Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.91K subscribers
21.3K photos
467 videos
76 files
19K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Мужчыну са Жлобіна асудзілі па «народным» артыкуле на два гады «хіміі»

У судзе Жлобінскага раёна 10 красавіка асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Яўген Ерафееў прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Жлобіне, а таксама ў выхадзе на праезную частку падчас акцый. Дзмітрый цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым. Да суда ён знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112297
У Жлобіне за «пратэсныя настроі» затрыманы два чалавекі

Абодва затрыманыя — работнікі чыгункі. Адзін з іх, Аляксей Барсукоў, працаваў у жлобінскім дэпо. Ён быў затрыманы ў чэрвені. Мяркуецца, што супраць яго распачата крымінальная справа за пратэсную актыўнасць у інтэрнеце. Імя другога затрыманага — Ігар (прозвішча высвятляецца).

Крыніца: «Гомельская Вясна»

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў калоніі

Такі прысуд вынесены 24 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядзела суддзя Дзіна Кучук. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Раман Бізюк.

Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванні ў ЗША.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112298

💌Падтрымайце Адамава: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Юрый Уладзіміравіч Адамаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤯Стаў вядомы выпадак, калі беларусу адмовілі ў міжнароднай абароне ва Украіне ў сувязі з «паляпшэннем стану» з правамі чалавека ў Беларусі

Гісторыю беларуса Юрыя Зайцава распавёў @belsat. Паводле яго, гэта сітуацыя адбылася яшчэ ў 2021 годзе.

Рашэнне ў адмове міжнароднай абароны падпісала намесніца міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка. Сваё рашэнне чыноўніца тлумачыла «паляпшэннем стану» з правамі чалавека ў Беларусі (у 2021 годзе!), спасылаючыся на артыкул у дзяржаўным выданні «Аргументы і факты».

У тэксце АіФ распавядаецца пра добрыя ўмовы для зняволеных за кратамі — напрыклад, медсанчастцы ПК-22 «могуць пазайдросціць некаторыя раённыя паліклінікі».

❗️«Вясна» нагадвае, што ёсць спецыяльны «даведнік рэпрэсій Беларусі» на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі. Дакумент адрасаваны міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам для ацэнкі ступені пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.
✍️Пра што пісаць палітвязням? Парады ад Майстэрні паштовак

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1496 палітвязняў. Не пакідайце іх сам-насам з рэпрэсіямі і дасылайце словы падтрымкі з волі.

Валанцёрская ініцыятыва "Майстэрня паштовак салідарнасці", якая штодзённа дасылае вестачкі вязням з розных куткоў свету, падзялілася парадамі, пра што пісаць у лістах:

🔹Ваш родны горад і любімыя месцы ў ім.
🔹Якое надвор'е для вас ідэальнае і чаму.
🔹Якім было ваша першае хоббі? Ці вы дагэтуль займаецеся гэтым, чаму?
🔹Які фільм вы пераглядаеце час ад час і чаму?
🔹Гук якога музычнага інструмента вам падабаецца больш за ўсё?
🔹Калі вы апошні раз танчылі? Якія ўспаміны ў вас звязаны з гэтай падзеяй?
🔹Што вам (не) падабаецца ў спорце?
🔹Ці любілі вы школу? Які ваш самы цёплы ўспамін з таго часу?
🔹Як вы бавіце вольні час дома?
🔹Што дапамагае вам расслабіцца?

💌 Даслаць вестачку салідарнасці анлайн

❤️ Валанцёрам і валанцёркам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Нават невялікі данат падтрымае вялікую справу!
📖Нагадваем пра «даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі сумесна з іншымі амбасадамі і праваабарончым цэнтрам «Вясна» стварыла «Даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Дакумент адрасаваны міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам для ацэнкі ступені пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.

Людзям, якія ніколі не жылі ва ўмовах таталітарнай дыктатуры, вельмі цяжка ўявіць, што ў цэнтры Еўропы могуць даваць вялікія турэмныя тэрміны за лайкі ў Фэйсбуку, грамадскую дзейнасць за мяжой, данаты палітзняволеным — альбо браць у закладнікі і саджаць у турму сваякоў актывістаў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/42ryrUm
У Баранавічах жанчыну асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за некалькі рэакцый у «Аднакласніках»

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч прызначыў мясцовай жыхарцы Людміле Сяліцкай два гады і шэсць месяцаў «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і штраф у памеры 70 базавых велічыняў паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Падставай для крымінальнай справы сталі некалькі рэакцый жанчыны «клас» на карцінкі ў «Аднакласніках». Працэс вяла Аксана Літвінчык.

Суд праходзіў у выязныям рэжыме ў гарадскім аддзеле ўнутраных справаў пры асуджаных да «хатняй хіміі». Працэс быў прадстаўлены як «прафілактычнае мерапрыемства».

Вядома, што пракурор запрашваў тры з паловай гады «хатняй хіміі», але суддзя прызначыла на год менш.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112306
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады;

🔹14 ліпеня 2023 — роўна два гады, як затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча.
З гэтай нагоды ў Вільні прайшоў пікет салідарнасці;

🔹Валянцін Стэфановіч упершыню за два гады патэлефанаваў жонцы. «Валік дазваніўся! Першы раз за два гады. Па адчуваннях, як быццам два тыдні прайшло», — напісала ягоная жонка Аліна;

🔹Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над вясноўцамі: «назіральнікі, якія прысутнічалі ў зале суда, былі першымі сведкамі пародыі на правасуддзе, якая мела месца падчас гэтага судовага працэсу»;

🔹Праваабарончы цэнтр «Вясна» стаў лаўрэатам прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года.

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112307

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️Былы палітвязень Аляксандр Казакевіч: «Пачуў, як хлапцу пагражалі "петушынай хатай" за беларускую мову»

Музыка Аляксандр Казакевіч быў палітзняволеным двойчы: праз тыдзень пасля першага прысуду яго затрымалі зноў. Адсядзеўшы некалькі месяцаў пад следствам, ён атрымаў новую «хатнюю хімію», выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі.

Ён распавёў «Вясне», якая музыка ратавала ў зняволенні і як следчая Крысціна Дубяневіч прасіла перакласці беларускае меню тэлефона на расейскую мову, бо нічога не разумела.

«У Маладзечна было горшае стаўленне да палітвязняў, таму я злавіў сябе на думцы, што нават радуюся вяртанню ў Жодзіна. А потым сам сабе думаю: “Да чаго трэба давесці чалавека, што ён радуецца паездцы ў турму?”».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112308
🇺🇳Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
«Plan B» і «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў» — чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў», «Логойск чат 97%», «БУСт. Білорусько-Український спостерігач», «Кіеўскі двіж - чат», «Кусь за Беларусь», «Хаб Сустрэча ў Кіеве», «ЦЕНТР БІЛОРУСЬКИХ КОМУНІКАЦІЙ», «НАВУМЧЫК», «Bes Chat», «Чат - Беларусы Вільні», «Есенина 6к1 и 8», «Беларуская Радыкальня»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Мікалай Сасноускі»;
📍Сацсеткі і рэгіянальныя старонкі праекту «Каардынатар новых iдэяў»;
📍Сацсеткі праекту «Грамадскi сектар Атраду "Пагоня"»;
📍Сацсеткі, лагатып і Patreon праекту «Рыцарские истории»;
📍Сацсеткі і лагатып праекту «PLAN В»;
📍Instagram-старонкі «zubr_in», «basta_bel», «sos_by_2020», «ideas97pro», «novychas»;
📍Інтэрнет-рэсурс «Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"»;
📍Лагатып «Асацыяцыя беларускіх ветэранаў».
🤡У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» суполку «Лукашенко еще президент?»

Гаворка ідзе пра старонку ва «Укантакце». На ёй кожны дзень пішуць інфармацыю пра тое, ці застаўся сёння Лукашэнка пры ўладзе.

Рашэнне аб прызнанні яе «экстрэмісцкай» прынятае судом Камянецкага раёна 20 ліпеня.
За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка пакаралі арыштам

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак Сяргея Крупкіна. На думку суддзі мужчына вінаваты ў распаўсюдзе «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках.

У судзе высветлілася, што Крупкін, як карыстальнік сацыяльнай сеткі «УКантакце», быў падпісаны на канал «Радыё Свабода-Беларусь», інтэрнэт-старонкі «Мая Краiна Беларусь» і «STOP LUKA», а таксама быў сябрам ў суполках «Наш край», «Хартыя'97», «Дрэнныя навіны Беларусь» і «Краіна для жыцця». Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы раней былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні «правапарушальнік» віну не прызнаў, пры гэтым не адмаўляў таго, што на ягонай старонцы ва «УКантакце» меліся пералічаныя СМІ, але ён не лічыць, іх экстрэмісцкімі.

Крыніца: Віцебская Вясна
Збярэм дзяцей палітвязняў у школу

Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Кожнаму дзіцяці палітзняволеных бацькоў выплацяць па 100€.

Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі на дапамогу прымаюцца ад 12 да 26 ліпеня.

Падтрымаць збор на BYSOL
📚«Не дай страху табой авалодаць». 27 ліпеня журналіст Алег Груздзіловіч прэзентуе сваю кнігу

Журналіст Алег Груздзіловіч, які правёў дзевяць месяцаў у турме, напісаў кнігу пра свой сумны досвед. У выданні «Мае турэмныя муры» аўтар, нягледзячы на ўсю драматычнасць тэмы, прытрымліваецца свайго фірмавага іранічнага стылю і спрабуе ўбачыць прыкметы чалавечнасці нават у вертухаях.

Прэзэнтацыя кнігі «Мае турэмныя муры» пройдзе ў Вільні 27 ліпеня ў Беларускім доме. Наведнікі змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара ў падарунак, піша @bajby. Пачатак прэзэнтацыі а 18.30 ў Беларускім доме па адрасе Вільня, вуліца Віленская, 20.
Жыхара Бабруйска пакаралі вялікім тэрмінам зняволення за данаты ў крыптавалюце

Уступіў у законную сілу прысуд 35-гадоваму жыхару Бабруйска Дзмітрыю Слуку, абвінавачанаму ў фінанасаванні тэрарыстычнай дзейнасці паводле ч.1 арт. 290-1 КК. Справа разглядалася ў судзе Заводскага раёна Мінска. Працэс вёў суддзя Дзмітрый Астапенка.

Як устаноўлена ў ходзе судовага следства, Дзмітрый «20 жніўня 2021 года, будучы дасведчаным аб тэрарыстычнай накіраванасці дзейнасці, ажыццявіў яе фінансаванне. У прыватнасці, ён перавёў крыптавалюту на віртуальны кашалёк дадзенай арганізацыі ў суме эквівалентнай 2 160 даляраў ЗША, што на момант здзяйснення злачынства склала не менш за 5,4 тыс.рублёў».

Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў і 6 месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112314
❗️Палітвязню Яўгену Прапольскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення. Больш за месяц ад яго няма вестак

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 3 траўня 2023 года па новай крымінальнай справе асудзілі палітвязня Яўгена Прапольскага. Суддзя Павел Карцінін прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыў яму ў дадатак да васьмі гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення.

Напрыканцы траўня яго этапавалі ў мазырскую калонію № 20, але з 14 чэрвеня ад яго не было яшчэ ніводнай весткі.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы.

💌Падтрымайце Яўгена паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
💻Напісаць анлайн
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:23 «Нам не хапала яго мудрасці». З калоніі выйшаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка

11:31 Чаму прэмія ААН у галіне правоў чалавека 2023 вельмі прэстыжная?

14:26 У Беларусі заблакавалі сайт анлайн-бібліятэкі Kamunikat.оrg

20:13 Як гэта — пражыць амаль два гады без пашпарту, які забралі сілавікі падчас ператрусу? Гісторыя Любові Ланінай

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
🆘Дапамога былому палітвязню Аляксею Раманаву, які мае інваліднасць 2-й групы

Аляксей — гомельскі актывіст, мае інваліднасць 2-й групы з прычыны анкалагічнага захворвання. Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках мужчына негатыўна выказаўся пра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу, а пазней асудзілі да года калоніі агульнага рэжыму.

23 лістапада 2021 года Аляксей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Цяпер Аляксей у Мінску і займаецца здароўем. Яму правялі аперацыю: выдалілі селязёнку, тры чвэрці падстраўнікавай залозы, траціну страўніка і 16 см кішэчніка. Яму патрэбна фінансавая дапамога і падтрымка, каб рэабілітавацца пасля складанай аперацыі. Працаваць мужчына не можа, а пенсія складае ўсяго 254 рублі.

💳Падтрымаць Аляксея праз платформу hutka.help
ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў былога мадэратара канала «Страна для жизни»

Паводле сілавікоў, мужчына жыў за мяжой, але вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе і быў затрыманы. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён ўдзельнічаў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і размяшчаў у інтэрнеце «экстрэмісцкую сімволіку».

UPD. Затрыманы — 60-гадовы Яўген Манькоў.

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня

У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.

Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112294