Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Атрымалі адказ ад Міністэрства культуры на нашу петыцыю стварыць у Магілёве філіял Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, каб захаваць прыклады драўлянага дойліства, якія хутка вымываюцца з гарадской прасторы.

У адказе адзначана, што стварэнне філіяла немэтазгодна, бо будынкі размешчаны дысперсна, не ўтвараюць адзіны квартал ці вуліцу, і пакуль застаюцца жылымі. Таксама згодна з усё тым жа генпланам Музея народнага дойлідства, які не дазволіў вывезці сядзібу Арліцкіх з в. Двор-Гомель, ягоная тэрыторыя прадстаўлена ў выглядзе экспазіцыйных зон гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў цэласнага горадабудаўнічнага ўтварэння — паселішча сельскага тыпу [і што? Паўночны завулак у Мінску гэта філіял музея, але вёскай ніколі не быў, а на тэрыторыі самога музея знаходзіцца дом з вуліцы Вызвалення].

Тым не менш у рамках разгляду пытання аб мэтазгоднасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб’ектам драўлянага жылога будаўніцтва, Музею гісторыі Магілёва даручана падрабязнае вывучэнне дадзенай тэмы.

Будзем адсочваць сітуацыю далей і спадзявацца на станоўчы вынік. А пакуль мо варта было б і па Гомелі атывізавацца, ці там ужо нічога не засталася?

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#Магілёў #петыцыі #драўлянаедойлідства #гістарычнаязабудова #ахова #музеі
20 сакавіка 2023 года статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены “Традыцыйнаму роспісу на шкле" ў г. Бярозе, аг. Спорава, аг. Стрыгінь Бярозаўскага раёна і г. Пружаны, в. Слабудка, в. Новыя Засімавічы Пружанскага раёна і "Традыцыйнай тэхналогіі ткацтва “кажушком” у г. Маларыце, в. Дарапеевічы, аг. Хаціслаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пра тое, хто і як рабіў «відзікі» (малюнкі на шкле) у Беларусі, глядзіце таксама ў падкасце Natatnik.by з Вольгай Трубач.

#ахова #нематэрыяльнаяспадчына
У Вязыні Вілейскага раёна разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай Свята-Успенскай царквы. Замест цагляных пілонаў узводзяцца новыя, але ўжо бутавыя. Царква, якая ахоўвалася ў савецкія часы, як помнік драўлянага народнага дойлідства, у наш час ахоўнага статусу не мае.

#знішчэнне #Вязынь #цэрквы #непомнік
Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, заснаваны ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднай радай па захаванні помнікаў і гістарычных мясцін (ICOMOS).

Беражыце і памнажайце нашу спадчыну, сябры!
Дзіцячы павільён у гарадскім парку культуры і адпачынку ў Брэсце. 1964. Арх. Леанард Маскалевіч
і
Кветкавая крама па Завальнай (Піліма) вуліцы ў Вільні. 1968 (праект 1961). Арх. Ніёле Вайчуніене, Рымвідас Пранайціс

Упэўнены, што знойдзецца яшчэ які-небудзь падобны праект із братніх краін Усходняга блоку, адкуль савецкія архітэктары злізалі ідэю праз часопісы.

#Брэст #Вільня #савецкаяспадчына
Проста з нагі ў лік маіх любімчыкаў урываецца Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт. Тое, як ён ахоўвае гісторыка-культурную спадчыну і якія адказы піша на скаргі — проста нейкая песня!

Звароты тычыліся высечкі дрэваў на могілках за касцёлам ва Уселюбе, а таксама масавага зносу гаспадарчых пабудоў на тэрыторыі сядзібы О'Руркаў пасля зацвярджэння праекта зон аховы, які, вядома, забараняў і тое, і другое.

І вось яны там у райвыканаме ўпарта сцвярждаюць, што могілкі за межамі праекта зона аховы. Але калі адкрыць гэтыя зоны аховы, то тэрыторыя могілак за касцёлам цалкам у ружовую сетачку, а побач легенда — тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці (нават не ахоўная зона, а непасрэдна тэрыторыя каштоўнасці).

Абласны выканкам не разбіраючыся ў справе капіпасціць адказ райвыканама (проста на секунду нагадаю, што пасля «жыццёва неабходнай» апошняй карэкціроўкі Кодэкса аб культуры на гэты ўзровень з Мінкультуры была перакладзена адказнасць за помнікі 3-й катэгорыі).

А пра знесеныя будынкі, знос якіх забаронены рэгламентамі праекта зон аховы — ну дык яны не гісторыка-культурныя каштоўнасці і ўвогуле ім 100 гадоў, стваралі небяспеку для людзей 🤡

Але самае кранальнае гэта апошнія абзацы іх адказаў, дзе яны здзекліва прапаноўваюць асабіста ўдзельнічаць у захаванні каштоўнасцей і карэкціроўцы праекта зон аховы, які ўжо 10 гадоў як састарэў пасля бескантрольных зносаў гаспадарчых пабудоў і пажару на сядзібным доме.

Спадарства, дык я дзейсна і ўдзельнічаю — пішу скаргі на такіх я вы. А вы праядаеце мае падаткі за што? За тое, што не разбіраецеся ў тым, што такое рэгламенты аховы, не можаце знайсці дзе межы зоны праходзяць? Ці можа за тое, што дзесяцігоддзе не заўважаеце зносаў каштоўных будынкаў і спілоўвання дрэваў насуперак нарматыўна-прававым актам?

Адказы вашы пацешныя, дзякуй, пасмяяўся, вось толькі спадчыне ў асобна ўзятым мястэчку на тэрыторыі вашага раёна — капец — і гэта ўжо не смех, а злачынная халатнасць.

#Уселюб #ахова #сядзібы
Паўтор для тых, хто не бачыў публіцыю пра тое, як знікала сядзіба О’Руркаў ва Уселюбе Навагрудскага раёна:

Парк былой сядзібы быў узяты пад ахову яшчэ ў савецкія часы і ўнесены ў Збор помнікаў гісторыі і культуры. Не страціў гэты статус ён і ў незалежнай Беларусі. Вось толькі ахоўваць яго сталі даволі спецыфічна. На спадарожнікавых здымках 2007 года комплекс амаль не зведаў страт, амаль усе будынкі, акрамя руін млына, захоўвалі крыццё. Усё рэзка змянілася напрыканцы 2000-х. Ужо на здымках за сакавік 2010 заўважныя значныя страты на поўначы комплексу, дзе былі пад нуль знесены гаспадарчыя пабудовы, якія фарміравалі перыметр гаспадарчага двара. Таксама нешта адбываецца з млынам, бо далей яго абрысы на здымках зусім невыразныя, а фотаздымкі адсутнічаюць увогуле (знеслі руіны?). У 2011 годзе зацвярджаецца праект зон аховы, які вызначае што можна рабіць, а што нельга ў межах гісторыка-культурнай каштоўнасці і вакол яе. Адначасова на гаспадарчым двары яшчэ ад дзвюх пабудоў застаюцца толькі контуры, што бачна на здымках за май 2012 года. Пры гэтым на схеме зон аховы адзін з іх фігуруе як страчаны, а другі - як гістарычная забудова, знос якой забаронены рэгламентамі праекта. Проста спадарыня-распрацоўшчыца ахоўных зон патрапіла паміж зносамі))) У тым жа 2012 годзе згарае дашчэнту і перабудаваны сядзібны дом. Супадзенне ці заканамернасць? На гэтым зачыстка не сканчаецца. Ужо з прынятамі зонамі аховы ў перыяд з 2012 па 2018 год знішчаюцца яшчэ два будынкі, што размяшчаліся насупраць двухпавярховай пабудовы, якая цяпер застаецца адзіным цікавым для наведвання аб'ектам на тэрыторыі комплексу.

Гісторыка-культурная каштоўнасць. Ахоўваецца дзяржавай. Прычыненне шкоды караецца па законе

#Уселюб #знішчэнне #сядзібы