Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну ва Ушачах адкрыюць 19 чэрвеня, сёння пачаўся мантаж бюстаў пісьменнікаў. На іх устаноўку беларусамі сабрана больш за 11 тысяч долараў. Усе патрэбныя дакументы на ўстаноўку сабраў журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка.

#помнікі #Ушачы
Ва Ушачах сёння ўсталяваныя помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну.
яны паўсталі цалкам на народныя грошы -- сотні прыхільнікаў нашых класікаў ахвяравалі разам больш за 11.000 даляраў, каб гэтая справа здзейснілася. нізкі паклон кожнаму ахвярадаўцу!
аўтары -- скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака.

Крыніца і фота: Глеб Лабадзенка
24 чэрвеня адкрыецца пасля рамонту былая крама «Акіян» у Мінску, выкупленая «Віталюрам», але на здымках знутры ніякай металічнай лускі, якой славілася крама раней, няма - усё патынкавана і пафарбавана. Мяркуючы па гэтай фінішнай аддзелцы сцен, вяртаць гарадскую славутасць уласнікі не збіраюцца. Але яшчэ не вечар, пачакаем да адкрыцця.

#мінск #інтэр'еры #савецкаяспадчына
Фонд Шчорсы і Храптовічы збірае грошы, каб зрабіць дахі пад пабудовамі гаспадарчага двара Мураванка пад Шчорсамі. Яшчэ неабходна сабраць 16 500 рублёў.

#дабрачыннасць #мураванка #шчорсы #гаспадарчыяпабудовы
Спадчына
Ці сутыкаліся вы з неправавой забаронай фатаграфаваць у храмах? Напішыце, калі ласка, у каментарыях дзе гэта было і пры якіх умовах.
Са святаром Сталовіцкай царквы (былога касцёла Мальтыйскага ордэна) правялі прафілактычную гутарку пасля скаргі на агрэсіўныя паводзіны царкоўных бабак, якія забаранялі фатаграфаваць інтэр'еры без «благаслаўлення бацюшкі», што з'яўлялася неправавым патрабаваннем, паколькі ў беларускае заканадаўства не абмяжоўвае здымку ў грамадскіх месцах (крамах, банках, храмах), а таксама, на маю думку, гэта шкодзіць турыстычнаму патэнцыялу рэгіёна, замінае грамадскаму кантролю за змяненнямі ўнутры ГКК, з'яўляецца абразлівым для турыстаў іншых канфесій ці атэістаў.

Жалуетесь да обрящете
#Сталовічы #цэрквы #ахова
На Свята-Троіцкай царкве ў в. Белавуша Столінскага раёна, пабудаванай у 1905 годзе вядомым архітэктарам Струевым, замянілі аўтэнтычную сталярку на пластык, а цяпер замяняюць купалы. Храм з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Калі гэта папоўскае бязмежжа скончыцца ўжо?

#Белавуша #цэрквы #антырэстаўрацыя
У вёсцы Вусава Капыльскага раёна захавалася капліца-пахавальня Рэйтанаў, пабудаваная Станіславам Рэйтанам у 1840 годзе ў стылі класіцызму. Станіслаў Рэйтан даводзіўся пляменнікам знакамітаму патрыёту Тадэвушу Рэйтану. Станіслаў пахаваны ў гэтай капліцы разам з жонкай Саламеяй, ад якой не меў дзяцей.

Вось што пра аб'ект казала старшыня райвыканкама Вольга Купрыенка ў 2019 годзе: Мець на сваёй тэрыторыі такі аб’ект — вялікі гонар для нашага раёна, таму адрадзіць і захаваць памяць аб знакамітым родзе Рэйтанаў — наш непасрэдны абавязак. Безумоўна, капліца патрабуе рэстаўрацыйнай работы, пакуль не зруйнавалася цалкам. Каб выратаваць будынак ад разбурэнняў, спачатку трэба правесці нязначны рамонт даху, хаця каб вада ўнутр не трапляла. [...] таксама аднавіць сцены, усталяваць вокны і дзверы, выканаць унутраныя работы і добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, правесці азеляненне.

А на фота тое, што было зроблена на сённяшні дзень (нічога).

#Капліцы #Вусава