Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Спявачку Патрыцыю Свіціну пачнуць судзіць 1 жніўня
Патрыцыя — спявачка, якая з'яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
Яна была затрымана ў сярэдзіне траўня 2023 года. У "пакаяльным відэа" дзяўчына распавяла, што ў 2020 годзе "ўдзельнічала ў пратэстах", "выходзіла на дарогі" і ў складзе калоны "перакрывала рух транспарту".
Супраць Свіцінай узбудзілі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
Суд над ёй распачнецца 1 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.
💌Падтрымайце Патрыцыю: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Свіцінай Патрыцыі Валер'еўне
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Вячэрні Аляксей, Парэцкі Аляксей, Саўчук Арцём, Санкевіч Марына, Жук Дзяніс, Шэлест Сяргей, Паўловіч Сяргей, Дворак Павел, Богуш Наталля, Кірыенка Сяргей, Знак Максім.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням

🇧🇪У Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці, падчас якой ушанавалі памяць Алеся Пушкіна
Пасля яе адбыўся прагляд фільма «Вызваленне» рыжысёркі Вольгі Мікалайчык, а таксама прайшло напісанне лістоў палітвязням.

У Мінску за татуіроўку з нацыянальнай сімволікай затрымалі мужчыну
Затрыманы — Віктар Нарэйка. Мяркуючы па сацсетках, мужчыну 26 гадоў. Затрымалі Віктара быццам бы за татуіроўку з «Пагоняй»: па словах сілавікоў, яе заўважылі, калі ён з голым торсам касіў траву. На затрыманне прыехаў САХР. У відэа мужчыну змушаюць сказаць, што ён будзе выводзіць тату.
Мужчына таксама кажа, што на яго раней быццам была заведзеная крымінальная справа за перадачу інфармацыі ў чат-бот «Нехта». У відэа дэманструюцца старыя скрыншоты, піша «Наша Ніва».

Мінінфарм заблакаваў найбуйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.оrg
З-за мяжы сайт адкрываецца без праблем, піша @zerkalo_io.
Kamunikat.оrg — гэта найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры, у ёй размешчаны тысячы кніг, часопісаў, аўдыёкніг.

🗣«Вы не зможаце схаваць свае дзеянні ад свету», — сімвалічныя «хросныя» палітвязняў турмы №1
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выступіла з заявай, у якой заклікала супрацоўнікаў гродзенскай турмы № 1, дзе да смерці ўтрымліваўся мастак Алесь Пушкін, выконваць правы зняволеных. Яны занепакоеныя ўмовамі ўтрымання ў турме, дзе цяпер знаходзіцца больш за 50 палітычных зняволеных.
Заяву падпісалі тры дэпутаты Еўрапарламента, «хроснікі» якіх утрымліваюцца ў гродзенскай турме: Міхаэль Галер — «хросны» Паўла Севярынца, Табеа Рёснер — «хросная» Дзмітрыя Кубарава, Паўль Галлес — «хросны» Мікалая Аўтуховіча.
«Вы несяце адказнасць за выкананне гэтых міжнародных абавязацельстваў. Мы звяртаемся да вас з заклікам забяспечыць умовы, якія б не наносілі шкоду здароўю зняволеных, а таксама забяспечыць ім неабходную медыцынскую дапамогу».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112284

Па пратэсных артыкулах судзяць гарадзенца, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь
Гродзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Міхаіла Мякекі, якога абвінавачваюць па шэрагу пратэсных артыкулаў.
Гэта — распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Віктар Сянько.
Міхаіл жыў і працаваў у Польшчы паўтара гады і вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112283

✊Як можна падтрымаць палітвязняў?
Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.
Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!
🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод?
"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

ГУБАЗіК затрымаў дзвюх выкладчыц універсітэтаў, бо яны «займаліся дэструктывам»
Адна з затрыманых — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў Надзея Старавойтава.
У «пакаяльным відэа» яна кажа, што наведвала мітынгі, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане «Перамога» і была падпісана на «дэструктыўныя» каналы.
Другая затрыманая — выкладчыца рускай мовы, кандыдатка філалагічных навук Наталля Сівіцкая. У «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.
Крыніца: @mediazona_by

❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Кірыл Клімаў, Васіль Якімаў, Ігар Сацюк, Віталь Юрэня, Вольга Рыбіна, Аляксандр Хмыль, Павал Харытонаў, Максім Драбніца, Мікіта Бруй.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112289
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Непаўнагадовага праўнука Якуба Коласа прызналі палітвязнем. Падтрымайце хлопца!
Мікіта Бруй — 17-гадовы стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына. Яго затрымалі па справе «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта» і абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК).
Суддзя Вікторыя Палешчук прызначыла хлопцу тры гады выхаваўчай калоніі.
💌Падтрымайце хлопца: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Мікіта Аляксандравіч Бруй
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Мікіта Бруй — 17-гадовы стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына. Яго затрымалі па справе «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта» і абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК).
Суддзя Вікторыя Палешчук прызначыла хлопцу тры гады выхаваўчай калоніі.
💌Падтрымайце хлопца: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Мікіта Аляксандравіч Бруй
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Павіншуйце палітзняволенага супрацоўніка EPAM Сяргея Кірэенку з Днём народзінаў
Айцішніка затрымалі 29 верасня 2021 наўпрост каля цягніка на гомельскім вакзале, калі ён вяртаўся ад сваякоў у Мінск. Мужчыну ў закрытым рэжыме асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. 13 студзеня КДБ ўключыў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў".
Сёння Кірэенка адзначае 39-годдзе ў зняволенні.
«Эмоцыі — не злачынства». Дзесяць месяцаў за кратамі ўтрымліваецца супрацоўнік EPAM і калега загінулага Андрэя Зельцэра
💌Павіншуйце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Сяргей Уладзіміравіч Кірэенка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Дваіх работнікаў Талачынскага лясгасу будуць судзіць за «экстрэмісцкія матэрыялы»
Шматдзетную маці Вікторыю Казун будзе судзіць паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай) суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец.
Калегу Вікторыі па працы ў Талачынскім лясгасе Дзмітрыя Васіленку — суддзя таго ж суду Ірына Котава.
Крыніца: Віцебская Вясна