Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Пад уродскія чалавейнікі, з якімі мы пасля яшчэ стагоддзе не будзем ведаць што рабіць, як з нізкавартасным жытлом, зносяць рэшткі Грушаўкі. А між іншым гэты гістарычны куток Мінска мусіў быць філіялам музея беларускага народнага дойлідства і побыту, як і забудова Паўночнага завулка, якая такі статус усё ж займела. Нават была створана схема аховы Грушаўскага прадмесця (чытай у допісе ніжэй)

#Мінск #знішчэнне #драўлянаедойлідства #Грушаўка
Forwarded from aktahon
У 1991 годзе распрацавана схема Грушаўскага прадмесця (БДАНТД, ф. 91, воп. 1, спр. 579), паводле якой меркавалася стварэнне філіі музея архітэктуры (як па Паўночным завулку) з узяццем усёй драўлянай забудовы вуліцы Хмялеўскага пад ахову. Таксама рэкамендавалася ўзяць пад ахову асобныя драўляныя дамы па вуліцы Разінскай, 3-м Чыгуначным завулку, завулках Грушаўскім і Расінскім.

Што ж на дадзены момант? На адной з ілюстрацый мы колерам паказалі страчаныя (чырвоны), знявечаныя (аранжавы) і больш-менш захаваныя (сіні) будынкі. Як бачна, за 30 год страчана больш за 70% помнікаў, якія планавалася ўзяць пад ахову, а на вуліцы-музеі засталася добра калі палова дамоў, часта ў вельмі скажоным выглядзе.

Не ведаю які статус мела гэтая схема, але, відавочна, ахоўваць «халупы» ніхто не збіраўся. Няма разумення каштоўнасці драўлянага дойлідства і сёння. У прадмесці яшчэ захавалася пара-тройка дамоў, якія валодаюць гісторыка-архітэктурнымі вартасцямі для надання ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, але ніхто гэтага рабіць не будзе. Як не будуць і вывозіць экспанаты нястворанай філіі ў музей народнага дойлідства, бо як мы памятаем па гісторыі з іншымі будынкамі - у іх ёсць генплан, які не дае ім выконваюць сваю першачарговую функцыю.

#мінск #грушаўка #гістарычнаязабудова #знішчэнне #драўлянаедойлідства
3D-мадэль слуцкай персіярні, зробленая паводле чарцяжоў 1797 г. мінскага губернскага архітэктара Фёдара Крамера, апублікаваных у кнізе "Маджарские: армянский род в истории Беларуси" (Ерэван-Мінск, 2023).

Гэта толькі праект перабудовы аднаго з будынкаў персіярні пад казармы, які так і не быў увасоблены ў жыццё.

Аднак аб'ём і прапорцыі будынка можна ацаніць.

У часы росквіту прадпрыемства (1760-я-1780-я гг.) на яго тэрыторыі і ў яго будынках не толькі працавалі, але і пражывалі разам з сем'ямі да 60-ці работнікаў і работніц.

Пагуляцца і пакруціць 3D-мадэль персіярні можна па гэтай спасылцы.

#Слуцк
Афорты Кацярыны Паплаўскай з серыі «Новы Мінск»
Спадчына
Як цяпер выглядае рэканструкцыя будынка па адрасе вул. П. Броўкі д.1 у Мінску. Адміністрацыйны корпус Клінічнага гарадка быў пабудаваны ў 1933 годзе ў стылі канструктывізму па праекце архітэктара Георгія Лаўрова (аўтара часткі будынкаў студгарадка БДУ і былой…
Як сёння выглядае рэканструкцыя будынка па адрасе вул. П. Броўкі д.1 у Мінску. Адміністрацыйны корпус Клінічнага гарадка быў пабудаваны ў 1933 годзе ў стылі канструктывізму па праекце архітэктара Георгія Лаўрова (аўтара часткі будынкаў студгарадка БДУ і былой Ленінскай бібліятэкі).