Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
303 subscribers
593 photos
16 videos
333 links
Download Telegram
☀️Паглядзіце, як прыгожа выглядае настаўніца беларускай мовы ў народным строі

Настаўніца па беларускай мове Святлана паходзіць сама з Магілёўшчыны. І сфатаграфавалася яна ў строі са свайго рэгіёна. Ткала і вышывала строй майстрыха з з вёскі Янава Магілёўскай вобласці Кузьменка Соф'я Аврамаўна, якая нарадзілася ў 1904 годзе.

❗️Праект фотасесій сучасных жанчын у старадаўніх строях распачалі калекцыянерка этнічнага і антыкварнага тэкстылю і ювелірных вырабаў @skarodzitsa і фатограф Кацярына Аракчэева. “Неверагодна цікава адлюстраваць, як ажываюць старадаўнія строі, калі апрануць іх на сучасных прыгажунь.” - Напісана на старонках калекцыянеркі і фатографкі ў Інстаграме.

Васьміног
#народныстрой #настаўніца