якой спісаліся сродкі. Улады палічылі гэта наўмыснымі дзеяннямі «з мэтай фінансавання дзейнасці па вярбоўцы, навучанні, іншай падрыхтоўцы» асобаў да ўзброенага канфлікту ва Украіне.

Чараваку затрымалі ў жніўні 2023 году пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114177
Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі

Стала вядома, што 26 снежня 2023 году вынесены прысуд Аляксею Вячаслававічу Швяцову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).

Вырак агучыў суддзя Яўген Пісарэвіч у Мінскім гарадскім судзе.

Аляксея прызналі вінаватым у тым, што пералічыў Палку Каліноўскага пералічыў два данаты праз свой акаўнт у PayPal, да якога прывязаная беларуская картка. Першы складаў 38,3 рублі (13,63 еўра), другі — 95 рублёў (35 еўра). Агульная сума, якую пералічыў мужчына, склала 133 рублі 30 капеек.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114179
🌿«Гэта вялікая падтрымка і цудоўная каманда аднадумцаў». Вясноўцы — пра Беларускі Дом правоў чалавека

Сямнаццаць гадоў таму, 30 студзеня, у Вільні паўстаў не зусім звычайны дом — Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Дом быў утвораны па ініцыятыве сямі беларускіх праваабарончых арганізацый і Фондам Дамоў правоў чалавека (Нарвегія).

Ідэя яго стварэння паўстала яшчэ ў 2001 годзе, у час, калі большасць недзяржаўных арганізацый Беларусі была знішчаная. Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава – адзіны з сеткі Дамоў правоў чалавека, які з’явіўся не дома – у Беларусі, а ў выгнанні.

Сёння, у Дзень народзінаў Беларускага Дома правоў чалавека, успамінамі пра яго дзеляцца праваабаронцы «Вясны».

«Дом — гэта заўсёды вялікая падтрымка, апора і цудоўная каманда калег, аднадумцаў і сяброў. Цяжка ўявіць беларускіх праваабаронцаў без Дома і яго падтрымкі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114181
Новы суд над палітвязнем

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёну паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп) пачалі судзіць Дзмітрыя Багачэнку.

Імаверна, суд праходзіць над 46-гадовым палітвязнем, гомельскім юрыстам-прадпрымальнікам, якому ў траўні 2023 году ўжо прысудзілі два гады пазбаўлення волі паволе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу.

У чым гэтым разам абвінавачваюць мужчыну — невядома. Справу разглядае суддзя Сяргей Кармановіч.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Дзмітрый Уладзіміравіч Багачэнка
💻Напісаць анлайн
🎪Паўнамоцтвы намесніка старшыні ЦВК Беларусі Вадзіма Іпатава былі спынены 29 студзеня

Прычына — рэгістрацыя яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:43 Ператрусы у сваякоў палітвязняў 23 студзеня. Сітуацыю каментуюць праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч і кіраўнік фонда BY_help Аляксей Лявончык.

14:02 Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да 20 «аналітыкаў Ціханоўскай», а ў Мінску пачалі разглядаць завочную справу супраць BYPOL. Каментуюць фігуранты гэтых справаў — супрацоўнік BELPOL Уладзімір Жыгар і палітолаг Павел Усаў.

26:18 У Вільні беларусы зладзілі «Ланцуг салідарнасці» — акцыю падтрымкі новых ахвяраў рэжыму ў Беларусі. А ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам.

35:37 Час выбараў*. «Чарговая пародыя на дэмакратыю». 30 студзеня сканчаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты — што важна ведаць? Каментар юрысткі ПЦ «Вясна» Вікторыі Рудзянковай

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud