Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Антон Лакішык
🔺Аляксандр Мішук
🔺Надзея Полькіна
🔺Ігар Шумілаў
🔺Павел Лукаянаў
🔺Алена Маўшук
🔺Аляксей Вячэрні 
🔺Дзяніс Жук
🔺Марына Санкевіч
🔺Арцём Саўчук
🔺Павел Дворак
🔺Сяргей Кірэенка
🔺Сяргей Паўловіч
🔺Сяргей Шэлест
🔺Уладзімір Ганусевіч
🔺Віктар Несцераў
🔺Ілля Палхоўскі
🔺Максім Сташулёнак
🔺Андрэй Царонак 
🔺Максім Вінярскі
🔺Сяргей Грыбовіч
🔺Кірыл Казей
🔺Віталь Маскалёў
🔺Сяргей Богдан 
🔺Дзмітрый Дубоўскі
🔺Вольга Саламенік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
💬Рэакцыя беларускай і міжнароднай супольнасці на атрыманне «Вясной» прэміі ААН

📍Святлана Ціхноўская
: «Прэмія ў галіне правоў чалавека — гэта заслужанае прызнанне іх мужнай працы ў абарону правоў чалавека ў Беларусі і іх нястомных намаганняў па аказанні дапамогі нашым палітвязням»;

📍Шэйна МакХ'ю (амбасадарка Ірландыі ў Літве): «Самыя цёплыя віншаванні "Вясне" — лаўрэату Прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека 2023 года. Гэта заслужанае прызнанне вашай працы, якая працягваецца ва ўсё больш складаных умовах»;

📍Марка Коплімаа (Спецпрадстаўнік па дэмакратычных сілах Беларусі): «Ваша нястомная праца па дапамозе і падтрымцы цяперашніх палітвязняў у Беларусі бясцэнная;

📍Тэрэза Марыя Рытэр (юрыдычная дырэктарка DIGNITY): «Неверагодна прыемна, што адважная і бліскучая праваабарончая арганізацыя "Вясна" ў чарговы раз атрымала прызнанне за сваю мужную абарону правоў чалавека ў Беларусі».

🎉Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года
Дапамога былому палітвязню пасля эвакуацыі з Беларусі

Уладзімір Міхалка — жыхар Рэчыцы, якога асудзілі да 1 года і 2 месяцаў пазбаўлення волі за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу Лукашэнкі». Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і 8 снежня 2021 года выйшаў на волю з ПК №8.

«Пасля вызвалення да мяне часта прыходзіла міліцыя з пагрозамі і праверкамі. Давалі «суткі» за «экстрэмізм». Калі я не ўладкуюся на працу, пагражалі паўторнай пасадкай. Але «палітычнаму» знайсці працу вельмі складана. І я вырашыў уцякаць з краіны.

Цяпер я ў бяспецы, але без капейкі грошай і без разумення, што рабіць далей», — распавядае мужчына.

Падтрымаць Уладзіміра на BYSOL
spis ekstremistau.pdf
2 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 3068 чалавек

21 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых, даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыю Чарнаморцаву, аўтара блога «Беларусь у акне» Аляксандра Гурніка.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
⚡️На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін

З віцебскай калоніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабаронца «Вясны» з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін. 3 лістапада 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні).

Леанід Судаленка — праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

За кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112271
📸Фотафакт: Праваабаронца Леанід Судаленка пасля вызвалення

Фотаздымак ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

🔹На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін
❗️З суду над Мажэйкам і Юргілевіч на «хуткай» забралі гарадзенскую актывістку. Яна памерла ў шпіталі

Трагічную навіну паведаміла ў сваіх сацсетках жонка Паўла Мажэйкі Ірына Чарняўка:

«Гэта тыя маленькія нябачныя героі, якія падыходзяць, каб усміхнуцца чалавеку ў клетцы – і для многіх палітвязняў гэта адзіная ўсмешка, якую яны бачаць у судовай залі».

Як піша @belsat, Святлана Рынкевіч прыходзіла на шмат якія «палітычныя» судовыя працэсы, якія адбываліся ў Гродне, каб падтрымаць палітвязняў. Учора каля 16-й гадзіны, калі суддзя зрабіў паседжанне па справе Мажэйкі і Юргілевіч закрытым, сябры і сваякі выйшлі з судовай залы і сабраліся ў двары перад будынкам суда. Святлане ў гэты момант стала кепска, яна асела на зямлю і страціла прытомнасць. Хуткая дапамога забрала яе ў бальніцу, аднак там жанчына, папярэдне, упала ў стан комы, а ўначы памерла.
📍Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч выйшла на волю

Суд Маскоўскага раёна Брэста ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў да 2 гадоў калоніі за "фінансаванне пратэстнай дзейнасці" (ч. 2 арт. 342 КК).

Згодна з матэрыяламі следства Вольга не пазней за 12 жніўня 2020 года «на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Вольга аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў.

Вядома, што ў берасцейскім СІЗА жанчыну больш за 50 сутак утрымлівалі ў карцары. На знак пратэсту супраць парушэння яе правоў і невыносных умоваў утрымання яна неаднойчы трымала галадоўку. Тэрмін Вольга адбывала ў гомельскай калоніі № 4.

21 ліпеня 2023 года Ялцэвіч выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, піша @volhaklas. У зняволенні яна адбыла 1 год, 7 месяцаў і 5 дзён.
За пікет у сацыяльных сетках улады пакаралі вялікім штрафам шматдзетную віцяблянку

Суддзя суда Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка 11 траўня за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 2220 рублёў маці траіх дзяцей Крысціну Буланаву.

Суддзя Юрчанка палічыў устаноўленым, што Крысціна правяла несанкцыянаванае пікетаванне без адпаведнага дазволу адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Гэтую ўпэўненасць ён абгрунтаваў тым, што жанчына ва «Укантакце» і «Інстаграм» размясціла і дэманстравала фатаграфіі і відэафайлы з выявай сябе і грамадзян на пратэсных акцыях супраць вынікаў выбараў прэзідэнта краіны, якія прайшлі ў 2020 годзе, а таксама плакатаў і сцяга бел-чырвона-белага колеру.

Крыніца: Віцебская Вясна
❗️Выракі палітвязням на 121 год няволі. Судзіла «нашаніўцаў» і дзіцячага паэта. Распавядаем пра суддзю Анжэлу Касцюкевіч

Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч масава выносіць палітычна матываваныя прысуды. На сёння яны складаюць ужо 121 год зняволення. Яна датычная як мінімум да 38 «палітычных» крымінальных справаў.

Анжэла судзіла «нашаніўцаў» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, дзіцячага паэта Дзмітрыя Юртаева, грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу і былога следчага Мікіту Старажэнку. Гэта толькі некаторыя з імёнаў асуджаных ёю па палітычных матывах.

«Вясна» распавядае пра «палітычную» суддзю Анжэлу Касцюкевіч і ўзгадвае палітвязняў, якіх яна асудзіла.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112273
💔Леанід Судаленка: «Маці думала, што я амаль тры гады быў за мяжой на заробках…»

Адразу пасля вызвалення гомельскі праваабаронца даў інтэрв’ю «Народнай Волі».

🔹«Калі параўноўваць з сёняшнім днём, то я бачу, што атрымаў не самы вялікі тэрмін. Ужо ў лагеры бачыў, якія вялікія прысуды зараз выносяцца людзям – за нейкія лайкі, каментары ці перапосты ў сацсетках. Так што можна сказаць, што мне ў пэўным сэнсе “пашанцавала”, што я быў у першых шэрагах асуджаных пасля падзей 2020 года»;

🔹«З часам прызвычайваешся да ўсяго. Калі лепш кармілі, калі горш, але есці можна. Адным словам, у калоніі харчаванне дапамагае чалавеку выжыць нават, калі ён не атрымлівае перадачы з волі»;

🔹«У нядзелю я збіраюся з’ездзіць да маці, якая мяне таксама чакае. Ёй 84 гады і да гэтага часу не ведала, дзе я знаходжуся. Не казалі мы маме пра гэта, каб яна не хвалявалася і берагла здароўе. Паведамілі толькі, што я на некалькі гадоў з’ехаў за мяжу на заробкі. І вось зараз – вярнуўся!».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112275
Сілавікі апублікавалі «пакаяльныя відэа» з рэчыцкімі завадчанамі

На іх Яраслаў Кузевіч і Валеры Мундзяла распавядаюць, што былі абураныя вынікамі выбараў у 2020-ым годзе, удзельнічалі ў акцыях пратэсту і перадвыбарчых пікетах Ціханоўскай, а таксама былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Лідзе затрыманы кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці

Затрыманне адбылося 19-га ліпеня. Прычыны і месца знаходжання святара невядомыя, піша @christianvision.

Святар з’яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і экспертам у кананічным праве.
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Фаніпаля Мікіту Скарабагатага

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе. Вядома, што раней Мікіту затрымлівалі ў сакавіку 2021-га году.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце палітзняволеную Надзею Полькіну з Днём народзінаў

Надзея — працаўніца "Бабруйсктрыкатажу", жыхарка Бабруйску. Была затрыманая прыкладна ў сярэдзіне сакавіка 2022 года.

Палітзняволеную судзілі разам з чатырма фігурантамі справы аб "тэрарызме" ў Бабруйску. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) і прызначылі 2 гады калоніі. Тэрмін жанчына адбывае ў гомельскай жаночай калоніі № 4.

Сёння Надзея адзначае 62-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Надзея Васільеўна Полькіна
💻Напісаць анлайн
❗️Чатырох фігурантаў па справе «справе СБНШ» асудзілі на тэрміны ад 3 да 3,5 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе 7 ліпеня вынеслі прысуд па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта». 17-гадовага Алега Дабрыднева з Касцюковічаў, 19-гадовага Кірыла Балахонава з Буда-Кашалёва, 27-гадовага Аляксандра Рукойця са Смаргоні і 19-гадовага Уладзіслава Яфімовіча асудзілі на тэрміны ад трох да трох з паловай гадоў калоніі.

Іх абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці». Іх тэлефоны канфіскавалі, як «сродкі здзяйснення злачынстваў». Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112278

💌Падтрымайце зняволеных:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дабрыднеў Алег Паўлавіч, Балахонаў Кірыл Васільевіч, Яфімовіч Уладзіслаў Аляксандравіч, Рукойць Аляксандр Іванавіч
💻Напісаць анлайн
📝Калі вам вядомыя падрабязнасці працэсу, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Белсат: ксяндзоў білі падчас вобшуку ў плебаніі архікатэдральнага касцёла ў Мінску

Падчас ператрусу 13–14 ліпеня ў плябаніі мінскага архікатэдральнага касцёлу сілавікі збівалі ксяндзоў. Паводле крыніц @belsat, сілавікі збівалі святароў, якія там апынуліся ў момант іх прыходу. У аднаго з ксяндзоў ад гэтага нават застаўся сіняк на твары.

Па інфармацыі @christianvision, факты збіцця святароў мелі месца і раней. Аднак служыцелі не былі гатовыя апублічваць гэту інфармацыю ці распавядаць дэталі здарэнняў.
📍Прызначана дата апеляцыі па «справе Рабочага руху»

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд па «справе Рабочага Руху». Дзесяць палітзняволеных былі асуджаныя на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі. Іх усіх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усе палітвязні не прызналі сваёй віны па справе.

Суддзя Аляксандр Піскуноў прызначыў ім наступныя тэрміны: Сяргей Шэлест — 14 гадоў, Уладзімір Жураўка — 15 гадоў, Андрэй Пагерыла — 14 гадоў, Ганна Аблаб — 11 гадоў, Аляксандр Гашнікаў — 14 гадоў, Сяргей Дзюба — 12 гадоў, Ігар Мінц — 12 гадоў, Валянцін Церэневіч — 12 гадоў, Сяргей Шамецька — 12 гадоў, Аляксандр Капшуль — 15 гадоў.

Вярхоўны суд 28 ліпеня будзе разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Рашэнне будзе прымаць суддзя Уладзімір Давыдаў.

💌Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
💻Напісаць анлайн
💵Фінансавая дапамога сям'і Марыны Кіявец

Шматдзетную маці неаднарозава затрымлівалі, судзілі і нават пагражалі «пасадзіць на бутэльку». У выніку Марына разам з дзецьмі была вымушана з'ехаць у Польшчу.

«У Польшчы я пакуль не магу працаваць, бо малодшаму сыну не знайшлося месца ў дзіцячых садках, і я вымушана быць з ім.

У сярэдняга ёсць падазрэнні на аўтызм, таму мы ўвесь час ездзім па псіхолагах (сказалі, што гэта, магчыма, абвастрэнне на фоне псіхалагічных траўмаў, бо ў Беларусі ў нас не было дыягназаў такіх). У дзіцяці дызартрыя і мы змушаныя займацца з лагапедам.

Цяпер праходзім абследаванне ў напрамку выяўлення аўтызму, а гэта таксама не танна.

Мне патрэбна дапамога з аплатай кватэры, пакуль я не магу выйсці на працу, і аплатай абследавання дзіцяці».

💳Падтрымаць фінансава сям'ю Марыны

🔹Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці «рэйда» ў Іванаве