Спадчына
2.81K subscribers
8.82K photos
66 videos
20 files
1.47K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Дзяржынску абшываюць, наколькі можна зразумець, пластыкавым сайдынгам драўляны касцёл Святой Ганны. Нягледзячы на свой дэградаваўшы за савецкім часам выгляд, храм узведзены яшчэ ў 1785 годзе і з'яўляўся помнікам барока. На вялікі жаль, парафіяй выбраны шлях не на аднаўленне аўтэнтычнага выгляду, а на еўрарамонт. Нехта скажа, што ў парафіі няма грошай, але, праўда, няўжо зрабіць каркас і абабіць яго так, каб ён паўтараў барочныя абрысы настолькі даражэй за тыя вежачкі, што пастаўлены цяпер? Ці можа вертыкальная шалёўка храма, традыцыйная для беларускіх храмаў, даражэйшая за гарызантальную, якую плануюць зробяць? Не разумею.

Касцёл не мае ахоўнага статусу і ў такім выглядзе наўрад ці калі атрымае.
#касцёлы #Дзяржынск #антырэстаўрацыя
Спадчына
Photo
Сёлета адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння славутага геолага і мінеролага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі, які нарадзіўся ў 1802 годзе ў Мядзвядцы Навагрудскага павета. Гродзенскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны вырашыў адзначыць дату своеасабліва, адмовіўшыся ў наданні ахоўнага статусу з фармулёўкай «адсутнічае неабходнасць» могілкавай царкве ў Вялікай Мядзвядцы ў стылі класіцызму, у якой прыняў першае прычасце і ў святочных працэсіях якой удзельнічаў Дамейка. Гэтае рашэнне развязвае мясцоваму папу рукі на завяршэнне свайго еўрарамонту, пасля якога помнік канца XVIII ст. будзе цяжка адрозніць ад прыстасаванага пад службу кароўніка — дзеля спынення чаго і была прапанова. Па маім меркаванні, улічваючы статус Дамейкі як нацыянальнага героя замежнай краіны, Беларусь дадзеным рашэннем зняславілі на міжнародным узроўні.

Савет, а вы там дакладна ўсе сваё месца займаеце?

Тэкст прапановы будзе традыцыйна даступны на Патрэоне.

#ВялікаяМядзвядка #цэрквы #ахова #антырэстаўрацыя
Пошукі старога Гомеля пішуць:
Інавацыямі па спадчыне. На будынку пачатку 19 стагоддзя на вуліцы Білецкага адбылася варварская рэканструкцыя.

Што гэта за будынак? Гэта камяніца румянцаўскіх часоў. У той час гэта быў двухпавярховы дом у класіцыстычным стылі. Першы яго паверх, пакрыты рустам, захаваўся нязменным. Перад Другой сусветнай будынак быў рэканструяваны і атрымаў рысы палацавай сталінскай архітэктуры.

Што адбылося зараз? У будынка змяніўся ўласнік: замест гаротнай Белкнігі дом стаў належыць прыватніку. Прыватнік, які быў матываваны здаваць плошчы ў будынку ў арэнду, не змог мірыцца са старым выглядам будынку ("арандатары засмяюць!").

Вось што змянілася ў будынку:

- Чорныя рамы, пераплёты якіх не адпавядаюць гістарычнаму ўзору. На вокнах першага паверху замест арыгінальнага малюнку з'явіліся залацістыя стужачкі, якія, відаць, павінны азначаць арыгінальны малюнак рам.

- Замест неадпаведнага шыфера, з'явілася неадпаведная чорная металадахоўка (першыя 150 год існавання будынку на ім магла быць толькі фальцавая кроўля).

- Кровельшчыкі папросту зруйнавалі кавалкі вуглавых парапетаў — каб не займацца падгонкай металадахоўкі, а частку цэнтральнага атыку заключылі металічны кораб.

- Прыватнік не змог змірыцца з арыгінальным прафіляваным парталам і закрыў яго корабам з гранітных плітак. Відаць, для таго, каб падкрэсліць "сучасную" назву свайго бізнэс цэнтру: innowise.

- Драўляныя дзверы ва ўяўленні бізнесмэна таксама не стасаваліся з інавацыямі і адправіліся на памыйку. Замест іх з'явіліся дзверы са шкла.

- Фасад будынку быў па-хуткаму пашпатляваны і атрымаў новую, відаць, ні чым не аргументаваную каларыстыку. Невядомыя маляры вырашылі афарбаваць антаблімент (фрыз і атык) у адзін колер з фасадам, недарэчна вылучыўшы светлым дэкор на іх.

Ці магло быць горш? Магло. Будынак не мае статусу гістарычнай каштоўнасці, і тэарэтычна раённы архітэктар мог даць бізнэсу поўную волю над аб'ектам, уключаючы прабіццё новых дзвярэй і фасад з керамаграніту.

#Гомель #савецкаяспадчына #антырэстаўрацыя
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе толькі гаспадарчая неабходнасць. Відаць такая «няўважлівасць» мясцовых чыноўнікаў звязана з навядзеннем лоску да 800-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў 2023 годзе.

#нясвіж #антырэстаўрацыя #касцёлы
Сядзіба Стругача пад Ашмянамі.
#антырэстаўрацыя #Ашмяны #сядзібы
Сумавалі па залатых цыбулінах на храмах? Тады мы ідзем да вас!

У час узгодненых Міністэрствам культуры работ на фасадах і у інтэр'ерах Успенскай царквы ў в. Сялец Бярозаўскага раёна, уласнік вырашыў пазалаціць за адно крыццё шатровага даху і купалы-цыбуліны. Апошняе, як можна здагадацца, ніхто не ўзгадняў. Уласнік будзе прыцягнуты да адказнасці, абяцае райвыканкам у сваім адказе.

#Сялец #цэрквы #антырэстаўрацыя
Заўважыў, што на Свята-Міхайлаўскай царкве ў Гомелі пазалацілі купалочкі. Лёс гэтага (ці не гэтага?) храма незвычайны.

Царква гэтая была пабудавана ў 1909 годзе ў вёсцы Вылева Добрушскага раёна. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. вёска апынулася ў зоне адсялення. Жыхары былі выселены, а дамы пахаваны, засталася стаяць толькі царква, якая на той момант была афіцыйным помнікам архітэктуры ў БССР.

17 красавіка 2000 г. быў распрацаваны план пераносу царквы ў г. Гомель.
13 снежня 2001 г. было асвячона месца і пачатак будаўніцтва падмурка храма. Храм быў разабраны і перанесены на новае месца. У 20-ю гадавіну аварыі, 26 красавіка 2006 г., перанесены храм быў асвячоны наноў.

Але, ёсць пытанні, ці сапраўды хоць нешта было перанесены з зоны адсялення ў абласны цэнтр. Новы храм досыць падобны да гістарычнага, але не з'яўляецца яго дакладнай копіяй: званіца падрасла, купал акругліўся, ну і аддзелка фасадаў ужо ў «дачным стылі» — аўтэнтыка не адчуваецца.

Па выніках разгляду звароту Гомельскі гарвыканам піша (чамусьці па-руску), што "ў наш час маюцца адрозненні з узгодненным архітэктурным праектам па рэканструкцыі і пераносе царквы, якія ўнесены ў тэхнічны пашпарт", пытанне вынесена на разгляд Гомельскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (мяркуючы па актыўнасці на Гомельшчыне, здаецца, гэта будзе першае пасяджэнне савета за 10 гадоў 😂)

#цэрквы #антырэстаўрацыя #Гомель #Валева #драўлянаедойлідства
На будынку Інстытута бізнесу БДУ па вул. Маскоўскай, 5 у Мінску, пабудаваным у 1929 годзе, відавочна, без аніякага навуковага абгрунтавання пераціраюць фасады цэментам. Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 713Г000134), усе работы на ім, у тым ліку бягучы рамонт фасадаў, мусяць выконвацца пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка.

Праз перацірку фасада губляецца выразнасць руста, унікальнага для Беларусі па сваім малюнку. Але галоўная праблема ў самім матэрыяле.

Чым небяспечны цэмент на помніках?
Пісалі раней, паўтараем для засваення

Рошчына для цаглянага мура і тынкоўкі будынка зроблена з вапны. Вапна ўвесь час карбанізуецца з выдзяленнем вуглекіслаты, якая павінна выходзіць са сцяны, гэтак жа як і солі. Цэмент з’яўляецца паранепранікальным матэрыялам, пад якім пачынаюць збірацца тыя самыя солі і вільгаць. У выніку вапняны тынк перастае «дыхаць» і пачынае «гнісці» ад тэмпературных перападаў і канцэнтрацыі соляў. Усё гэта прыводзіць да разбурэння помніка.

#савецкаяспадчына #гістрычнаязабудова #Мінск #лікбез #антырэстаўрацыя
Выробнікі залатых купалоў хваляцца на сваім сайце знішчэннем аўтэнтычнага завяршэння вежы-званіцы на Свята-Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна, пабудаванай у 1903 годзе. Царква дагэтуль не мае ахоўнага статусу.

#цэрквы #Першамайская #антырэстаўрацыя #непомнік
Спадчына
Сёлета адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння славутага геолага і мінеролага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі, які нарадзіўся ў 1802 годзе ў Мядзвядцы Навагрудскага павета. Гродзенскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны вырашыў…
Як цяпер выглядае царква ў Вялікай Мядзвядцы Карэліцкага раёна, якую наведваў мясцовы ўраджэнец Ігнат Дамейка, Нацыянальны герой Чылі. Нягледзячы на ўсе звароты царкву абшылі сайдынгам і адмовілі ёй у статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У мясцовай раёначцы жыхары дзякуюць мясцовым уладам, што дапамаглі ім знявечыць помнік архітэктуры 🤡 На іх думку царква здабыла "новае жыццё". А тое, што яны пад сайдынгам не заўважаць, як яна згніе - ну пра гэта падумаюць апасля.

#ВялікаяМядзвядка #антырэстаўрацыя #непомнік #цэрквы #драўлянаедойлідства
У Вістычах Брэсцкага раёна Свята-Крыжаўзвіжанскую царкву (былы касцёл цыстэрцыянцаў), помнік барока 1678 года і гісторыка-культурную каштоўнасць рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя) рамантуюць цэментам. Пра цэмент на гістарычных будынках мы літаральна нядаўна пісалі.

Фота
#Вістычы #цэрквы #касцёлы #антырэстаўрацыя
Спадчына
Сумавалі па залатых цыбулінах на храмах? Тады мы ідзем да вас! У час узгодненых Міністэрствам культуры работ на фасадах і у інтэр'ерах Успенскай царквы ў в. Сялец Бярозаўскага раёна, уласнік вырашыў пазалаціць за адно крыццё шатровага даху і купалы-цыбуліны.…
Работы на фасадах Успенскай царквы ў в. Сялец Бярозаўскага раёна, якія ўключалі замену крыцця шатровага даху і купалоў-цыбулін не ўзгадняліся. Ну мы іншага і не чакалі. Бярозаўскі райвыканкам паведамляе, што складзены адміністрацыйны пратакол.

#Сялец #цэрквы #антырэстаўрацыя
Цікавым шляхам пайшлі ў в. Парэчча Слонімскага раёна. На Свята-Георгіеўскай царкве другой паловы XIX стагоддзя замянілі (здаецца, даволі даўно) аўтэнтычную залатую цыбуліну, на цёмную наваробну. 😁 Гэта ўсё роўна не рэстаўрацыя, але выпадак забаўны. Дарэчы храм ніякі не помнік архітэктуры, уласнік кіраваўся выключна ўласным густам.

Старым крыжам як заўсёды не знайшлося месца на новых купалах. Але хоць не выкінулі.

#Парэчча #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
Мікалаеўская царква ў в. Ахонава Дзятлаўскага раёна хоць і пабудавана ў 1999-2000 гадах, у прынцыпе, праз выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў выглядала досыць архаічна і неспецыялістам магла б быць прынята за твор прынамсі пачатку мінулага стагоддзя.

Выглядала. Цяпер яе адеўрарамонцілі металадахоўкай, сайдынгам і пластыкавымі вокнамі, знішчыўшчы ўвесь дух месца. Ну нафіга?

#антырэстаўрацыя #цэрквы #драўлянаедойлідства.
У помніка цяжкі лёс, не пашчасціла з уласнікам і навуковым кіраўніком - апошні або лупіцца ў вочы, або проста злачынец, які бярэ грошы і больш яго помнік не хвалюе. Інакш я не магу зразумець, як можна было настолькі на ад'ябіся выканаць сталярку, калі былі і фота, і арыгінальныя запаўненні. Такога калгаса нават на катэджах не пабачыш.

Вароты. Ладна, няхай вы іх вынеслі з праёма і проста "экспануеце звонку", але ж яны абсалютна не падобныя да старых (у куды падзелі старыя?). Вонкавая аблямоўка ёсць, але тут вузенькія прафілёчкі, занадта маленькія разетачкі-кружочкі, а ўнутранай аблямоўку ўвогуле няма. А рабілася яна з-за таго, што адна са створах варот мела яшчэ дзверы.

Без гэтай дадатковай аблямоўкі святлопразрыстыя запаўненні атрымаліся нашмат большыя: калі ніжняя філёнга і верхняе акенцы былі квадратнымі, то цяпер расплыліся ў бакі, а гістарычны каваны малюнак, вельмі шчыльна ўпісаны ў рамкі, цяпер проста боўтаецца ў гэтых дзірах. Ды і сам малюнак вельмі спрошчаны. І на філёнзе малюнак разьбы па дрэве толькі аддалена нагадвае стары.

Пра вокны і казаць няма чаго, праз адсутнасць яко-небудзь дэталіроўкі выглядае вельмі груба і непраўдападобна. У трохвугольнічках былі такія а-ля гатычныя чатырохпялёсткавыя кветачкі, на якія "забыліся" пры аднаўленні.

Гэта не рэстаўрацыя, гэта злачынства. Але людзі, якія яго здзейснілі, не сядзяць у турме, а "працуюць" над іншымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі ў тым ліку ў Гродне.

#гродна #гістарычнаязабудова #антырэстаўрацыя
У Іўі еўрамонтам спаганілі чарговы гістарычны будынак па вуліцы Энгельса, 12. Міжваенная забудова мястэчка даволі цэласная і добра захавалася, але не мае аніякага ахоўнага статусу, праз што дом за домам гістарычны цэнтр знікае ці то пад пластамі пластыку ды тынкоўкі, ці то пад бульдозерам.

#Іўе #гістарычнаязабудова #антырэстаўрацыя
Паглядзіце ў ва што была перабудавана прыватнымі ўласнікамі сядзіба прамысловаўца Лейбы Стругача ў Будзёнаўцы пад Ашмянамі.
Без ахоўнага статусу гаспадар цалкам знішчыў гістарычны выгляд каштоўнага помніка, пад які нават былі зарэзерваваны зоны аховы ў праекце дэталёвай планіроўкі Ашмянаў. Цяпер ні пра якія зоны і ахову ўжо казаць не даводзіцца.

Крыніца
#антырэстаўрацыя #будзёнаўка #ашмяны #непомнік #сядзібы
У нямецкім Гёрліцы скандал. У час рэканструкцыі двух гістарычных будынкаў па Саламонштрасэ (Salomonstraße) 13 і 14 знішчылі абсалютна ўвесь аўтэнтычны і досыць багаты дэкор.

Мясцовыя ўлады патлумачылі гэта тым, што паводле ўправы па ахове помнікаў фасады не заслугоўвалі аховы, а стан будынкаў быў вельмі. Каб правесці рэканструкцыю будынкаў іх пазбавілі ахоўнага статусу. Нешта нагадвае, праўда?

Жыхары горада не ацанілі такіх заяў, бо і на вока было бачна, што на адным будынку не было ніякіх пашкоджанняў фасадаў. На іншым былі - дзе нідзе абваліўся тынк, але на іншых будынках такія выпадкі вырашалі простым рамонтам. Фактычна на тое, каб знішчыць дэкор і зрабіць новы, было патрачана больш грошай, чым спатрэбілася б проста на рамонт.

Чым скончыцца гісторыя невядома, але гэта яшчэ раз паказвае, што якія б добрыя законы не былі напісаныя дзеля аховы спадчыны - усё ўпіраецца ў чалавека. Шкоднік-"хазяйственнік" знойдзецца нават у самай развітай і перадавой краіне.

https://www.saechsische.de/goerlitz/immobilien-goerlitz/landratsamt-zerstoert-goerlitzer-denkmale-salomonstrasse-13-und-14-fassaden-stuck-abgeschlagen-denkmalschutz-5946402-plus-amp.html?utm_source=msn
#Германія #антырэстаўрацыя #замежжа #гістарычнаязабудав