Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.2K photos
465 videos
75 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Блогера Vadimati этапавалі ў бабруйскую калонію

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволенага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) 27 сакавіка перавялі ў бабруйскую папраўчую калонію №2.

Палітвязня затрымалі 16 жніўня ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Яго абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Паводле матэрыялаў справы, Вадзім летась выкладаў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку подпісам пад фота кшталту: «нелегітымны прэзідэнт». Таксама паводле следства, 16 жніўня 2021 году Ермашук на аўтазапраўцы ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» са словамі, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі». У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня 2021 Ермашуку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

💌Падтрымаць Вадзіма: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Вадзім Аляксандравіч Ермашук (на лістах пазначайце «каранцін»)
Судовы працэс над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі пачнецца 25 красавіка

Справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Сяргей Хрыпач. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Нагадаем, Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянка, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранеца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах — «Революционное действие», «Народная самооборона», «Революцiйна дiя», і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў. Матэрыялы справы складаюцца з 160 тамоў.

Усіх палітзняволеных у залежнасці ад ролі абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Траіх з іх, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрага арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідэрамі».
Затрыманы чарговы супрацоўнік чыгункі

30 сакавіка быў затрыманы работнік Баранавіцкага аддзялення БЧ і адміністратар тэматычных рэсурсаў Беларускай чыгункі ва «Укантакце» і «Аднакласніках» Валянцін Самасюк.

Дзе ён зараз знаходзіцца і які ў яго статус — невядома, паведамляе @belzhd_live.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Сілавікі паранілі «рэйкавых партызан»

МУС паведамляе, што ў ноч на 30 сакавіка пры сілавой падтрымцы САХРа затрыманы трое жыхароў Бабруйска 27 і 28 гадоў, якія маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі.

Падчас затрымання мужчыны аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі ўцячы. Сілавікі ўжылі зброю на паражэнне. Адзін з затрыманых паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамога на месцы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
📍Палітзняволеная візажыстка Вольга Томіна знаходзіцца на «Валадарцы». Падтрымайце яе лістамі!

Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнай справы (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). «Пакаяльнае відэа» з ёй паявілася на праўладных тэлеграм-каналах. У Вольгі трое дзяцей, а ў інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. Цяпер яе ўтрымліваюць у СІЗА-1.

💌Падтрымайце яе лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
У Гомелі зноў затрымалі актывіста Мікіту Слепянка

«4 красавіка яму прыйшла позва ў суд быццам бы забраць тэлефон.

Таксама прыходзілі да яго ў хату, каб высветліць, чаму не з'явіўся ў суд. З гэтай прычыны ўчора яго выклікалі на размову ці на допыт. Ён казаў, што прыйдзе сам. Але сёння ён даслаў паведамленне, што яго забіраюць»
, — распавяли @belsat знаёмыя хлопца.

У лютым Мікіта Слепянок адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту. Ён выйшаў на волю 23-га лютага.

Затрыманне ў Гродне

У Гродне затрымалі 45-гадовую Інну Шырокую. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што яе забіраюць у мінскі Следчы камітэт за "падзеі 2020 году". У жанчыны трое непаўнагадовых дзяцей.

Пакуль яе статус, артыкул і месцазнаходжанне невядомыя.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Сілавікі паранілі «рэйкавых партызан» МУС паведамляе, што ў ноч на 30 сакавіка пры сілавой падтрымцы САХРа затрыманы трое жыхароў Бабруйска 27 і 28 гадоў, якія маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Падчас…
❗️Сталі вядомыя прозвішчы параненых «рэйкавых партызан»

Гэта Мінкевіч Яўген (28.01.1994), Клімаў Дзмітрый (21.09.1993), Аўрамцаў Уладзімір (07.04.1994)

@belzhd_live піша, што пасля затрымання людзі, якія не аказвалі супраціву, былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы
❗️ГУБАЗіК разграміў пустую кватэру актывісткі Яніны Сазановіч — яе родным пагражаюць крымінальнымі справамі

Ведамства ў сваім тэлеграм-канале «пахвалілася» тым, што разграміла пустую кватэру Яніны Сазановіч — рэдактаркі «Карателей Беларуси» и ютуб-канала «Дзікае паляванне».

Акрамя таго, ГУБАЗіК пагражае родным дзяўчыны: «устаноўлена яшчэ каля дзесяці адрасоў пражывання сваякоў Яніны, у якіх могуць па месцы жыхарства знаходзіцца прадметы, якія ўяўляюць цікавасць для матэрыялаў крымінальнай справы».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
❗️Прадстаўнік МУС паведаміў аб яшчэ адным параненым «рэйкавым партызане»

Невядомы быў затрыманы 1 красавіка па падазрэнні ў дыверсіі, учыненай у ноч на 25 сакавіка ў Барысаўскім раёне, заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

Ён расказаў, што выйсці на «партызана» ўдалося дзякуючы паведамленню аб падазронай машыне ад невядомых грамадзян. Сілавікі стралялі і цяжка паранілі мужчыну, пішуць @navinyonline.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
❗️Супрацоўніка Баранавіцкага аддзялення чыгункі арыштавалі на 10 сутак

Як паведамляе @belzhd_live, 30 сакавіка быў затрыманы работнік Баранавіцкага аддзялення БЧ і адміністратар тэматычных рэсурсаў Беларускай чыгункі ва «Укантакце» і «Аднакласніках» Валянцін Самасюк.

⚖️Праваабаронцам стала вядома, што яго арыштавалі на 10 сутак па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Змітра Дашкевіча арыштавалі па крымінальнай справе

Яму інкрымінуюць ч.1 арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Крыніца: Наста Дашкевіч

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
У Магілёве мужчыну асудзілі на тры гады калоніі за два званкі

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў Ігара Гелахава да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Міхайлава. Яго прызналі вінаватым у заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы (арт. 340 Крымінальнага кодэкса) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Згодна з матэрыяламі справы, Гелахаў патэлефанаваў па нумары 101 і сказаў: «Майго брата ўзарвалі. Проста так Лукашэнка падарваў яго і абвінаваціў яго, што ён вінаваты, а я табе кажу, што я не вінаваты. І цяпер ён, Аляксандр Рыгоравіч, вінаваты ў тым, што не выплаціў грошы».

Пасля званка ў 101, Ігар набраў па нумары 102, каб заявіць у міліцыю аб падрыхтоўцы выбуху ў сярэдняй школе №18.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і распавёў, што проста хацеў праверыць, як працуюць супрацоўнікі міліцыі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3ugRUbP
Сёння на працоўным месцы была затрымана гомельская актывістка, шматдзетная маці Юля Ганісеўская

Зараз у яе дома адбываецца вобшук. Жанчыну вінавацяць у экстрэмісцкіх каментарах і непадпарадкаванні міліцыі, паведамляе @viasnaHomel

Юлія брала ўдзел у зборы дапамогі для жыхароў памежных з Беларуссю ўкраінскіх вёсак.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3DRIN4n
📍Дзяніс Лазоўскі, асуджаны да трох гадоў «хіміі», пачаў адбываць тэрмін

28-гадовы Дзяніс Лазоўскі быў затрыманы 10 жніўня 2020 года пасля мітынгу. Тады яму давялося шмат што перажыць: збіццё і жорсткае абыходжанне ў спартзале Фрунзенскага РУУС, «калідор» з сілавікоў перад ІЧУ у Жодзіне. Праз год Дзяніса зноў затрымалі за ўдзел у леташніх пратэстах — пад ціскам яго прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа», распачалі крымінальную справу і на два з паловай месяцы змясцілі пад варту. 2 лістапада палітвязня асудзілі да трох гадоў «хіміі» па артыкуле 342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў 2020 у Мінску.

З лютага Дзяніс адбывае тэрмін у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №46.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №46, 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 96

🗣Аповед Дзяніса пра катаванні ў Фрунзенскім РУУСе і побыт у СІЗА-1 (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3EYKxIz
📍Палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў баранавіцкі СІЗА

Нагадаем, блогера і актывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым. Ужо 16 сакавіка палітвязню прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Стала вядома, што днямі Паўла перавялі ў СІЗА-6.

💌Новы адрас для падтрымкі: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Павел Юр'евіч Вінаградаў
🌿«Хімія» — Літва: экс-палітзняволеная фігурантка «справы карагодаў» распавядае сваю гісторыю

Апошнія восем месяцаў 24-гадовая берасцейка Вікторыя Лысковіч, якая працавала раней бухгалтаркай, правяла за станком у цэху вырабу шнуркоў і гумак. Такое «пакаранне працай» ёй прызначылі за тое, што яна танчыла і спявала ў карагодзе на акцыі пратэсту ў Брэсце. Вікторыю разам з мамай асудзілі да 1,5 гадоў «хіміі» і накіравалі ў папраўчыя ўстановы ў Віцебску і Гродне.

У лютым Вікторыяй зацікавіўся КДБ у сувязі з тэлеграм-чатам палітзняволеных «хімікаў». Пасля гэтага берасцейка ў меркаваннях бяспекі ўцякла з «хіміі» і пакінула Беларусь. Ужо тыдзень дзяўчына знаходзіцца ў Літве і спрабуе адаптавацца да звычайнага жыцця.

🔹Вікторыя распавяла пра падтрымку беларусаў, пра тое, як наладжана жыццё і праца на жаночай «хіміі» і чаму яна вымушана была бегчы з папраўчай установы

💌Падтрымаць маму Вікі, якая працягвае адбываць «хімію»:
- ПУАТ №25, 231707, Гродна, Леніна, 12А, Алена Васільеўна Лысковіч
⁉️Як праходзіць дзень на беларускай «хіміі» — распавядае экс-палітзняволеная фігурантка «карагоднай справы» Вікторыя Лысковіч

🔹У 6 раніцы кожны дзень усіх будзіла дзяжурная асуджаная. У 6:15 пастраенне на 40 чалавек

«Усіх правяраюць: называюць прозвішча, а ты павінна назваць імя і імя па бацьку. Напэўна, мала, хто за ноч уцёк»;

🔹Кожны дзень у 6:20 адпраўлялі людзей на ўборку тэрыторыі

«І зімой, і летам, і вясной, і восенню. Мне было незразумела, чаму гэта адбываецца менавіта ў такі час, бо можна гэта рабіць хаця б, калі светла. Але яны [супрацоўнікі ПУАТ] гэта называлі часткай папраўчага працэсу»;

🔹Затым праца, пасля якой вячэра і душ

«Каб нас адпусцілі ў краму, то трэба пісаць заяву [гэта для тых, хто стаіць на прафуліках]. Пасля яго адабрэння адміністрацыяй, нас вадзілі туды з суправаджаючым»

«Душавая была нармальная, але былі праблемы з бойлерам. Там вельмі эканомяць электрычнасць, таму яго ўключалі толькі на тры гадзіны ўвечары. Гэтага хапала каб памыцца толькі некалькім людзям з сарака»
.

🗣«Хімія» — Літва: экс-палітзняволеная фігурантка «справы карагодаў» распавядае сваю гісторыю
Мужа — у калонію, жонку — на «хатнюю хімію». У Мінску за ўдзел у пратэстах асудзілі сям'ю палітвязня

У судзе Ленінскага раёна Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году асудзілі мужа і жонку Дар’ю і Аляксея Арбузавых. Суддзя Анастасія Ачалава асудзіла па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) палітзняволенага Аляксея да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у двух Маршах, а Дар’ю — да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у адным Маршы.

Паводле абвінавачвання, 23 жніўня Аляксей «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве», ажыццявіў блакіроўку руху транспарту — разам з іншымі людзьмі сваімі дзеяннямі парушыў рух 19 аўтобусаў і 5 тралейбусаў.

Акрамя гэтага, яму інкрымінавалі ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня. За гэты эпізод асудзілі і ягоную жонку.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3JlpxgG
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій

У апошнія гады праз падзеі ў нашай краіне мноства людзей сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі. Некаторыя з іх вострыя, некаторыя могуць прайсці самі па сабе. Як зразумець, калі патрабуецца дапамога спецыяліста, і як самастойна адсочваць свой псіхалагічны стан?

Мы паразмаўлялі з дваімі героямі, якія перажылі посттраўматычны стрэсавы разлад, ды папрасілі псіхолага пракаментаваць сітуацыі і даць шэраг парадаў.

👀Чытаць па спасылцы