Да 31 траўня можна падаць заяўку на школьнае навучанне па-беларуску ў Вільні
❗️Для гэтага трэба падаць заяўку ў гімназію імя Скарыны ў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэме svietimas.vilnius.lt. У Літве гэта адзіная адукацыйная ўстанова, дзе школьнае навучанне адбываецца па-беларуску. Пасля гэтага Ініцыятыва беларускіх бацькоў у Вільні просіць паведаміць ім (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeyT_Y2wDABQt-UJ_YcIoJ7Pdp9nXGPwzB_GtLM5j-G8p5xag/viewform), у які клас пададзеная заяўка. Гэта неабходна дзеля таго, каб можна было ацаніць попыт на беларускамоўнае навучанне.
🏫 🎒Сябры Ініцыятывы беларускіх бацькоў у Вільні намагаюцца адкрыць яшчэ адну беларускамоўную школу. Бо адзіная беларускамоўная гімназія перапоўненая. Калі назбіраецца неабходная колькасць дзяцей, то атрымаецца пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам патрэбныя дадатковыя беларускія класы.
🗓 Віленская гімназія імя Ф. Скарыны, адзіная ў Літве агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання, адкрылася ў 1994 годзе.
Васьміног

Беларускамоўны дзіцячы летнік у Грузіі
🏖☀️ 🐳 Культурная прастора “аКсяродак” ладзіць летнік для дзяцей ад 5 да 16 год. Летнік адбудзецца ў 16 па 28 чэрвеня ў пасёлку Урэкі на беразе мора. Асноўныя тэмы летніка: Беларусь унутры і звонку, рэгіёны Беларусі. А таксама краіны, куды цяпер закінула беларусаў. 👍 Мова стасункаў у летніку -- беларуская.
🔥 🎒Арганізатары адзначаюць, што паколькі летнік трапляе на Купалле, то запланаваны невялікі паход і вялікае вогнішча.
💰Па пытаннях аплаты за летнік звяртацца да арганізатараў праз тэлеграм: @aksiarodak
🛏 Колькасць месцаў для летніка абмежаваная.

Расейскія абітурыенты ўпершыню змогуць паступаць у беларускія ВНУ на бюджэт па выніках адзінага дзяржаўнага іспыту
🤦♂️ Уступіла ў сілу пастанова Мінадукацыі аб залічэнні без уступных іспытаў грамадзян Расейскай Федэрацыі. Усяго Беларусь выдзяляе больш за 820 бюджэтных месцаў па 125 спецыяльнасцях. Сярод іх -- пачатковая адукацыя, сацыялогія, геаграфія, турызм і гасціннасць і іншыя. Месцы прадстаўляюцца ў многіх беларускіх ВНУ.
🤷 Больш за ўсё бясплатных месцаў для расійскіх абітурыентаў прадстаўляе Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці “Ветэрынарная медыцына”: ажно 35 бюджэтных месцаў.
Паводле Базавага даследавання Васьмінога, колькасць месцаў па квоце ўрада РФ за кошт бюджэту для беларусаў павялічылася з 73 у 2019 да 1300 у 2023.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне працягнецца да 22 красавіка
Сабралі ўсё, што трэба сёлета для рэгістрацыі на ЦТ.
📌 Заяву на беларускай ці рускай мовах можна падаць анлайн на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
📌 Заяву можна падаць і афлайн у адной з устаноў адукацыі, якія вызначаныя пунктамі рэгістрацыі і правядзення ЦТ.
📌 Пасля неабходна зрабіць аплату праз сістэму “Разлік”. Аплата за адзін прадмет каштуе 4 беларускія рублі.
📌 Пасля гэтага абітурыенту неабходна не пазней за 22 красавіка падысці ў пункт рэгістрацыі і асабіста забраць свой пропуск. Для гэтага трэба прадставіць дакумент (ці ягоную копію) пасведчання асобы.
Цэнтралізаванае тэставанне адбудзецца з 27 траўня па 6 чэрвеня.

Адукатарка, блогерка Паліна размясціла на старонцы @pakrysie ў Інстаграме пост пад назвай “Ці любілі вы беларускую мову ў школе”.
Пост выклікаў вялікую дыскусію на старонцы. Хтосьці напісаў, што ў школе не любіў беларускую мову і літаратуру і настаўніца размаўляла па-руску. Хтосьці адзначыў, што любоў да беларускай мовы ад маці. А хтосьці наадварот, што настаўніца па беларускай мове была найлепшай у свеце.
❓А ці любілі вы беларускую мову ў школе? Дзяліцеся ў каментарах. ✍️
А таксама гартайце нашыя карткі з цытатамі адукатаркі Паліны пра беларускую мову ў школе. 👉

Ва ўмовах вайны ва Украіне з’явіцца першая падземная школа
Падземная школа на 900 чалавек пачне працаваць у Харкаве. Менавіта гэты на гэты горад Расея ўзмацніла бамбардзіроўкі ў апошнія месяцы. 😢
🏫 Падземная школа, прыводзіць словы гарадскога кіраўніка выданне “Українська правда”, узведзеная з захаваннем усіх патрабаванняў бяспекі. Для правядзення ўрокаў маецца 20 кабінетаў.
Падземныя школы плануюць пабудаваць і ў іншых раёнах Харкава. Таксама падобныя навучальныя ўстановы збіраюцца адкрыць і ў Запарожжы.

Поўны відэакурс па гісторыі Беларусі для 6 і 7 класаў
Паглядзець відэаўрокі можна на youtube-канале “Гісторыя Беларусь | Альгерд ужо не той”. Таксама відэаматэрыялы дасяжныя ў аднайменных сацыяльных сетках ў Інстаграме, Фэйсбуку і Tik Tok.
❗️Альгерд ужо ня той — гэта гістарычны канал для школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў. За год на канале з’явілася 60 відэа.
📌 Заняткі для 6 класа ахопліваюць перыяд ад найстаражытнейшых людзей на беларускай зямлі да культуры беларускіх зямель у канцы XIV - XV стагоддзі.
📌 Заняткі для 7 класа ахопліваюць перыяд ад утварэнне ВКЛ да паўстання 1794 года на беларускіх землях і Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Сярод тэм, пра якія можна паглядзець на відэаўроках -- “Княжанне Вітаўта”, “Грунвальдская бітва”, “Вайна з Іванам Жахлівым”, “Магдэбурскае права”, “Крывавы патоп” і іншыя. Кожны відэаўрок займае час ад 7 да 27 хвілін.
Васьміног
#гісторыя #history #адукацыя

"Школьныя замалёўкі"
👍 “Белпошта” выпусціла розныя тэматычныя наклейкі на беларускай мове. Сярод іх -- прысвечаныя школе. Тэматычныя наклейкі называюцца “Школьныя замалёўкi”.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Настаўніца па беларускай мове ў Tik Tok з гумарам распавядае пра цяжкасці, з якімі сутыкаецца падчас працы.
🧐Сярод праблем, якія ў жартаўлівай форме ўздымае блогер пад нікам tina_allen, — неабходнасць працаваць у выходныя па патрабаванні адміністрацыі, вялікая колькасць дакументаў, якія даводзіцца рыхтаваць настаўнікам, кепскі почырк вучняў, вялікая колькасць сшыткаў для праверкі. “Жыццё вачыма маладога настаўніка” -- так пазначаецца ў падзагалоўку блога.
📚Больш за ўсё каментарыяў выклікала сур'ёзнае відэа з шэрагу "крык душы настаўніка" пра сачыненне для дзяцей “Кніга, якая мяне ўразіла”. Пад відэа налічваецца больш за 300 каментарыяў, у якіх карыстальнікі з жалем разважаюць пра тое, што беларускую мову цяпер загналі на самы нізкі ўзровень, беларускія дзеці англійскую мову ведаюць часам лепей за беларускую і што родная мова становіцца як замежная.

10 гадоў таму ў Беларусі ў школах увялі электронныя дзённікі. ✍️ Аднак беларускія школьнікі дагэтуль працягваюць кожны тыдзень перапісваць ад рукі адзін і той жа расклад урокаў. 💰Ды яшчэ і пашыраная версія электроннага дзённіка, як аказалася, з’яўляецца платнай для бацькоў.
📖 Больш за тое, папяровыя дзённікі можна выкарыстоўваць у школах не ўсе, а толькі тыя, якія дазволіць Міністэрства адукацыі.
🤷 Планаў адмяняць папяровыя дзённікі пакуль у Міністэрства няма. Нават наадварот: электронны дзённік не з’яўляецца абавязковым і прымаецца дырэктарам ва ўзгадненні з бацькамі вучняў. А вось папяровы носьбіт -- дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам школьнага працэсу. У адрозненне, напрыклад, у еўрапейскіх краін, дзе ўжо адмовіліся ад папяровых дзённікаў і школьнікам не даводзіцца кожны тыдзень запаўняць ягоныя старонкі.
❓А што думаеце вы? Дзяліцеся ў каментарах.

☀️Паглядзіце, як прыгожа выглядае настаўніца беларускай мовы ў народным строі
Настаўніца па беларускай мове Святлана паходзіць сама з Магілёўшчыны. І сфатаграфавалася яна ў строі са свайго рэгіёна. Ткала і вышывала строй майстрыха з з вёскі Янава Магілёўскай вобласці Кузьменка Соф'я Аврамаўна, якая нарадзілася ў 1904 годзе.
❗️Праект фотасесій сучасных жанчын у старадаўніх строях распачалі калекцыянерка этнічнага і антыкварнага тэкстылю і ювелірных вырабаў @skarodzitsa і фатограф Кацярына Аракчэева. “Неверагодна цікава адлюстраваць, як ажываюць старадаўнія строі, калі апрануць іх на сучасных прыгажунь.” - Напісана на старонках калекцыянеркі і фатографкі ў Інстаграме.
Васьміног
#народныстрой #настаўніца