Помнікам беларускаму пісьменьніку, драматургу і грамадскаму дзеячу Францішку Аляхновічу на віленскіх могілках Росы абяцае заняцца самкіраванне літоўскай сталіцы. Пахіленую пластыкавую скульптуру Аддзел аховы культурнай спадчыны Вільні ўключыў у другі этап рэстаўрацыі могілак.
#Вільня #могілкі #замежжа
#Вільня #могілкі #замежжа
У Літве ўжо настолькі паплылі галавой у сваім змаганні з савецкімі акупантамі, што знішчылі неверагодна крутое добраўпарадкаванне ў выглядзе лесвіц і ступеняў у Рэфармацкага парку, каб зрабіць абсалютна шараговы скверык са сцежкамі... Праект лесвіц зроблены архітэктаркай Лідзіяй Анікінай, якая разам з мужам Віктарам Анікіным сфарміравала савецкае аблічча Вільні. У 1960 годзе яны перабраліся ў Мінск. Тут з яе твораў можна адзначыць забудову вуліцы Чкалава і Палац культуры і спорту чыгуначнікаў
#разбурэнне #дэградацыя #Вільня #савецкаяспадчына

Надмагілле канца XVI ст., пастаўленае па віленскім бурмістры Апанасе Брагу і яго сыне Антоне ў будынку царквы Св. Тройцы манастыра базыльянаў у г. Вільні: «Түт лежит раб Божии Ѡѳана|сеі Ѳедорович Брага, бүрми|стр места Виленского. А пре|стависѩ в лето ѡт вопло|щеніѩ Сп(а)са нашего ҂а҃ф҃оs (1576) | мѣсеца ѡктебра к҃s҃ (26) днѩ. | А жил на свете лѣт н҃з҃ (57). Түт | же лежит і сын его Анто|ніи. Ѡн же престависѧ | в лето ҂а҃ф҃п҃ (1580), м(еся)ца ѡк|тебра г (3) днѧ». Мастацкім асаблівасцям гэтага надмагілля прысвяціла свае працы літоўская даследчыца Марыя Матушакайтэ.
#Вільня #надмагіллі
#Вільня #надмагіллі
Жыхароў Вільні шакаваў новы колер фасадаў касцёла Святой Кацярыны, пабудаванага ў 1650 годзе і рэканструяванага пазней славутым Янам Глаўбіцам у стылі віленскага барока. Стрыманае каларыстычнае рашэнне барочныя помнікі часта набывалі ў больш познія эпохі, многія ўрэшце проста бяліліся (як касцёл Божага Цела ў Нясвіжы, дзе нядаўна раскрылі паліхромныя размалёўкі, ці Сафійскі сабор у Полацку, які пакуль застаецца беласнежным, хоць такім не быў.). У час рэстаўрацыі праз фізіка-хімічныя даследванні кавалкаў аддзелкі вызначаюцца найбольш блізкія да арыгінальных колеры розных элементаў — часам вынік можа здзівіць. Памылкі таксама здараюцца, успомніць той жа смарагдавы флігель палаца ў Ружанах.
#Вільня #касцёлы
#Вільня #касцёлы
Найвялікшы арган Літвы на 65 галасоў і з 3600 трубамі, устаноўлены ў касцёле Святых Янаў у Вільні, вядомы тым, што на ім іграў кампазітар Станіслаў Манюшка, чый бюст можна ўбачыць на парапеце хораў. Але цікава і тое, што гэты арган быў дастаўлены ў 1836 годзе з зачыненай царскімі ўладамі Полацкай езуіцкай акадэміі. Езуіцкі касцёл Святога Стэфана ў Полацку, дзе першапачаткова размяшчаўся арган, узарваны ў часы антырэлігійнай кампаніі ў 1964 годзе. Але часцінка полацкай спадчыны збераглася.
#касцёлы #Полацк #Вільня
#касцёлы #Полацк #Вільня
Касцёл Святой Кацярыны ў Вільні да і пасля нядаўняй рэстаўрацыі.
Крыніца
#рэстаўрацыя #каларыстыка #Вільня #касцёлы

Захаванне ўспрымання гістарычнай трасіроўкі Даўгелішкаўскай вуліцы (Daugėliškio g.) ў Вільні, парушанай пры прабіцці новай вуліцы і стварэнні кальцавога скрыжавання, праз выкарыстанне адрознага бруку.
#выяўленне #горадабудаўніцтва #Вільня #Літва #замежжа #дарогі

Дзіцячы павільён у гарадскім парку культуры і адпачынку ў Брэсце. 1964. Арх. Леанард Маскалевіч
і
Кветкавая крама па Завальнай (Піліма) вуліцы ў Вільні. 1968 (праект 1961). Арх. Ніёле Вайчуніене, Рымвідас Пранайціс
Упэўнены, што знойдзецца яшчэ які-небудзь падобны праект із братніх краін Усходняга блоку, адкуль савецкія архітэктары злізалі ідэю праз часопісы.
#Брэст #Вільня #савецкаяспадчына

Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
Як адрозным брукам паказаны фронт страчанай забудовы па Вялікай вуліцы (Didžioji g.) каля Пятніцкай царквы ў Вільні. Там дзе былі праезды — паласа з чырвонага бруку заварочвае ўглыб былога квартала і абрываецца.
Горад, які распавядае сваю гісторыю для тых, хто ўмее бачыць. 🥰
#вільня #Вялікая #выяўленне
Горад, які распавядае сваю гісторыю для тых, хто ўмее бачыць. 🥰
#вільня #Вялікая #выяўленне
Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
Тускуленская сядзіба віленскага генерал-губернатара Аляксандра Рымскага-Корсакава, пабудаваная ў 1825 годзе па праекце славутага Караля Падчашынскага. Ён таксама пабудаваў Слуцкую гімназію (не прызнана помнікам у Беларусі), выкарыстаўшы дакладна той жа матыў трохчастковага акна, што і на сядзібе ў Вільні.
Пасля выгнання з Вільні нацыстаў, у 1944 годзе тэрыторыя Тускуленскай сядзібы адышла да савецкіх спецслужбаў. Частка тэрыторыі была адкрыта для свабоднага наведвання толькі ў 1970-я гады, калі побач быў пабудаваны Дом культуры і спорту Міністэрства ўнутраных спраў і разбіты сквер. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы на гэтай тэрыторыі былі знойдзены месцы масавых пахаванняў людзей (звыш 700 чалавек), забітых ва ўнутранай турме НКУС (МДБ) з 1944 па 1947 гады. У 2002 г. тут адкрыты мемарыяльны комплекс «Тускуленскі парк смутку». У 2004 годзе пад штучным пагоркам створана капліца-калумбарый, дзе перапахаваны рэшткі выяўленых ахвяр. Пагорак вянчае мастацкая кампазіцыя, якая мне асабіста нагадвае цярновы вянок, але нехта бачыць і птушак, што злятаюць у вырай.
#рэпрэсіі #Вільня #Тускулены #сядзібы

Дом па Бернардзінскай вуліцы ў Вільні быў калісьці гатычнай камяніцай. Фасады перабудавалі пад класіку, а вось тарцы, якія былі закрытыя гарышчам суседняга дома - ніхто не кранаў. Цяпер, калі ідзе рамонт даху, гэтая акалічнасць адкрылася ўсім мінакам.
#вільня #бернардзінская #готыка #гістарычнаязабудова #выяўленне
#вільня #бернардзінская #готыка #гістарычнаязабудова #выяўленне
Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
У Вільні «аднавілі» Паўднёвую браму замка. Сімвалічна яе габарыты на Кафедральнай плошчы пазначаны вялікія блокамі з чырвонага граніту, праз якія можна прайсці рухаючыся па Замкавай вуліцы (Пілес) да адноўленага палаца вялікіх князёў літоўскіх на Ніжнім замку. Цяпер да дня каранацыі Міндоўга, які адзначаецца ў Літве 6 ліпеня як дзяржаўнае свята, побач паставілі мультымедыйную браму, якая распавядае пра розныя эпохі гісторыі дзяржавы.
#Вільня #Замкавая
#Вільня #Замкавая
Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
У былой штаб-кватэры беларускіх арганізацый па Віленскай вуліцы, 37 (Vilniaus g., 37) у Вільні пачынаецца рамонт. На фасадзе ўжо змантаваны рыштаванні.
У левым крыле будынка ў розны час месціліся рэдакцыі радыкальных часопісаў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады, Беларускі студэнцкі саюз. У некалькіх пакойчыках тут жылі дзеячы беларускага адраджэння: кампазітар Антон Грыневіч і мастак Язэп Драздовіч.
У 1923-1926 гадах тут жыў беларускі грамадска-палітычны дзеяч і мовазнавец Браніслаў Тарашкевіч. У наш час яму была прысвечана памятная шыльда, усталяваная на будынку. На час рамонту шыльду знялі.
#Вільня #Віленская #беларусы #рамонт #гістарычнаязабудова

Калі памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу знікла толькі на час рамонту, то шыльда іншаму віленскаму беларусу хутка можа знікнуць канчаткова.
Гаворка ідзе пра славутага акцёра Васіля Іванавіча Качалава. Сапраўднае ягонае прозвішча было Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мікольскай царквы Івана Шверубовіча, нашчадка старога шляхецкага роду.
Навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Канстанцінам Галкоўскім і рэвалюцыянерам Феліксам Дзяржынскім. Як адзначаюць крыніцы, ажно да пераезду ў Піцер ён размаўляў па-руску з выразным беларускім акцэнтам.
Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бунін у «Чыстым панядзелку», выпраўляючы герояў аповеду на «капуснік» у МХТ і сутыкаючы іх з зоркай — Качалавым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.
Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.
Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў чэрвені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.
Гэтая навіна была праігнравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.
Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.
Беларусам Вільні варта звярнуцца ў муніцыпалітэт, прапанаваўшы зрабіць новую шыльду, аформленую па-літоўску і па-беларуску, пазначыць сапраўднае прозвішча, этнічную прыналежнасць славутага беларуса ды павесіць яе на галоўны фасад будынка.
#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі

Паглядзіце як загнівае нашая суседка Літва:
На доўгіх выхадных у Вільні ў раёне Звярынца знеслі будынак па вуліцы Маланёі, 5. Звярынец гэта раён 1-2 павярховых будынкаў, з большага драўляных, у які можна патрапіць прама па галоўнай вуліцы горада - праспекце Гедыміна.
Нягледзячы на каштоўнасць зямлі ў гэтым месцы, раён берагуць і не даюць забудоўшчыкам будаваць сваё гаўно. (Давайце прыгадаем Гомель, дзе на яшчэ больш каштоўную драўляную забудову ўсім было насраць, бо трэба было пабудаваць чалавейнікі).
Будынак ніякая не віла, як яго прэзентуюць спачатку. Гэта былая двухпавярховая бальніца 1940 года.
Паводле слоў прадстаўнікоў муніцыпалітэта, дазвол на знос будынкаў не выдаваўся, без яго працы нелегальныя.
„Нягледзячы на тое, што цяпер будынак не ўключаны ў рэестр культурных каштоўнасцяў, мэта Віленскага муніцыпалітэта - захаванне ўнікальнай забудовы Звярынца, таму Дэпартамент культурнай спадчыны прасілі прызнаць гэты будынак будынкам урбаністычнай забудовы гістарычнага раёна, каб абараніць яго ад зносу. На мінулым тыдні было прынята рашэнне замовіць ацэнку стану будынка, ацаніць яго каштоўнасць, архітэктурныя элементы“, - адзначыў муніцыпалітэт.
Муніцыпалітэт адзначыў, што звернецца ў Дзяржаўную інспекцыю па будаўніцтве.
„Незаконныя дзеянні забудоўшчыка не застануцца беспакаранымі. Мы спачатку звернемся ў Інспекцыю па будаўніцтве, якая расследуе выпадкі самавольнага будаўніцтва, зносу будынкаў і прызначае штрафы. Затым муніцыпалітэт запатрабуе, каб забудоўшчык заплаціў устаноўлены штраф за незаконныя дзеянні. Па-трэцяе, могуць быць абмежаваны магчымасці забудоўшчыка распараджацца ўчасткам. Наша мэта, зрабіць так, каб Жверинас захаваў сваю ўнікальнасць, своеасаблівы архітэктурны стыль“, - адзначыў муніцыпалітэт.
Што шакуе ў гэтай гісторыі жыхара Беларусі:
* малапавярховая забудова можа існаваць у цэнтры буйнога горада
* пад ахову можа быць узяты цэлы раён пераважна драўлянай забудовы
* гарадскі выканаўчы камітэт можа САМ прапаноўваць узяць стары міжваенны будынак пад ахову.
* гарадскі выканаўчы камітэт можа пагражаць забудоўшчыку пакараннем за знішчэнне гістарычнага будынка, а не пісаць у яго апраўданне непісьменную лабуду, што "ўсё выканана згодна з заканадаўствам".
Неверагоднае загніванне! Я гэта вы яшчэ не ведаеце, што ў Літве масава ахоўваюць цэлыя вёскі і помнікі савецкага мадэрнізму.
#Вільня
https://www.delfi.lt/ru/news/live/neslyhannaya-naglost-v-vilnyuse-nelegalno-snesena-ohranyaemaya-villa-120031922