Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
336 subscribers
674 photos
20 videos
400 links
Download Telegram
Якія былі праблемы ў беларускай адукацыйнай сферы ў 1935 годзе?

📌 Газета “Рабочий” у 1935 годзе пісала пра непісьменнасць сярод настаўнікаў, якія называюць Якуба Коласа Іосіфам, Максіма Горкага лічаць беларускім пісьменнікам, а раман “Маці” -- пра барацьбу жанчын супраць белапалякаў.

А якія вы бачыце праблемы ў цяперашняй адукацыйнай сферы? Дзяліцеся сваім меркаваннем у каментарыях.

Васьміног
Фота: Беларускі піонэр

#настаўнікі #адукацыя
Настаўнікі ў Радашкавічах пад бел-чырвона-белым сцягам

📷 На фотаздымках -- настаўнікі і вучні прыватнай беларускай школы ў Радашкавічах у Заходняй Беларусі. Фота з прыватнага архіва.

Гартайце нашыя карткі 👉👉👉

📷 На першым фотаздымку — над галовамі вучняў — бел-чырвона-белы сцяг з надпісам "Сілай і працай усё пераможам", герб "Пагоня" і партрэт Францішка Скарыны. 1929 год.

📷 На іншых фота — настаўнікі і вучні ў 1923- 1926 гадах.

Васьміног
#адукацыя #ігісторыя #1929 #школа #Радашкавічы
Поўны відэакурс па гісторыі Беларусі для 6 і 7 класаў

Паглядзець відэаўрокі можна на youtube-канале “Гісторыя Беларусь | Альгерд ужо не той”. Таксама відэаматэрыялы дасяжныя ў аднайменных сацыяльных сетках ў Інстаграме, Фэйсбуку і Tik Tok.

❗️Альгерд ужо ня той — гэта гістарычны канал для школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў. За год на канале з’явілася 60 відэа.

📌 Заняткі для 6 класа ахопліваюць перыяд ад найстаражытнейшых людзей на беларускай зямлі да культуры беларускіх зямель у канцы XIV - XV стагоддзі.

📌 Заняткі для 7 класа ахопліваюць перыяд ад утварэнне ВКЛ да паўстання 1794 года на беларускіх землях і Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Сярод тэм, пра якія можна паглядзець на відэаўроках -- “Княжанне Вітаўта”, “Грунвальдская бітва”, “Вайна з Іванам Жахлівым”, “Магдэбурскае права”, “Крывавы патоп” і іншыя. Кожны відэаўрок займае час ад 7 да 27 хвілін.

Васьміног
#гісторыя #history #адукацыя
💻Праграмаванне для дзетак Kody Game Lab

❗️На платформе “Васьмінога” з’явіліся новыя курсы!

Гэта курсы па праграмаванні для дзетак ад Course Si, стварэнне якіх падтрымаў “Васьміног”. 🐙

⌨️ Курс “Праграмаванне для дзетак Kody Game Lab” скіраваны на ўзрост 6-9 гадоў. У межах курсу можна будзе навучыцца ствараць віртуальны свет з горамі і азёрамі з дапамогай праграмы Kody Game Lab, дабаўляць і ажыўляць персанажаў, рабіць свае гульні, дадаваць ворагаў у гульню, каб зрабіць яе найцікавейшай, зразумець паняцце ўмовы. Для ўдзелу ў конкурсе неабходны камп’ютар ці лэптоп.

Курс дасяжны на платформе “Васьмінога”

👀 Нагадваем таксама пра нашыя іншыя курсы, якія дасяжныя на платформе

Васьміног
#курсы #Васьміногпадтрымаў #адукацыя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐙 Працягваем распавядаць пра новыя курсы, якія з’явіліся на платформе “Васьмінога”

Гэта яшчэ адзін курс па праграмаванні для дзетак ад Course Si, стварэнне якіх падтрымаў “Васьміног”.

⌨️ Курс “Праграмаванне для дзетак Scratch” скіраваны на ўзрост 7-10 год. У межах курсу можна будзе пазнаёміцца з прынцыпамі праграмавання, навучыцца ствараць персанажаў, працаваць з гукавымі файламі. У плане курсу: вектарная графіка, работа з гукамі, расшырэнне “Аловак”, работа з клонамі і зменнымі, перадача паведамленняў. Для ўдзелу ў курсу неабходны камп’ютар ці лэптоп з усталяванай праграмай Scratch.

👀 Курс дасяжны на платформе “Васьмінога”

👉 Нагадваем таксама пра нашыя іншыя курсы, якія дасяжныя на платформе

Васьміног

#курсы #Васьміногпадтрымаў #адукацыя
Прэм’ера! 🐙 Новая праграма “Пра гэта не раскажуць у школе” ад праекта “Васьміног”.

👉 Як і абяцалі, глядзіце поўны выпуск праграмы. https://www.youtube.com/watch?v=HV4g6089x1M

Першая праграма прысвечаная асобе Кастуся Каліноўскага. “Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”:  “Каб не тое паўстанне, магчыма, не было б на мапе такой краіны, як Беларусь”.

❗️Мы знайшлі для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь.

У межах адукацыйнага праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” падрыхтаваная серыя адукацыйных відэа для падлеткаў, дзе факты па гісторыі і культуры Беларусі пададзеныя не так, як у школе. Але ролікі будуць цікавыя не толькі школьнікам.

📌 Над выпускам пра Кастуся Каліноўскага працавалі: Кацярына Барушка, Яўген Шапчыц, Юрый Куўшынаў, AI-director Ілля Бажко.

👍 Стаўце лайкі і падпісвайцеся на нашыя старонкі!

Васьміног
#прагэтанераскажуцьушколе #адукацыя
🐙 Спадзяёмся, вы ўжо бачылі першую праграму адукацыйнага курса ад платформы Васьміног «Пра гэта вам не раскажуць у школе».

🥳 А ў нас чарговая серыя!

“Крутыя беларускі” — так называецца новая серыя “Пра гэта вам не раскажуць у школе”. У праграме — пра трох такіх беларусак, якія імкнуліся развівацца і рабіць жыццё лепшым, нягледзячы на ўсе перашкоды.

📌 Першая гераіня паставіла свой подпіс пад беларускім Актам аб незалежнасці ў 1918 (дарэчы, нідзе ў суседзяў такога не было!). А цяпер у Беларусі няма ёй ніводнага помніка! Другая гераіня — першая ў свеце жанчына прафесар матэматыкі, якой спатрэбілася дзеля гэтага ўцячы з дому, фіктыўна выйсці замуж, і напісаць аж тры працы, каб Гётынгенскі ўніверсітэт прызнаў ёй акадэмічны тытул. А трэцяя гераіня здолела аб'ездзіць палову Еўропы, без адпаведнай адукацыі стаць першай жанчынай доктаркай у Рэчы Паспалітай.

👀 Глядзіце новую праграму па спасылцы

І падпісвайцеся на нашыя сацсеткі і ютуб!

Васьміног
#прагэтанераскажуцьушколе #адукацыя