Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.3K photos
466 videos
75 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, цяпер вядомы як «спіс тэрарыстаў», з'явіўся яшчэ ў 2011 годзе.

Першапачаткова ён выкарыстоўваўся дзеля выканання міжнародных абавязальніцтваў па барацьбе з тэрарызмам, і ў яго заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным узроўні.

Да прававога дэфолту ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 года «спіс тэрарыстаў» улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў. Цяпер у ім лік беларусаў і беларусак, якія пераследваюцца паводле палітычных матываў, ідзе на трэцюю сотню.

«Вясна» тлумачыць, каго ўключаюць у «спіс тэрарыстаў», якія абмежаванні цягне статус «тэрарыста», і адказвае на іншыя актуальныя пытанні на гэтую тэму
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥«Хвіліны шчасця». Як Леаніда Судаленку сустракалі родныя пасля вызвалення

Відэа было апублікавана на Facebook-старонцы праваабаронцы.

За кратамі Судаленку ўтрымлівалі два з паловай гады.

🔹На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін
Паспейце падтрымаць палітзняволеную Святлану Бычкоўскую да апеляцыі

У Мінскім гарадскім судзе напрыканцы траўня да 5,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска.

Святлану судзілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі". За "зліў дадзеных сілавікоў" Святлану абвінавацілі ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Вярхоўны суд 25 ліпеня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай. Рашэнне будзе прымаць суддзя Фёдар Чубкавец.

💌Падтрымайце палітзняволеную грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Святлана Віктараўна Бычкоўская
💻Напісаць анлайн
За распаўсюд «экстрэмізму» аштрафавалі педагога-арганізатара

Суддзя суда Сенненскага раёна Людміла Талай 29 чэрвеня аштрафавала педагога-арганізатара віцебскай сярэдняй школы №28 Караліну Звярынскую. Раней яе справа значылася ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска, аднак яго перадалі па месцы рэгістрацыі педагога — у Сенненскі раён.

«Правапарушальніцу» выявілі сенненскія міліцыянты, калі яны праводзілі маніторынг сацыяльнай сеткі Інстаграм. Аказалася, што педагог была падпісана на інфармацыйны рэсурс з назвай «Радыё Свабода - Беларусь», які ў снежні 2021 года ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На падставе пратакола і прызнання віны самой настаўніцай, суддзя Талай, у межах ч.2 арт.19.11 КаАП, аштрафавала Звярынскую на 370 рублёў без канфіскацыі тэлефоннага апарата, піша «Віцебская Вясна».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Дапамога былому палітвязню Дзмітрыю Абрамуку

У 2021 годзе Дзмітрыя Абрамука з Брэста асудзілі па дзвюх крымінальных справах — «карагоднай» і «абразе Лукашэнкі» — агулам да трох гадоў «хіміі».

У віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 хацелі, каб палітвязень прызнаў віну, але, як ён сам кажа, яму не было чаго прызнаваць. На «хіміі» Дзмітрый сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным ціскам, яму прысвоілі чырвоную бірку, а потым зрабілі больш жорсткім пакаранне і адправілі ў наваполацкую калонію.

Амаль за два гады зняволення ён прайшоў 130 сутак у штрафных ізалятарах і чатыры з паловай месяцы ў памяшканні камернага тыпу. Вясной Дзмітрый выйшаў на волю, а пасля таемна з'ехаў з Беларусі, бо пабаяўся за сваё здароўе і свабоду.

💵Падтрымаць былога палітвязня фінансава

🔹«А ў чым мне прызнаваць віну?». Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай
Заўтра за «здраду дзяржаве» ў Мінску пачнуць судзіць Аляксандра Мірскага — магчыма, гэта былы кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый

24 ліпеня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы ў дачыненні да Аляксандра Іванавіча Мірскага паводле ч.1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Справу будзе разглядаць Алена Шылько.

Пра затрыманне Мірскага стала вядома зімой — пра гэта распавялі ў прапагандысцім фільме на АНТ. Там паведамлялася, што мужчына 7 гадоў супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спецслужбамі, а цяпер знаходзіцца пад следствам і абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве.

Адзначым, што дадзеныя абвінавачанага цалкам супадаюць з былым кіраўніком Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Беларусі Аляксандрам Мірскім, які займаў гэтую пасаду шмат гадоў.
⚖️Апеляцыйныя скаргі палітзняволеных Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай разгледзяць 25 ліпеня

Валерыя — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Таццяна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa. Была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

У Мінску 17 сакавіка 2023 года суддзя Дзіна Кучук прысудзіла палітзняволеным па 10 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі паводле 3 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Стала вядома, што Вярхоўны суд 25 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі Валерыі і Таццяны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Уладзімір Чаравач.

💌Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн
💔Фотафакт: праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці

Пра гэта ён паведаміў на сваёй Facebook-старонцы.

Як распавядаў праваабаронца, ягоная 84-гадовая маці не ведала, што ён знаходзіўся за кратамі — каб зберагчы яе здароўе, жанчыне казалі, што Леанід за мяжой на заробках.

🔹На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін
‼️ Для Паліны Шарэнды-Панасюк у калоніі арганізоўвалі "прэс-хату"

Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда:

«7 ліпеня Паліну спецэтапам вывезлі з СІЗА № 1 на Валадарскага. І да гэтага часу ні нам, ні адвакату не атрымалася высветліць дзе яна. Толькі зараз з ананімных крыніц атрымалася высветліць нейкія падрабязнасці, што здарылася перад этапам на псіхіятрычную экспертызу.

Адміністрацыя калоніі № 24 арганізавала для Паліны так званую "прэсхату", падсадзіўшы да яе ў камеру ПКТ дзвух жанчын-првакатарак. Зразумела, што знясіленая многімі месяцамі знаходжання ў ШІЗА і ПКТ Паліна не змагла даць адпор і была моцна збіта. І так моцна, што ёй спатрэбілася шпіталізацыя ў санчастку калоніі.

Па неправеранай інфармацыі ў Паліны было зламана рабро, ушыб ныркі і перабіта пераноссе. Нават праз амаль тры тыдні пасля збіцця 22 чэрвеня, калі Паліну бачылі ў СІЗА на Валадарскага, у Паліны заставаліся шматлікія гематомы на твары і шныр на пераноссі»
.

Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк збівалі ў зарэчанскай калоніі
😔Палітвязня Артура Жвірыдоўскага рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА

Артур — жыхар Астраўца, асуджаны на 3 гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў). Яго абвінавацілі ў тым, што ён уначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры БЧБ-паласы. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.

Па інфармацыі @nebovkletku, адміністрацыя бабруйскай калоніі з красавіка часта адпраўляе Артура ў штрафны ізалятар. З 13 чэрвеня палітвязня зноў змясцілі ў ШІЗА на 20 сутак, але пазней працягнулі тэрмін яшчэ на 10 дзён. Лісты яму даходзяць дрэнна нават ад родных. Паведамляецца, што палітвязень у калоніі схуднеў.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі
💻Напісаць анлайн
❗️Выракі палітвязням на 121 год няволі. Судзіла «нашаніўцаў» і дзіцячага паэта. Распавядаем пра суддзю Анжэлу Касцюкевіч

Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч масава выносіць палітычна матываваныя прысуды. На сёння яны складаюць ужо 121 год зняволення. Яна датычная як мінімум да 38 «палітычных» крымінальных справаў.

Анжэла судзіла «нашаніўцаў» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, дзіцячага паэта Дзмітрыя Юртаева, грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу і былога следчага Мікіту Старажэнку. Гэта толькі некаторыя з імёнаў асуджаных ёю па палітычных матывах.

«Вясна» распавядае пра «палітычную» суддзю Анжэлу Касцюкевіч і ўзгадвае палітвязняў, якіх яна асудзіла.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112273