Urban Hrodna - городская среда Гродно
1.01K subscribers
1.59K photos
19 videos
2 files
579 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
У Гродне зрабілі "экалагічны" прыпынак - "Аўтобусны парк" на пр. Янкі Купалы ў бок універсама "Брэст"

Яго "экалагічнасць" рэалізавалі ў наклееных тэматычных карцінках. Яны мусяць тлумачыць людзям, як захоўваць прыроду: напрыклад, высадзіць лес, здабыць электрычнасць, ачысціць Нёман.

Таксама там змясцілі 4 QR-коды, якія вядуць на сайт Мінспрыроды і да інфармацыі аб экалагічнай сітуацыі ў горадзе, вобласці і краіне.

Заклікі - "Змяні сябе, а не прыроду!", "Чыстый горад - наша заслуга!", "Ад цябе залежыць, якім будзе Гродна!".
🎨 Дызайн распрацавалі студэнты Гуманітарнага каледжу.

💰На стварэнне сацыяльнай вонкавай рэкламы вылучылі 5 тыс. руб.
Сёлета ў Гродне панізяць бардзюры ў 60 месцах

Раварысты таксама просяць раздзяліць палосы для пешаходаў і для іх. Але ў цэнтры горада гэта зрабіць немагчыма, прызнаўся начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Генадзь Бяляўскі
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне зрабілі "экалагічны" прыпынак - "Аўтобусны парк" на пр. Янкі Купалы ў бок універсама "Брэст" Яго "экалагічнасць" рэалізавалі ў наклееных тэматычных карцінках. Яны мусяць тлумачыць людзям, як захоўваць прыроду: напрыклад, высадзіць лес, здабыць электрычнасць…
А якімі яшчэ бываюць "экалагічныя" прыпынкі?

У Эстоніі экалагічныя і энергаэфектыўныя прыпынкі грамадскага транспарту ёсць часткай праграм павышэнні ўстойлівасці гарадской інфраструктуры. На іх выкарыстоўваюць зялёныя дахі і сонечныя панэлі.

Зялёныя дахі☘️
У Таліне пачалі ўсталёўваць прыпынкі з дахамі, пакрытымі раслінамі. Яны дапамагаюць паляпшаць якасць паветра, затрымліваюць вільгаць і зніжаюць тэмпературу вакол прыпынкаў. Гэта спрыяе барацьбе з гарадскімі выспамі цяпла. На гэта скарысталі сродкі інклюзіўнага бюджэту - калі за грошы гораду рэалізуюць ідэі жыхароў Таліна.

Такія "азеляненнныя" прыпынкі таксама шырока выкарыстоўваюць у Нямеччыне, Нідэрландах, Польшчы і іншых краінах. У некаторых гарадах на дахі прыпынкаў садзяць сукуленты, у некаторых - амаль кветнікі. У Польшчы выкарыстоўваюць плюшч для вертыкальнага азелянення сцен прыпынкаў.

Сонечныя панэлі🌞
У межах праграмы мадэрнізацыі гарадскога ландшафту ў Таліне плануюць усталяваць 1200 "разумных прыпынкаў"🫣 на сонечных батарэях. З іх каля 300 ужо гатовыя. Сонечныя панэлі забяспечваюць асвятленне і працу інфармацыйных дысплэяў. Гэта зніжае выдаткі на энергію.

Таксама на прыпынках выкарыстоўваюцца святлодыёдныя (LED) лямпы, якія зніжаюць спажыванне энергіі і паляпшаюць асвятленне, што павышае бяспеку пасажыраў уначы.

#ідэі_для_горада
У Гродне адкрылі новую вуліцу - Воінаў-Інтэрнацыяналістаў

Яна злучае Белуша (каля ДАІ) і мікрараён на Лідскай з боку дамоў-змеек. Гэта другі шлях у мікрараён, акрамя ўласна Лідскай.

📸 ДАІ
Так выглядае ў выніку мост праз Гараднічанку на вул. Рыбацкай і берагі каля яго.

Раней у гэтым месцы часта бачылі зімародкаў: птушкі жылі на берагах Гараднічанкі і лёталі на Нёман карміцца. Падобна, больш не пабачым