Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
338 subscribers
674 photos
20 videos
400 links
Download Telegram
🎨 Чарговая серыя цыклу “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” прысвечаная беларускаму мастацтву.

У новым выпуску — чатыры біяграфіі беларускіх творцаў, якімі нельга не ганарыцца!

А цяпер пытанні, на якія вы лёгка зможаце адказаць пасля лекцыі:

◾️ Хто з беларускіх мастакоў нарадзіўся мёртвым?

◾️ Як упрыгожвалі свае хаты беларусы сто год таму, і як мастацтва дапамагала людзям перажыць вайну? 

◾️ Хто такі беларускі Леанарда да Вінчы і чаму яго творчасць працягваюць цэнзураваць да сёння?

◾️ Хто першы намаляваў Францыска Скарыну?

◾️ І якая беларуская мастачка сумяшчала мацярынства, мастацтва, абслугоўванне трохпавярховага гатэля ў Парыжы і выдавала авангардны часопіс?

✔️Паглядзець праграму можна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=YnNBiBtMlNg

Васьміног 
#васьміногпадтрымаў
10 хвілін пра беларускую музыку, якой вы будзеце ганарыцца

Не ведаеце, што паглядзець на выходных?

👉 Звярніце ўвагу на новы выпуск “Пра гэта не раскажуць у школе”.

🎶 Гэтым разам вы зможаце даведацца пра беларускую музыку.

“Што прыходзіць у галаву? Цымбалы? Касіў Ясь канюшыну? Молчат Дома? Мы падрыхтавалі для вас касмічны мікс, які ахопіць цэлае стагоддзе. Тут і Вільня, і Кітай, і ЗША, ГУЛАГ і Ла Скала. І ўсё гэта — пра беларускую музыку, яе ўплыў на сусвет і ўплыў сусвету на нас. Гарантуем, некаторыя рэчы вы пачуеце ўпершыню. А некаторыя эксклюзіўныя рэчы ўвогуле ўпершыню пабачаць свет у нашым відэа. Глядзіце і натхняйцеся!” — Гавораць стваральнікі праграмы.

А каго з беларускіх музыкаў слухаеце вы? Дзяліцеся ў каментарыях.

◾️ Над праграмай працавалі Каця Барушка, Віктар Сямашка, Яўген Шапчыц.

✔️Паглядзець праграму можна па спасылцы

Васьміног
#васьміногпадтрымаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бясплатны курс па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на сайце “Васьмінога”

👀 “Сацыяльна-эканамічная геаграфія” разлічаная на падлеткаў 16-17 год, выкладчыкаў гісторыі Беларусі, геаграфіі і гісторыі.

❗️Прапанаваны курс ёсць альтэрнатывай афіцыйнаму падручніку ў Рэспубліцы Беларусь.

Сацыяльна-эканамічная геаграфія — гэта:

◼️ Cвоеасаблівая энцыклапедыя ведаў пра сучаснае чалавецтва ў пераважнай большасці вымярэнняў.

◾️ Cкладовая частка агульнай геаграфіі, якая вывучае прасторавыя адносіны паміж чалавечымі супольнасцямі, палітычнымі адзінкамі, культурамі, эканомікамі ў іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

📒Курс складаецца з частак унікальнага падручніка і выкладзены праз файлы pdf.

Прайсці курс можна па спасылцы

👉 Таксама на нашым сайце дасяжныя і іншыя цікавыя курсы!

Васьміног
#васьміногпадтрымаў #курсы
4 кнігі расстраляных беларускіх аўтараў, ад якіх немагчыма адарвацца

Пра расстраляных беларускіх аўтараў варта ведаць не толькі дарослым. На гэтую важную тэму варта размаўляць і са школьнікамі.

◾️ Чарговы выпуск “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” прысвечаны беларускім пісьменнікам, якія настолькі яскрава і глыбока апісвалі беларускую рэчаіснасць, што савецкая ўлада палічыла іх надта небяспечнымі і знішчыла.

“Іх біяграфій хопіць на некалькі Нэтфлікс серыялаў. А іх кніжкі актуальныя і жывыя да сёння. Любіце трылеры? А можа гратэск, сюр і гумар? Ці наадварот, рэпартаж і рэалізм? Шукаеце сэнсу існавання? Іх ёсць у нас для вас! Сядайце выгодна, расказваем!” - Гаворыць вядоўца Каця Барушка ў праграме.

◾️Над праграмай працавалі - Каця Барушка, Наталля Бібікава, Ціхан Чарнякевіч і Яўген Шапчыц

Праграма дасяжная па спасылцы

Васьміног
#прагэтанераскажуцьушколе #васьміногпадтрымаў
Беларускі нацыянальны камітэт Каледжаў міжнароднай супольнасці (UWC) запрашае падаваць заяўкі на навучанне

Пераможцы адбору адпраўляюцца на 2х-гадовае навучанне ў 🇮🇹Італіі, 🇹🇿Танзаніі, 🇦🇲Арменіі ці 🇧🇦Босніі і Герцагавіне ды атрымоўваюць стыпендыю згодна з фінансавай патрэбай сям’і. Дадатковыя месцы без фінансавання прадстаўляюцца ў 🇳🇴Нарвегіі, 🇬🇧Вялікабрытаніі, 🇹🇭Тайландзе, 🇭🇰Ганконгу і 🇨🇷Коста-Рыцы.

Для ўдзелу ў конкурсе заявак неабходна:

➡️ быць грамадзянінам Беларусі незалежна ад месца жыхарства
➡️ нарадзіцца ў ліпені 2007 – верасні 2009
➡️ быць актыўным, добра вучыцца, валанцёрыць і хацець змяніць свет вакол сябе.

⏱️ Дэдлайн: 15 снежня 2024 года.

Падаваць заяўку можна тут
Болей інфармацыі на сайце https://www.by.uwc.org

Васьміног
#магчымасці
А ў нас на платформе ўжо 19 курсаў

❗️Усе яны бясплатныя!

На платформе Васьмінога можна знайсці курсы як і для малодшага школьнага ўзросту, так і для падлеткаў. Тут размешчаныя анлайн-заняткі і лекцыі з самых розных сфер: ад праграмавання да літаратуры.

👉 Падрыхтавалі для вас агляд некаторых з іх.

🧪 “Зразумелая хімія” скіраваная для падлеткаў 12-15 год, якія цікавяцца хіміяй і адчуваюць патрэбу ў паляпшэнні ведаў.

💻 “Праграмаванне для дзетак Kody Game Lab” скіраванае на ўзрост 6-9 гадоў. У межах курсу можна будзе навучыцца ствараць віртуальны свет з дапамогай праграмы Kody Game Lab.

👽 Курс “Чароўны карагод года” па вывучэнні беларускай мовы з вясёлымі іншапланецянамі з планеты Зума.

📖 "Вучымся чытаць" — курс будзе карысны як дзецям у самой Беларусі, так і па-за межамі краіны.

📕 “Вучымся чытаць эпас” - курс, прысвечаны аповесці пісьменніка “Знак бяды”.

Заходзьце на платформу “Васьмінога”, каб знайсці курс для патрэбнага ўзросту і цікаўнасцяў.

Васьміног
#васьміногпадтрымаў #курсы
Памятаеце васьміножкаў, якія малявалі дзеці на конкурс? 🥳 У нас з’явілася галерэя гэтых малюнкаў.

🐙 Нагадаем, наш конкурс называўся “Намалюй Васьмінога”! Дзеці даслалі мноства цудоўных, цёплых і мілых ілюстрацый на тэму нашага конкурсу. Прызамі  сталі 🛍 торбачкі і 👕майкі з выявамі, якія самі дзеці і стваралі. Некаторыя ўжо атрымалі ўзнагароду за сваю творчасць. А да некаторых майкі і торбы з уласнымі малюнкамі акурат🚚 рушылі ў дарогу.

✔️ Нагадаем, мы вырашылі, што ўсе юныя мастакі, якія ўдзельнічалі ў нас у конкурсе заслугоўваюць узнагарод за сваю творчасць!

Васьміног
#конкурс #малюнкі