Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Як можна падтрымаць палітвязняў?
Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.
Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!
🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод?
"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

ГУБАЗіК затрымаў дзвюх выкладчыц універсітэтаў, бо яны «займаліся дэструктывам»
Адна з затрыманых — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў Надзея Старавойтава.
У «пакаяльным відэа» яна кажа, што наведвала мітынгі, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане «Перамога» і была падпісана на «дэструктыўныя» каналы.
Другая затрыманая — выкладчыца рускай мовы, кандыдатка філалагічных навук Наталля Сівіцкая. У «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.
Крыніца: @mediazona_by

❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Кірыл Клімаў, Васіль Якімаў, Ігар Сацюк, Віталь Юрэня, Вольга Рыбіна, Аляксандр Хмыль, Павал Харытонаў, Максім Драбніца, Мікіта Бруй.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112289
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Непаўнагадовага праўнука Якуба Коласа прызналі палітвязнем. Падтрымайце хлопца!
Мікіта Бруй — 17-гадовы стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына. Яго затрымалі па справе «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта» і абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК).
Суддзя Вікторыя Палешчук прызначыла хлопцу тры гады выхаваўчай калоніі.
💌Падтрымайце хлопца: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Мікіта Аляксандравіч Бруй
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

📍Павіншуйце палітзняволенага супрацоўніка EPAM Сяргея Кірэенку з Днём народзінаў
Айцішніка затрымалі 29 верасня 2021 наўпрост каля цягніка на гомельскім вакзале, калі ён вяртаўся ад сваякоў у Мінск. Мужчыну ў закрытым рэжыме асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. 13 студзеня КДБ ўключыў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў".
Сёння Кірэенка адзначае 39-годдзе ў зняволенні.
«Эмоцыі — не злачынства». Дзесяць месяцаў за кратамі ўтрымліваецца супрацоўнік EPAM і калега загінулага Андрэя Зельцэра
💌Павіншуйце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Сяргей Уладзіміравіч Кірэенка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Дваіх работнікаў Талачынскага лясгасу будуць судзіць за «экстрэмісцкія матэрыялы»
Шматдзетную маці Вікторыю Казун будзе судзіць паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай) суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец.
Калегу Вікторыі па працы ў Талачынскім лясгасе Дзмітрыя Васіленку — суддзя таго ж суду Ірына Котава.
Крыніца: Віцебская Вясна

Міністэрства інфармацыі заблакавала брэсцкі партал brestnote.bу — сайт для адпачынку ўсёй сям'ёй
Сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за яе межамі, піша @BGazeta.
Прычына — спасылкі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, якія ў момант публікацыі матэрыялаў яшчэ не мелі такога статусу.

Маці палітзняволенага Паўла Севярынца расказала апошнія навіны пра сына
У размове з «Народнай Воляй» Таццяна Севярынец распавяла, што ад Паўла ўжо пачалі прыходзіць лісты з Гродзенскай турмы №1, куды яго этапавалі са шклоўскай калоніі:
🔹«Спачатку адразу тры лісты атрымала, пасля чаго больш за тыдзень нічога не было. Затым адразу сем лістоў дайшлі да мяне, і праз час яшчэ адзін дайшоў. Я запісваю нумары паштовак, таму бачу, што аб’явіліся нават тыя лісты, якія лічыліся зніклымі. Яшчэ мяне здзівіла, што на адным лісце сын указвае адзін нумар камеры, у другім — іншы, у трэцім — трэці. Не ведаю, што там адбываецца, магчыма, сына перакідваюць з камеры ў камеру».
🔹«Паша трымаецца, усім прывітанне перадае. Усё разумее і ўсё ведае. А калі пра нешта і не ведае, то здагадваецца, як яно павінна быць. Сын — чалавек вельмі адукаваны».
🔹«Паведамляе коратка: “Дзякуй Богу, у мяне ўсё добра”. Натуральна, што ніякія падрабязнасці свайго знаходжання ў турме не можа напісаць, цэнзура гэта проста не прапусціць на волю».

🤯У Delfi выйшаў фільм пра беларускія пратэсты — на ім кадры людзей на дарозе
Фільм быў апублікаваны сёння на канале «RU Delfi Литва». У ім ёсць кадры з людзьмі на дарозе падчас акцый пратэсту — аўтары фільма не хавалі твары пратэстоўцаў. Адзначым, што такія матэрыялы могуць быць выкарыстаны для крымінальнага пераследу людзей паводле арт. 342 КК.
Мяркуючы па каментарах, фільмам ужо зацікаваліся сілавікі.
❗️Калі вы знайшлі сябе на кадрах фільма, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку — асабліва, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі.
Спасылка на фільм 👉 youtu.be/rZXwWUsF9pA

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤯У Delfi выйшаў фільм пра беларускія пратэсты — на ім кадры людзей на дарозе Фільм быў апублікаваны сёння на канале «RU Delfi Литва». У ім ёсць кадры з людзьмі на дарозе падчас акцый пратэсту — аўтары фільма не хавалі твары пратэстоўцаў. Адзначым, што такія…
Фільм Delfi выдалены з YouTube — аднак ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і абяцае знайсці людзей з яго
‼️Калі вы знайшлі сябе ў відэа ці вам патрэбна дапамогу з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.
‼️Калі вы знайшлі сябе ў відэа ці вам патрэбна дапамогу з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤯У Delfi выйшаў фільм пра беларускія пратэсты — на ім кадры людзей на дарозе Фільм быў апублікаваны сёння на канале «RU Delfi Литва». У ім ёсць кадры з людзьмі на дарозе падчас акцый пратэсту — аўтары фільма не хавалі твары пратэстоўцаў. Адзначым, што такія…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы
Фільм быў выдалены з Youtube-канала Delfi, але ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і ўжо заліў на свой канал.
Для таго, каб людзі маглі знайсці сябе на ім і прыняць захады бяспекі — мы публікуем яго на нашым канале.
‼️Калі вы знайшлі сябе ў відэа ці вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.

«Мяне затрымлівалі з тэлефонам, на які я здымаў». «Радыё Свабода» пагаварыла з аўтарам фільму Delfi пра беларускія пратэсты
Як патлумачылі @radiosvaboda ў рэдакцыі DELFI «ўлічылі рэакцыю і ажыятаж і вырашылі абмежаваць доступ з улікам занепакоенасьці людзей». Аднак адзначылі, што «гэтыя ж кадры ёсць у адкрытым доступе на іншых пляцоўках у добрай якасьці».
Цяпер фільм дапрацуюць, каб закрыць больш твараў удзельнікаў пратэстаў.

❗️Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы Фільм быў выдалены з Youtube-канала Delfi, але ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і ўжо заліў на свой канал. Для таго, каб людзі маглі знайсці сябе на ім і прыняць…
Праваабаронцы раяць паглядзець фільм Delfi тым, хто збіраецца вяртацца ў Беларусь з-за мяжы
Калі ў фільме ёсць кадры з вамі на дарозе — супраць вас можа быць распачата крымінальная справа паводле арт. 342 КК. У такім выпадку, адэкватна ацэньвайце рызыкі і магчымыя наступствы.
❗️Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.
🗣Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на @ViasnaSOS.

🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за мінулы тыдзень
Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.
🔹Палітвязнямі на тым тыдні былі прызнаныя 8 чалавек.
🔹Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю тры палітвязні.
🔹На мінулым тыдні стала вядома пра прысуды пяці беларусам па палітычна матываваных справах.
🔹Палітвязню Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін у ШІЗА.
🔹Актывіста Яўгена Афнагеля адправілі ў карцар.
🔹Родным Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.

Найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры Kamunikat.оrg працягне сваю працу, нягледзячы на блакіроўку
Пра гэта @byplradio заявіў заснавальнік фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк.
«Прычыны блакіроўкі не такія важныя, важна тое, што "Камунікат" патрэбны людзям, і пра гэта сведчыць статыстыка наведвання нашага сайту, на якім сабрана больш за 50 тысяч беларускіх выданняў абсалютна рознага тыпу. Я, як заснавальнік, магу запэўніць, што мы працягнем нашу працу, будзем узбагачаць нашыя зборы, выдаваць кнігі і запісваць беларускія аўдыябукі — гэта праца на карысць беларусаў і Беларусі».
Нагадаем, сёння стала вядома, што Мінінфарм заблакаваў найбуйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.оrg. У ёй размешчаны тысячы кніг, часопісаў, аўдыёкніг.

Марыне Адамовіч вярнулі медыцынскую бандэроль да Міколы Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрымання»
Пра гэта жонка палітвязня напісала ў Facebook.
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 снежня 2021 яму быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.
У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — яму выпісалі не менш за 36 спагнанняў.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻Напісаць анлайн

Музыку і паэта Мікіту Найдзёнава асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»
Пра гэта піша @radiosvaboda. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Найдзёнава вызвалілі ў залі суда.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112295
Пра гэта піша @radiosvaboda. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Найдзёнава вызвалілі ў залі суда.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112295
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня
У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.
Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.
Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112294

✊Украіна заслугоўвае перамогі. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру звернуцца з важным пасланнем да ўрада ЗША
З 25 па 28 ліпеня дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне.
Дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» і Канстанціна Старадубца з «Вясны», які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў.
Канстанцін Старадубец адзначае, што перамога Украіны не толькі прынясе свабоду Беларусі, але і будзе сімвалізаваць трыумф грамадзянскай супольнасці ў краіне, якая знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112296

📍Палітвязень Аляксей Горбач, асуджаны па «справе Зельцэра», выйшаў на волю
У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада 2022 года жыхара Светлагорска асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) КК.
Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.
Аляксея затрымалі ў Светлагорску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Тэрмін Аляксей адбываў у івацэвіцкай калоніі № 5, адкуль 22 ліпеня выйшаў на волю, піша "Гомельская Вясна". У зняволенні яго ўтрымлівалі 1 год, 9 месяцаў і 21 дзень.