Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Віцебску згаўнілі (фота 2014 і 2023) былую стараверскую царкву, абшыўшы яе вентфасадам з металакасет у фірмовых для крамы «Пилакос» клоўнскіх колерах. Будынак па праспекце Генерал аЛюднікова, 2 к2 размяшчаецца ў дварах жылога раёна, на паўночны ўсход ад гістарычнага цэнтра.

#Віцебск #цэрквы #дэградацыя #непомнік
Эскіз праекта першага будынка Беларускай кансерваторыі. 1954 год.

Рэалізаваны больш сціплы варыянт, без скульптур, мадульёнаў і вялікіх вітражных запаўненняў.
💥 Эпізод VANDRA падкаста #44: “Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч”

⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе:
🔸пра шлях і досвед Кацярыны;
🔸пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва;
🔸пра прасоўванне гэтай спадчыны;
🔸пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз.

Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны:
🔻мазаікі Новаполацка;
🔻мазаіка ў будынку паштамта ў Лідзе;
🔻мазаіка ў ліцэі будаўнікаў у Баранавічах;
🔻мазаіка на Доме культуры тэкстыльнага камбіната ў Баранівачах;
🔻люстры ў ЗАГСе Шчучына;
🔻мазаіка ля гарадскога стадыёна ў Бярозе;
🔻мазаіка на заводзе Дыяпраектар у Рэчыцы;
🔻мазаіка ў гасцініцы Планета ў Мінску;
🔻мазаіка на гасцініцы Турыст ў Мінску;
🔻мазаіка на школе па вуліцы Багадановіча ў Мінску.

⁠***
❗️Facebook-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
❗️Instagram-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
❗️Мапа мазаік Наваполацка
❗️Музей віртуальнай мазаікі Бабруйска
❗️Артыкул пра манументальнае мастацтва на @travel34

📸 Belarusian Soviet Monumental ART

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухаць на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Паглядзіце як закалгасілі сарцірнай керамапліткай 600х600 паносных колераў савецкі будынак Слуцкага райвыканкама. Будынак зорак з неба не хапаў, але цяпер абсалютна ўродскі "капраліт" пасярод горада 🫣

Гэта ўсё нехта распрацаваў, а колеры, упэўнены, яшчэ насілі ў гэты будынак у аддзел архітэктуры на ўзгадненне...

#Слуцк #дэградацыя #савецкаяспадчына
На тэрыторыі сядзібы Ваньковічаў і Аскеркаў у былой вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна вальнулі значны кавалак тэрыторыі з закінутымі будынкамі і расліннасцю. Гэта бачна пры параўнанні спадарожнікавых здымкаў.

Нягледзячы на тое, што сама вёска была адселена і пахавана пасля Чарнобыльскай катастрофы, сядзібны комплекс з паркам нейкім цудам збярог свой ахоўны статус - сёння гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі (рэспубліканскага значэння).

Тры будынкі, унесены ў спіс, здаецца, не зачапіла зачыстка, але для сядзібы дагэтуль адсутнічае праект зон аховы, то бок мы не ведаем якія граніцы ў сядзібы і якую гаспадарчую дзейнасць можна там і побач весці.

Для такіх выпадкаў у Кодэксе аб культуры адназначна прапісаная забарона на ажыццяўленне любой дзейнасці, якая можа аказаць уздзеянне на помнік. Але ў Хойніцкім раёне, відаць, пра Кодэкс ніхто і не чуў.

#сядзібы #знішчэнне #Рудакоў
Саюз рэстаўратараў падрыхтаваў прапановы як палепшыць захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод іх стварэнне профільнага Рэстаўрацыйнага інстытута, адраджэнне незалежнага ад Мінкультуры і выканкама Дзяржаўнага камітэта па ахове спадчыны (калісьці такі існаваў!), ліцэнзіяванне дзейнасці (сёння ты можаш праектаваць сарціры, а заўтра ўжо можаш праектаваць аб'екты першай катэгорыі, што негатыўна адбіваецца на помніках), распрацоўка метадаў для розных тыпаў помнікаў і звязаных з імі праблем.