Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
295 subscribers
623 photos
17 videos
354 links
Download Telegram
Ліквідацыя дамашніх заданняў у польскіх школах

🧐 Дамашніх заданняў у польскіх школах не будзе. З красавіка ўступаюць новыя прынцыпы, датычныя дамашніх заданняў. Так, у 1-3 класах іх увогуле не будзе. А ў 4-8 класах будуць толькі для ахвотных і без ацэнкі.

Самі настаўнікі ў Польшчы па-рознаму паставіліся да такіх новаўвядзенняў. Так, па выніках апытання, праведзенага парталам Głos Nauczycielski (у апытанні паўдзельнічала 697 чалавек), 43% апытаных мяркуе, што такія змяненні папярэдне неабходна было ўзгадніць з адукацыйным асяродкам. А 30% настаўнікаў кепска паставіліся да адмены дамашніх заданняў, палічыўшы іх несвоечасовымі. 17% наадварот добра ацанілі такія змены ў адукацыйным працэсе.

А як вы лічыце, ці трэба адмяняць дамашнія заданні ў беларускіх школах?

Васьміног
Даследніцкі цэнтр у галіне эканамічных даследаванняў BEROC адкрыў набор у анлайн-Школу па эканоміцы для старшакласнікаў.

Заняткі распачнуцца 14 сакавіка. Удзел у Школе - бясплатны.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў не маладзейшыя за 16 год, якія цікавяцца эканомікай. Заняткі будуць адбывацца два разы на тыдзень па вечарах на платформе ZOOM.

📌 У праграме Школы запланаваныя лекцыі, інтэрактыўныя майстар-класы па эканоміцы і бізнесе. Удзельнікі даведаюцца пра асноўныя макраэканамічныя паказчыкі, інвеставанне, фінансавую бяспеку і крыптавалюты. Арганізатары Школы плануюць асобны блок прысвяціць бізнес-ідэям, бізнес-мадэляванню і стартап-экасістэмам. У праграме таксама -- распрацоўка ідэі стартапа з дапамогай ментараў. Выніковыя праекты ўдзельнікаў будуць прадстаўленыя на фінальным мерапрыемстве з удзелам бізнесу.

❗️Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца не пазней за 15.00 12 сакавіка 2024 года.

Працоўная мова Школы -- руская.

Зарэгістравацца ў Школу можна тут
👍 “Васьміног” правёў навучанне педагогаў і работнікаў адукацыйнай сферы па прасоўванні анлайн-курсаў.

🧐 Для ўдзельнікаў навучання прадугледжаныя 4 групавыя кансультацыі ад продакт-менеджара італьянскай кампаніі WeSchool Яны Андржэеўскай. Дадзеная кампанія стварае адукацыйныя прадукты на еўрапейскім рынку, а таксама развівае ўласную платформу для кіравання навучаннем (LMS).

Падрабязней: https://vasminoh.school/nasta-niki-i-adukatary-vuchylisja-praso-vac-ulasnyja-anlajn-kursy/

Васьміног
Беларускі tik tok для дзяцей

🧐 Васьміног паглядзеў, якія маюцца беларускамоўныя каналы ў сетцы tik tok для дзяцей. Дзяліцеся таксама сваімі падборкамі ў каментарыях.

Тык Ток - сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэаролікаў, які з’явіўся ў 2018 год. З тых часоў папулярнасць Тык Тока расце. Асабліва сэрвіс папулярны сярод маладога пакалення.

Глядзіце нашыя карткі пра некаторыя тэматычныя каналы, дзе беларускамоўны кантэкст скіраваны на школьную аўдыторыю. 👉

❗️Працяг будзе. Сачыце за нашымі абнаўленнямі і дзяліцеся сваімі спасылкамі.

Васьміног
Якія былі праблемы ў беларускай адукацыйнай сферы ў 1935 годзе?

📌 Газета “Рабочий” у 1935 годзе пісала пра непісьменнасць сярод настаўнікаў, якія называюць Якуба Коласа Іосіфам, Максіма Горкага лічаць беларускім пісьменнікам, а раман “Маці” -- пра барацьбу жанчын супраць белапалякаў.

А якія вы бачыце праблемы ў цяперашняй адукацыйнай сферы? Дзяліцеся сваім меркаваннем у каментарыях.

Васьміног
Фота: Беларускі піонэр

#настаўнікі #адукацыя
Бясплатны анлайн-летнік “Палескія рабінзоны і рабінзонкі”

👍🌿 Анлайн-летнік пра Беларусь, беларусаў ды беларусак адбудзецца з 25 па 29 сакавіка. Ладзіць яго каманда валанцёраў. Для ўдзелу запрашаюцца падлеткі 11-15 год, якія жывуць у Беларусі і за мяжой.

Арганізатары абяцаюць, што падчас летніка ўдзельнікі змогуць больш даведацца “пра родную мову, гісторыю, культуру і мастацтва, стварыць уласныя творчыя праекты па тэме беларускіх "супергерояў" і "супергераінь". ❤️

Асноўная мова летніка — беларуская.

📌 Для ўдзелу трэба зарэгістравацца да 20 сакавіка па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeA2GypgARN0ZVt8s6T_NNen9rJy-G7N3bpdNmpdXqTkqoAng/viewform?usp=sharing

Падрабязную інфармацыю і папярэднія летнікі можна паглядзець у інстаграме: https://www.instagram.com/paleskiyarabinzony

Праект рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Васьміног

#Васьміногпадтрымаў
Можна падпісацца на “Палосачку” па-беларуску

👍 Працягваецца падпіска на беларускамоўны нумар “Паласатай газеты”. Дастаўку можна аформіць як у Беларусь, так і па-за яе межы. Таксама можна аформіць дабрачынны падарунак дзіцячым бібліятэкам Беларусі і замовіць выданне па сабекошце.

📌 “Паласатая газета” -- часопіс для дзяцей 6-12 год. На дадзены момант ідзе падпіска ўжо на другі нумар на беларускай мове. Аб’ём выдання -- 28 старонак. На першы нумар збіраюцца рабіць дадатковы тыраж альбо замовіць у пдф-фармаце.

Стваральніца “Паласатай газеты” -- настаўніца пачатковых класаў, педагог-псіхолаг Анна Граноўская.

Заказаць часопіс можна тут:
https://polosochka.by/product-category/chasopis-2/

Васьміног
📆 Шасцідзённы школьны тыдзень увялі 16 гадоў таму пасля дэкрэта №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”. Менавіта пасля гэтага школьны тыдзень стаў складацца з пяці вучэбных дзён і шостага школьнага.

🤔 Лічыцца, што шосты школьны дзень з’яўляецца часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Звычайна ў гэтыя дні ў школах праводзяцца спартыўныя ці выхаваўчыя мерапрыемствы. У каментарыі Мінадукацыі ад 2017 года пазначаецца, што наведванне шостага школьнага дня з’яўляецца для школьнікаў добраахвотным.

🤷 Нягледзячы на гэта напачатку гэтага школьнага году начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай працы Нацыянальнага інстытута адукацыі Мінадукацыі Наталля Катовіч зрабіла заяву, што перад установамі адукацыі пастаўленая задача прыняць дзейныя меры па забеспячэнні стопрацэнтнай занятасці навучэнцаў у шосты школьны дзень.

А што вы думаеце наконт наведвання дзецьмі школы па суботах? Дзяліцеся ў каментарыях.

Васьміног
Праграма Fulbright TEA для беларускіх настаўнікаў і настаўніц, а таксама іншых спецыялістаў у галіне сярэдняй адукацыі.

Калі вы:

📌 з'яўляецеся настаўнікам ці настаўніцай англійскай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых навук, замежнай мовы або грамадскіх навук на ўзроўні сярэдняй школы, ці

📌 маеце досвед педагагічнай працы і займаецеся адукацыяй беларусаў школьнага ўзросту, як у Беларусі, так і ў іншых краінах;

📌 маеце мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;

📌 добра валодаеце вуснай і пісьмовай англійскай мовай;

📌 маеце грамадзянства Беларусі,

❗️то гэтая праграма для вас!

Спасылка на анлайн-анкету і падрабязнасці тут: https://www.belarus.americancouncils.org/fulbright-blr/tea

Васьміног
Настаўнікі ў Радашкавічах пад бел-чырвона-белым сцягам

📷 На фотаздымках -- настаўнікі і вучні прыватнай беларускай школы ў Радашкавічах у Заходняй Беларусі. Фота з прыватнага архіва.

Гартайце нашыя карткі 👉👉👉

📷 На першым фотаздымку — над галовамі вучняў — бел-чырвона-белы сцяг з надпісам "Сілай і працай усё пераможам", герб "Пагоня" і партрэт Францішка Скарыны. 1929 год.

📷 На іншых фота — настаўнікі і вучні ў 1923- 1926 гадах.

Васьміног
#адукацыя #ігісторыя #1929 #школа #Радашкавічы
У Рызе ліквідуюць беларускую школу ў яе 30-годдзе 😢

Рашэнне пра ліквідацыю школу прыняў Камітэт Рыжскай думы па адукацыі, культуры і спорце. Школа дапрацоўвае апошнія месяцы. Напярэдадні новага навучальнага году (31 жніўня) яна будзе ліквідаваная і далучаная да 86-й Рыжскай сярэдняй школы.

Як паведамляе выданне https://bb.lv/, школа №86 і беларуская школа імя Янкі Купалы на дадзены момант знаходзяцца ў адным будынку і маюць аднаго дырэктара. Прычына ліквідацыі школы -- малая колькасць вучняў. З той жа самай прычыны ў Латвіі закрываюцца і іншыя невялікія школы.

❗️Колькасць беларусаў у Латвіі складае 57 319 чалавек. У 2021 годзе 481 беларус атрымаў від на жыхарства ў Латвіі.

📌 Беларуская школа паўстала ў Рызе ў 1994 годзе. Заснавальнікі школы — сябры суполкі “Сьвітанак”. У 2011 годзе ёй было нададзенае імя Янкі Купалы.

Васьміног
У Польшчы стартавала праграма па доступе да спартовай інфраструктуры школ. 🧐 На гэтую праграму выдаткавана ў 1,5 разы болей грошай, чым на ўсю агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі.

🤾🚴‍♀️🤸‍♂️Паводле праграмы "Адкрытая школа", у Польшчы ў суботу і нядзелю ўсе прышкольныя аб’екты мусяць быць адкрытыя і агульна даступныя. Як падкрэсліў міністр спорту РП Славамір Нітрас, пры школах практычна ўсе спартовыя залі, басейны і стадыёны паўсталі пры падтрымцы публічных сродкаў, аднак пасля лекцый і на выходныя гэтыя аб’екты закрытыя. На рэалізацыю праграмы “Адкрытая школа” з дзяржаўнага бюджэту збіраюцца накіраваць 335 млн. злотых (паводле канвертара Мінфін РБ, гэта каля 275 млн. беларускіх рублёў).

💰У Беларусі ў 2024 годзе на агульную сярэднюю адукацыю выдаткавана больш за 160 млн. беларускіх рублёў.

У Беларусі ў налічваецца 2872 установы агульнай сярэдняй адукацыі, дзе навучаецца 1.1 млн. чалавек. У Польшчы ў падставовых школах (з 1 па 8 клас) у 2024 годзе навучаецца 3.1 млн. вучняў.

Васьміног