Urban Hrodna - городская среда Гродно
987 subscribers
1.5K photos
18 videos
2 files
560 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
На беразе Нёмана блізу цэнтра збудавалі гасцінічны комплекс - у былым будынку аховы чыгункі

Пад комплекс рэканструявалі каменны двухпавярховы дом на Падольнай, 23 (за школай і «ГроднаТоргСервісам», насупраць запраўкі перад чыгуначным мостам).

📖 Дом 1930 г.п., былы будынак ваенізаванай аховы БЧ, якая месцілася там з Другой сусветнай вайны да 2012 г. Будынак прадалі з аўкцыёна ў 2019 г.

🏡 Комплекс складаецца з буцік-гатэля, двух модульных дамоў, кафэ з адкрытай і зашклёнай тэрасамі, шатра, адкрытай прасторы з пасадкавымі месцамі. Адкрыццё абяцаюць неўзабаве.

Месца пазіцыянуюць як зацішны куток на прыродзе ў цэнтры горада і адначасова як пляцоўку для шумнай імпрэзы на 100 чалавек.

📸Было - vgr.by, вынік - riverhall.by
На вялікім фантане ў парку Жылібера мяняюць падсвятленне ⛲️

Зараз ставяць 63 новых свяцільняў:
▪️33 - у цэнтральнай частцы: сіні, зялёны і чырвоны колер;
▪️30 - у сярэдняй і ніжняй частцы: цёплы белы колер.

Дагэтуль там працавалі 37 свяцільняў, апошні раз іх мянялі 17 гадоў таму

Крыніца "Гродна Плюс"
Беларускі кантэнт сабралі разам

Група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ распрацавала папку «Кантэнт 1.0».
Там сабралі шмат цікавых каналаў на самыя розныя тэмы: ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Спадзяемся, што гэта прапанова вас зацікавіць ("экстрыму" сярод прапанаванага няма!)

👉 https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi 👈

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў), звяртайцеся ў "Прышпільныя коміксы" @pryshpilny_bot
Небяспечны паварот на веласцежцы каля Усходняга моста абазначылі і паставілі слупкі

У гэтым месцы веласцежка ідзе пад ухіл, так што можна разагнацца, а далей - рэзкі паварот, на якім з аднаго боку бетонныя апоры, з другога - востры край адбойніка праезнай часткі. У гэтым месцы ўжо былі здарэнні, людзі траўмаваліся і раніліся 😱
Рэканструкцыю моста на Рыбацкай цалкам завяршылі. Яго закрылі яшчэ ў пачатку 2022 г.

Адначасова "добраўпарадкавалі" частку рэчышча Гараднічанкі каля моста🫣

Мост на Фамічова каля школы №3 і Румлёўскага парку пачнуць рэканструяваць з 24 чэрвеня. Яго плануюць цалкам разабраць і збудаваць новы мост. Працы збіраюцца скончыць да 20 студзеня 2025 г.
Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" хоча выдаліць 37 аб'ектаў расліннага свету - звычайна пад гэтым разумеюць дрэвы і кусты 👀

Прычынай называюць іх неналежны стан. Але перад тым, як іх знішчыць, 25 чэрвеня ў 10.00 правядуць грамадскі сход, каб гэта абмеркаваць. Месца - вул. Арджанікідзэ, 18

Адказныя за правядзенне сходу:
▫️інжынер аддзела па тэхнаглядзе за бягучым рамонтам і утрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання АУПП "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка" Дырында А.М., тэл. 39-32-92,
▫️інжынер па ахове навакольнага асяроддзя ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" Пасюк Таццяна Аляксандраўна, тэл. 79-15-51.
Вялікі ўчастак каля Кургана Славы выставілі на аўкцыён - пад будаўніцтва адміністрацыйных, гандлёвых, фінансавых аб'ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання ці медыцыны

Участак размешчаны паміж Курганам Славы і «Мацерыком» на пр. Касманаўтаў.

▪️Плошча - 2,7 га,
▪️пачатковы кошт - 211 749 руб.,
▪️тэрмін арэнды зямлі - 25 гадоў.

❗️Там нельга будаваць нічога вышэй за 12 м.
Пакупніку трэба будзе распрацаваць і зацвердзіць у Мінкульце праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курган Славы", а пасля будаваць з улікам гэтага ж дакумента.

Сярод умоў - максімальна захаваць буйнамерныя дрэвы🌳

🧐Гэты ўчастак прадавалі яшчэ год таму, толькі ўдвая даражэй і на ўдвая большы тэрмін арэнды. А яшчэ годам раней там намагаліся прадаць участак істотна меншы - плошчай 1 га.
У Варшаве штогод ладзяць фестываль пра гарадскую драўляную забудову 🏘

Ён называецца Świdermajer - па назве архітэктурнага стылю, які ўзнік у Польшчы і у якім будавалі драўляныя вілы для сярэдняга класа ў кан. ХІХ - пач. ХХ ст. Яму належаць драўляныя будынкі з багатай разьбой, якія былі асабліва папулярныя ў ваколіцах Варшавы. На рамонт такіх будынкаў зараз вылучаюць грошы з бюджэту горада.

У межах фестывалю ладзяць:
▫️прэзентацыі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі і асаблівасцям стылю Świdermajer;
▫️экскурсіі па раёнах з захаванымі будынкамі ў гэтым стылі, калі ўдзельнікі могуць зайсці на тэрыторыю вілаў (будынкі зараз жылыя), каб бліжэй пазнаёміцца з архітэктурай, унутранымі дворыкамі і нават інтэр’ерам. Жыхары распавядаюць пра свае дамы;
▫️майстар-класы па драўлянай разьбе і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
▫️канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя той эпосе.

Вось бы нам такі фестываль, прысвечаны Настаўніцкай калоніі і Новаму свету🫶 І адпаведнае стаўленне да захаваных яшчэ будынкаў

#ідэі_для_горада

📸 прыклады Świdermajer - commons.wikimedia.org