Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Еўрарамонт на царкве ў гонар Раства Іаана Прадцечы ў в. Малыя Жухавічы Карэліцкага раёна, якая з'яўляецца помнікам мадэрну, хоць пабудаваная яшчэ 1782 годзе.

Знішчаны аўтэнтычныя вокны (у тым ліку ў апсідзе і прытворы, якія мелі арнамертальныя пераплёты), званіца зашыта вышэй былога карніза, так што ад трохвугольных акон-люкарнаў засталіся толькі вострыя вярхі, утвораны аб'ём перабіты новым карнізам на два ярусы, зроблены новыя праёмы, сандрык з арачнай нішай, якія ўпрыгожвалі кампазіцыю з крыжам на галоўным фасадзе, выкінутыя, крыццё даху і шатра званіцы заменена, замест главак пастаўлены залатыя цыбуліны, а пастамент, на якім раней знаходзілася глаўка званіцы, папросту знішчаны.

Нягледзячы на ахоўную дошку, царква не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, як і Свята-Петра-Паўлаўская царква ў суседніх Вялікіх Жухавічах, пабудаваная ў 1745 годзе! Статус ёсць толькі ў брацкай магілы...

#МалыяЖухавічы #цэрквы #антырэстаўрацыя
У Капылі аддажынілі да Дня беларускай пісьменнасці гістарычны будынак у цагляным стылі, у якім размяшчаецца школа. Цяпер ён патынкаваны і пафарбаваны ў бэж.

#Капыль #дэградацыя #гістарычнаязабудова #антырэстаўрацыя
Спадчына
Photo
Рэстаўрацыя інтэр'ераў Жыліцкага палаца

#рэстаўрацыя #інтэр'еры #Жылічы