Urban Hrodna - городская среда Гродно
991 subscribers
1.72K photos
22 videos
2 files
625 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, калі хочам захаваць Гродна? На адным з грамадскіх абмеркаванняў справаздачы па АУНА сапраўды ўзгаднілі знос гістарычных казарм на Шчорса - але ніхто не заўважыў. Як так магло адбыцца 👉 https://telegra.ph/Pyac…
Другую казарму XIX ст. на Шчорса знеслі

Не дапамаглі ні звароты,ні абурэнні.

Так знікае гарадзенская спадчына😢 Усім, хто дае дазвол на знос і будаўніцтва "па матывах", варта памятаць: нішчыцца Гародня, якая складалася цягам стагоддзяў, якая належыць гараджанам і вабіць турыстаў. Іншай спадчыны ў вас не будзе.

📸 NewGrodno.by
Каля пляжа на Юбілейным возеры паставілі ліхтар на ветрагенератары і сонечнай батарэі😍

На пляжы сёлета можна арандаваць шэзлонгі і парасоны

📸 newgrodno.by
Прымусіць ці заахвоціць? Турысты і экалогія горада

Зрабіць турыстыаў экалагічна адказнымі прыдумалі ў Капенгагене. Іх заахвочваюць да экалагічных паводзін праз праграму CopenPay. З 15 ліпеня турысты, якія карыстаюцца роварамі і грамадскім транспартам, змогуць бясплатна наведаць музеі, узяць на пракат байдарку ці паесці ў кавярнях.

▪️Штучны гарналыжны схіл CopenHill: бясплатны спуск, калі турыст прыехаў на ровары або цягніку.
▪️Нацыянальная галерэя Даніі: майстар-класы па стварэнню твораў мастацтва з пластыкавых адкідаў
▪️Музей Карэн Бліксен: бясплатны ўваход за догляд садоў.
▪️Падземная выставачная зала "Цыстэрна": бясплатныя экскурсіі для тых, хто прыйшоў пешшу або на ровары.
▪️Школа серфінгу: бясплатны абед за паўгадзіны прыбірання пляжа.

Праграму рэалізуюць за кошт удзельнікаў, урад не будзе кампенсаваць ім выдаткі. На удзел ужо згадзілася 24 культурныя і забаўляльныя ўстановы. Схема CopenPay прапрацуе да 11 жніўня. У выпадку поспеху яна стане круглагадовай.

У выпадку Гародні схему можна было б распаўсюдзіць для пачатку на гараджан.

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
За аўтавакзалам хочуць збудаваць новы будынак грамадскага прызначэння - гандлёвы, офісны цэнтр ці падобнае Участак для будаўніцтва размешчаны ў раёне дома па вул. Чырвонаармейская, 33 - на пустыры паміж прыватным сектарам і паркоўкай для рэйсавага транспарту…
На Чырвонаармейскай за аўтавакзалам збудуюць новы гандлёвы цэнтр - з вертыкальным азеляненнем😍

Ён будзе двухпавярховым, трапецыяпадобнай формы (памер у восях 42х24 м):
▫️на 1-м паверсе - нехарчовая крама,
▫️на 2-м паверсе - офісы.

Уладкуюць паркоўку на 23 месцы паміж ГЦ і вакзалам, на 8 месцаў - з боку вул. Чырвонаармейскай.

🌿На фасадзе будынка плануюць вертыкальнае азеляненне - дэкаратыўнай фасоллю і дэкаратыўным плюшчом. Яго плошча складзе 255 кв.м, плошча традыцыйнага азелянення - яшчэ столькі ж. Таксама на фасадзе будзе акцэнтнае дыёднае асвятленне.

Плошча надзела - 0,2043 га, агульная плошча будынка - 1975 кв.м. Вышыня будынка - 9,4 м.

✍️Грамадскае абмеркаванне пройдзе з 17 па 31 ліпеня. Заўвагі (пісьмова, электронна з пазн. "грамадскае абмеркаванне") прымаюць:
▫️Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна. E-mail: gorisp@gorod.grodno.by);
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. А.Тызенгаўза, 3, 230023, г. Гродна. E-mail: arhitektura@gorod.grodno.by).
▫️Пісьмова ў часопіс уліку наведвальнікаў экспазіцыі аб'екта грамадскага абмеркавання.

👁Паглядзець праект можна з 17 па 31 ліпеня (8:00-13:00, 14:00-17:00, пн-пт) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры.

👥Прэзентацыя праекта: 25 ліпеня, 15.00 (упраўленне архітэктуры, 1 пав., каб.1).

Праектыроўшчык: ТАА «АктивДан».
Замоўца: ТАА «РиэлтСтройИнвест».
На Магістральнай пабудуюць храмавы комплекс з домам для дапамогі бяздомным

Храм збудуюць паміж новым ЖК «Мір», прадпрыемствам «ГроднаАблГаз» і бізнес-цэнтрам

Храм запланаваны аднапавярховы, у руска-візантыйскім стылі.
▫️Вышыня храма з купалам - 19,5 м;
▫️агульная плошча - 435,64 кв. м;
▫️будзе складацца з алтара, памяшкання для малітвы з барабанам і купалам, бабінца і званіцы;
▫️на тэрыторыі комплекса - паркоўка для святароў на 4 месцы, за плотам - паркоўка для наведвальнікаў на 8 і на 12 месцаў.

Дадатковыя пабудовы комплекса:
▪️парафіяльны дом (у ім - трапезная, кухня, канферэнц-зала, мастацкія майстэрні, санвузлы). Вышыня — 6,6 м, плошча — 212 кв. м.
▪️будынак для дапамогі бяздомным: памяшканне для часовага знаходжання, кухня, санвузлы, міні-кацельня. Вышыня — 6,3 м, плошча — 92 кв. м;
▪️перад храмам - капліца для асвячэння вады.

Храм разлічваюць на 290 чалавек.

✍️Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 17 па 31 ліпеня. Заўвагі (пісьмова, у электроннай форме) прымаюць:
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна. E-mail: gorisp@gorod.grodno.by);
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. А.Тызенгаўза, 3, 230023, г. Гродна. E-mail: arhitektura@gorod.grodno.by).
▫️Пісьмова ў часопіс уліку наведвальнікаў экспазіцыі аб'екта грамадскага абмеркавання.

👁Паглядзець праект можна з 17 па 31 ліпеня (8:00-13:00, 14:00-17:00, пн-пт) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры.
👥Прэзентацыя праекта: 24 ліпеня, 15.00 (упраўленне архітэктуры, 1 пав., каб.1).