Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
303 subscribers
596 photos
16 videos
336 links
Download Telegram
Больш за 145 тысяч еўра на адукацыйныя праекты. Каго падтрымлівае “Васьміног” у выніку другога конкурсу грантаў

Экспертная і Ацэначная камісіі завяршылі працу над адборам праектаў, дасланых на другі конкурс грантаў “Васьмінога”. У выніку селекцыі і ацэнкі заявак у фінал прайшлі 16 праектаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў і атрымаюць фінансаванне на суму ў 145 тысяч еўра.

Пры адборы праектаў улічваліся мэты і задачы конкурса, арганізацыйны патэнцыял заяўнікаў і інавацыйнасць прапановаў.

Спіс падтрыманых праектаў глядзіце на другім слайдзе.

Пра дасягненні атрымальнікаў грантаў мы будзем інфармаваць у сацыяльных сетках “Васьмінога”. Падпісвайцеся на нашыя каналы і старонкі, каб даведвацца пра іншыя магчымасці.

#Васьміногпадтрымаў

Telegram | Facebook | Instagram
Стваральніца клуба “Спадчына” Наста Сасыкбаева распавяла, чым займаюцца ў клубе і чаму дзецям гэта цікава і важна.

Гэта бяспечнае месца, абсалютна экалагічнае, дзе няма булінгу, дзеці вельмі добра ставяцца адзін да аднаго, мы выхоўваем самаарганізацыю, вучым дапамагаць адзін аднаму. Гэта месца нефармальнай адукацыі, дзе яны могуць не забыцца на родную мову, вывучыць традыцыі, танцы, даведацца пра правы чалавека”.

Сабралі на карткі і іншыя цытаты, а інтэрв’ю цалкам чытайце тут.

Клуб дзейнічае таксама пры падтрымцы “Васьмінога”.

#Васьміногпадтрымаў
Бясплатны анлайн-летнік “Палескія рабінзоны і рабінзонкі”

👍🌿 Анлайн-летнік пра Беларусь, беларусаў ды беларусак адбудзецца з 25 па 29 сакавіка. Ладзіць яго каманда валанцёраў. Для ўдзелу запрашаюцца падлеткі 11-15 год, якія жывуць у Беларусі і за мяжой.

Арганізатары абяцаюць, што падчас летніка ўдзельнікі змогуць больш даведацца “пра родную мову, гісторыю, культуру і мастацтва, стварыць уласныя творчыя праекты па тэме беларускіх "супергерояў" і "супергераінь". ❤️

Асноўная мова летніка — беларуская.

📌 Для ўдзелу трэба зарэгістравацца да 20 сакавіка па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeA2GypgARN0ZVt8s6T_NNen9rJy-G7N3bpdNmpdXqTkqoAng/viewform?usp=sharing

Падрабязную інфармацыю і папярэднія летнікі можна паглядзець у інстаграме: https://www.instagram.com/paleskiyarabinzony

Праект рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Васьміног

#Васьміногпадтрымаў
Прэм’ера мультфільма для вывучэння беларускай мовы

👍 Няспайка -- гэта герой новага беларускага мультфільма, якія з’явіўся на ютуб-канале Бэйбус. 🐙Частка серый мультфільма пра Няспайку падтрыманая "Васьміногам".

“Хлопчык Няспайка не любіць спаць, але любіць пасядзець у гаджэтах... Любіў.. бо калі патрапіў у вёску, інтэрнэт стаў зусім дрэнны. Яго нуду развейвае Хатнік – мясцовы герой і дапаможнік. Ён расказвае пра беларускія традыцыі і звычаі. Разам іх чакаюць розныя прыгоды, сустрэчы са злыднямі накшталт Хапуна, і нарэшце вывучэнне роднай мовы!” — Гаворыцца ў анатацыі да анімаванай стужкі.

🎞 Першая серыя “Няспайкі” называецца “Хатнік і магічныя словы ”. Стваральнікі мультфільма абяцаюць, што кожная серыя будзе прысвечана новай прыгодзе Няспайкі ў вёсцы. Герой мультфільма будзе знаёміцца з мясцовымі жыхарамі вёскі, якія раскажуць яму пра традыцыі, звычаі і гісторыю беларускага народа.

Васьміног
#Васьміногпадтрымаў
❗️Нагадваем пра бясплатныя курсы ад Васьмінога для школьнікаў.