Засцераганне кіеўскіх помнікаў як асобны від мастацтва. Памятайце як летась па жаданні балгарскага мастака Хрыста Явашава запакавалі Трыумфальную арку ў Парыжы за 14 млн еўра? Дык вось мне здаецца, што па глыбіні «мастацкай задумы» ўкраінскі «перформанс» пераплюнуў усіх папярэднікаў.
Былы касцёл у Мікашэвічах працягвае свае візуальныя метамарфозы. Усё гэта магчыма праз адсутнасць ахоўнага статусу.
#Мікашэвічы #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
#Мікашэвічы #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
Менш як за год у сядзібе Гартынгаў у Горным Снове Нясвіжскага раёна не стала металічнай лесвічнай агароджы ў стылі мадэрн. Што далей, вынясуць мадэрнавую печку? (Такое ўжо было ў асабняку Мураўёва ў Горадні). Узімку з флігеля ветрам сарвала дах, раней гарэла гарышча гасподы, але ніякіх выратаваўчых работ пасля гэтага не праводзілася, помнік архітэктуры адкрыты ўсім дажджам і снягам. Між іншым сядзіба афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць (шыфр 613Г00049), праўда, даведацца пра гэта можна толькі адкрыўшы Дзяржаўны спіс, бо ні на адным з фасадаў не ўдалося выявіць ахоўную шыльду, якая абавязана быць па заканадаўстве.
#сядзібы #вандалізм #разбурэнне #ГорныСноў
#сядзібы #вандалізм #разбурэнне #ГорныСноў
У падкасце «Так склалася гістарычна» археолаг Сяргей Бланш распавёў пра адкрыццё на тэрыторыі мікашэвіцкіх кар'ераў палеатычнай гранітнай пячоры глыбінёй 40 м, якая, верагодна, з'яўляецца найстарэйшым помнікам археалогіі на тэрыторыі краіны. Аб'ект насычаны архелагічнымі артэфактамі. Выяўлены людскія шкілеты (неандэртальцаў і краманьёнцаў), фаўністычныя парэшткі, гранітныя прылады працы і насценныя роспісы, на якіх адлюстравана паляванне, верагодна, неандэртальцаў з сабакамі на мамантаў. Падрабязней у падкасце.
😀
#археалогія #Мікашэвічы
😀
#археалогія #Мікашэвічы
Forwarded from Будзьма беларусамі!
«Добраўпарадкаванне» на аскепках гісторыі. Жыхары вёскі змагаюцца з уладамі за парк сядзібы Навіцкіх
Вёска Савейкі, Ляхавіцкі раён. 50 двароў. 42 чалавека паводле апошняга перапісу. Да райцэнтра 17 кіламетраў. Нямым дакорам сіратліва расчыненых вокнаў пазірае на рэдкіх заезджых сядзіба Навіцкіх — сведка велічы і трагічных лёсаў гаспадароў тутэйшых земляў ад Рэчы Паспалітай і да пасляваеннай Беларусі.
https://budzma.org/news/zmagayutstsa-park.html

Forwarded from Беларускі піонэр
#рэчыбсср
Падпішчык канала звярнуў увагу на тое, што ў дарэвалюцыйным будынку па адрасе вул.Інтэрнацыянальная 31 у Мінску на лесвічнай клетцы захавалася печка, абліцаваная кафляй савецкага часу, з заслонкай з надпісам "Чыровны інвалід. Менск".
Калі кафля хутчэй за ўсё арыгінальная, вытворчасці 1920-х, 1930-х гадоў, то вось заслонка, відавочна, рэпліка, зробленая па матывах рэальных заслонак, якія вырабляліся ў металаапрацоўчай арцелі "Чырвоны інвалід" у Менску ў тыя ж 1920-я, 1930-я гады (прыклады рэальных заслонак на 2-х апошніх фота).