Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы адбыўся чарговы рэйд сілавікоў

@Grodno_grab паведамляе, што за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі 5 чалавек.

У жніўні на шклозаводзе затрымалі не меней за 9 чалавек, у лістападзе — каля 10 чалавек, у снежні — 8.
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі паштоўкі палітвязням, якія святкуюць Дзень народзінаў у студзені

«У гэтым годзе беларусы Санкт-Пецярбургу напісалі беларускім палітвязням 1507 паштовак», — кажуць яны.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе – на гэты раз прадпрымальніку з Маладзечанскага раёна

Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка з Маладэчанскага раёна Уладзіслава Мялешку за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Па матэрыялах абвінавачання, Уладзіслаў, у адзін з выходных днёў «прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы транспарту».

Суд прызначыў Мялешку 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114184
🤡Матч за Суперкубак Беларусі па футболе перанясуць з Мінска ў Салігорск з-за выбараў*

Таксама паведамляецца, што пройдзе ён не ў адзін дзень з выбарамі*, як было запланавана раней, а праз тыдзень, бо «такая важная падзея [выбары* — заў.] запатрабуе павышанай увагі праваахоўных органаў. Таму паўнавартасна арганізаваць матч за Суперкубак з пункту гледжання бяспекі менавіта ў гэты дзень выглядае справай няпростай».
❗️Супраць палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча ўзбудзілі новую крымінальную справу

Паводле @belarus_abc, па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Дата суда пакуль невядомая.

Нагадаем, летась палітвязня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.

Дзмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.
🗳«Трэба моцна падумаць, чым адзін вылучэнец адрозніваецца ад іншага». Хто ідзе ў дэпутаты на Міншчыне

Згодна з каляндарным планам Цэнтральнай выбарчай камісіі рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў адбывалася да 30 студзеня ўключна.

Праманіторыўшы гэты этап электаральнай кампаніі праваабаронцы заяўляюць: улада зрабіла ўсё, што магла, каб стварыць ілюзію канкурэнтнай барацьбы за месцы народных абраннікаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» распавядаюць пра сітуацыю з кандыдатамі па Мінскай вобласці.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114186

✍️Збор інфармацыі аб парушэннях падчас выбараў* 2024
Следчы камітэт: 7 чалавек былі асуджаныя за «спробу зрыву» рэферэндуму ў 2022 годзе

Ім прысудзілі ад 2 да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле ведамства, асуджаныя рассылалі ад імя суддзяў, пракурораў і прадстаўнікоў праваахоўных органаў лісты «са своеасаблівымі пагрозамі» членам ЦВК і камісій па рэферэндуме.

Так, па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны» паводле арт. 191 КК (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў) былі асуджаныя Міхаіл ХаміцэвічМікалай КаробкаВячаслаў Дашкевіч і Таццяна Заяц, Раман Карпук, Раман Лабанаў, Аляксей Хількевіч. Інфармацыю пра іх пераслед можна знайсці ў профілях палітвязняў.
«Мы там як сваякі ўсе былі». Былы зняволены пра салідарнасць палітвязняў у ПК-17

«Салідарнасць вар'яцкая. Я кажу пра Шклоў, пра "сямнашку" [ПК № 17] і 11-ы атрад. Мы дапамагалі адзін аднаму. У нас, калі новы "падымаецца" экстрэміст — з дзясятым прафулікам і жоўтай біркай — мы проста тлумачылі яму, як сябе трэба паводзіць, каб цябе адразу не пусцілі ў абарот.

Мянты ж мацаюць кожнага новенькага палітвязня, асабліва з дзясятым прафулікам. І калі ты даеш слабіну — ты будзеш "казлом адпушчэння". І мы давалі базавы курс такіх памылак на першапачатковым этапе, чаго такога не нарабіць, каб на цябе адразу не пачалі ціснуць.

Зразумела, што ад нас мала што залежыць, але стандартны набор парадаў мы давалі заўсёды. Мы там як сваякі ўсе былі. Я ведаю, не ва ўсіх калоніях так».

🌿«Калонія — гэта маленькі макет жыцця». Маналог экс-палітвязня Максіма Сілюка
🎉Павіншуйце Аляксандра Зіязэтдзінава з 37-годдзем

У кастрычніку 2022 года палітвязня асудзілі да трох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL была прызнана МУС экстрэмісцкім фарміраваннем толькі ў лістападзе 2021 года, то бок праз шэсць месяцаў пасля пералічэння крыптавалюты.

Заўтра, 1 лютага, Аляксандр адзначыць Дзень народзінаў у шклоўскай калоніі.

💌Павіншуйце Аляксандра лістамі і паштоўкамі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Зіязетдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч
💻Напісаць анлайн
💔«Што зламалі ў карцары, зарастае само»: былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1

«Кожную раніцу я прачынаюся а пятай і ўзгадваю, што там застаюцца людзі. І радавацца хочацца, што на волі, а потым узгадваеш: “Хлопцы там і дагэтуль сядзяць, які жах!” Таму я і цяпер хачу быць карысным».

Такімі словамі пачынае сваю жахлівую гісторыю мужчына з усмешкай, якая дапамагла яму пераадолець жудасныя месяцы ў зняволенні. Цягам месяцаў ён знаходзіўся ў ПК-1, што ў Наваполацку, паводле палітычнага артыкула. Чуў крыкі палітвязняў, якіх збіваюць, лячыўся па кніжках з бібліятэкі, бо інакш зняволеным не дапамагалі, і еў у карцары кашу, у якую з адчыненага суткамі вакна ляцелі сняжынкі.

Пра ўсё гэта — ягоны маналог «Вясне»: з прычынаў бяспекі мы не называем імя мужчыны.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114188
Кандыдатамі ў «дэпутаты» Гарадзенскага гарсавету зарэгістравалі 66 чалавек

31 студзеня завяршылася рэгістрацыя кандытаў у «дэпутаты» ўсіх узроўняў у Гродна. Пасля праверкі пададзеных дакументаў кандыдатамі ў Гарадзенскі гарадскі савет зарэгістраваныя 66 чалавек.

Гэта вынікае з адпаведнага, афіцыйна апублікаванага спісу. Усяго па горадзе над Нёманам сфармавана 31 акруга. Ужо цяпер па спісе лёгка пралічваецца, хто менавіта будзе «абраны», а хто проста грае ролю статыстаў.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114189
Жыхар Віцебска атрымаў паўтары гады калоніі за абразу супрацоўнікаў міліцыі

Судом Першамайскага раёна Віцебска 29 студзеня разгледжаная крымінальная справа па абвінавачванні 43-гадовага Дзмітрыя Палякова ў абразе прадстаўнікоў ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Яе разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка.

Паводле абвінавачання, 28 жніўня, 7 верасня і 27 верасня 2021 года, знаходзячыся на тэрыторыі Германіі, Дзмітрый размясціў у Telegram абразлівыя каментары, якія змяшчаюць ненарматыўную форму маўленчага выказвання, прыніжаюць аўтарытэт, гонар і годнасць асобы прадстаўнікоў улады — кіраўнікоў падраздзяленняў органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.

Мужчына патлумачыў суду, што ў той час падвергнуўся ўплыву інфармацыі, якая змяшчаецца ў дэструктыўных тэлеграм-каналах і сетцы Інтэрнэт.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114192
🤯Толькі 10 маладзёнаў з 265 кандыдатаў. ЦВК падвёў вынікі этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

«На 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў на сённяшні момант будуць прэтэндаваць 265 кандыдатаў у дэпутаты. З іх 10 грамадзян да 31 года, ці моладзі. Самаму маладому кандыдату ў дэпутаты — 23 гады. Яшчэ 92 кандыдаты — жанчыны», — распавёў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.
У Беларусі стартаваў перыяд перадвыбарчай агітацыі

Яна будзе праходзіць да 24 лютага ўключна. У адзіны дзень галасавання, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага, агітацыя забаронена заканадаўствам.

Агітацыя можа праводзіцца ў форме сходаў, пікетаў, мітынгаў у паведамляльным парадку, сустрэч з выбаршчыкамі ў памяшканнях, якія вызначаюцца выканкамамі, вырабе друкаваных агітацыйных матэрыялаў і іншых.

Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды і фінансаваць за кошт гэтых сродкаў любую, не забароненую законам, агітацыйную дзейнасць.

🗳«Абмежаваныя рэпрэсіўнымі законамі і практыкай». Расказваем пра перадвыбарчую агітацыю
Сілавікі апублікавалі «пакаяльнае відэа» з жыхаркай Віцебскай вобласці

Паведамляецца, што яе арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкія» ролікі ў «Аднакласніках».

Upd. Паводле інфармацыі @vitebsk_info, затрыманая — Вольга Сачыўка. Ёй прызначылі не арышт, а штраф.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Праваабаронцам стала вядома пра рэйды сілавікоў па родных тых, хто з'ехаў за мяжу

Вядома, што людзей просяць угаворваць сваіх сваякоў вярнуцца ў Беларусь пра «камісію па вяртанні». Вядома пра як мінімум 3 выпадкі, калі да людзей прыходзілі з такімі прапановамі.

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя і як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»