Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Внуки Партизан» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 31 сакавіка
⚡️Рэдактара Вікіпедыі асудзілі да двух гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красаіка асудзілі 30-гадовага Паўла Пернікава. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) праз праўкі ў артыкулы на Вікіпедыі пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў.

Павел на судзе не адмаўляў, што менавіта ён размяшчаў усе гэтыя артыкулы і праўкі. Але віну ён не прызнаў.

Суддзя Яўген Брэган прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіла пракурорка Алена Ціхановіч.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/37p1JeC
‼️Палітзняволенаму Аляксею Сямёнаву ўзмацнілі рэжым і перавялі з «хіміі» ў калонію

24-гадовага Аляксея Сямёнава асудзілі ў Віцебску да двух з паловай гадоў «хіміі» па арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Мужчына ў інстаграме ў віцебскай суполцы абразіў міліцыянта, які распыляў газ і ўжываў гвалт супраць пратэстоўцаў. З 21 сакавіка Аляксей адбываў тэрмін у папраўчай установе №3 у Бярозе.

Стала вядома, што за «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» Сямёнаву ўзмацнілі рэжым пакарання, таму перавялі з «хіміі» ў папраўчую калонію №5.

💌Падтрымайце Аляксея лістамі салідарнасці: ПК №5, 225295, г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1, Аляксею Леанідавічу Сямёнаву
Гомельскі прадпрымальнік Яўген Галіч не выйшаў на волю пасля 33 сутак арышту — яго затрымалі па крымінальнай справе

Яўгена затрымалі 3 сакавіка ў Гомелі. Адразу яго арыштавалі на 5 сутак, але потым па новаму пратаколу дадалі яшчэ 15, а пазней яшчэ 13 сутак арышту. Падчас адбыцця «сутак», гамельчука амаль кожны дзень дапытвалі ў КДБ.

Стала вядома, што Яўген на волю так і не выйшаў. Яму інкрымінуюць арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над вядомым хірургам Андрэем Любецкім

Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, затрымалі 4 траўня 2021 года.

СК кваліфікаваў ягоныя дзеянні паводле:
· ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
· ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці)
· арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)
· ч.1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта)

Згодна з версіяй следства, хірург «публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім мэдычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказанню медычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў». Таксама яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў 8 пратэсных акцыях і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.

🔹«Шчаслівы, што жонцы ўдалося з'ехаць. А я вытрымаю». Хірург Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю з СІЗА
📍Палітзняволеныя Павел Федукевіч і Сяргей Шабуня цалкам адбылі тэрмін і выйшлі з калоніі на волю

Сёння, 7 красавіка, з папраўчых калоній выйшлі Сяргей Шабуня і Павел Федукевіч. За кратамі іх утрымлівалі амаль 15 месяцаў. Іх абвінавацілі па арт. 309 Крымінальнага кодэксу (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). 11 лістапада 2020 года Сяргей разам з Паўлам вырашылі паспрабаваць схему замыкання рэек на чыгунцы. Каля 21.00 яны ўзялі тросік і паехалі ў Вязынку на аўто Шабуні. Там прывязалі дрот да рэек і пачалі сыходзіць, але пачулі крыкі супрацоўнікаў міліцыі: «Стаяць!». У траўні 2021 абодвум мужчынам прысудзілі 1 год і 9 месяцаў пазбаўлення волі.
Жыхара Мінскай вобласці затрымалі за відэа, дасланае «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 35-гадовага Аляксандра Гурлая. Мужчына даслаў відэа з палоннымі расейскімі вайскоўцамі тэлеграм-каналу, прызнанаму «экстрэмісцкім».

Паводле папярэдняй інфармацыі, Аляксандру інкрымінуецца арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 6 гадоў калоніі.
📍Палітвязень Аляксандр Храпко, асуджаны па «справе карагодаў», выйшаў на волю

Як паведамляе @viasna_brest, 15 сакавіка з папраўчай калоніі №22 выйшаў палітвязень Аляксандр Храпко — ён цалкам адбыў тэрмін. Яго асудзілі па брэсцкай "справе карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Суддзя Яўген Брэган асудзіў Аляксандра Храпко на 1 год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
💌Пішам сумесны ліст 200 палітвязням па «справе Зельцара!

Вольныя паштоўкі і Майстэрня паштовак салідарнасці запускаюць чэлендж, каб нагадаць беларусам пра адну з самых масавых палітычных спраў ў гісторыі Беларусі.

Што трэба зрабіць?
1️⃣ Перайдзіце на гугл-форму
2️⃣ У полі «вашае пасланне» ў форме напішыце 1-3 сказы для нашага калектыўнага ліста. Адрасуйце іх палітвязню і выкажыце некалькі слоў падтрымкі.
3️⃣ Адпраўце форму! Гэта ананімна і бяспечна.

Уся вашыя пасланні збяруць у адзін ліст і разашлюць яго ўсім фігурантам справы, чые імёны вядомыя праваабаронцам.

Форма актыўная да 12 красавіка, 23:59 па Менску.
🌿Дачка палітзняволенай Кацярыны Халавурт: «Нават цяпер мама падбадзёрвае нас»

Кандытара Кацярыну Халавурт затрымалі крыху больш за месяц таму на вачах у 8-гадовай дачкі. Жанчына працавала ў кавярні недалёка ад Плошчы пераменаў, а год таму атрымала штраф у 15 базавых велічынь за ўдзел у Гордым жаночым маршы прафесій 24 кастрычніка 2020 года.

У лютым гэтага года Кацярыну затрымалі і абвінавацілі ўжо паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

«Вясна» паразмаўляла з дачкой палітзняволенай Вольгай аб характары мамы і яе захапленнях.

«У лістах, якія мы атрымліваем, мама піша, што нягледзячы ні на што, яна побач з намі, а гэта проста такі цяжкі перыяд, які трэба перажыць для нашай добрай далейшай жыцця. Яна ўпэўненая ў сваіх каштоўнасцях».

🗣Аповед дачкі 👉 bit.ly/375rn8l

💌Падтрымаць Кацярыну:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Кацярына Сяргееўна Халавурт
🔹Распавесці сваю гісторыю «Вясне» —
@spring96info
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤍 «Мы не бандыты. Нашы дзеці не акупанты» Палешучка з Маларыты Людміла Рамановіч звярнулася з пісьмом-пратэстам на сайт Адміністрацыі прэзідэнта. Жанчына выказала пратэст удзелу Беларусі ў братазабойчай вайне. «Я, грамадзянка Рэспублікі Беларусь — палешучка.…
❗️Жанчыну, якая напісала ліст-пратэст супраць вайны ў Адміністрацыю Лукашэнкі, затрымалі

Як стала вядома @viasna_brest, 4 красавіка 2022 затрымалі актывістку Руху «За Свабоду» Людмілу Рамановіч, сёння яе змясцілі ў брэсцкае СІЗА.

Жанчыне прад'яўлены абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза Прэзідэнта Беларусі). Падставай для гэтага стаў ліст Людмілы, накіраваны ею ў Следчы камітэт.

Напачатку сакавіка Людміла звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
Палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай выстаўлена новае абвінавачванне. На гэты раз – у «здрадзе дзяржаве».

Ёй пагражае ажно 15 гадоў пазбаўлення волі. Следства завершана, справа будзе перададзена ў пракуратура. Імаверна, ужо ў траўні адбудзецца судовы працэс.

Крыніца: @belsat
Актора Максіма Шышко звольнілі з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі – яго выслалі з Беларусі і забаранілі ўезд у краіну тэрмінам на 10 гадоў

Максім — грамадзянін Украіны, нарадзіўся ў 1989 годзе ў Ратне, Валынскай вобласці.

27 лютага, калі ў Беларусі праходзіў рэферэндум на фоне антываенных акцый, ён быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак. Гэта і стала нагодай для дэпартацыі.

Такім чынам, за сакавік-пачатак красавіка ў РТБД звольнілі 4 актора і аднаго дэпартавалі, паведамляе @by_culture
Абсерваторыя заклікае да тэрміновых мераў у сувязі з маючым адбыцца судом і пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесны праект Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новую інфармацыю пра стан палітзняволенай Марфы Рабковай і просіць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Чытаць па спасылцы
❗️Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у калоніі асудзілі яшчэ на год зняволення

У гомельскай жаночай калоніі 7 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк. У гэты раз яе асудзілі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Справу на выязным пасяджэнні разглядаў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў, які прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3xbaSCk
З наступнага навучальнага года польскія школы ў Гродне і Ваўкавыску праводзяцца на рускамоўнае навучанне

У польскай школе № 36 у Гродне на гэтым тыдні адбыўся сход бацькоў, на якім кіраўніцтва паведаміла, што з наступнага навучальнага года вучні будуць вывучаць усе прадметы на адной з дзвюх дзяржаўных моў Беларусі – расійскай і беларускай. Яны спасылалася на зменены закон аб адукацыі, які не прадугледжвае выкладання на мове нацыянальных меншасцей.

Папярэдне, такі ж лёс чакае і польскую школу ў Ваўкавыску.

Бягучы навучальны год будзе таксама апошнім, які завяршаецца іспытамі па польскай мове. Назва школы «з польскай мовай навучання» з'явіцца на польскіх атэстатах апошні раз. З наступнага года школы ў Гродне і Ваўкавыску зменяць назвы.

У Гродне ў школе навучаецца каля 620 вучняў, у Ваўкавыску – 250.

Крыніца: @byplradio
У Наваполацку хлопца асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за «навучанне беспарадкам»

У судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару – 20-гадоваму Леаніду Шамаву. Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні.

Малады чалавек прызнаны вінаватым у навучанні і іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады.

Верагодна, гаворка ідзе пра студэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў 2019 годзе заняў першае месца па-за конкурсам на турніры па робататэхніцы «У будучыню праз веды: v5.0», які праходзіў у гэтай ВНУ.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3r92cIZ
‼️Палітвязню Алегу Мазгову ўзмацнілі рэжым за чатыры «парушэнні» на «хіміі»

Праваабаронцам стала вядома, што 6 красавіка суд Мазырскага раёна прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму палітзняволенаму спартсмену Алегу Мазгову і пераводзе яго з «хіміі» ў папраўчую калонію на 9 месяцаў і 17 дзён. Падставай для ўзмацнення сталі чатыры «парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове», адно з якіх было ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам «хіміі». Сёння палітвязня павінны перавесці ў гомельскі СІЗА-3.

Тэрмін Алег адбываў у папраўчай установе №21, у якой, па інфармацыі ад палітзняволеных, іх утрымліваюць у нечалавечых ўмовах. Таксама ў студзені паведамлялася, што адміністрацыя гэтай установы адмаўляла ў шпіталізацыі хворым вязням.

📌Нагадаем, Алега асудзілі да трох гадоў «хіміі» па ч.1 арт. 342 КК за тое, што 9 жніўня 2020 года ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
📍Палітвязень Уладзімір Чыжэўскі адбыў тэрмін і выйшаў з калоніі

Жыхар Астраўца Уладзімір Чыжэўскі выйшаў на волю з наваполацкай калоніі №1 яшчэ 24 сакавіка.

Уладзіміра асудзілі за абразу Лукашэнкі і былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Згодна з прад'яўленым абвінавачваннем, Уладзімір пракаментаваў відэа, у якім Лукашэнка даў ацэнку дзеянням улады адносна мітрапаліта Кандрусевіча. Пры гэтым ужыў ненарматыўнае слова. Таксама ён пракаментаваў відэа, у якім міністр МУС Караеў казаў, у які момант небяспекі міліцыянер мусіць вырашаць пытанне аб выкарыстанні зброі. У студзені 2021 суд Астравецкага раёна па двух эпізодах Чыжэўскаму прысудзілі 1 год і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму.