Urban Hrodna - городская среда Гродно
956 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Гарадскі транспарт у Капенгагене

Транспартная інфраструктура Капенгагена лічыцца адной з самых надзейных, эфектыўных і бяспечных у свеце. Гэта дазваляе зменьшыць аўтамібілізаванасць горада. Аўтобусы курсуюць таксама і па прыгарадах.

Усе аўтобусы адрозніваюцца па колеры і рэжыму руху. Яны дзеляцца на дзённыя (Dagbusser) -  жоўта-чырвоныя A-bus курсуюць па горадзе і яго наваколлях, і жоўта-блакітныя экспрэсы едуць у больш аддаленыя раёны (S-bus) - і начныя (Natbusser). Усе пазначаюцца адпаведна літарамі A, S, N і г.д.

Інтэрвал руху ўдзень — 5-7 хвілін, уначы — 15-20 хвілін. Таксама ёсць жоўтыя партавыя аўтобусы-катары Havnebusser для падарожжаў па каналах.

Білеты можна купіць у аўтаматах, праз мабільны дадатак DOT Tickets, у крамах 7-Eleven, на некаторых маршрутах - у кіроўцаў. Кошт залежыць ад колькасці транспартных зон, куды вам патрэбна. Сталічны рэгіён падзелены на 9 кальцавых зон, абазначаных на картах рознымі колерамі і нумарацыяй. Кошт праезду залежыць ад таго, колькі кальцавых зон перасякае пасажыр, у тым ліку тую, з якой ён стартуе. Білет набываецца як мінімум на 2 зоны. Кошт патрэбнага квітка можна разлічыць з дапамогай адмысловага планіроўшчыка. Ёсць цэлая сістэма квіткоў і праязных.

Карта на дзве зоны каштуе 24 кроны (3,21 еўра) і дзейнічае гадзіну, на 8 зон - 8,03 еўра, на ўсе зоны - 23,03 еўра, дзейнічае 2 гадзіны з часу пакупкі. Праяздны на 24 гадзіны для ўсіх транспартных зон каштуе 21,42 еўра, па адным дарослы можа правозіць бясплатна двое дзяцей да 12 гадоў. Праязны City Pass дае неабмежаваны праезд на ўсім транспарце ў зонах 1-4, уключаючы аэрапорт. Каштуе 10,71 еўра на 24 гадзіны, 20 еўра на 48 гадзін, і так далей да 5 сутак. Дзецям да 16 гадоў — зніжка 50%. Copenhagen Card дае права на неабмежаваную колькасць паездак на асноўных відах транспарту па ўсім Сталічным рэгіёне і наведванне музеяў, зніжкі ў кафэ, дзейнічае 1-5 сутак.

#ідэі_для_горада
У Варшаве штогод ладзяць фестываль пра гарадскую драўляную забудову 🏘

Ён называецца Świdermajer - па назве архітэктурнага стылю, які ўзнік у Польшчы і у якім будавалі драўляныя вілы для сярэдняга класа ў кан. ХІХ - пач. ХХ ст. Яму належаць драўляныя будынкі з багатай разьбой, якія былі асабліва папулярныя ў ваколіцах Варшавы. На рамонт такіх будынкаў зараз вылучаюць грошы з бюджэту горада.

У межах фестывалю ладзяць:
▫️прэзентацыі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі і асаблівасцям стылю Świdermajer;
▫️экскурсіі па раёнах з захаванымі будынкамі ў гэтым стылі, калі ўдзельнікі могуць зайсці на тэрыторыю вілаў (будынкі зараз жылыя), каб бліжэй пазнаёміцца з архітэктурай, унутранымі дворыкамі і нават інтэр’ерам. Жыхары распавядаюць пра свае дамы;
▫️майстар-класы па драўлянай разьбе і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
▫️канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя той эпосе.

Вось бы нам такі фестываль, прысвечаны Настаўніцкай калоніі і Новаму свету🫶 І адпаведнае стаўленне да захаваных яшчэ будынкаў

#ідэі_для_горада

📸 прыклады Świdermajer - commons.wikimedia.org
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне зрабілі "экалагічны" прыпынак - "Аўтобусны парк" на пр. Янкі Купалы ў бок універсама "Брэст" Яго "экалагічнасць" рэалізавалі ў наклееных тэматычных карцінках. Яны мусяць тлумачыць людзям, як захоўваць прыроду: напрыклад, высадзіць лес, здабыць электрычнасць…
А якімі яшчэ бываюць "экалагічныя" прыпынкі?

У Эстоніі экалагічныя і энергаэфектыўныя прыпынкі грамадскага транспарту ёсць часткай праграм павышэнні ўстойлівасці гарадской інфраструктуры. На іх выкарыстоўваюць зялёныя дахі і сонечныя панэлі.

Зялёныя дахі☘️
У Таліне пачалі ўсталёўваць прыпынкі з дахамі, пакрытымі раслінамі. Яны дапамагаюць паляпшаць якасць паветра, затрымліваюць вільгаць і зніжаюць тэмпературу вакол прыпынкаў. Гэта спрыяе барацьбе з гарадскімі выспамі цяпла. На гэта скарысталі сродкі інклюзіўнага бюджэту - калі за грошы гораду рэалізуюць ідэі жыхароў Таліна.

Такія "азеляненнныя" прыпынкі таксама шырока выкарыстоўваюць у Нямеччыне, Нідэрландах, Польшчы і іншых краінах. У некаторых гарадах на дахі прыпынкаў садзяць сукуленты, у некаторых - амаль кветнікі. У Польшчы выкарыстоўваюць плюшч для вертыкальнага азелянення сцен прыпынкаў.

Сонечныя панэлі🌞
У межах праграмы мадэрнізацыі гарадскога ландшафту ў Таліне плануюць усталяваць 1200 "разумных прыпынкаў"🫣 на сонечных батарэях. З іх каля 300 ужо гатовыя. Сонечныя панэлі забяспечваюць асвятленне і працу інфармацыйных дысплэяў. Гэта зніжае выдаткі на энергію.

Таксама на прыпынках выкарыстоўваюцца святлодыёдныя (LED) лямпы, якія зніжаюць спажыванне энергіі і паляпшаюць асвятленне, што павышае бяспеку пасажыраў уначы.

#ідэі_для_горада
Прымусіць ці заахвоціць? Турысты і экалогія горада

Зрабіць турыстыаў экалагічна адказнымі прыдумалі ў Капенгагене. Іх заахвочваюць да экалагічных паводзін праз праграму CopenPay. З 15 ліпеня турысты, якія карыстаюцца роварамі і грамадскім транспартам, змогуць бясплатна наведаць музеі, узяць на пракат байдарку ці паесці ў кавярнях.

▪️Штучны гарналыжны схіл CopenHill: бясплатны спуск, калі турыст прыехаў на ровары або цягніку.
▪️Нацыянальная галерэя Даніі: майстар-класы па стварэнню твораў мастацтва з пластыкавых адкідаў
▪️Музей Карэн Бліксен: бясплатны ўваход за догляд садоў.
▪️Падземная выставачная зала "Цыстэрна": бясплатныя экскурсіі для тых, хто прыйшоў пешшу або на ровары.
▪️Школа серфінгу: бясплатны абед за паўгадзіны прыбірання пляжа.

Праграму рэалізуюць за кошт удзельнікаў, урад не будзе кампенсаваць ім выдаткі. На удзел ужо згадзілася 24 культурныя і забаўляльныя ўстановы. Схема CopenPay прапрацуе да 11 жніўня. У выпадку поспеху яна стане круглагадовай.

У выпадку Гародні схему можна было б распаўсюдзіць для пачатку на гараджан.

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Чырвонаармейскай за аўтавакзалам збудуюць новы гандлёвы цэнтр - з вертыкальным азеляненнем😍 Ён будзе двухпавярховым, трапецыяпадобнай формы (памер у восях 42х24 м): ▫️на 1-м паверсе - нехарчовая крама, ▫️на 2-м паверсе - офісы. Уладкуюць паркоўку на 23…
Вертыкальнае азеляненне + цікавая кантструкцыі вакзала

Новы аўтавакзал у Любліне (Польша) Dworzec Metropolitalny пачалі будаваць у пачатку 2021 г. і завяршылі восенню 2023 г. З часам ён мусіць цалкам замяніць стары аўтавакзал, які працаваў з 1970-х.

Вакзал праектавалі як «будынак у будынку» — два кубікі, акружаныя шклянымі сценамі з нізкім каэфіцыентам цеплааддачы. Адна са сцен станцыі цалкам пакрыта раслінамі.

Дахі, якія выходзяць далёка за межы абрысаў кубоў, абапіраюцца на слупы, якія нагадваюць заплеценыя ствалы дрэў. Паміж імі - платформы, далей яшчэ тры шэрагі крытых платформ для прыбыцця і адбыцця аўтобусаў.

Плошча станцыі разам з дахам і падземным паверхам - 18 тыс. кв. м. На падземным паверсе месціцца паркоўка. Разам з зонамі манеўравання платформы даюць плошчу 19 тыс. кв. м.

🏆 Праект атрымаў узнагароду Green Building Awards 2022 у конкурсе PLGBC у катэгорыі «Найлепшы экалагічны праект», у 2019 годзе праект увайшоў у шорт-ліст прэміі "World Building of The Year" ў намінацыі "Інфраструктура" ў рамках Сусветнага фестывалю архітэктуры.

#ідэі_для_горада
У Стакгольме збудавалі дзіцячую пляцоўку ў стылі функцыяналізму

Канцэпцыя пляцоўкі - "Маленькі горад". Яе абралі ў ходзе дыялогу з жыхарамі🤗

На пляцоўцы ёсць домікі, будаўнічы кран, трамвай, горка, пясочніца і пляцоўка для лазання.

Дызайн пляцоўкі зроблены ў стылі функцыяналізму, натхнёны Стакгольмскай выставай 1930 г. і навакольнымі дамамі.

Пляцоўку адкрылі сёлета ў чэрвені. Восенню 2024 г. завершаць яе "зялёную частку" - пляцоўкі з кустамі і скульптурамі жывёл для гульняў. Высадзяць дрэвы, якія будуць ствараць цень у спёку.

📸Facebook.com/bodalsskolaF9

#ідэі_для_горада
Цікавыя ідэі для прыпынкаў у свеце🚏🚌

У шведскім горадзе Умео ёсць інтэрактыўны прыпынак "Station of Being" ("Станцыя быцця") ад архітэктурнай студыі Rombout Frieling Lab і Шведскага даследчага інстытута. Яго прыдумалі для выкарыстання ў Арктычным рэгіёне.

Святло і гук на ім сігналізуюць пра набліжэнне аўтобуса - каб людзі маглі расслабіцца, а не ўвесь час пільнаваць прыбыццё. Розныя гукі і рознае святлодыёднае асвятленне паказваюць пункт прызначэння аўтобуса. Напрыклад, шкляныя гукі сведчаць, што аўтобус ідзе на знакаміты шклозавод.

Замест лавачкі там капсулы для стаяння, на якія можна абапірацца. Так зрабілі, бо даследаванні паказалі, што ў халодных і снежных умовах людзі часта аддаюць перавагу стаяць ці нахіляцца, а не сядзець у чаканні аўтобуса .

Капсулы зробленыя з мясцовай драўніны, абараняюць ад ветру і забяспечваюць прыватнасць. Іх можна паварочваць у розныя бакі.

Пасля адкрыцця прыпынак зазнаў вялікую цікаўнасць.

📸dezeen.com

#ідэі_для_горада
Карысная некарысная плошча

Архітэктура тыповых гандлёвых цэнтраў у нас не надта цікавая. Самі каробкі займаюць вялікую плошчу зямлі, і на гэта ёсць прычыны:
▫️плоскія будынкі ў 2-3 паверхі зручней для пакупнікоў,
▫️крамам зручней рабіць загрузкутаварам,
▫️так танней будаваць.

Мінусы такой пабудовы:
▫️неэфектыўнае выкарыстанне гарадской зямлі,
▫️вялікая плошча даху, якая награецца ў спёку,
▫️цяжэй рэалізаваць цікавыя дызайнерскія рашэнні, зніжэнне архітэктурнай разнастайнасці,
▫️кепска інтэгруюцца ў гарадскую архітэктуру.

Рашэннем можа быць больш эфектыўнае выкарыстанне тых самых "лішніх" плошчаў 🧐

Так, на адным з гандлёвых цэнтраў Любліна уладкавалі зоны для адпачынку, даступныя ўсім гараджанам, дзіцячую і спартовую пляцоўкі, частку засеялі травой для зніжэння цеплавой нагрузкі, паставілі вуллі для пчол (навошт так робяць, мы пісалі тут https://t.me/urbanhrodna/1843), а на самым верхнім узроўні разбілі парк з хмызамі, шматгадовымі раслінамі, сцежкамі, лавачкамі і асвятленнем.

#ідэі_для_горада
CopenHill - гэта рэкрэацыйны парк на заводзе па перапрацоўцы смецця. Гучыць дзіўнавата?

Парк адкрылі ў 2019 г. у Капенгагене (Данія) на заводзе Amager Bakke (2017 г.) у межах праграмы па скарачэнні выкідаў і пераходзе да больш устойлівага ладу жыцця.

🏭Завод штогод перапрацоўвае каля 440 000 тон смецця ў электраэнергію і цяпло для блізу 150 000 дамоў!

На CopenHill - на даху завода - размешчана:
▫️гарналыжная траса даўжынёй 400 м, якая працуе круглы год;
▫️трасы для пешых паходаў і для бегу;
▫️скаладром - мае вышыню 85 м і з'яўляецца самым высокім у свеце;
▫️там праходзяць культурныя імпрэзы, канцэрты.

Завод з'яўляецца адным з самых эфектыўных у свеце па перапрацоўцы смецця і зніжэнні выкідаў CO2. Спецыяльная сістэма дапамагае адсочваць і фільтраваць шкодныя рэчывы, што зніжае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

Праект распрацавала архітэктурная кампанія BIG (Bjarke Ingels Group). Дызайн будынка падкрэслівае злучэнне экалагічных і сацыяльных функцый, што робіць яго адным з сімвалаў сучаснай сталічнай архітэктуры.

📸 VisitCopenhagen, wikimedia

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Вынікі змены клімату - нязвыклая для нашых шырот спёка і залпавыя залевы Гарады мусяць адаптавацца да іх. Так, у Таліне, як і ў Гродне, ліўнёўкі і каналізацыя не спраўляюцца з залевамі, адбываюцца аварыйныя скіды неачышчанай вады ў мора. Даследванні паказалі…
Як можна ратаваць горад ад затапленя ў час залеваў? 👀

Адзін са спосабаў - мець месцы, дзе збіраецца вада. Rabalder Parken у Роскілле, Данія, — гэта парк, які спалучае рэкрэацыйныя функцыі і сістэму кіравання дажджавымі водамі. Ён уключае ўсе звычайныя элементы адпачынку - спартыўныя аб'екты, роварныя і бегавыя сцежкі, пляцоўкі для барбекю і сцэну для мерапрыемстваў.

Асноўная адметнасць — вялікі бетонны скейт-парк. Яго другая функцыя - басейн для збору дажджавой вады. Аб'ём - да 23 тыс. кубаметраў (каля 10 алімпійскіх басейнаў). Гэта дапамагае прадухіліць затапленне ваколіцы 🐳

Rabalder Parken размешчаны на месцы былой фабрыкі і ёсць часткай шырокай праграмы па рэнавацыі былой прамзоны ў сучасны і крэатыўны гарадскі раён. Парк адкрылі ў 2012 г.

📸loa-fonden.dk

#ідэі_для_горада
У 2022 г. Капенгаген прызналі найбольш вела-прыязнай сталіцай у свеце. Як ім гэта ўдалося? 🚴

Гэтае званне горад атрымліваў некалькі разоў з 2015 г.

▪️37% усіх паездак на працу і вучобу жыхары здзяйсняюць на ровары!
▪️Амаль на ўсіх буйных дарогах Капенгагена паабапал вуліцы ёсць роварныя сцежкі, аддзеленыя бардзюрамі. Агульная працягласць веласцежак у муніцыпалітэце Капенгагена складае 546 км.
▪️У жыхароў Капенгагена больш чым 745 тыс. ровараў - у 5 разоў больш, чым аўтамабіляў. 70% датчан маюць веласіпеды, кожная чацвёртая сям'я з 2 дзецьмі ў Капенгагене мае грузавы ровар.
▪️У 2022 годзе Капенгаген інвеставаў 10 млн еўра ў веласіпедную інфраструктуру. Пры гэтым палічылі, што веласпорт прыносіць грамадству 6,3 млн. еўра ў дзень і 2,3 млрд. еўра ў год.

Капенгаген развівае веласіпедную інфраструктуру праз функцыянальныя і крэатыўныя архітэктурныя рашэнні. Гарадское планаванне ўлічвае велапаркоўкі. Веласіпедныя масты (без машын!) звязваюць раёны горада і адкрываюць прыгожыя віды на гавані, спрыяючы штодзённым паездкам на ровары. Вынікі - лепшая экалогія і здаравейшае грамадства 💚 Аўтамабілізаванай Гародні ёсць, чаму павучыцца

Крыніца: WonderfulCopenhagen
📸 Martin Heiberg

#ідэі_для_горада
Як ратаваць гарадскія дрэвы?🌳🍂

Лісце гарадскіх каштанаў псуе каштанавая моль

Адзін з нескладаных спосабаў яе вынішчыць - збіраць апалае каштанавае лісце, у якім яна зімуе.

Так, у Беластоку (Польшча) нават запрашаюць да гэтага гараджан на валанцёрскай аснове. У гарадской адміністрацыі будуць бясплатна выдаваць усім ахвочым ахоўныя рукавіцы і папяровыя мяхі, каб людзі маглі збіраць лісце і так дапамагчы ратаваць гарадскія дрэвы💚 Акцыя працягнецца да 14 лістапада.

#ідэі_для_горада
Woonerf (гал. "вуліца для жыцця") — вулічная прастора, якая дае прыярытэт пешаходам і веласіпедыстам, з мінімальным трафікам аўтамабіляў

Мэта такога ўладкавання — зрабіць вуліцы больш бяспечнымі і зручнымі для жыхароў, а таксама павысіць якасць жыцця ў горадзе за кошт стварэння зялёных зон і прастор для адпачынку.

У блізкім Беластоку першы woonerf хочуць зрабіць на вуліцы Святога Роха - недалёка ад вакзала. Праект прадугледжвае рэканструкцыю 460 м вуліцы з вялікай колькасцю зялёных зон і пешаходных прастор. Дадаткова ў рамках праекта ў раёне гэтай вуліцы плануюць пабудаваць новую вуліцу даўжынёй каля 360 м, каб паляпшыць камунікацыю ў гэтым раёне. Але для рэалізацыі задумы пакуль не хапае грошай - адзіная прапанова ад падрадчыка перавышае бюджэт, які горад быў гатовы вылучыць на гэты праект.

Такія прасторы ў свеце пачалі з'яўляцца блізу 50 гадоў таму. Праекты паспяхова рэалізаваныя, напрыклад, у Ротэрдаме і Капенгагене, дзе woonerf зрабілі гарадскія раёны больш камфортнымі і бяспечнымі для жыхароў.

🫶Вуліца, спраектаваная так, не стварае падзелу паміж транспартнымі сродкамі і людзьмі. Таму яе называюць "агульнай прасторай", адкрытай для аўтамабіляў, але таксама прызначанай для прыязнага і гасціннага асяроддзя для пешаходаў.

🌿Для такіх вуліц характэрны адмысловы дызайн, абмежавальнікі для аўто, месцы для сядзення, шмат зелені і адмысловае ўладкаванне ходніка, каб вада магла праходзіць да каранёў дрэў і не застойвацца.

👀У Гродне такімі вуліцамі маглі б стаць Замкавая, Ажэшкі і Гараднічанская і іншыя.

📸citygreen.com

#ідэі_для_горада
Упсала — горад з самым чыстым паветрам у Еўропе 🌍

Упсала (Швецыя) заняля першае месца па якасці паветра ў штогадовым рэйтынгу ад Еўрапейскага агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя. Зафіксаваны ўзровень дробных часціц PM2.5 у паветры ўсяго 3,5 мкг/м³ — адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе.

Як гэтага дасягнулі?
▪️Забарона шыпаваных шын на частцы галоўных вуліц.
▪️Зона з абмежаваннем хуткасці 30 км/г у цэнтры.
▪️Экалагічныя зоны для цяжкіх транспартных сродкаў.
▪️Павелічэнне выкарыстання ўстойлівых відаў транспарту, такіх як веласіпеды.
▪️Прыярытэт для грамадскага транспарту на святлафорах.

Рэкамендаваны Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўзровень цвёрдых часціц PM2.5 — 5 мкг/м³ паветра. Усяго 13 еўрапейскіх гарадоў паказалі сярэднія канцэнтрацыі тонкіх часціц, меньшыя за гэтую лічбу. Сярод іх — сталіцы Рыейк'явік, Талін, Стакгольм і Хельсінкі.

🔍У паветры Гародні сярэднегадавы ўзровень утрымання цвёрдых часціц класу PM10 у 2023 г. склаў 7 мкг/м³ - паводле Белстат. Гэта ў разы менш за паказчыкі ў любым іншым абласным цэнтры Беларусі (напрыклад, у Гомелі гэта 44 мкг/м³, пры тым, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя такога пылу — 40 мкг/м³).
Паказнік PM2.5 вядомы для Мінска - 14 мкг/м³, сярэднегадавы па краіне - 15, па Гродне звестак няма. У 2019 г. сярэдні ўзровень дробных часціц PM2.5 у паветры складаў 12,6 мкг/м³.

🧐 Часціцы класу РМ10 — гэта пыл і рэчывы дыяметрам ад 10 мікрон і менш.
🧐 Часціцы класу РМ2,5 — гэта тонкадысперсныя часціцы і пыл ад 2,5 мікрон і менш. Яны больш шкодныя, бо могуць трапляць глыбока ў лёгкія.

#ідэі_для_горада
Parki kiszenkowe (кішэнкавыя паркі) у Польшчы — гэта невялікія зялёныя зоны ад 400 да больш за 2000 кв. м, размешчаныя ў шчыльна заселеных гарадскіх раёнах

Часцей іх робяць на месцах, якія раней былі занядбаныя ці мала выкарыстоўваліся. Гэтыя паркі служаць:
🌿 для паляпшэння экалагічнай сітуацыі,
🌿як прастора для сацыяльных узаемадзеянняў,
🌿для павышэння якасці жыцця жыхароў,
🌿для экалагічнай стабільнасці за кошт збору дажджавых водаў,
🌿для падтрымання біяразнастайнасці, пчол і іншых апыляльнікаў, птушак.

У іх ёсць сцежкі для пешаходаў, лаўкі і велапаркоўкі. Расліны ў парках падбіраюцца так, каб заставаліся прывабнымі на працягу ўсяго года і спрыялі павышэнню біяразнастайнасці​.

Ідэя parki kiszenkowe найбольш актыўна развіваецца ў Варшаве і Кракаве - у апошнім, напрыклад, старая забудова проста не дазваляе планаваць новыя вялікія паркі.

💰Стварэнне кішэнкавых паркаў фінансуецца з гарадскіх бюджэтаў, часта ў межах грамадзянскіх бюджэтаў. Жыхары могуць актыўна ўдзельнічаць у выбары месцаў і праектаў.

🧮 Азелянённасць Гародні пакуль - 41,8%. Гэта больш за нарматыў 40% для гарадоў, але самы малы паказнік сярод абласных цэнтраў. Ідэя кішэнкавых паркаў была б тут вельмі дарэчнай.

📸culturalheritageinaction.eu

#ідэі_для_горада
Трава на даху: як зялёныя дахі паляпшаюць экалогію і зніжаюць тэмпературу гарадоў? 🌿

Расліны на даху будынку - садзяць. Вось для чаго:
▪️яны дапамагаюць ствараць мікраклімат;
▪️паглынаюць вуглякіслы газ і пыл - паляпшаюць якасць паветра;
▪️зніжаецца ўзровень шуму;
▪️паглынаюць вялікую колькасць дажджавой вады, лішняя - адводзіцца, так зніжаюць рызыку паводак;
▪️у халодны час змяншаюцца выдаткі на абагрэў;
▪️зніжаюць патрэбу ў астуджэнні будынкаў у летнія месяцы - дахі менш награваюцца і змянішаецца "востраў гарачыні" ў горадзе.

🐝 Такія дахі дапамагаюць захаванню біяразнастайнасці - ствараюць месца для раслін і жывёл у гарадах 🐦‍⬛️

Як робяць зялёныя дахі?

Структура зялёнага даху звычайна складаецца з некалькіх слаёў:
▪️Гідраізаляцыйны слой – для абароны будынка ад пранікнення вады.
▪️Сістэма дрэнажу – для адводу лішку вады.
▪️Фільтруючы слой – каб прадухіляць забруджванне ніжніх слаёў.
▪️Слой субстрату – глеба або спецыяльныя сумесі для раслін.
▪️Раслінны слой – звычайна выкарыстоўваюцца непатрабавальныя да ўмоў расліны - мохі, травы і сукуленты.

👁 Напрыклыд, у Мальмё (Швецыя) з пачатку 2000-х гг. зялёныя дахі сталі часткай новага ўрбаністычнага планавання.

👁 Праект Økern Portal у Осло (Нарвегія) ўключае адзін з найбуйнейшых зялёных дахаў у Нарвегіі, дзе растуць месцоавыя расліны.

👁 У 2010 г. Капенгаген (Данія) увёў палітыку, якая патрабуе, каб на новых будынках з плоскімі дахамі (ці дахамі са схілам менш за 30 градусаў) былі ўсталяваныя зялёныя дахі. Гэтая мера была часткай стратэгіі горада па ўстойлівым развіцці і барацьбе з кліматычнымі зменамі.

На 📸 - Стакгольм (Швецыя), greenroof.se

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Як Осла змагло стала самай зялёнай сталіцай Еўропы з 72% зялёных зон? 🌿

Прыродныя рэсурсы: Горад атачаюць лясы і ўзгоркі, а праз яго працякае рака — прыродныя элементы, што сталі асновай экалагічнага развіцця горада.

Мясцовыя законы і экалагічны транспарт: у цэнтры горада амаль няма аўтамабіляў, а грамадскі транспарт працуе на электрычнасці і біятопліве. Гэта зніжае забруджванне і дае больш месцаў для азелянення.

Даступнасць зялёных зон: мэтай было, каб 95% жыхароў Осла мели зялёныя зоны ў межах 300 м ад дома, што дазваляе жыхарам мець лёгкі доступ да прыроды і паляпшае якасць паветра.

Пастаяннае пашырэнне зялёных тэрыторый: у межах горада растуць каля мільёна дрэў, а новыя зялёныя зоны ствараюцца штогод. Горад актыўна падтрымлівае і зялёныя дахі, каб узмацніць экалагічны баланс.

🗺 Гэтыя намаганні робяць Осла не толькі экалагічна чыстым горадам, але і сапраўднай сталіцай устойлівасці. Магчыма, Гродна можа ўзяць прыклад? 🌱

#ідэі_для_горада
Дыяганальны пешаходны пераход (X-падобны, пераход Барнса (Barnes Dance)) - што гэта і навошта? 🫣

Гэта адзін з тыпаў наземнага пешаходнага пераходу, калі часова спыняецца ўвесь аўтамабільны трафік на скрыжаванні і ўсе пешаходы адначасова могуць пераходзіць скрыжаванне ва ўсіх кірунках - у тым ліку па дыяганалі.

🤝 Гэта павышае бяспеку і зручнасць для пешаходаў, паскарае час пераходу на патрэбны бок вуліцы, зніжае колькасць канфліктаў з транспартам.

Яны апраўдалі сябе на скрыжаваннях з высокай інтэнсіўнасцю пешаходнага руху і ў месцах, дзе пешаходы часта пераходзяць дарогу па дыяганалі, нават калі гэта не дазволена звычайнай арганізацыяй руху.

Дзе і калі эфектыўныя дыяганальныя пераходы?

▪️Цэнтры мегаполісаў і гарадоў, дзе інтэнсіўнасць пешаходнага трафіку высокая, — паляпшаюць хуткасць руху пешаходаў.
▪️Турыстычныя зоны, дзе людзі часта не ведаюць мясцовых правілаў, — забяспечваюць зручны і бяспечны рух.
▪️Раёны з гандлёвымі і офіснымі будынкамі, дзе патокі людзей рухаюцца ў розных кірунках, — зніжаюць затрымкі і рызыку канфліктаў з транспартам.

Такія пераходы шырока выкарыстоўваюць у ЗША, Аўстраліі, Японіі, у Еўропе сустракаюцца радзей.

У 2020 г. адзіны ў Беларусі такі пераход зрабілі ў Гомелі на Т-падобным скрыжаванні вул. Савецкай з вул. Камунараў і Ланге. Але у красавіку 2024 г. арганізацыю руху на пл. Леніна змянілі і дыяганальны пераход дэмантавалі.

🤔Ці былі б карысныя такія пераходы ў турыстычнай Гародні - і на якіх скрыжаваннях?

📸 дыяганальныя пераходы ў Гомелі (Беларусь), у Каўнасе (Літва)

#ідэі_для_горада