Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Ужо нават цяжка прыгадаць, у якім годзе пісалі зварот наконт пачварнай рэкламы на гістарычным будынку па вуліцы Гараўца, 12 у Віцебску (мо нават недзе ў 2019).

І вось што з гэта атрымалася. На фота 2018 і 2021 гады (апошнія фота з аўталюстэркаў Яндэкса, будзем удзячныя за больш яксныя сучасныя здымкі).

Спачатку знкілі ўсе старыя боксы і налепкі з бакавога фасада, у тым ліку з сандрыкаў-перамычак; замест іх - вывескі, складзеныя з асобных літар, як то рэкамендуе заканадаўства, у межах міжпаверхавага пояса. А пасля прыбралі і ўбогія вертыкальныя канструкцыі з кутняй часткі, якія ператваралі будынак у нейкую фавелу. Застаецца, вядома, пытанне з законнасцю шкляной прыбудовы ў цэлым і яе візуальным афармленнем у прыватнасці, але гэта трохі іншая і больш складаная гісторыя.

Дробязь, а прыемна. ☺️

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#Віцебск #рэклама
Сумавалі па залатых цыбулінах на храмах? Тады мы ідзем да вас!

У час узгодненых Міністэрствам культуры работ на фасадах і у інтэр'ерах Успенскай царквы ў в. Сялец Бярозаўскага раёна, уласнік вырашыў пазалаціць за адно крыццё шатровага даху і купалы-цыбуліны. Апошняе, як можна здагадацца, ніхто не ўзгадняў. Уласнік будзе прыцягнуты да адказнасці, абяцае райвыканкам у сваім адказе.

#Сялец #цэрквы #антырэстаўрацыя
Артыкул Юрыя Кішыка пра грамадскі цэнтр Гродна і Савецкую плошчу ў прыватнасці.

«Хорошо, что площадка для будущего театра была подобрана еще в 1967 год ... Тем не менее в период расцвета «охранительства» ревнивые борцы за архитектурное наследие предлагали воссоздать на этом месте… костел базилиан.» [во паскуды, хацелі помнік аднавіць — не дамо!]

«А не следует ли действительно насытить центр Гродно общественными зданиями, используя для этого выделенное в 1940-х обширное открытое пространство [маецца на ўвазе тэрыторыя плошчы, зашчышаная ад ратушы, Фары і палаца Радзівілаў] как территориальный резерв? Множество разумных ответов на эти вопросы дал бы проведенный конкурс на пространственную организацию центра Гродно. В его отсутствие целесообразно рассмотреть (по традиции как инициативное предложение) один из вариантов эскиза преобразования Советской площади: возможно, он послужит своеобразным импульсом для последующих проектных поисков.»


Прапанова аўтара на апошняй выяве. Нават не ведаю што тут крытыкаваць, бо гэта не адпавядае нічому з сусветнай практыкі: нехарактэрная для гістарычнага цэнтра планіроўка, закрыццё відавых кропак, ігнараванне магчымасці аднаўлення ў далейшым найбольш значных страчаных культурных каштоўнасцей. Як па мне, дык для выкладчыка кампазіцыі нацыянальнага ўніверсітэта - ну такое. Хіба што ідэя была раздражніць праектантаў на стварэнне сваіх канцэпцый. А можа для мне, «орхранителю», гэта ўсё інтэлектуальна недасяжна...

#Гродна #горадабудаўніцтва

http://bsa.by/news/BUA/zametki-iz-obschestvennogo-tsentra-goroda
Цяпер пагаворым пра смешнае. Карыстальнікі Публічнай кадастравай карты (map.nca.by) маглі заўважыць пры заходзе на сайт з'яўленне плашкі з наступным тэкстам:

«Внимание! Внимание! Внимание!

Национальное кадастровое агентство объявляет сбор информации о памятниках архитектуры Беларуси для публикации на ПКК. Предлагаем внести вклад в развитие карты!
nca.by/press/vazhno/sdelay-svoy-vklad-v-razvitie-publichnoy-kadastrovoy-karty_-sbor-informatsii-o-pamyatnikakh-arkhitekt/»

Сказаць, што нам даслалі гэтую спасылку некалькі разоў - нічога не сказаць. А смешнае тут вось што:

З мінулага года распачаў сваю працу Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, які змяшчае інфармацыю пра кожную гісторыка-культурную каштоўнасць, у тым ліку шыфр, назву, матчынны аб'ект, фотаздымкі розных перыядаў, тып і катэгорыю каштоўнасці, часам — гістарычную даведку, архітэктурнае апісанне, каардынаты. То бок усё тое, што спрабуе сабраць Нацыянальнае кадастравае агенцтва.

Паважаныя дзяржаўныя ўстановы, скааперуйцеся неяк разам і стварыце агульнымі высілкамі карысны кантэнт, а не распыляйце сілы і сродкі з нашых падаткаў на дубляванне працы.

Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь створаны на падставе Кодэкса аб культуры, у наш час яго напаўненнем займаецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі (не пытайце чаму). Хочацца адзначыць, што напаўненне Банка пакуль не поўнай меры адпавядае патрабаванням Кодэкса: не пазначаны ўласнікі, якія падпісалі ахоўныя абавязацельствы, няма спасылак на праекты зон аховы, няма звестак пра распрацаваную навукова-праектную дакументацыю і пра прызначаных навуковых кіраўнікоў, чамусьці масава пазнікалі гістарычныя даведкі, якія яшчэ можна было бачыць летась. 💁🏼‍♂️

#Ахова
Наша старая публікацыя пра нянавісць да Палаца Рэспублікі, у якой можа пабачыць яшчэ адзін канцэпт рэканструкцыі ад Юрыя Кішыка: «Палац Нянавісці».

#мінск