Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
Калі памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу знікла толькі на час рамонту, то шыльда іншаму віленскаму беларусу хутка можа знікнуць канчаткова.
Гаворка ідзе пра славутага акцёра Васіля Іванавіча Качалава. Сапраўднае ягонае прозвішча было Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мікольскай царквы Івана Шверубовіча, нашчадка старога шляхецкага роду.
Навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Канстанцінам Галкоўскім і рэвалюцыянерам Феліксам Дзяржынскім. Як адзначаюць крыніцы, ажно да пераезду ў Піцер ён размаўляў па-руску з выразным беларускім акцэнтам.
Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бунін у «Чыстым панядзелку», выпраўляючы герояў аповеду на «капуснік» у МХТ і сутыкаючы іх з зоркай — Качалавым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.
Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.
Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў чэрвені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.
Гэтая навіна была праігнравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.
Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.
Беларусам Вільні варта звярнуцца ў муніцыпалітэт, прапанаваўшы зрабіць новую шыльду, аформленую па-літоўску і па-беларуску, пазначыць сапраўднае прозвішча, этнічную прыналежнасць славутага беларуса ды павесіць яе на галоўны фасад будынка.
#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі

Forwarded from Красивое из Минска
Комплекс общежитий по улице Карбышева, арх. Мусинский С. С.
БГАНТД, Ф. 290
БГАНТД, Ф. 290
У праекце генеральнага плана Заслаўя, вынесенага на грамадскае абмеркаванне, прапанавалі скараціць тэрыторыю гістарычнага цэнтра, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Было - жоўтая лінія, прапануюць - фіялетавы штрых-пункцір.
Мабыць трэба уважлівай перачытаць дакумент, можа яшчэ якія "цікавосткі" вылезуць.
#заслаўе #ахова

Спадчына
У праекце генеральнага плана Заслаўя, вынесенага на грамадскае абмеркаванне, прапанавалі скараціць тэрыторыю гістарычнага цэнтра, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Было - жоўтая лінія, прапануюць - фіялетавы штрых-пункцір. Мабыць трэба уважлівай…
Распрацоўшчыкі генплана Заслаўя таксама прапануюць пасля правядзення дадатковых даследаванняў надаць ахоўны статус былому флігелю загараднай сядзібы Пшаздзецкіх па вул. Дачнай, 13 (канец XVIII – ХIХ стагоддзе), у якой нядаўна размясціўся Музей беларускай маляванкі, і будынку былой 2-х класнай настаўніцкай школы па вул. Вялікай, 46 (1904 год), дзе сёння знаходзіцца паліклініка.
Таксама адзначаецца, што ў цэнтральнай частцы горада захаваліся прыклады шараговай гістарычнай забудовы ХIХ стагоддзя і малапавярховай драўлянай забудовы першай паловы ХХ стагоддзя, якая размешчана пераважна ў раёне вул. Савецкай, Вялікай, Бялова, Працоўнай,
Набярэжнай, Дачнай. Найбольшую цікавасць уяўляюць будынкі па вул. Савецкай, 34, 36, 54, будынак па вул. Бялова, 5. Што для іх прыдумалі - чытайце ніжэй...
Але самае цікавае, што генпланам рэзервуюцца тэрыторыі пад зоны аховы, у тым ліку тэрыторыя гістарычнага цэнтра Заслаўя, для якіх у самім генплане прапісаныя наступныя цікавыя рэгламенты:
захаванне архітэктурнага аблічча гістарычнай забудовы, якая мае гісторыка-архітэктурную і мастацкую каштоўнасць, а таксама радавой забудовы ХІХ - першай пол. ХХ стагоддзя [то бок будынкі, названыя вышэй], што прадугледжвае захаванне (рэстаўрацыю) і рамонт фасадаў будынкаў з аднаўленнем іх першапачатковага аблічча, у тым ліку захаванне дэкаратыўных элементаў і гістарычнага традыцыйнага аздаблення фасадаў (абмяжоўваючы выкарыстанне нехарактэрных штучных матэрыялаў, у тым ліку «сайдынгу»), замену аконных і дзвярных запаўненняў з улікам першапачатковага (гістарычнага) віду, выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў пакрыцця даху;
[!!!] замена сучасных назваў вуліц на гістарычныя назвы;
і іншае. Аказваецца, што ў генплане можна прапісаць карысныя рэчы, якія чамусьці не прыходзяць у галаву многім распрацоўшчыкам праектаў зон аховы помнікаў.
#заслаўе #ахова #гістарычнаязабудова

Forwarded from Realt
В атмосферном уголке Минска сносят старые двухэтажки. Там будут строить многоэтажные дома
Недавно местные жители заметили, что во дворах в районе Пролетарки появилась строительная техника. Здесь уже снесли одно из бывших трехэтажных общежитий. Мы посмотрели, как проходит снос, и попытались узнать, что планируется построить на месте старых двориков.
https://realt.by/news/article/37371/?utm_source=telegram&utm_medium=social

Forwarded from Беларускі піонэр
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Міжваенны будынак паліклінікі ў залінейным раёне Гомеля (вул.Катоўскага, 56) на фотаздымках 1930 і 2010 гадоў.
Будынак у стылі канструктывізма пабудаваны напрыканцы 1920-х гадоў, імя архітэктара невядомае.
Нядаўна з'явілася інфармацыя, што старую паліклініку, якая ўжо больш за 15 гадоў стаіць закінутай, збіраюцца ў хуткім часе знесці. Статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будынак не мае.