Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Круглым зноў затрымана Аліна Горава — 30 траўня ёй прысудзілі 1 год «хатняй хіміі» Папярэдне, ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК РБ). Вядома, што Аліну павезлі ў мясцовы аддзел Следчага…
Стала вядома, што ў Круглым па крымінальнай справе затрыманыя яшчэ два чалавекі
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, у дачыненні да мясцовых жыхароў Алесі Фрыгінай і Паўла Талантова распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК РБ. Верагодна, ім ставяць у віну ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Пра Алесю Фрыгіну вядома, што яна шматдзетная маці, выхоўвае 4 непаўналетніх дзяцей.

У Мінску, папярэдне, украінец напаў на трансгендэрную дзяўчыну за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+ Як піша @tghouseby, мужчына абразіў яе, нанёс некалькі ўдараў і паваліў на зямлю. Нападнік сказаў, што дзяўчына абразіла Украіну, змясціўшы сцяжкі побач.…
Збітай за сцяжкі трансгендэрнай дзяўчыне прызначылі 15 сутак арышту
Як паведамілі рэдакцыі @tghouseby сябры дзяўчыны, адміністрацыйная справа была разгледжана сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Мінску, папярэдне, украінец напаў на трансгендэрную дзяўчыну за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+ — ён абразіў яе, нанёс некалькі ўдараў і паваліў на зямлю.

Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя
1:12 Заява праваабаронцаў пра Марыю Калеснікаву, суд ва ўніверсітэце, новыя палітвязні — абмяркоўваем галоўныя падзеі мінулага тыдня
15:51 Маналог Алены Лысковіч пра «хімію» (ПУАТ)
28:46 Чаму небяспечаны Светлагорскі ЦКК — размова з праваабаронцай

Гарадзенца адправілі на «суткі» за лозунг «Слава Украіне» падчас мерапрыемства да «Дня перамогі»
У судзе Ленінскага раёна Гродна 12 траўня асудзілі мясцовага жыхара, абвінаваціўшы яго ў «пікетаванні». Згодна з пратаколам, «падчас правядзення святочнага мерапрымства да "Дня перамогі" правёў несанкцыянаванае пікетаванне — выкрыкваў лозунг "Слава Украіне", выказваючы пратэст супраць падзеяў, якія адбываюцца ва Украіне».
За гэта мужчыну затрымалі супрацоўнікі АМАПу наўпрост падчас мерапрыемства 9 траўня. Суд прызначыў яму 7 сутак арышту.
«Не ўстаў падчас гімна», «пікетаваў татуіроўкай», «выкрыкнуў лозунг "Слава Украіне"»: за што беларусаў судзілі ў траўні

💔700 дзён у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?
Ужо больш за два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.
Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.
Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.
Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.
Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

👩⚕️Псіхолагі прэзентавалі даклад пра псіхатраўму беларускіх актывістаў
Сёння адбылася анлайн-прэзентацыя дакладу «Грамадзянская супольнасць у выгнанні 2020-2022: псіхалагічная траўма беларускіх актывістаў-рэлакантаў і праца з яе вылячэннем». Гэты дакумент — вынік сумеснай працы Нямецкай асацыяцыі псіхасацыяльных цэнтраў для бежанцаў і ахвяр катаванняў (BAfF E.V.) і Цэнтра аналізу і прадухілення канфліктаў (CAPC).
Гэты даклад заснаваны на 89 сведчаннях беларускіх актывістаў, журналістаў і людзей прафесій, якія дапамагаюць, вымушаных бегчы ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі ў Польшчу, Літву, Грузію і — да вайны — ва Украіну.
Яго мэта — разгледзець сацыяльна-псіхалагічныя аспекты таго, што адбылося з рэлакантамі і, у значнай ступені словамі саміх беларусаў, распавесці аб псіхалагічнай траўме, з якой яны сутыкнуліся падчас і пасля падзей жніўня 2020 года, а таксама аб комплексным траўматычным вопыце, які многія працягваюць перажываць у рэлакацыі.
Чытаць па спасылцы

😔Палітзняволенай Вікторыі Кульшы пакінулі прысуд без зменаў
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Гомельскі абласны суд 14 чэрвеня разглядзеў апеляцыйную скаргу Вікторыі. Суддзя Марына Святко пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд — у сіле.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
💻Напісаць анлайн

У «тэрарыстычны спіс» дадалі Паўла Белавуса, Дзмітрыя Семчанку і Яна Рудзіка — цяпер у ім 1068 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзевяці чалавек.
Сярод іх Раман Янкоўскі, журналіст «прэзідэнцкага пула» Дзмітрый Семчанка, юрыстка Наталля Лашч, заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус, блогер Ян Рудзік, а таксама Андрэй Сініцкі, Кірыл Мацюта, Вячаслаў Янюк, Міхаіл Мякека.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1068 чалавек, з іх 317 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1075 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

✊Падтрымайце Дзмітрыя Сасноўскага, асуджанага да 20 гадоў калоніі
Жыхар Ліды быў затрыманы 1 чэрвеня 2021 года. Апроч усяго, яго абвінавацілі ў замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка. 5 снежня Дзмітрыя асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу у памеры 700 базавых велічыняў.
Сасноўскі – адзіны па справе, хто не прызнаў віну па справе. Падчас дачы паказанняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненні да Азаронка яго ўцягнулі падчас следчага эксперыменту. Ён таксама заявіў суду, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго "ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне".
Учора Дзмітрый адзначыў 33-годдзе ў калоніі.
💌Даслаць словы падтрымкі палітвязню: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзмітрыю Уладзіміравічу Сасноўскаму

У Ваўкавыску затрыманы Тадэвуш Міхеенка
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за распаўсюд «экстрэмісцкай» сімволікі і за ўступленне ў чат-бот «Плана Перамога».
На скрыншотах, апублікаваных сілавікамі, маюцца кадры перасоўвання ваеннай тэхнікі, адпраўленыя ў бот аднаго з тэлеграм-каналаў, піша @Grodno_grab.
🔗Хроніка палітычнага пераследу 14 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Суды над затрыманымі на мяжы пасля вяртання з Літвы
У Астраўцы некалькі разоў на месяц разглядаюцца справы затрыманых на беларускай мяжы з Літвой. Калі супрацоўнікі мытні знаходзяць падпіскі або рэпосты з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, людзей затрымліваюць і адвозяць у РАУС, дзе супраць іх складаюць пратаколы.
Так, напрыклад, 18 траўня ў судзе Астравецкага раёна асудзілі двух мужчын за падпіскі на некалькі «экстрэмісцкіх» каналаў. Віну на судзе яны прызналі. Вынік — 1 110 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў) кожнаму з канфіскацыяй тэлефонаў. Вядома, што затрымалі мужчын ноччу падчас перасячэння мяжы.
Таксама вядома, што ў гэты ж дзень быў асуджаны беларус, які жыве ў Ізраілі, дзе працуе журналістам. Яго асудзілі да 5 сутак арышту за падпіску на «FreeBelarusWomen», «Беларускі Гаюн» і «Zerkalo.iо». Таксама ў мужчыны канфіскавалі тэлефон. Ці дакладна ён быў затрыманы на мяжы — невядома.
«Не ўстаў падчас гімна», «пікетаваў татуіроўкай», «выкрыкнуў лозунг "Слава Украіне"»: за што беларусаў судзілі ў траўні
У Астраўцы некалькі разоў на месяц разглядаюцца справы затрыманых на беларускай мяжы з Літвой. Калі супрацоўнікі мытні знаходзяць падпіскі або рэпосты з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, людзей затрымліваюць і адвозяць у РАУС, дзе супраць іх складаюць пратаколы.
Так, напрыклад, 18 траўня ў судзе Астравецкага раёна асудзілі двух мужчын за падпіскі на некалькі «экстрэмісцкіх» каналаў. Віну на судзе яны прызналі. Вынік — 1 110 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў) кожнаму з канфіскацыяй тэлефонаў. Вядома, што затрымалі мужчын ноччу падчас перасячэння мяжы.
Таксама вядома, што ў гэты ж дзень быў асуджаны беларус, які жыве ў Ізраілі, дзе працуе журналістам. Яго асудзілі да 5 сутак арышту за падпіску на «FreeBelarusWomen», «Беларускі Гаюн» і «Zerkalo.iо». Таксама ў мужчыны канфіскавалі тэлефон. Ці дакладна ён быў затрыманы на мяжы — невядома.
«Не ўстаў падчас гімна», «пікетаваў татуіроўкай», «выкрыкнуў лозунг "Слава Украіне"»: за што беларусаў судзілі ў траўні
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
🔹Уладзімір Лабковіч патэлефанаваў з калоніі родным. «Праз месяц пасля этапу атрымалі званок ад Уладзя. 4 хвіліны — як адно імгненне» — пракаментавала размову ў Facebook ягоная жонка;
🔹Валянціна Стэфановіча накіравалі на чыстку кабеляў — сярод зняволеных гэтая праца лічыцца вельмі шкоднай і нявыгаднай, бо плацяць за яе лічаныя капейкі;
🔹Вядомы гісторык Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Oslo Freedom Forum 2023;
🔹Сетка Фонда Дамоў правоў чалавека зладзіла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі — акцыя адбылася каля мурала Алесю Бяляцкаму ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве;
🔹За апошні час не было навінаў пра Леаніда Судаленку, Марфу Рабкову і Андрэя Чапюка.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/111955

💔1000 дзён кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Палітзняволены Дзяніс Івашын, верагодна, зноў у ШІЗА — ужо месяц з ім няма ніякай сувязі
Вось ужо 30 дзён у сваякоў палітвязня Дзяніса Івашына няма сувязі з ім. Верагодна, увесь гэты час ён знаходзіцца ў ШІЗА, піша ягоная жонка Вольга Івашына.
Нагдаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
💌Падтрымаць палітвязня лістамі і паштоўкамі: ПК №15, 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, Івашын Дзяніс Яўгенавіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

У Магілёве затрымалі папулярнага стрымера ARTIKZA — ён хацеў правесці сходку фанатаў
Як стала вядома @MAYDAYMog, магілёўская міліцыя каля тыдня таму затрымала гульнявога стрымера і блогера Арцёма Галавача aka ARTIKZA (больш за 250 тысяч падпісантаў у Youtube, каля 10 тысяч — у Telegram).
Малады чалавек размясціў відэа, дзе паклікаў сваіх фанатаў на фан-сустрэчу ў цэнтры Магілёва 3 чэрвеня. Аднак фан-сустрэчы не адбылося — відэа было выдаленае, а сведкі паведамілі, што Галавача забралі сілавікі.
У сваім апошнім відэа ў TikTok блогер выбачыўся і коратка паведаміў, што «па пэўных прычынах сустрэча адмяняецца», хаця на яе ўжо прыйшлі некаторыя людзі.
У дачыненні да блогера распачалі адміністрацыйны працэс па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Папярэдне, Арцём атрымаў 15 сутак арышту.

❗️Затрыманай жонцы віцебскага палітвязня прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе — іх гадавалую дачку трымаюць у шпіталі
Жонку віцебскага відэааператра-фрылансера Таццяну Пыцько вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК). Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У траўні мінулага году ў Таццяны і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.
Гадавалае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.
У 2020-м годзе Таццяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.
Крыніца: Віцебская Вясна

Супрацоўнікамі КДБ былі затрыманыя Дзяніс Паўлаў і Іван Крывіня
⠀
Вядома, што ў 2020 годзе яны працавалі ў рамонтна-механічным цэху ААТ «МТЗ».
⠀⠀
На гэты момант Дзяніс і Іван з'яўляюцца работнікамі ваеннага прадпрыемства «Мінатор-Сэрвіс» і, як піша @rabochyruh, ёсць падставы меркаваць, што затрыманні звязаны з дэманстрацыямі і забастоўкамі рабочых у 2020 годзе.
⠀
Паведамляецца, што ў Дзяніса прайшоў ператрус і яму ставіцца ў віну арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

✊Падтрымайце Таццяну Пыцько і Вячаслава Лазарава — іх затрымалі па палітычных крымінальных справах, а гадавалую дачку забралі ў шпіталь
Віцебскага відэааператра-фрылансера Вячаслава Лазарава затрымалі ў лютым пасля ператрусу. Пазней стала вядома, што яму прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 6 чэрвеня затрымалі жонку Вячаслава — Таццяну Пыцько. Учора стала вядома, што яе вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК).
Дачку Таццяны і Вячаслава, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь — так робіцца ў тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў ці апекуноў.
💌Падтрымайце Вячаслава і Таццяну:
- СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вячаслаў Дзмітрыевіч Лазараў | Таццяна Пыцько

Зноў будуць судзіць грамадскую актывістку з Верхнядзвінска Валянціну Болбат
Суд адбудзецца 19 чэрвеня ў Полацку. Яе будзе судзіць суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая ўжо чатыры разы судзіла Валянціну, двойчы арыштоўвала на 10 сутак і давала вялікія штрафы па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Напрыканцы 2022 года жанчыну ўжо тройчы асудзілі паводле адміністрацыйных справаў. Яна таксама мусіць сплаціць 130 базавых велічыняў штрафу, а таксама грошы за ўтрыманне ў ЦІПе. Вядома, што жанчына спрабавала ўзяць крэдыт на гэта, але ёй адмовілі.
30 красавіка Валянціну зноў затрымалі, але пасля гэтага жанчыне стала дрэнна, таму яна на некаторы час трапіла ў бальніцу. Пазней ёй прызначылі 30 сутак арышту.