Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае відэа» з беларусам, які нібыта зрабіў 37 данатаў

Мужчына на відэа «прызнаецца» ў тым, што нібыта «зрабіў каля 37 данатаў на агульную суму 350 з нечым еўра і 30 долараў». За гэта затрыманага прымусілі «зрабіць ахвяраванне» на суму ў 3850 (рублёў ці долараў — не паведамляецца).

💵 60 чалавек асудзілі за данаты. Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі
📹«Пакаяльныя» відэа: што яны парушаюць і як уздзейнічаюць на чалавека

У праўладных тэлеграм-каналах звычайнай практыкай стала публікаваць «пакаяльныя» відэа з затрыманымі, на якіх, нягледзячы на прэзумпцыю невінаватасці, людзі вымушаныя даваць паказанні супраць сябе і раскрываць падрабязнасці свайго асабістага жыцця.

Узгадваем наш архіўны тэкст, у якім «Вясна» паразмаўляла з юрыстам і спецыялісткай ў галіне псіхалогіі, каб разабрацца, якія нормы парушае запіс падобных відэа, якім чынам яны ўздзейнічаюць на ўдзельнікаў здымкі і тых, хто іх глядзіць, а таксама якое пакаранне можа чакаць тых, хто іх стварае.

«Прымус да ўдзелу ў такіх роліках — прамое парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек вымушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ў здзяйсненні забароненых дзеянняў або агаварыць сябе ў здзяйсненні злачынства».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/109183
Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Мінску

Крыніцы @belsat паведамілі, што прыходзяць нават да тых, хто не ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. Ім «прапаноўваюць» падпісаць папярэджанне аб забароне парушэння грамадскага парадку.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
За «экстрэмізм» аштрафавалі інжынерку «Нафтана»

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на пяць «экстрэмісцкіх» інфармацыйных рэсурсаў пакарала штрафам у памеры 740 рублёў інжынерку па каштарыснай працы ААТ «Нафтан» Марыю Ганчук.

У судовым пасяджэнні стала вядома, што Марыя на сваёй старонцы ў «Instagram» мела спасылкі на публікацыі каналаў: «SYMBAL.BY», «Радыё Свабода – Беларусь», «Belsat», «Наша Ніва» і «NEXTA».

Крыніца: Віцебская Вясна
🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў

У траўні, напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org
🎉31 студзеня Ціхан Осіпаў адзначыць Дзень народзінаў. Павіншуйце яго з 28-годдзем!

Палітзняволенаму Ціхану Осіпаву 31 студзеня, споўніцца 28 год. Павіншуйце яго паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.

Нагадаем, у папраўчай калоніі № 15 у канцы сакавіка 2022 года Ціхана асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Пры гэтым у траўні 2021 года палітвязню прысудзілі 11 гадоў зняволення. У выніку яму прызначылі яшчэ сем месяцаў калоніі і змянілі рэжым з узмоцненага на строгі. За кратамі палітвязень утрымліваецца 3,5 гады.

💌Павіншуйце Ціхана: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Ціхану Сяргеевічу Осіпаву
💻
Напісаць анлайн
Супрацоўніка «Нафтана» арыштавалі за «экстрэмісцкую» песню ў сацсетках

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 снежня за падпіску на «экстрэмісцкую» песню ў сацыяльнай сетцы вынесла пастанову аб арышце на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан» Яўгена Міхайлоўскага.

У судовым пасяджэнні Яўген віну прызнаў і звярнуў увагу на тое, што ён сапраўды размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» відэаролік Ігара Палынскага з назвай «Sumarok - 2020» і не ведаў пра тое, песня была напісана пасля затрыманняў на адным з нядзельных маршаў.

Таксама мужчына не быў у курсе, што кліп уключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Крыніца: Віцебская Вясна
Падтрымка сем'яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту

Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», больш за 15 чалавек са спартовай сферы сёння знаходзяцца ў турме. Гэта спартоўцы, трэнеры, а таксама спартовыя журналісты і блогеры, якія рызыкнулі ўласнай свабодай, кар'ерай і здароўем.

Таму сёння як ніколі важна, каб спартовая супольнасць усяго свету аб’ядналася і падтрымала іх сем'і, бо менавіта на іх зараз ляжыць цяжар забяспячэння ўсім неабходным родных за кратамі.

Гэты дабрачынны збор ладзіцца намаганнямі трох арганізацый — Беларускім фондам спартовай салідарнасці, Фондам BYSOL і Праваабарончым цэнтрам «Вясна», якія займаюцца рознабаковай дапамогай ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі і за яе межамі.

💵Падтрымаць сем'і палітзняволеных беларускіх спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту
❗️«Чарговая пародыя на дэмакратыю». ПАРЕ заявіла, што не прызнае вынікі выбараў* у Беларусі

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 25 студзеня прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй, апроч усяго іншага, выказаліся пра выбары*, якія маюць адбыцца праз месяц у Беларусі.

«У сітуацыі, калі свабода слова, сходаў і асацыяцый абмяжоўваецца, апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары і члены падвяргаюцца пераследам, свабода сродкаў масавай інфармацыі не выконваецца, вартыя даверу ўнутраныя і міжнародныя назіральнікі не дапускаюцца да выбараў і ўсе сродкі прававой абароны адсутнічаюць — свабодных і справядлівых выбараў быць не можа», — заяўляецца ў Рэзалюцыі.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114154

🔹ПАРЕ прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі
Ва Ушацкім раёне нізавыя выбарчыя камісіі сфармавалі з адсутнасцю галоснасці

24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне аб утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што фармаванні УВК не прынялі ўдзелы працоўныя калектывы, а склады камісій улады засакрэцілі.

Так, у камісіі ўвайшлі: 51 чалавек або 38%, якія былі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы, ад розных раённых грамадскіх аб'яднанняў — 52 чалавекі або 39%, прафесійных саюзаў — 30 або 22% і Беларускай партыі «Белая Русь» — 2 члены (крыху больш за 1%).

Іншыя тры дзейныя ў Беларусі партыі ў фармаванні ўчастковых камісій не прынялі ўдзел з-за адсутнасці ў раёне арганізацыйных структур. Таксама ў камісіях не будуць прадстаўнікі працоўных калектываў.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114157
🤡Місія назіральнікаў за выбарамі ад СНД у Асіповічах хадзіла па заводах з экскурсіямі

Асіповічы сталі першым горадам, які наведала місія назіральнікаў ад СНД. Назіральнікі наведалі мясцовы вагонабудаўнічы завод, Асіповіцкі філіял ААТ «Бабушкина крынка» і краязнаўчы музей, а вадзіў іх па горадзе асабіста старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі.

Пасля лёсавання па размеркаванні эфіраў на ТБ і радыё назіральнік ад Кыргызстана Тактасун Сабыраў адзначыў, што ніякіх парушэнняў назіральнікі ад СНД пакуль не заўважылі. Такога ж меркавання прытрымліваюцца яго калегі Ігар Грахоўскі і Алена Шамаль.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114158
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» буйны Telegram-чат, у якім дапамагалі з пераездам з Беларусі ў Польшчу

Гаворка пра чат «Poland.Business Harbour_Belarus», які мае больш за 10,5 тысяч удзельнікаў. У яго апісанні пазначана, што гэта «суполка для тых, хто пераязджае ў Польшчу з Беларусі». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 23 студзеня.

Акрамя таго «экстрэмісцкім» прызнаны буйны Telegram-канал «ОНА РАЗВАЛИЛАСЬ» — у ім публікуюцца архіўныя фотаздымкі з постасавецкай прасторы часоў СССР і 90-ых.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі Telegram-каналы і чаты: «Наша Ніва українською», «Кадравы Рэзерв», «Хроники идейных Цыган», «Христиане против войны!», «Андрей Луганский тут», «Center Ostropa», «URBANOVICH», «Протесты в мире», «Свядомы Змагар».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак

Былы карэспандэнт незалежнага сайта «Першы Рэгіён» Сяргей Гардзіевіч з Драгічына быў затрыманы 24 студзеня. Супраць яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП за рэпост у сацыяльных сетках публікацыі з сайта "Ганцавіцкі час".

Як паведамляе @bajmedia, 26 студзеня ў судзе Драгічынскага раёна раўглядзелі справу Сяргея. Суддзя Юлія Кукса прызнала яго вінаватым і асудзілі да 15 сутак арышту. Пры гэтым, як адзначае "БАЖ", суддзя не прыняла да ўвагі тое, што ў Сяргея значна пагоршылася здароўе: ён страціў прытомнасць і вымушаны быў неаднаразова звяртацца да лекараў.
У Наваполацкай ПК-1, верагодна, эпідэмія грыпу

Як паведамляе @MAYDAYMog, медчастка калоніі — перапоўненая. Палова другога і дзясятага атрадаў — прастуджана, агулам захварэлі сотні асуджаных

Паведамляецца, што вязням забаранілі тэлефонныя званкі.

Свае тэрміны ў ПК-1 адбываюць 106 палітвязняў.
❗️Як мінімум 185 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы

Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў, некалькі чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальных. Папярэдне, людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Як паведамлялася раней, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ, верагодна, стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіппа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы.

🔹«Хто дапамагае з перадачамі?» Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
❗️Музыкаў Nizkiz перавялі на «Валадарку» — супраць іх распачалі крымінальную справу

Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog. Які менавіта артыкул ставіцца ў віну музыкам — невядома.

Нагадаем, вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня.

💌Падтрымаць музыкаў: СІЗА №1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч
💻Напісаць анлайн
У Мінску за данаты судзяць галоўнага спецыяліста Нацбанка

Суд у дачыненні да галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Аляксандра Цярэшчанкі паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) распачаўся 29 студзеня. Справу ў Мінгарсудзе вядзе Сяргей Кацэр.

«Пакаяльнае відэа» мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID. Адзначым, што ў праграме прапагандыста Цярэшчанка таксама названы афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёну». Абставіны справы і меры стрымання Аляксандра праваабаронцам невядомыя.

💵 60 чалавек асудзілі за данаты. Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — фонд «Fund of Belarus Friend LTD»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 16 студзеня.

У рашэнні ведамства пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Ройа.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝Выбары*2024. Аналітычная справаздача аб утварэнні ўчастковых камісій

🔹Скарачэнне колькасці ўчастковых выбарчых камісій ды іх складу разам з падвышэннем нагрузкі можа сведчыць аб упэўненасці ў адміністрацыйнай кантраляванасці ўсіх працэсаў, а таксама ў нізкай палітычнай актыўнасці выбаршчыкаў і нізкай яўцы (на фоне адтоку насельніцтва), і аб жаданні ўладаў уключыць у камісіі выключна лаяльных людзей;

🔹Утварэнне УВК (як і іншыя этапы выбараў*2024) праходзяць без незалежнага назірання, таму працэдурныя аспекты фармавання УВК застаюцца без грамадскага кантролю;

🔹Практычна поўная адсутнасць інфармацыі пра этап фармавання УВК ды правах і магчымасцях, звязаных з ім, адрасаванай шырокаму колу выбаршчыкаў, паказвае поўную незацікаўленасць уладаў у рэальным удзеле грамадзян у выбарчых працэсах і пацвердзіла курс на абсалютны кантроль уладамі над усімі этапамі выбараў*2024.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114160

✍️Збор інфармацыі аб парушэннях падчас выбараў* 2024
«Суддзя пытаецца ў міліцыянта, чаму надзелі кайданкі — той прыглушаным голасам адказвае: "Он политический"». 76-гадовы Барыс Хамайда пра сваё затрыманне і суд

Нагадаем, пра затрыманне вядомага віцебскага дэмакратычнага актывіста стала вядома 23 студзеня. Праз 2 дні Барыса адпусцілі дадому да суда, які адбудзецца 2 лютага.