Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
21.8K photos
469 videos
81 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Беларусі збіраюцца ліквідаваць Партыю БНФ

Пазоў у Вярхоўны суд падаў Мінюст — яго разгляд прызначылі на 14 жніўня. Кіраўнік БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца за кратамі. Палітвязня асудзілі да 10 гадоў калоніі па «справе змоўшчыкаў».

Нядаўна была ліквідаваная і апазіцыйная Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, якую ачольвае Зянон Пазняк.

У Беларусі ў выніку «перарэгістрацыі» засталіся толькі праўладныя партыі: камуністы, «ліберал-дэмакраты» Алега Гайдукевіча і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Таксама зарэгістраваная партыя «Белая Русь».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Брэсце затрымалі майстра па шахматах Дзмітрыя Буланава

«Затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК, удзельнічаў у акцыях 2020 года, удзельнічаў у перасылцы "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і быў зарэгістраваны ў плане "Перамога"», — распавёў затрыманы.

Як піша @mediazona_by, ГУБАЗіК атрымаў поўны доступ да закрытага чату «Свабодныя шахматысты Беларусі». Самога Буланава адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе пасля трох дзён арышту.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце палітвязня Максіма Вінярскага з Днём народзінаў

Максім — актывіст грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. 22 студзеня 2021 года ён быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКу.

Палітвязня абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе Вінярскаму прысудзілі 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суд над ім і шасцю палітвязнямі праходзіў у закрытым рэжыме.

Тэрмін палітвязень адбывае ў віцебскай калоніі № 3. Вядома, што ў траўні 2022 года Максіма змяшчалі ў ШІЗА.

28 ліпеня Максім адзначыць 42-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце палітвязня паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Максім Аляксандравіч Вінярскі
💻Напісаць анлайн
У Гомелі сілавікі затрымалі цэлую сям'ю

Гэта пажылая пара, іх дачка і зяць. Іх усіх збіраюцца судзіць паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔«Пакрысе прыходжу ў сябе». Як Леанід Судаленка правёў першыя дні на волі

Гомельскі праваабаронца распавёў «Народнай Волі» пра першыя дні пасля вызвалення.

🔹«Напачатку гэтага тыдня я стаў на ўлік у міліцыі. Мне кожны тыдзень трэба будзе наведвацца на нейкія мерапрыемствы. У мяне злачынства кваліфікуецца, як менш цяжкае, але судзімасць будзе пагашана толькі праз два гады»;

🔹«Бачу, што за той час, пакуль я знаходзіўся за кратамі, вельмі шмат што змянілася. Але злавіў сябе на думцы, што я пакуль не гатовы нават узяць у рукі мабільны тэлефон, хаця яго ў мяне і так няма. І нават не хочацца браць гэты тэлефон. Я ўжо амаль за тры гады забыўся, што гэта такое, і пакуль адчуваю, што ён мне не патрэбны»;

🔹«Шчыра кажучы, я забыўся не толькі пра мабільны тэлефон, але і пра такія порцыі ежы, якія падае на стол жонка. Я за кратамі ўвесь час марыў пра дранікі, а дома з’еў толькі два, і нават гэта было зашмат. Таму трэба берагчы здароўе – буду плаўна пераходзіць ад турэмнай ежы да смакаты жонкі».
💔Палітвязень Антон Лакішык выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў амаль 3 гады

Мінчука затрымалі 14 ліпеня 2020 года каля метро "Няміга". У той вечар беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі ў знак пратэсту супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты. У той вечар Антона пратрымалі некалькі гадзін у РУУС і адпусцілі. Паўторна яго затрымалі 23 ліпеня на працы, толькі ўжо ў межах крымінальнай справы.

Суд Цэнтральнага раёна 18 лістапада 2020 года асудзіў Антона па артыкуле 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу) да 3 гадоў калоніі. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён уступіў у патасоўку з АМАПаўцам, калі тыя пачалі выхопліваць і затрымліваць пратэстоўцаў, калі апошнія сталі ў счэпку.

Паітвязень адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2, адкуль сёння выйшаў на волю. У зняволенні хлопца ўтрымлівалі 2 гады, 8 месяцаў і 8 дзён.
👩«Змагайся як дзяўчо!» Распавядаем, як звярнуцца ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын

Восенню 2022 года Беларусь дэнансавала факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які даваў права беларусам падаваць скаргі на парушэнне іх правоў з боку дзяржавы ў Камітэт ААН па правах чалавека.

На працягу многіх гадоў гэты орган з'яўляўся важным спосабам абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні і данясення да міжнароднай супольнасці рэальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Цяпер з індывідуальнымі паведамленнямі можна звяртацца толькі беларускам і толькі ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын.

З Юрыдычнай службай «Вясны» распавядаем, як беларуска можа звярнуцца ў Камітэт і чаму гэта важна.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112322
Журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да 6 гадоў зняволення

Іх абвінавачвалі па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».

Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Максім Філатаў.

Паводле матрыялаў справы, Юлія перадала Паўлу інфармацыю пра пазбаўленне яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама звесткі пра разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнне яму пакарання. Абвінавачванне было ўпэўненае, што Мажэйка перадаў гэтыя звесткі для публікацыі на «Белсат».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112325

🗣Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў умовы разгляду справы Юргілевіч і Мажэйкі

💌Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч
💻Напісаць анлайн
Учора затрымалі лекара-ўролага Брэсцкай абласной лякарні Алега Зыкуна

Па папярэдняй інфармацыі — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, піша @belhalat_by

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎥Анлайн-трансляцыя гутаркі з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года ў Вашынгтоне

З 25 па 28 ліпеня дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі праводзяць сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне.

Дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» і Канстанціна Старадубца з «Вясны», які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў.

Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца публічнае мерапрыемства: «Гутарка з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года». Яно пачнецца а 18-ай па мінскім часе і працягнецца 1,5 гадзіны.

👀Анлайн-трансляцыя па спасылцы
‼️Палітвязня Алега Яфрэменку зноў асудзілі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі калоніі. Яму дадалі яшчэ адзін год зняволення

У судзе Горацкага раёна 25 ліпеня віцебчука асудзілі ўжо паводле трэцяй крымінальнай справы. Яго зноў абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення.

Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, а летась дадалі год калоніі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі магілёўскай турмы.

Чытаць падрабязнасці па спасылцы.

💌Пакуль прысуд не ўступіў у сілу, кожны можа падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Віктаравіч Яфрэменка
💻Напісаць анлайн
🇳🇴Сем нарвежскіх парламентарыяў сталі «хроснымі» зняволеных прафсаюзных актывістаў

Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай «Libereco — Партнёрства за правы чалавека», далучыліся сем нарвежскіх парламентарыяў. Яны сталі сімвалічнымі «хроснымі» для зняволеных прафсаюзных актывістаў: Аляксандра Капшуля, Аляксандра Кандрацюка, Сяргея Сляжова, Вольгі Барушка, Яўгена Батуры, Аляксея Забірана, Андрэя Шульгата.

«Свабода слова з'яўляецца фундаментальным правам чалавека, а прафсаюзы з'яўляюцца законнымі і гуляюць вырашальную ролю ў барацьбе за справядлівасць. Я салідарна з мужнымі людзьмі ў Беларусі, якія працягваюць барацьбу за дэмакратыю, нягледзячы на пагрозу арыштаў і жорсткага гвалту. Я рашуча асуджаю аўтарытарную беларускую дзяржаву».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112326

🇪🇺#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
📝Justice Hub публікуе даклад «Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз»

Грунтуючыся на нормах міжнароднага крымінальнага права, эксперты Цэнтра права і дэмакратыі «Justice Hub» — Марыке дэ Хун, Андрэй Васільеў і Марыя Колесава-Гудзіліна — падрыхтавалі першы падрабязны юрыдычны аналіз сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі ў перыяд з траўня 2020-га года.

«Лукашэнка і беларускія ўлады здзейснілі злачынствы супраць чалавечнасці, якія ўключаюць у сябе пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, згвалтаванні і іншыя цяжкія формы сэксуальнага гвалту, гвалтоўныя знікненні, пераследы і дэпартацыі».

Падрабязнасці
па спасылцы
У Гомелі пачынаецца закрыты суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай

Гомельскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы вядомай журналісткі і культурніцкай дзяячкі Ларысы Шчыраковай. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Доля.

Паводле матэрыялаў следства, Ларыса «выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».

Яна ж нібыта «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу інфармацыі для "Вясны" і "Белсату"».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112329
📍Як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях?

Па дадзеных праваабаронцаў, як мінімум 55 палітзняволеным узмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 27 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

«Вясна» распавядае, якія метады ціску выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і каму з палітычных вязняў узмацнілі ўмовы ўтрымання.

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы палітвязняў:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon