Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Светлагорску затрыманыя пяцёра супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак» Дакладная прычына затрымання невядомая. Ёсць інфармацыя, што затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК і супрацоўнікаў сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).…
Сталі вядомыя падрабязнасці затрыманняў і судоў над супрацоўнікамі светлагорскага «Ранка»

У пятніцу затрымалі 9 супрацоўнікаў «Ранак – медыя» і «Ранак – рэклама». Сярод іх Андрэй Ліпскі – журналіст, Павел Рабко – аператар, Вадзім Вежнавец – галоўны рэдактар медыякампаніі, Уладзімір Папоў – аператар, Марына Бычкоўская – маркетолаг, Алена Кісялёва – галоўная бухгалтарка, Крысціна Казялькова – сакратарка, Ганна Згурская (цяжарная жанчына, на якую склалі пратакол і адпусцілі, суду над ёй пакуль не было), Елізавета Шэвяленка (яе таксама адпусцілі пасля складання пратакола, бо яна мае інваліднасць, суду таксама пакуль не было).

Вядома, што ўсіх затрымлівалі ў розных месцах пасля працоўнага дня. Адну з жанчын нават затрымалі ў іншым горадзе.

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Бычкоўскай, Кісялёвай і Казяльковай — штраф у памеры 25 базавых.

Крыніца: @viasnaHomel
Палітвязня асудзілі па «фаніпальскай справе» да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»

8 чэрвеня ў судзе Дзяржынскага раёна 24-гадоваму палітвязню Максіму Самбросу прызначылі 2,5 гады «хатняй хіміі» паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Максіма затрымалі 24 студзеня падчас рэйда сілавікоў на жыхароў Фаніпаля. Яго змясцілі ў жодзінскую турму, дзе да суда яго ўтрымлівалі чатыры з паловай месяцы.

1 лютага 2021 года Максіма ўжо судзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразу начальніка Дзяржынскага РАУС. Тады яму прызначылі 1 год і 3 месяцы «хатняй хіміі».

Цікава, што два разы справу супраць Максіма разглядаў суддзя Дзяржынскага раёна Раман Крыловіч.
❗️Актывісту незалежнага прафсаюза БНП на ААТ «Гродна Азот» прысудзілі чатыры гады калоніі

У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысудактывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ААТ «Гродна Азот» Максіму Сеніку. Палітвязня абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК і ч.1 арт. 361-2 КК). Судовы працэс вёў суддзя Мікалай Рачынскі.

Як паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы, Максім «прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама з'яўляўся сябрам незалежнага прафсаюза ААТ“Гродна Азот". Паддаўшыся ўплыву лідара страйкама "Гродна Азот" Юрыя Рававога, скідваў інфармацыю, якую ён размяшчаў у замежных СМІ».

Таксама ён нібыта абражаў Лукашэнку ў Telegram-каналах, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў і перадаваў пры гэтым інфармацыю тэлеканалу «Белсат».

Чытаць па спасылцы
🎪Як мінімум 4 сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць дырэктара аўтакрамы за налепку «Я/МЫ 97%»

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання дырэктара СТА і аўтакрамы ў Салігорску. Нагодай для затрымання стала налепка «Я/МЫ 97%», якая вісела на дзвярах крамы.

На «пакаяльным» відэа затрыманы кажа, што не ведае адкуль з'явілася налепка.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Распачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойкай

У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

Падставай для крымінальнай справы стаў даклад «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі.

Распавядаем, хто такая Наста Лойка і ў чым абвінавачваюць праваабаронцу 👉 spring96.org/be/news/111944

💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Распачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойкай У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядае суддзя Алена Шылько.…
❗️Амаль напачатку судовага пасяджэння працэс па справе праваабаронцы Насты Лойкі зрабілі закрытым

Таму падрабязнасці крымінальнай справы і пазіцыя Насты невядомыя.

Нагадаем, праваабаронцу абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

🔹Распачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойкай
❗️Зноў затрымалі хворую на эпілепсію Людмілу Паўлоўскую

Пра гэта паведамляе @christianvision.

З пачатку 2020-га году Людмілу затрымлівалі як мінімум 4 разы — падчас аднаго з затрыманняў у яе здарыўся прыступ, але міліцыянты не выклікалі ёй хуткую. Тады суддзя Крэпская прысудзіла Людміле 25 сутак арышту.

Як паведамляе @christianvision, Людміла — на волі.
Жонку палітзняволенага Аляксандра Шарабайкі аштрафавалі на 2 590 рублёў

30 траўня суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка аштафаваў Алену Шарабайку на 70 базавых велічыняў (2590 беларускіх рублёў) паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Судзілі жанчыну за тое, што ў сеціве сілавікі знайшлі яе фота разам з мужам ля свайго дома на рагу якога вісіць нацыянальны сцяг. А лайкнуў гэта фота яшчэ ў 2017 годзе яе муж Аляксандр, які сядзіць у Віцебскім СІЗА.

Перад гэтым у доме Алены сілавікі правялі ператрус. Ён быў звязаны з тым, што каля возера Кагальнае ў цэнтры Глыбокага быў знойдзены БЧБ-сцяг.

Як адзначае «Віцебская Вясна», сёлета гэта ўжо другі вялікі штраф жанчыне — і ён з’яўляецца для яе непамернай сумай, улічваючы тое, што зараз матэрыяльнае становішча ў сям’і вельмі складанае.
❗️У Круглым зноў затрымана Аліна Горава — 30 траўня ёй прысудзілі 1 год «хатняй хіміі»

Папярэдне, ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК РБ). Вядома, што Аліну павезлі ў мясцовы аддзел Следчага камітэта і адтуль яна ўжо не выйшла, піша @MAYDAYMog.

Гэта ўжо другі выпадак крымінальнага пераследу 21-гадовай дзяўчыны. Нагадаем, першы раз яе затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года па ўсё тым жа арт. 342 КК РБ, пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.

У зняволенні ў Горавай абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 13 чэрвеня
📍Днямі будзе разгледжана справа "аб змене прымусовага лячэння" ў дачыненні да Марыі Успенскай

У Мінгарсудзе 16 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзяць справу "аб змене прымусовых мер бяспекі і лячэння" ў дачыненні да ўдавы загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай. Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Валянціна Зянькевіч.

Паводле арт. 103 Крымінальнага кодэкса, рашэнне прымаецца судом на падставе высновы псіхіятрычнай медычна-кансультацыйнай камісіі, якую асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода.

Нагадаем, роўна год таму суддзя Зянькевіч прызначыла Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Лячыцца яна будзе да выздараўлення — тэрмін не ўстанаўліваецца судом. Палітзняволеную абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, але яе вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, бо знаходзілася ў "стане непрытомнасці".

Былыя сукамерніца Марыі па СІЗА-1 распавяла пра ейны стан пасля затрымання
📍Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў шклоўскую калонію

У Мінскім гарадскім судзе 11 траўня, агучылі прысуд палітзняволенаму заснавальніку крамы Symbal.bу і культурніцкаму мэнэджэру — 13 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

Паводле абвінавачвання, Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя Паўла па справе і іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Жонка палітвязня ў фэйсбуку паведаміла, што Паўла ўжо перавялі ў папраўчую калонію № 17.

"Кажа, што ўспрымае гэта як вандроўку, але крыху іншы фармат", — напісала Кацярына Маковіч.

💌Новы адрас для лістоў і паштовак: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Мікалаевіч Белавус
💻Напісаць анлайн
❤️На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук, які зазнаў катаванні ў калоніі

Арцём Анішчук
 — фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы Дэпартамента выканання пакаранняў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі.

Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце».

Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаваў катаванні і збіццё.

18 траўня палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Цяпер ён у бяспецы.
💔Фотафакт. Як выглядала Наста Лойка на судзе

Наста Лойка ўтрымліваецца ў СІЗА-1 амаль шэсць месяцаў. Да гэтага яе ўтрымлівалі працяглы час на Акрэсціна.

Скрыншот з сюжэта дзяржаўнага тэлеканала СТВ.

🔹Распачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойкай
«БАЖ», Посмотри, брехня?», «Гомельская Вясна» — чарговае папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У
яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Посмотри, брехня?», «ИБИС - Инвалиды Беларуси за Свободу!», «Белые Халаты. News», «Kłub Lićviny» «ПРАЎДА»;
📍YouTube-каналы «bierasciejskajaviasna», «PravaVic»;
📍Facebook-старонкі «Палеская вясна», «Гомельская Весна»;
📍Сайт, сацсеткі і лагатып Беларускай асацыяцыі журналістаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 13 чэрвеня
У Варшаве пройдзе імпрэза для беларусаў і беларусак «Яднайся!»

14 чэрвеня ў Варшаве (плошча Канстытуцыі 6, Беларускі Моладзевы Хаб) адбудзецца адкрытая імпрэза «Яднайся!». На ёй вы зможаце пазнаёміцца адно з адным і знайсці аднадумцаў. Тут вы зможаце расказаць свае ідэі, даведацца пра праекты і ініцыятывы, паслухаць беларускую музыку, а таксама знайсці цікавую для сябе актыўнасць

Таксама на імпрэзе можна будзе больш падрабязна даведацца пра кампанію ў падтрымку палітзняволеных «вясноўцаў» FreeViasna.org.

Больш інфармацыі на сайце jadnajsia.org
📍Палітвязня Дзмітрыя Гапанюка перавялі ў папраўчую калонію № 17

Дзмітрый быў затрыманы 9 студзеня 2023 года ў межах "справы карагодаў", распачатай у Брэсце па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы. Дзмітрыя абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

28 сакавіка ў судзе Пружанскага раёна палітзняволенага асудзілі на 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 19 траўня Брэсцкі абласны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Стала вядома, што нядаўна Дзмітрыя этапавалі ў шклоўскую калонію.

💌Адрас для лістоў і паштовак: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Дзмітрый Юр'евіч Гапанюк
💻Напісаць анлайн
Палітзняволены Андрэй Пачобут стаў намінантам конкурса «Майстар польскай мовы»

Як паведамляе @byplradio, намінацыю на «Майстра польскай мовы» і лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы атрымаў журналіст, адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут.

«Майстар польскай мовы» — польская сацыяльная праграма, накіраваная на папулярызацыю польскай мовы і ўручэнне ўзнагарод людзям, якія заслугоўваюць звання асобы, што па-майстэрску карыстаецца польскай мовай. Пераможцы будуць абвешчаныя ў верасні.

Нагадаем, Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

💌Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і пасылкамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻 Напісаць анлайн
"Не ўстаў падчас гімна", "пікетаваў татуіроўкай", "выкрыкнуў лозунг "Слава Украіне": за што беларусаў судзілі ў траўні

У траўні праваабаронцам "Вясны" стала вядома мінімум пра 395 выпадкаў затрыманняў — гэта прыкладна па 12 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў.

Так, у пачатку траўня гарадзенца асудзілі паводле двух арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.54 КаАП (незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў РБ).

Так, напрыканцы красавіка ў Гродне ў межах рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па футболе адбыўся матч паміж мясцовым "Нёманам" і мінскім "Дынама". Паводле пратакола, "пры афіцыйным выкананні дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь мужчына слухаў яго седзячы ў крэсле". Акрамя гэтага, у ягоным тэлефоне знайшлі падпіскі ў інстаграме на "экстрэмісцкія" старонкі. Вынік — штраф у памеры 1 480 рублёў.

Чытаць падрабязнасці па
спасылцы.
Сетка Фонда Дамоў правоў чалавека зладзіла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі

Акцыя адбылася каля мурала Алесю Бяляцкаму ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве.

Нагадаем, на сёння, шэсць праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам