Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
За 145 рублёў можна набыць помнік псеўдагатычнай архітэктуры.

#аўкцыёны

https://news.ut.by/culture/730161.html
Спадчына
Photo
Мемарыял у Трасцянцы, які 2 гады таму зрабілі за аўстрыйскія грошы беларускімі рукамі, ужо аблупіўся.

#помнікі #Трасцянец
Гістарычны цагляны дом па Лазарэнкі, 29 у 2000-я быў знесены і адбудаваны наноў з захаваннем выгляду, але з белай цэглы. Паколькі фасад вылазіў на праезную частку, то на першым паверсе зрабілі скразную галерэю. Такі вось дзіўны прыклад аднаўлення і архітэктурнай эклектыкі.

фота
#Магілёў #гістарычнаязабудова #знішчэнне #аднаўленне
Спадчына
Photo
У Магілёве сёння канчаткова знеслі прыгожую сцяну, якая, верагодна, калісьці была часткай агароджы гіганцкага манежа. Пры папярэдняй спробе разбурыць сцяну працы былі спынены Міністэрствам культуры.

#Магілёў #знішчэнне
Урок, які не быў засвоены.

У 2016 годзе кавярня-бар Даміно, які размяшчаецца ў гістарычным доме па вуліцы Талстога, 3 у Віцебску, меў прыгожую летнюю тэрасу з вялікай маркізай (фота 3). Аднак ужо ў 2018 годзе палова будынка схавалася за цяпліцамі Даміно (фота 4) і новага караоке-бара Малінкі (фота 5). У гэтым годзе выявілася, што тэраса незаконная і яе дэмантавалі. Знік і парнік Малінак.

2021 год. Малінкі ўсвядомілі сваю віну і цяпер іх летняя тэраса цалкам адпавядае патрабаванням Кодэкса аб культуры: два парасоны, які не перашкаджаюць успрыманню фасадаў. Даміно ж у чарговы раз адбудавала цяпліцу. Ну што ж, будзем вучыць.

#Віцебск #тэрасы

А якія летнікі-«парнікі» выраслі ў вашым горадзе сёлета? Дасылайце фота ў чат.👇