У Беластоку рэканструююць будынак гарадскога тэатра (цяпер імя Аляксандра Венгеркі), дзе 28—30 кастрычніка 1939 года праходзіў Народны Сход Заходняй Беларусі, які заканадаўча замацаваў уваходжанне рэгіёна ў склад БССР.
#Беласток #рэканструкцыя #замежжа #Польшча

Спадчына
Магчыма, што ў Бабруйску захаваюць мазаіку, якая была выканана ў 1972 годзе мясцовым мастаком Сямёнам Абрамавым на будынку хірургічнага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У. В. Марзона, які цяпер чакае знос. Пасля некалькіх зваротаў…
Нягледзячы на тое, што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжана знішчэнне твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, да якіх паводле юрыдычных вызначэнняў належаць усе мазаікі толькі па факце свайго існавання, у Бабруйску ўсё роўна плануюць знішчыць разам з корпусам марзонаўскай бальніцы твор Сямёна Абрамава.
“Торец здания со стороны улицы Гоголя украшает мозаичное панно работы бобруйского художника Семена Абрамова. Как только стало известно о сносе здания, неравнодушные бобруйчане стали говорить о необходимости сохранить «полотно». За полвека оно успело стать одним из узнаваемых мест города.
Пожелания горожан переадресовали заказчику реконструкции – КУДП «УКС г. Бобруйска». Как сообщил представитель предприятия, мозаичное полотно не входит в перечень историко-культурных ценностей, поэтому будет демонтировано вместе с зданием. Сам снос должен начаться уже в уходящем году – как и было заявлено в планах.”
Які яшчэ пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей??? 🤦 У твораў мастацтва СВАЁ ЎЛАСНАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА - Палажэнне аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якое дзейнічае без аглядкі на ахоўны статус.
Хто вас усіх да мастацтва ўвогуле дапусціў, з якіх клетак выпусцілі? Скажыце, мы закрыем іх ізноў.
І дзе ўсе гэтыя змагары за савецкую спадчыну і "не дамо перапісаць гісторыю", калі іхнюю спадчыну знішчаюць?

У Лагойску падчас працы на тэрыторыі Цэнтра дзіцячай творчасці знайшлі пліту з падзячным напісам расійскаму імператару Александру II:
«Царю Освободителю. 1861-50-1911 г. 19 Февраля благодарные крестьяне Логойской волости».
Аб'ект з'яўляецца тыпавым, дакладна такі ж (фота 2) сёння знаходзіцца на тэрыторыі Заслаўскага замка, побач з царквой. Відаць, расійскія ўлады ініцыявалі іх узвядзенне ў многіх валасных цэнтрах да 50-годдзя з моманту адмены прыгоннага права.
#помнікі

Photo
12 лістапада ў архібіскуп Юзаф Станеўскі пасвяціў адноўленую браму-званіцу былога касцёла Святога Казіміра (не захаваўся). Дзеля гэтага былі знесены гандлёвыя рады 1930-х гг. пабудовы.
Паколькі ў цэнтры горада няма гісторыка-культурных каштоўнасцей, і да іх, відавочна, не належыць страчаны касцёл (хоць мы прапаноўвалі), то ніякага навуковага кіраўніцтва на такім аднаўленні не патрабавалася. Вось і атрымалі
Першапачаткова выглядала ўсё добра і прыстойна па праекце, але пасля аднаўлення бачна, што добра пачалі, але скончылі за спачын.
Брама атрымалася падобнай, але нерэалістычнай. Няма тых прафілёчкаў карнізаў, як на фота, вынас ліштваў адносна сцяны ненатуральны, дэталіроўка грубая - усе гэтыя «дробязі» пакідаюць невыпраўнае адчуванне пенапластава-фанернай бутафорыі для каталіцкіх тэатральных прадстаўленняў.
Помнік як раз і складаецца з дробязей і нюансаў, менавіта таму так важна, каб быў чалавек, навуковы кіраўнік, які б гэта разумеў і прымаў правільныя, аргументаваныя рашэнні.
У планах стаўбцоўскіх католікаў аднаўленне часткі страчанага касцёла - капліцы, дзе знаходзілася труна шанаванага Фабіяна Малішоўскага. Але калі да яе будзе такі недакладны падыход, то лічу вартым нават не пачынаць гэтае «аднаўленне», пакінуць яго наступным, больш дасведчаным пакаленням.
#стоўбцы #касцёлы #аднаўленне

У Астраўцы надумалі прысвоіць цэлы шэраг назваў безназоўным вуліцам. Палітыка ранейшая - поўная дэнацыяналізацыя. Прапанаваныя да прысваення назвы вуліц Народная, Жураўліная, Добрая, Сямейная, Салаўіная, Ясная, Дружбы, Мірная настолькі абстрактныя, што не нясуць у сабе аніякага сэнсу. Сэнс можна ўгледзець толькі за назвай 17 Верасня, якая ёсць датай уз'яднання Беларусі і якая, здаецца, будзе прысвоена ўпершыню пасля развалу СССР.
У гэты час неўшанаванымі застаюцца імёны выдатных беларусаў, жыхароў Астравеччыны - Альбіна Стаповіча, Янкі Быліны, Мар'яна Богуша-Шышкі, Іосіфа Гашкевіча, Казіміра Сваяка.
Што такога выдатнага, чым можна ганарыцца, зрабілі жураўлі ды салаўі, што іх хочуць ушанаваць перш за беларускіх дзеячаў?
Падпішыце петыцыю супраць бессэнсоўных назваў:
https://petitions.by/petitions/5727
#астравец #тапаніміка #петыцыі

petitions.by
Cупраць бессэнсоўных назваў вуліц Астраўца
Супраць агульных абстрактных назваў вуліц Астраўца кшталту Народная, Жураўліная, Добрая, Сямейная, Салаўіная, Ясная, Дружбы, Мірная. Ёсць шмат беларусаў, чыё імя варта ўшанаваць у тапаніміцы горада.
Forwarded from Onliner
Юрий и Александр больше 10 лет восстанавливали древнюю часовню под Минском.
Вложили в это $30 000, консультировались с реставратором Брестской крепости. Осталось совсем немного — закончить крыльцо. Смотрите, как выглядит каплица сейчас и что ее ожидает в будущем.
https://realt.onliner.by/go/925993

У Ляхавіцкім раёне абвешчаны два новыя батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння - "Парк Нача Брындзоўская" і "Парк Рэпіхава"
Пад гэтымі няўцямнымі юрыдычнымі фармулёўкамі хаваюцца сядзібныя паркі Чарноцкіх у Начы Брындзоўскай (цяпер частка Начы) і Патоцкіх у Рэпіхаве (цяпер Крывошын).
Парк у Начы мае таксама статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў Рэпіхава як сядзібы ніякага статусу дагэтуль не было, але меўся статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння - не зусім зразумела, што з ім стала. Панізілі?
У дзяцінстве, у 1800 — 1809 гадах, у Рэпіхаве жыў адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Ян Чачот, бацька якога працаваў у маёнтку эканомам. У ягоны гонар пастаўлены памятны знак.
#паркі #сядзібы #помнікіпрыроды #крывошын #нача #ахова
https://www.belta.by/regions/view/dva-novyh-botanicheskih-pamjatnika-prirody-objjavleny-v-ljahovichskom-rajone-599848-2023

Рэстаўрацыя касцёла Святога Іосіфа ў Мінску працягваецца. Пачалі замяняць савецкія рамы з форткамі на запаўненні, набліжаныя па выкананні да гістарычных. Пакуль замянілі з паўночнага боку. Не так даўно на ўваходзе таксама былі пастаўлены шаляваныя дзверы.
#вокны #рэстаўрацыя #мінск #касцёлы
#вокны #рэстаўрацыя #мінск #касцёлы
Спадчына
Рэстаўрацыя касцёла Святога Іосіфа ў Мінску працягваецца. Пачалі замяняць савецкія рамы з форткамі на запаўненні, набліжаныя па выкананні да гістарычных. Пакуль замянілі з паўночнага боку. Не так даўно на ўваходзе таксама былі пастаўлены шаляваныя дзверы.…
На дзверы на ўваходзе ў Іосіфаўскі касцёл дарэчы дадалі металічныя клёпкі і іншую фурнітуру. Здаецца, бракуе толькі нашчыльніка.
#рэстаўрацыя #мінск #касцёлы #дэталі #дзверы