Спадчына
2.78K subscribers
8.79K photos
66 videos
20 files
1.47K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На будынку Інстытута бізнесу БДУ па вул. Маскоўскай, 5 у Мінску, пабудаваным у 1929 годзе, відавочна, без аніякага навуковага абгрунтавання пераціраюць фасады цэментам. Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 713Г000134), усе работы на ім, у тым ліку бягучы рамонт фасадаў, мусяць выконвацца пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка.

Праз перацірку фасада губляецца выразнасць руста, унікальнага для Беларусі па сваім малюнку. Але галоўная праблема ў самім матэрыяле.

Чым небяспечны цэмент на помніках?
Пісалі раней, паўтараем для засваення

Рошчына для цаглянага мура і тынкоўкі будынка зроблена з вапны. Вапна ўвесь час карбанізуецца з выдзяленнем вуглекіслаты, якая павінна выходзіць са сцяны, гэтак жа як і солі. Цэмент з’яўляецца паранепранікальным матэрыялам, пад якім пачынаюць збірацца тыя самыя солі і вільгаць. У выніку вапняны тынк перастае «дыхаць» і пачынае «гнісці» ад тэмпературных перападаў і канцэнтрацыі соляў. Усё гэта прыводзіць да разбурэння помніка.

#савецкаяспадчына #гістрычнаязабудова #Мінск #лікбез #антырэстаўрацыя
На плошчы Якуба Коласа ў Мінску вынішчаюць старыя савецкія слупы з тумбамі, якія з'яўляюцца адной з візітовак сталіцы і нед'емнай часткай ансамблю праспекта Незалежнасці. Замест іх з'яўляюцца безаблічныя слупы, якія маюць большы дыяметр за старыя, так што спадзеву на тое, што металічныя тумбы са старых слупоў перанясуць на новыя, няма. Раней у Мінску практыкавалі замену чыгунных тумб на пластыкавыя (і нават рознакаляровыя), але атрымлівалася не вельмі натуральна.

Не беражом тое, што маем, а пасля будзем з нуля рабіць муляжы.

#Мінск #дэградацыя #знішчэнне #дэталі #савецкаяспадчына
Падпісвайце на беларускія каналы, пашырайце беларушчыну!

@poshtabel — Беларусь на старых паштоўках і фотаздымках. На канале вы знойдзеце шмат прыгожых вінтажных картак і таксама сучасныя ракурсы тых жа месцаў!

@tadevush — гэта асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт ад Пана Тадэвуша.

@sekktor — канал пра магчымасці прафесійнага росту і life-long адукацыі для творчых людзей і грамадска-культурніцкіх дзеячаў Беларусі: арт-рэзідэнцыі, конкурсы праектаў і мастацкіх прац, курсы, трэнінгі, праграмы абмену і многае іншае.

@skarbmin — пра тое, што захавалі дзяды і прадзеды і тое, што застанецца пасля нас.

@shkola_videoblogera — канал для тых, хто хоча рабіць беларускі кантэнт для беларусаў. Можна падпісацца і калі проста хочаце сачыць за навінамі і цікавосткамі беларускага YouTube і TikTok.

@pavillie — канал пра гісторыю і славутыя мясціны беларускага Павілля. А ваш рэгіён мае свой канал?

#пашыраймасваё
Дом па Бернардзінскай вуліцы ў Вільні быў калісьці гатычнай камяніцай. Фасады перабудавалі пад класіку, а вось тарцы, якія былі закрытыя гарышчам суседняга дома - ніхто не кранаў. Цяпер, калі ідзе рамонт даху, гэтая акалічнасць адкрылася ўсім мінакам.

#вільня #бернардзінская #готыка #гістарычнаязабудова #выяўленне
Выробнікі залатых купалоў хваляцца на сваім сайце знішчэннем аўтэнтычнага завяршэння вежы-званіцы на Свята-Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна, пабудаванай у 1903 годзе. Царква дагэтуль не мае ахоўнага статусу.

#цэрквы #Першамайская #антырэстаўрацыя #непомнік